Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Курсавых і дыпломных работ


Date: 2015-10-07; view: 835.


Метадычныя рэкамендацыі па напісанні

Адной з форм вывучэння курса “Бібліятэказнаўства. Гісторыя” з'яўляецца напісанне курсавой і дыпломнай работ. Іх падрыхтоўка патрабуе ад студэнта самастойнага паглыбленага і творчага вывучэння тэмы, якое дапаможа студэнту не толькі пашырыць свае веды па гісторыі бібліятэчнай справы, але і атрымаць неабходны вопыт працы з фактаграфічным і тэарэтычным матэрыялам, што, безумоўна, будзе цесным чынам звязана з яго прафесійнай дзейнасцю. Выбар тэмы залежыць ад жадання студэнта. Ён можа выкарыстаць тэматыку курсавых і дыпломных работ, распрацаваную і зацверджаную кафедрай, або прапанаваць сваю тэму, якая тычыцца праблем эвалюцыі бібліятэчнай справы. Абраўшы тэму, студэнт павінен напісаць заяву на імя загадчыка кафедры з просьбай зацвердзіць тэму курсавой або дыпломнай работы і вызначыць навуковага ктраўніка. З ім узгадняецца план работы і абмяркоўваюцца асноўныя пытанні тэмы. План работы залежыць ад кола даследуемых праблем.

Спецыяльная літаратура падбіраецца самастойна. Можна выкарыстоўваць даведачна-бібліяграфічныя выданні, навуковыя агляды, якія знаходзяцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Пры падрыхтоўцы курсавой і дыпломнай работы неабходна ўважліва вывучыць тэарэтычныя пытанні даследуемай тэмы.

Выкарыстоўваючы ў рабоце матэрыял іншых аўтараў, студэнт павінен падаваць яго ў выглядзе цытат, спасылаючыся на адпаведныя крыніцы.

Аб'ём курсавой работы павінен складаць прыкладна 20 старонак, дыпломнай – 50 старонак машынапіснага тэксту або тэксту, выкананага на камп'ютэры. Курсавую работу рэкамендуецца пераплесці або выкарыстаць хуткасшывацель, а дыпломную работу пераплесці або выкарыстаць стандартныя папкі. На тытульным аркушы і курсавой, і дыпломнай работ у абавязковым парадку ўказваецца навучальная ўстанова, факультэт, кафедра, тэма работы, выканаўца, навуковы кіраўнік. Кожны раздзел павінен мець загаловак (могуць быць і падзагалоўкаі). Старонкі неабходна пранумараваць (тытульны аркуш не нумаруецца). Структура работы ўключае: уводзіны, асноўны тэкст і заключэнне (або вывады), спіс выкарыстаных крыніц. Ва ўводзінах абгрунтоўваецца актуальнасць тэмы, вылучаецца аб'ет і прадмет даследавання, вызначаюцца асноўная мэта і задачы, метады, метадалогія даследавання, акрэсліваецца крыніцазнаўчая база, паказваецца навізна выкананай працы. У заключэнні неабходна адлюстраваць у адпаведнасці з пастаўленымі задачамі вывады, да якіх прыйшоў студэнт, даследуючы праблему.

Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца ў адпаведнасці з апошнімі па часе дзеяння стандартамі па бібліяграфічным апісанні. Падаецца ў алфавіце аўтараў і назваў. Крыніцы на замежных мовах прыводзяцца апошнімі.

Дыпломная работа завяраецца і падпісваецца – дапускаецца да абароны – загадчыкам кафедры.

Літаратура:

Курсовая и дипломная работы, магистарская диссертация. Праила подготовки, оформления и защиты : уч.-метод. пособие. – М. : Изд. центр БГУ, 2009. – 68 с.

6. Пытанні для падрыхтоўкі да экзамену

1. Узнікненне бібліятэк як сацыяльнага інстытута. Заражээнне бібліятэк у краінах старажытных цывілізацый (Шумер, Асіра-Вавілонія, дзяржава Хетаў).

2. Бібліятэка Ашурбаніпала (668 – каля 626 гг. да н.э.).

3. Асноўныя тыпы бібліятэк старажытнага Егіпта.

4. Бібліятэкі антычнай Грэцыі і Рыма і развіццё функцыі абслугоўвання.

5. Александрыйская і Пергамская бібліятэкі: гісторыя і сучаснасць.

6. Бібліятэкі дзяржаў Усходу ў эпоху Сярэднявечча. Роля Кітая ў развіцці бібліятэк Японіі, М'янмы, В'етнама.

7. Асноўныя тыпы бібліятэк Арабскага халіфата.

8. Асаблівасці развіцця бібліятэчнай справы ў эпоху Сярэднявечча (Візантыя, Італія, Англія).

9. Узнікненне бібліятэк на тэрыторыі Кіеўскай Русі.

10. Першыя бібліятэкі на тэрыторыі Беларусі ў перыяд Полацкага княства. Асветніцкая дзейнасць Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага.

11. Бібліятэчная думка ў эпоху Сярэднявечча.

12. Значэнне распаўсюджання ідэй гуманізма для развіцця бібліятэчнай справы ў эпоху Адраджэння (Італія, Далмацыя, Венгра-Харватыя, Францыя, Англія).

13. Развіццё бібліятэчнай справы ў Германіі ў эпоху Адраджэння і Рэфармацыі. Уплыў І.Гутэнберга, М.Лютэра.

14. Роля прыватных бібліятэк у эпоху Адраджэння.

15. Прадстаўнікі бібліятэчнай думкі эпохі Адраджэння.

16. Манастырскія і царкоўныя бібліятэкі на Беларусі ў перыяд Вялікага княства Літоўскага (Бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора, Слуцкага Троіцкага манастыра, Супрасльскага і Жыровіцкага манастыроў).

17. Бібліятэкі духоўных вучэбных устаноў на Беларусі ў перыяд Вялікага княства Літоўскага (праваслаўных брацтваў, каталіцкіх і уніяцкіх ордэнаў).

18. Навуковыя бібліятэкі Беларусі ў перыяд Вялікага княства Літоўскага (Віленскай акадэміі, Гродзенскай медычнай акадэміі).

19. Прыватныя бібліятэкі на Беларусі ў перыяд Вялікага княства Літоўскага.

20. Бібліятэкі манастыроў і царскіх прыказаў Расіі ў XIV – XVIII стст.

21. Сацыяльныя пераўтварэнні ў Расіі ў першай чвэрці XVIII ст., іх уплыў на развіццё навуковых і спецыяльных бібліятэк.

22. Развіццё бібліятэчнай думкі ў Расіі ў XVIII ст.

23. Новы бібліятэчны светапогляд эпохі Асветніцтва. І.В.Гётэ і змены ўзаемаадносін бібліятэкі, грамадства і дзяржавы.

24. Узнікненне нацыянальных бібліятэк як новага інстытута дзяржаўнасці ў краінах Еўропы (другая пал. XVII – пач. ХІХ ст.).

25. Навуковыя бібліятэкі Германіі ХІХ – пач. ХХ ст.

26. Навуковыя бібліятэкі Расіі ХІХ – пач. ХХ ст.

27. Бібліятэка Брытанскага музея. Дзейнасць А.Паніццы.

28. Бібліятэчная справа ў Францыі ў канцы XVIII – пач.ХІХ ст. і стварэнне Нацыянальнай бібліятэкі.

29. Імператарская публічная бібліятэка ў С.-Пецярбургу як нацыянальная бібліятэка Расіі. Дзейнасць А.М.Аленіна, І.А.Крылова, В.І.Сабальшчыкова.

30. Бібліятэка Кангрэса ЗША ў Вашынгтоне. Дзейнасць Т.Джэферсана, Г.Патнэма.

31. Асаблівасці стварэння нацыянальных бібліятэк у краінах Лацінскай Амерыкі.

32. Нацыянальныя бібліятэкі Аўстра-Венгрыі (Венгрыя, Чэхія, Польшча, Сербія, Славакія).

33. Англа-амерыканская канцэпцыя публічнай бібліятэкі (другая пал. ХІХ ст.) Уклад М.Дзьюі і Ч.Кетэра.

34. Развіццё канцэпцыі агульнадаступнай “народнай бібліятэкі” ў Германіі. Дзейнасць В.Хофмана.

35. Распаўсюджанне і ўкараненне англа-амерыканскай канцэпцыі публічнай бібліятэкі і канцэпцыі агульнадаступнай народнай бібліятэкі ў Еўропе і Паўднёвай-Усходняй Азіі ў ХІХ – пач. ХХ ст. (Францыя, Іспанія, Балгарыя, Фінляндыя, Данія, Індыя).

36. Публічныя бібліятэкі ў Расійскай імперыі ХІХ – пач. ХХ ст. (Расія, Беларусь).

37. Народныя бібліятэкі ў Расійскай імперыі ў канцы ХІХ – пач. ХХ ст. (Расія, Беларусь). Дзейнасць Ф.Ф.Паўленкава, Л.Б.Хаўкінай, Я.Хлябцэвіча.

38. Роля прыватных бібліятэк Беларусі ў ХІХ – пач. ХХ ст.

39. Спецыфіка развіцця бібліятэчнай справы ў СССР і БССР.

40. Дэмакратычныя змены ў сферы бібліятэчнай справы пасля 1989 г.

41. Роля цэнтральных рэгіянальных бібліятэк у захаванні культурнай і духоўнай спадчыны (другая палова ХХ ст. – ХХІ стст.).

42. Нацыянальная бібліятэка Беларусі і яе роля ў развіцці бібліятэчнай справы краіны. Дзейнасць І.Б.Сіманоўскага.

43. Уплыў інфарматызацыі на развіццё нацыянальных бібліятэк.

44. Публічныя бібліятэкі: нацыянальныя мадэлі сучаснасці.

45. Сучасны стан бібліятэчнай справы ў Беларусі.

46. Электронная і традыцыйная бібліятэка: перспектывы развіцця.

47. Сучасныя манаграфіі і перыядычныя выданні па сусветнай гісторыі бібліятэк і бібліятэчнай справе (Беларусь, Расія).

48. Дзейнасць прафесійных аб'яднанняў ў галіне бібліятэчнай справы. Амерыканская бібліятэчная асацыяцыя, Брытанская бібліятэчная асацыяцыя, Беларуская бібліятэчная асацыяцыя.

49. ІФЛА і ЮНЕСКА: задачы, структура, асноўныя праекты ў галіне бібліятэчнай справы.

50. Уклад ФІД і ІСО ў бібліятэчную справу.


<== previous lecture | next lecture ==>
Тэматыка | Карта ацэнкі работы студэнта
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.226 s.