|
Тэма 1. Перадумовы зараджэння бібліятэкDate: 2015-10-07; view: 700. Раздзел І. Бібліятэкі Старажытнага Усходу (ІІІ – І тыс. да н. э.) Асноўныя фактары ўзнікнення бібліятэкі як сацыяльнага інстытута. Фарміраванне патрэбнасці ў стварэнні матэрыяльных носьбітаў інфармацыі. Вынаходніцтва пісьма і распаўсюджанне пісьменства. Развіццё дзяржавы і ўмацаванне ўлады. Развіццё горада як цэнтра культуры. Вынікі археалагічных раскопак на берагах ракі Еўфрат. Датаванне найстаражытнейшых тэкстаў, іх матэрыяльная форма, змест. Значэнне бібліятэк у вывучэнні гісторыі і культуры старажытных цывілізацый.
Тэма 2. Узнікненне і развіццё бібліятэк у Шумеры, Акадзе, Дзяржаве Хетаў, Асіра-Вавілоніі, Егіпце Росквіт культур старажытных рабаўладальніцкіх дзяржаў у Месапатаміі. Старажытнейшыя бібліятэкі-архівы ў Шумеры, Акадзе, Дзяржаве Хетаў, Асіра-Вавілоніі. Асноўныя тыпы бібліятэк, іх функцыянальнае прызначэнне. Бібліятэка асірыйскага цара Ашурбаніпала (668–631 гг. да н. э.) у Ніневіі. З'яўленне элементаў сістэматызацыі бібліятэчных фондаў, экслібрыса. Кніга і бібліятэка ў егіпцян. Асноўныя тыпы бібліятэк Асаблівасці ўжывання паняццяў “дом кнігі” і “дом жыцця”. З'яўленне пасады захавальніка бібліятэкі. Бібліятэка-архіў фараона Рамсэса ІІ (каля 1300 г. да н. эч.). Бібліятэка ў сістэме дзяржаўнага кіравання, культуры і навукі. Даступнасць бібліятэк, чытачы. Захаванне фондаў. Раздзел ІІ. Бібліятэкі ў эпоху Антычнасці і элінізма (VIII ст. да н. э. – V ст.) Тэма 3. Бібліятэкі ў Старажытнай Грэцыі Значэнне антычнай культуры для развіцця еўрапейскай цывілізацыі. Росквіт рабаўладальніцкага грамадства Грэцыі. Рэлігія, навука і адукацыя ў антычным грамадстве. Бібліятэка як паняцце. Асноўныя тыпы бібліятэк антычнасці. Узнікненне структурных падраздзяленняў бібліятэкі. Мусейоны і іх роля ў развіцці функцыі абслугоўвання. Тыражыраванне дакументаў. Арганізацыя фондаў і даведачнага апарата. Бібліятэка Александрыйскага мусейона: узнікненне, дзейнасць, разбурэнне і ўзнаўленне. Пергамская бібліятэка, яе спецыялізацыя. Пашырэнне і падзел службовых абавязкаў бібліятэкара. З'яўленне першых прац, прысвечаных кнігам, іх адбору, сістэматызацыі, бібліяграфічнаму апісанню; камплектаванню бібліятэк, сістэматызацыі фондаў (Дэмафіл, Калімах, Філон, Тэлефас). Тэма 4. Бібліятэкі ў Старажытным Рыме Развіццё кніжнага гандлю і бібліяфільства ў Рыме. Выкарыстанне працы рабоў у кніжнай справе. Распаўсюджанне на бібліятэку функцыі скрыпторыя. Ідэя агульнадаступнасці бібліятэк у Старажытным Рыме. Буйнейшыя прыватныя бібліятэкі рымскіх імператараў. Узнікненне публічных і галіновых бібліятэк. Спробы арганізацыі цэнтралізаванага кіраўніцтва бібліятэкамі і бібліятэчным персаналам. Першыя ганенні на кнігі і бібліятэчныя фонды. Семінар 1. Зараджэнне бібліятэк у дзяржавах Старажытнага свету. Раздзел ІІІ. Бібліятэкі ў эпоху Сярэднявечча (V – XIIІ стст.)
|