![]() |
Прававое выхаванне і адукацыяDate: 2014-04-05; view: 512. Правасвядомасць – складаны рэгулятыйны феномен, які праз сферу свядомасці рэгламентуе грамадскія адносіны ў публічнай сферы. Правасвядомасць – форма псіхічнага і ментальнага адлюстравання прававых феноменаў. Правасвядомасць – форма грамадскай свядомасці, форма асэнсавання знешніх праяў права. Праз правасвядомасць пэная норма звязваецца з паводзінамі пэнага суб’екта. Чалавек рацыянальна збіраецца выконваць або невыконваць норму. Прававая свядомасць звязвае норму з паводзінамі і адлюстроўвае ўнутраныя матывы і мэты індывіда, на якія ўплывае ўвесь комплекс сацыяльнага рэгулявання. У праве існуе фенамен злоўжывання правам, калі індывід выкарыстоўвае права з мэтай нанясення шкоды іншым суб’ектам. Правасвядомасць фактычна выступае самастойным рэгулятыйным элементам, які існуе адначасова з сістэмай норм і фактычна вызначае належныя або неналежныя спосабы рэалізацыі права. Правасвядомасць з аднаго боку ўзнікае на падставе адзнакі дзеючай прававой сістэмы ( кваліфікуе права як адпаведнае або неадпаведнае); з другога боку – гэта сапраўдны самастойны сацыяльны рэгулятар, які трансфармуе ці аб’ядноўвае праявы ўсіх сацыяльных рэгулятараў ва ўсіх публічных сферах. Правасвядомасць мае фактары: - агульнасацыяльныя - нацыянальныя - рэлігійныя - класавыя - геграфічныя - прафесійныя Структура правасвядомасці, якая падзяляецца на віды і ўзроўні. Па ўзроўню тэарэтычнага асэнсавання падзяляюць: - навукова-тэрэтычная (дактрынальная) - прафесійная - звычайная (эмперычная) Па колькасці носьбітаў: - індывідуальная - калектыўная - сацыяльная Таксама выдзяляюць высокі, сярэдні і нізкі ўзроўні правасвядомасці. Выдзяляюць прававую дакртыну, ідэалогію і псіхалогію. Вельмі часта правасвядомасць звязваюць з сумленным выкарыстаннем права ў знешняй жызні, з прызнаннем яго сацыяльнай каштоўнасці і значнасці. Прафесійная правасвядомасць звязана з 2 аспектамі: 1) актыўнае або пасіўнае карыстанне правам
|