Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Пазнавальная


Date: 2014-04-05; view: 465.


§ выхаваўчая

Прававая культура. Прававая культура – шматбаковы тэрмін, які выражае:

¨ форму культуры ў прававой сферы

¨ належныя стэрэатыпы па выкарыстанню права

¨ якасць выкарыстання права

Культура – пэўныя знешнія і ўнутраныя мадэлі паводзінаў, адпавядаючыя або неадпавядаючыя пэўным эталонам.

Прававая культура вызначае тыя пазіцыі, праз якія вызначаюць месца права ў сістэме сацыяльнага рэгулявання, само стаўленне да права. Прававая культура – псіхалагічнае стаўленне людзей да права, тыя мадэлі паводзінаў, якія псіхалагічна прызнаюцца належнымі.

Правая культура можа быць высокай і нізкай. Нізкая характарэзуецца адмаўленнем ролі права ў сацыяльным рэгуляванні, або выкарыстанне права толькі ў выгадных для асобы выпадках. Высокі – прызнанне належнага за правам месца ў сацыяльным рэгуляванні, прызнанне права як сродка вырашэння сацыяльных канфліктаў.

 

 

§ Крыніцы права

Да прававога звычыя блізкі нормы прававога абыкнавенія.

Юрыдычная сіла крыніц права ў РБ прыроўнена да юрыдычнай сілы адпаведных нарматыўных актаў. Юрыдычная сіла міжнародных дамоў вызначаецца статусам органа, які яго ратыфікаваў.

Юрыдычная практыка ў Беларусі выражаецца ў форме актаў Канстытуцыйнага суда і пастаноў пленума Вышэйшага гаспадарчага і Вярхоўнага судоў, а таксама ў актах генеральнага пракурора. У гэтым выпадку НПА вызначае форму выражэння нормы.

Юрыдычная практыка ўплывае на праватворчасць і з’яўляецца субсідыарнай крыніцай права. Юрыдычная сіла і статус актаў Канстытуцыйнага суда мае свае асаблівасці. Юрыдычная дактрына выкарыстоўваецца ў якасці субсідыарнай крыніцы і актыўна выкарыстоўваецца ў працэсе праватворчасці. Кожная крыніца мае свае межы і формы ўплыва.

Нарматыўныя прававыя акты – афіцыйная форма рашэння адпаведнага дзяржаўнага органа. Прававыя акты: нарматыўныя і ненарматыўныя (індывідуальныя).

Нарматыўныя ўтрымліваюць абстрактную норму права і распаўсюджваюцца на неабмежаваную колькасць асоб. Індывідуальныя акты тычацца пэўных асоб ў пэўных сітуацыях.

Мэтай прававога рэгулявання з’яўляецца або належныя паводзіны з боку нарматыўнага акта, або замацаванне за пэўнай асобай пэўных праў і абавязкаў, якія ўзнікаюць на падставе НПА.

У Рб выкарыстоўваюцца наступныя віды НПА:

1) Канстытуцыя. Мае палітыка-ідэалагічнае значэнне, яна замацоўвае асновы палітычнай, эканамічнай і іншага жыцця Беларусі. Нормы Канстытуцыі адлюстроўваюць палітычныя ўяўленні і з’яўляюцца вектарам развіцця прававой сістэмы.


<== previous lecture | next lecture ==>
Адпаведнасць ідэалам дабра і справядлівасці | Рашэнне рэферэндума. Рэферэндум можа мець сілу Канстытуцыі, або іншага акта, які змяняецца праз рэферэндум.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.076 s.