rus | ua | other
Home
Random lecture
|
Тэматыка
Date: 2015-10-07; view: 461.
ДакладЫ, курсавыЯ і дыпломныя работЫ
| №
п/п
| Назва тэмы
| форма
працы
| | 1.
| Роля бібліятэк старажытных цывілізацый у захаванні культуры сваіх народаў
| даклад
| | 2.
| Александрыйская бібліятэка: ад старажытнасці да сучаснасці
| даклад
| | 3.
| Першыя манастырскія бібліятэкі
| даклад
| | 4.
| Бібліятэкі сярэднявечных універсітэтаў
| даклад
| | 5.
| “Філабіблон” Рычарда дэ Бёры
| даклад
| | 6.
| Бібліятэкі Беларусі ў эпоху Адраджэння
| даклад
| | 7.
| Гістарычныя кнігазборы нацыянальных дакументаў ВКЛ
| курсавая
| | 8.
| Інвентарныя вопісы манастыроў як важнейшая крыніца вывучэння гісторыі бібліятэк
| курсавая
| | 9.
| Кніжныя калекцыі – адлюстраванне інтарэсаў іх уладальнікаў
| даклад
| | 10.
| Бібліятэчныя зборы беларускай эміграцыі
| курсавая
| | 11.
| Даследаванне гісторыі бібліятэк Беларусі ў літоўскіх і польскіх навуковых і бібліяграфічных працах
| курсавая
| | 12.
| Прафесійны перыядычны друк
| даклад
| | 13.
| Знакамітыя беларусы, якія працавалі бібліятэкарамі
| даклад
| | 14.
| Прыватныя кнігазборы Беларусі ў ХІХ – пач. ХХ ст.
| курсавая
| | 15.
| Беларускія бібліятэказнаўцы
| даклад
| | 16.
| Бібліятэчныя асацыяцыі і іх роля ў прафесійным жыцці
| курсавая
| | 17.
| Рэканструкцыя гістарычных кнігазбораў
| курсавая
| | 18.
| Выдавецкая прадукцыя бібліятэк Беларусі
| даклад
| | 19.
| Сучасны стан бібліятэчнай справы ў Беларусі
| даклад
| | 20.
| Бібліятэкі і бібліятэкары: іх значымасць у эпоху ведаў
| даклад
| Метадычныя рэкамендацыі па напісанні дакладаў
Падрыхтоўка даклада адносіцца да самастойных заняткаў студэнтаў. Яго змест павінен паказаць ступень засваення студэнтам асноўных заканамернасцяў эвалюцыі бібліятэк і бібліятэчнай справы ў той ці іншы перыяд, а таксама яго ўменне самастойна мысліць, абагульняць вывучаны матэрыял.
Для выканання даклада студэнт павінен выбраць адну з рэкамендуемых тэм, прадумаць план работы, падабраць неабходную літаратуру. Пры напісанні работы неабходна праявіць уменне карыстаннем крыніц, прыводзчы на іх спасылкі ў тэксце; уменне выкладання сваіх ацэнак і вывадаў. Аб'ём работы павінен складаць прыкладна 5–10 аркушаў тэкста, выкананага з дапамогай камп'ютэранага набору. Тытульны аркуш павінен змяшчаць назву навучальнай установы, факультэта, тэму работы, прозвішча выканаўцы. Работа павінна мець план, уводзіны, назвы раздзелаў, заключэнне, спіс выкарыстанай літаратуры (у алфавіце аўтараў і назваў – не менш 3 крыніц) з указаннем выхадных дадзеных.
Работа падаецца на кафедру ў тэрміны, устаноўленыя навучальнай установай. Даклад таксама можа быць абмеркаваны на семінарскіх занятках.
|