|
Пытанні да самакантролю.Date: 2015-10-07; view: 594.
1. Калі і як адбылося ўтварэнне Старажытнарусскай дзяржавы? 2. Якія галоўныя фактары прывялі да ўтварэння Полацкага княства - першага дзяржаўнага ўтварэння на тэрыторыі Беларусі? 3. Барацьба ўсходніх славян з крыжакамі і мангола-татарамі. Станаўленне і развіццё маладой Старажытнарускай дзяржавы адбывалася ў неспыннай барацьбе са знешняй агрэсіяй. Геапалітычнае становішча дзяржавы, якая межавала з Заходняй Еўропай і краінамі Азіі, абумовіла шматлікія войны супраць крыжакоў і мангола-татараў. У ІХ-ХІ стст. пад уплывам каталіцкай царквы ў краінах Заходняй Еўропы ўтварыліся шматлікія агрэсіўныя воінскія арганізацыі, якія аб'ядноўвалі службовае рыцарства, прагнае да зямлі і багацця. Афіцыйна гэтыя рыцарскія ордэны змагаліся за «вызваленне труны божай», супраць мусульман і язычнікаў. Але іх сапраўднай мэтай было рабаванне іншых дзяржаў, захоп чужых тэрыторый, пашырэнне ўплыву каталіцкай царквы ў Еўропе і свеце. Каталіцкі Рым карыстаўся рыцарскімі ордэнамі як сродкам палітычнай барацьбы супраць сваіх ворагаў. У 1201г. каталіцкія манахі пабудавалі ў вусці Дзвіны сваю хрысціянскую місію і гандлевую факторыю, на што атрымалі дазвол ад полацкага князя. Гэтая факторыя атрымала назву Рыгі. Але ўжо ў 1202г. немцы ператварылі Рыгу ў вайсковую крэпасць і арганізавалі тут орден мечаносцаў. У 1203г. палачане зразумелі сваю памылку і паспрабавалі ліквідаваць іншыя крыжацкія крэпасці - Ікскюльм і Гольм. Але немцы дзейнічалі вельмі хітра і адкупіліся ад палачан золатам. У 1205-1207г. гераічную барацьбу з крыжакамі веў кукенойскі князь Вячка. Але ён не атрымаў падтрымкі ад палачан і пацярпеў паражэнне, яго княства крыжакі захапілі. У 1216г. плямёны эстаў прапанавалі палачанам аб'яднацца ў барацьбе супраць крыжакоў. Полацкі князь Уладзімір падрыхтаваў моцнае войска, але ў той момант, калі ён падняўся на карабель каб пачаць паход, князя напаткала нечаканая раптоўная смерць. Паход не адбыўся і агрэсія немцаў працягвалася. У 1240г. і 1242г. шведы і немцы паспрабавалі захапіць горад Ноўгарад. Момант быў зручны, таму што рускія княствы цярпелі паражэнне ў барацьбе з мангола-татарамі і не маглі нічым дапамагчы Ноўгараду. На дапамогу суседзям прыйшлі палачане, якія ўмелі змагацца з немцамі. Аб'яднаныя сілы Ноўгарада і Полацка разграмілі шведаў у 1240г. на р.Няве. У 1242г. крыжакі былі разгромлены ў знакамітай бітве на Чудскім возеры. Такім чынам, барацьба ўсходніх славян сўпраць крыжацкай агрэсіі ў першай палове XІІІ ст. была паспяховай. Аднак найбольшая пагроза для славян сыходзіла з Усхода, ад мангола-татар. У пачатку XІІ ст. у Манголіі ўтварылася моцная дзяжава, палітычная сістэма якой была заснавана на войску. У гэтай сістэме кожны мангол быў найперш воінам. Такая сістэма была найлепш прыстасавана да вайны, яна мела значныя перавагі ў арганізацыі ўлады і войска перад іншымі дзяржавамі. Гэта забяспечыла манголам хуткую перамогу над дзяржавамі Сярэдняй Азіі і Закаўказзя. У 1223г. перадавыя атрады манголаў напалі на славянскія княствы на Поўдні. У бітве на рацэ Калка аб'яднанае войска рускіх князеў было цалкам знішчана манголамі, а самі князі трагічна загінулі. Праз некаторы час манголы вырашылі захапіць усе рускія княствы. У 1237г. пачалося мангольскае нашэсце на Русь. 100 тысячная армія хана Батыя па-асобку разграміла рускія княствы, якія не здолелі аб'яднацца для сумеснай барацьбы. У 1240г. мангола-татары разграмілі Кіеў. 3 гэтага моманту ўсе землі былой старажытнарускай дзяржавы, акрамя Полацка, трапілі над мангольскае рабства. Адзіным фарпостам свободы і незалежнасці ўсходніх славян з'яўлялася тэрыторыя Беларусі. Татара-манголы паспрабавалі захапіць і гэтыя землі, яны спалілі Гомель, Мазыр і Тураў, знішчылі Брэст, але, па звестках беларускіх летапісаў, былі разгромлены ў 40-50-х гадах XІІІ ст. князем Міндоўгам, а ў 60-8О-х гадах XІІІ ст. іншымі князямі Вялікага княства Літоўскага. Перамога беларусаў над татара-манголамі была абумоўлена ваеннымі, палітычнымі, кліматычнымі і геаграфічнымі прычынамі і фактарамі, якія не былі ўлічаны манголамі. Найпершымі сярод іх былі мужнасць і гераізм беларусаў, іх адзінства і самаадданасць у барацьбе за свабоду і незалежнасць сваей Радзімы.
Пытанні для самакантролю. 1. Чаму ў XІІІ ст. усходнія славяне змаглі спыніць крыжацкую агрэсію? 2. Як адбывалася барацьба ўсходніх славян супраць мангола-татараў?
Лекцыя 3. Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае (другая полова XIII - першая палова XVI ст.ст.) 1. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы утварэння ВКЛ. У 30-60-х гадах XІІІ ст. у палітычнай гісторыі Еўропы адбыліся значныя змены. Гэтыя змены былі абумоўлены ўтварэннем новай дзяржавы. Гэтай дзяржавай было Вялікае княства Літоўскае /ВКЛ/. Сацыяльна-эканамічныя, палітычныя і іншыя перадумовы аб'ектыўна спрыялі ўтварэнню ВКЛ. Галоўнымі сярод іх былі наступныя эканамічныя прычыны. Мангола-татарскае нашэсце і агрэсія крыжакоў прывялі да таго, што княствы Старажытнарускай дзяржавы былі эканамічна і палітычна разбураны, страцілі незалежнасць і бяспеку. Знакаміты гандлевы шлях «з вараг у грэкі», які праходзіў праз Полацкае княства, перастаў існаваць. Эканамічныя стасункі Полацка, арыентаваныя на Усход, таксама былі разбураны. Па гэтых прычынах Полацк страціў сваю эканамічную магутнасць, палітычны уплыў, дзяржава ўжо не магла бараніць свае інтарэсы, развівацца і абараняць грамадзян. У такіх умовах гандлевыя шляхі краін Паўночна-Заходняй і Цэнтральнай Еўропы былі пракладзены праз тэрыторыю Заходняй Беларусі, праз Гародню, Наваградак, Ваўкавыск. У гэты рэгіён пачалася масавая міграцыя насельніцтва, што ратавалася ад мангольскай навалы і шукала бяспечнае жыццё на Захадзе. У выніку ўсе насельніцтва рэгіёна - гараджане, феадальная эліта, купецтва, сялянства - было зацікаўлена ва ўтварэнні моцнай палітычнай улады, якая змагла б забяспечыць сацыяльную стабільнасць, стварыць добрыя ўмовы для эканамічнага развіцця і змагацца са знешнімі ворагамі. Насельніцтва рэгіёна падтрымлівала палітычную ўладу фінансамі, зброяй, войскам. Дзякуючы гэтай падтрымцы працэс утварэння ВКЛ набыў магутнасць і завяршыўся ў даволі сціслыя гістарычныя тэрміны. Працэс утварэння ВКЛ узначалілі палітычныя колы Наваградка. Узвышэнне Наваградка было заканамернай з'явай. Гэты горад з X ст. быў сталіцай невялікага княства, якім валадарыў Кіеў. Потым горад трапіў у залежнасць ад галіцка-валынскіх князеў, якія мелі моцную ваенную сілу. У 40-х гадах XІІІ ст. наваградцы пачалі змагацца за самастойнасць, таму што валынскія князі ужо не мелі такой сілы. Наваградцы запрасілі ўзначаліць уладу ў горадзе князя Міндоўга. Сярод даследчыкаў няма адзінай думкі наконт паходжання гэтай гістарычнай асобы. Большасць даследчыкаў лічыць, што Міндоўг быў варажскім князем, які жыў у Прыбалтыцы. У 1246г. Міндоўг прыняў праваслаўе і пачаў княжыць у Наваградку. Зразумела, княжэнне Міндоўга не адпавядала інтарэсам галіцка-валынскага княства і крыжакоў, бо гэтыя суседзі самі імкнуліся завалодаць Наваградкам. Таму Міндоўгу трэба было весці цяжкую барацьбу з гэтымі дзяржавамі. У гэтай барацьбе Міндоўг выкарыстоўваў усе магчымыя палітычныя сродкі: вайну, дыпламатыю, рэлігію, хітрасць і жорсткасць. Напрыклад, каб спыніць крыжакоў і атрымаць падтрымку на Захадзе, Міндоўг у 1252г. прыняў каталіцтва і каралеўскую карону ад папы Рымскага. Але праз некаторы час Міндоўг вярнуўся ў язычніцтва. Каб прымірыцца з галіцка-валынскімі князямі Міндоўг аддаў валы-нянам свойго сына Войшалка, які быў адзіным нашчадкам Міндоўга. Праз некаторы час Войшалк прыняў манаства. Усе гэта і шмат што іншае дазволіла захаваць новую дзяржаву ў барацьбе з ворагамі. У 1263г. Міндоўг быў забіты змоўшчыкамі, якіх узначальваў жрэц Транята. Транята толькі адзін год кіраваў дзяржавай- «зямлей Міндоўга». У 1264г. дзяржаву узначаліў сын Міндоўга Войшалк, які вярнуўся да грамадскага жыцця. Войшалк здолеў узмацніць дзяржаву. У перыяд яго княжэння /1264-1267 гг./ дзяржава атрымала афіцыйную назву - Вялікае княства Літоўскае. Узрастанне палітычнага ўплыву ВКЛ адбылося пад час праўлення князя Тройдзеня /1270-1280 гг./. У гэты перыяд пачалося фарміраванне беларускага рыцарства. Тройдзень разграміў крыжакоў і мангола-татараў, яго армія не ведала паражэння. У перыяд княжэння Віценя /1295-1316гг./ адбылося пашырэнне тэрыторыі ВКЛ. У 1307г. было падпісана пагадненне паміж Наваградкам і Полацкам. Згодна з гэтым дагаворам Полацкае княства ўвайшло ў склад ВКЛ, захаваўшы некаторую аўтаномію ў галіне кіравання. 3 гэтага часу княства пачало называцца Літоўскім і Рускім. У перыяд княжэння Гедыміна /1316-1344 гг./ у склад ВКЛ былі ўключаны амаль усе беларускія землі, у тым ліку Берасцейшчына, Міншчына, Турава-Пінскае княства. Такім чынам, працэс утварэння ВКЛ завяршыўся ў пачатку ХIV ст. Па свайму сацыяльнаму і нацыянальнаму складу гэта была феадальная беларуска-літоўская дзяржава.
Пытанні для самакантролю 1. Якія прычыны абумовілі утварэнне ВКЛ? 2. У якіх умовах адбывалася станаўленне і развіццё маладой дзяржавы? 2. Дынастычная барацьба ў 70-90-х гадах ХIVст. Крэўская ўнія і яе вынікі. Грунвальдская бітва і яе значэнне. Пасля Гедыміна палітычную ўладу ў ВКЛ узначаліў яго сын Альгерд. У перыяд праўлення Альгерда /1345-1377гг./ ВКЛ пачало ператварацца ў магутную дзяржаву, якая стала центрам палітычнай і ваеннай сілы ў Еўропе. Альгерд абвясціў сваю дзяржаву спадкаемцай Старажытнарускай дзяржавы. На гэтай аснове ён пачаў аб'ядноўваць усе землі, якія ў ІХ-ХІІІ ст. належылі Кіеўскай Русі. У 60-70 гадах ХIV ст. Альгерд захапіў Валынь, Смаленск, Чарнігаў. Каб замацаваць гэтыя тэрыторыі трэба было перамагчы мангола-тарар. У 1362 г. Альгерд разграміў 100 тысячнае войска мангола-татар у бітве на рацэ Сінія Воды. Пасля гэтага ён далучыў Кіеўшчыну. Затым у 1368, 1370 і 1372 гадах Альгерд ваяваў з маскоўскім княствам. У выніку перамог тэрыторыя княства значна пашырылася за кошт новых зямель, якія раней належылі мангола-татарам. Пасля смерці Альгерда у Вільні пачалася барацьба за ўладу паміж яго сынамі. Спачатку за ўладу змагаліся Кейстут і Ягайла. У 1382 г. Ягайла з дапамогай крыжакоў перамог Кейстута. Потым Ягайла забіў Кейстута. Але барацьба на гэтым не спынілася. За ўладу пачаў змагацца сын Кейстута Вітаўт. Вітаўт атрымаў падтрымку крыжакоў, Жмудзі, Полацка і Віцебска. Ягайла запрасіў дапамогі ў маскоўскага князя Дзмітрыя. Але Дзмітрый запатрабаваў за дапамогу тэрыторыю Полацка і Віцебска. Ягайла адмовіўся ад такой дапамогі і звярнуўся за падтрымкай да Польшчы. У перыяд з 1383 па 1385гг. ішлі сакрэтныя перагаворы аб умовах уніі паміж Польшчай і ВКЛ. У 1385 г. унія была падпісана ў Крэўскім замку, рэзідэнцыі Вялікіх князеў ВКЛ. Умовы гэтай уніі былі наступнымі: 1. Польшча і ВКЛ атрымліваюць адну агульную палітычную ўладу ў асобе Вялікага князя і караля Польшчы. Пры гэтым Вялікі князь абіраецца ў ВКЛ, а затым ён займае пасаду польскага караля. 2. ВКЛ і Польшча захоўваюць дзяржаўную незалежнасць і самастойнасць. 3. Ягайла жэніцца на польскай каралеве Ядвізе, прымае каталіцтва і ўводзіць каталіцтва ў Жамойці. У 1386г. Ягайла пачаў выконваць умовы Крэускай уніі. Ён ажаніўся на Ядвізе, прыняў каталіцтва і стаў польскім каралем. 3 дапамогай Рыма 30 тысяч жмудзінаў сталі католікамі. У 1387г. Ягайла выдаў шэраг прывілеяў, згодна з якімі каталіцкія феадалы атрымалі выключныя правы на валоданне зямлей, яны вызваляліся ад шэрагу дзяржаўных павіннасцей. На праваслаўных феадалаў гэты прывілей не распаўсюджваўся. У выніку ў ВКЛ утварылася моцная апазіцыя, якая не прымала Крэўскую унію. Узначаліў апазіцыю Вітаўт. У пошуках саюзнікаў Вітаўт заключыў пагадненне з ханам Залатой Арды Тахтамышам. Па ўмовах пагаднення Вітаўт абяцаў дапамагчы Тахтамышу ў вайне супраць заваёўніка Азіі Цімура Тамерлана. Тахтамыш абавязаўся ў выпадку перамогі аддаць Вітаўту ўсе рускія княствы, якімі валодала Залатая Арда. Аднак у 1399г. войска Вітаўта было разбіта арміяй Тамерлана. Бітва адбылася на рацэ Ворскле. Пасля паражэння на Ворскле ў 1401г. Вітаўт быў вымушаны прызнаць умовы Крэускай уніі. У гэты момант узмацнілася крыжацкая агрэсія супраць Польшчы. Крыжакі собралі вельмі моцную і добра узброенную 30 тысячную армію. Над Польшчай навісла смяротная пагроза. Рашаючая бітва паміж крыжакамі і аб'яднаным войскам Польшчы і ВКЛ адбылася ў 1410г. пад Грунвальдам. Войскам саюзнікаў кіравалі Ягайла і Вітаўт. У гэтай бітве беларуска-літоўскія харугвы змагаліся з вялікім гераізмам. У выніку крыжакі былі разгромлены. Нямецкі націск на Усход быў спынены на 500 гадоў. У гэтым была вялікая гістарычная роля перемогі пад Грунвальдам. Перамога пад Грунвальдам яшчэ больш узмацніла ўплыў Польшчы на ВКЛ. У 1413 г. гэта было замацавана прыняццем Гарадзельскай пастановы. Гарадзельская пастанова замацавала і пашырыла прывілеі каталіцкага насельніцтва на тэрыторыі ВКЛ. Феадальная эліта каталіцкага веравызнання атрымала выключныя правы на дзяржаўнае, палітычнае і ваеннае кіраванне ў ВКЛ, на зямельную і іншую маёмасць. У той жа час праваслаўныя феадалы не атрымалі нічога. Больш таго, праваслаўнае насельніцтва трапіла ў стан сацыяльна-палітычнага нераўнапраўя і дыскрымі -нацыі. Праваслаўныя князі не ўдзельнічалі ў выбарах Вялікага князя, не мелі права на вышэйшыя дзяржаўныя пасады міністэрскага тыпу. У 1430 г. Вітаўт памер, не дачакаўшыся каралеўскай кароны, якую яму накіраваў папа Рымскі і якую захапілі палякі. Пасля гэтага Вялікім князем ВКЛ быў абраны брат Ягайлы Свідрыгайла. Гэты палітык таксама не пагаджаўся з Крэўскай ўніяй і Гарадзельскай пастановай. У выніку каталіцкае насельніцтва ВКЛ абрала сабе новага караля- Жыгімонта Кейстутавіча. Пачалася грамадзянская вайна /1432-1436 гг./. Свідрыгайла пацярпеў паражэнне, а Жыгімонт пасля перамогі выдаў шэраг прывілеяў на карысць праваслаўных феадалаў. Праваслаўныя паны атрымалі спадчыннае права на валоданне зямлей, права на гербы і знакі шляхецтва, на вызваленне ад дзяржаўных падаткаў і павіннасцей. Але галоўнага права - на выбары Вялікага князя, яны не атрымалі. Канчаткова Гарадзельская пастанова была ліквідавана толькі ў 1563 г. Такім чынам, Крэўская унія і грамадзянская вайна ХV ст. у ВКЛ былі выкліканы палітычным, эканамічным і сацыяльным саперніцтвам паміж кіруючай феадальнай групоўкай. Гэтае саперніцтва завяршылася поўнай кансалідацыяй феадальнай эліты ў ХVI ст., пасля чаго гэты клас уяўляў адну сацыяльную групу з агульнымі інтарэсамі і агульнай Айчынай. Гэта паклала пачатак развіццю палітычнай згоды і талерантнасці ў асяроддзі беларусаў.
Пытанні для самакантролю. 1.Якія прычыны абумовілі прыняцце Крэўскай ўніі? 2.Якую палітыку праводзіў Вітаўт? За што ён змагаўся? 3.Якімі прычынамі была выклікана грамадзянская вайна сярэдзіны ХV ст.? Чым гэтая вайна скончылася? 3. Знешняя палітыка ВКЛ у ХIV - ХVIст. Лівонская вайна. Утварэнне Рэчы Паспалітай.
Знешняя палітка ВКЛ у ХIV- ХVI ст. вызначалася некаторымі асабліваcцямі. Гэтыя асаблівасці былі звязаны з тым, што ўнутранае становішча дзяржавы было вельмі цяжкім.Феадальная палітычная эліта ВКЛ была падзелена на дзве часткі, якія вялі жорсткую барацьбу за ўладу і ўласнасць на зямлю і прыгонных сялян. Другім фактарам была грамадзянская вайна, якая працягвалася фактычна да канца ХV ст. У гэтых умовах дзяржаўная ўлада была слабой, грамадства вызначалася нестабільнасцю, дзяржава не магла бараніць свае інтарэсы ва ўзаемаадносінах з сузедзямі, ды і суседзі імкнуліся выкарыстаць унутраныя цяжкасці ВКЛ на сваю карысць. Заходні напрамак знешняй палітыкі ВКЛ быў звязаны з Крэўскай ўніяй і паспяховай барацьбой з крыжакамі. Перамога ў бітве над Грунвальдам заставіла Захад лічыцца з геапалітычнымі інтарэсамі ВКЛ. Да ВКЛ паважліва ставіліся і імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі, і папы Рымскія. Усходні напрамак палітыкі ВКЛ быў абумоўлены узаемаадносінамі з Вялікім княствам Маскоўскім. Праваслаўныя феадалы ВКЛ з ліку буйных удзельных князеў і магнатаў у перыяд грамадзянскай вайны знаходзілі падтрымку на Усходзе. Каб захаваць сваю маёмасць і ўладу яны пераходзілі пад пратэктарат Масквы. Вялікае княства Маскоўскае, карыстаючыся падтрымкай Залатой Арды, у XIV ст. абвясціла сябе правапераемнікам Старажатнай Русі. Пасля гэтага маскоўскія князі пачалі «збіраць» тыя землі, якія некалі ўваходізілі ў склад Кіеўскай Русі. «Збіранне», як правіла, праходзіла шляхам вайны і далучэння новых тэрыторый да Масквы. У сярэдзіне ХV ст. Іван ІІІ ажаніўся на апошняй візантыйскай принцессе Сафіі, узяў сабе візантыйскі дзяржаўны герб-двухгаловага арла, а затым абвясціў Маскву абаронцай усяго праваслаўнага свету. Тым больш, што ў 1453 г. Візантыйская імперыя перастала існаваць. Такім чынам, знешнепалітычная напружанасць паміж ВКЛ і ВКМ была абумоўлена тэрытарыяльнымі і рэлігійнымі супярэчнасцямі, барацьбой за лідэрства у рэгіёне. Гэтыя супярэчнасці вырашаліся на шляху вайны. Спачатку знешне ўсе ішло добра. У 1449г. Казімір I і Іван ІІ заключылі дагавор аб дружбе і мяжы. Іван ІІ абяцаў не ваяваць за Смаленск і Украіну, а Казімір 1 - не змагацца за Ноўгарад і Пскоў. Але ў 1500 годзе Іван ІІІ пачаў вайну з ВКЛ. 14 ліпеня 1500г. у бітве на рацэ Вёдрыш войска ВКЛ пацярпела паражэнне. У выніку ВКЛ страціла 9 гарадоў 700 вёсак. Сын Івана ІІІ, Васіль ІІІ, вырашыў канчаткова перамагчы Вільню. У 1514 г. ён пачаў новую вайну. Але 8 верасня 1514 г. у бітве каля Оршы войска ВКЛ атрымала перамогу. Пасля гэтага ў 1522 г. быў падпісаны мір, які цягнуўся 25 гадоў. За гэты час Маскоўскае княства стварыла моцную армію, захапіла Казанскае і Астраханскае ханствы, пачало каланізаваць Сібір. У 1558 г. Іван IV, які стаў першым маскоўскім царом, распачаў так званую Лівонскую вайну. Урад Івана IV разглядаў гэтую вайну як важны крок на шляху да пераўтварэння Маскоўскага царства ў новы ІІІ Рым - новую магутную імперыю, якая зможа паспяхова змагацца з Захадам. У гэты час Лівонскі ордэн быў слабы і цярпеў паражэнне. У 1559 г. кіраўніцтва ордэна звярнулася па дапамогу да ВКЛ. Затым быў падпісаны дагавор, згодна з якім тэрыторыя Лівоніі пераходзіла пад пратэктарат ВКЛ. Расія доўга разважала, а затым Іван IV пачаў вайну з ВКЛ. Вялікае княства Літоўскае да вайны было не падрыхтавана, і ў кароткі тэрмін армія Маскоўскага царства захапіла значную тэрыторыю ВКЛ. Сродкаў на вайну ў ВКЛ не хапала. У гэты час падаткі ў гарадах узраслі на 1000%. Агульнадзяржаўны падатак серабшчызны ўзрос у 5 разоў. Вялікі князь заклаў большасць сваіх маёнткаў, але сродкаў і часу ўсе роўна не хапала. У такіх умовах ВКЛ звярнулася па дапамогу да Польшчы. Перагаворы пачаліся ў 1566 годзе і завяршыліся ў 1569г. падпісаннем Люблінскай уніі. Умовы і сутнасць уніі былі наступнымі: 1. Абедзве дзяржавы зліваліся ў адзінае і непадзельнае цэлае і новая дзяржава атрымала назву Рэчы Паспалітай. 2. Кіраўнік дзяржавы - кароль, выбіраўся толькі ў Польшчы. Сталіцай дзяржавы быў толькі Кракаў. 3. Адзіным заканадаўчым органам дзяржавы станавіўся агульны Сойм, паседжанне якога праходзілі па чарзе і ў Польшчы, і ў ВКЛ. 4. ВКЛ захавала некаторыя аўтаномныя правы у межах Рэчы Паспалітай. Княства мела права на свой асобны бюджэт, сваё войска і сваё заканадаўства, якое не павінна было супярэчыць інтарэсам агульнай дзяржавы. Умовы ўніі былі несправядлівымі ў адносінах да ВКЛ. Княства страціла тэрыторыю Украіны, якую кароль перадаў Польшчы. Палітычныя супярэчнасці закладзенныя Люблінскай уніяй, нераўнапраўе народаў, страта ВКЛ свайго суверэнітэта не ўмацоўвалі агульную дзяржаву, наадварот, гэта спрыяла нараджэнню агульнага крызісу Рэчы Паспалітай. Такім чынам, знешняя палітыка ВКЛ у ХУІ ст. прывяла да ўтварэння Рэчы Паспалітай.
Пытанні для самакантролю. 1.Якія прычыны абумовілі палітычную і ваенную слабасць ВКЛ у ХV-ХVI ст.? 2.Якімі прычынамі былі выкліканы войны паміж Вільняй і Масквой?
Лекцыя 4-5. Рэнесанс і Рэфармацыя ў Еўропе і Беларусі: фарміраванне беларускай народнасці. 1. Каталіцкая царква і яе роля ў сацыяльна-палітычным і духоўным жыцці традыцыйнай цывілізацыі.
Распаўсюджванне хрысціянства ў Еўропе праходзіла ў складаных умовах і ахапіла некалькі стагоддзяў. Напрыканцы VI ст. хрысціянамі сталі іспанцы, у VIII ст. да хрысціянства далучыліся германцы, а ў XI ст. хрысціянізацыя ахапіла Скандынавію. У IX ст. да хрысціянства далучыліся і славяне. У 966 г. польскі кароль Мешка /Мечыслаў/ разам са сваёй дружынай прыняў хрысціянства па рымскаму ўзору, а праз некаторы час хрысціянамі сталі і ўсходнія славяне. У Еўропе хрысціянства звычайна распаўсюджвалася гвалтоўным чынам, калі абрад хрышчэння праводзіўся з дапамогай “агня і мяча”. Менавіта такім шляхам воіны Карла Вялікага хрысцілі саксаў, а воіны князя Уладзіміра – Кіеў і Ноўгарад. Пакуты мясцовага насельніцтва, звязанныя з гвалтоўнай хрысціянізацыяй, царквой увогуле не ўспрыймаліся, таму што царкоўныя іерархі заўсёды памяталі гісторыю першых хрысціянскіх абшчын, якія існавалі ва ўмовах панавання язычнікаў у перыяд антычнай цывілізацыі. Характэрна, што метады барацьбы антычнага Рыма з хрысціянамі былі ўзяты на ўзбраенне царквой тады, калі хрысціянства стала дзяржаўнай рэлігіяй у Еўропе. Аднак калі ў антычнасці хрысціянства распаўсюджвалася “ад сэрца да сэрца” праз народныя нізы, праз дзейнасць першых апосталаў і іх паслядоўнікаў, то ў сярэднявеччы яго носьбітамі былі спачатку правячыя сацыяльныя эліты, алігархічныя группы дзяржавы і ваенная арыстакратыя. Па гэтай прычыне хрысціянізацыя не закранала глыбінь народнай свядомасці і на працягу доўгага часу сярод сялян захоўвалася язычніцтва. Напрыклад, у Ірландыі язычніцкія абшчыны захаваліся да сёнешняга дня, а ў ВКЛ апошні язычніцкі жрэц памёр у 1414 годзе. Для барацьбы з язычнікамі і ерэтыкамі /г.з. ідэалагічнай апазіцыяй і яе арганізатарамі/, царква, якая кіравалася Рымам, пачала выкарыстоўваць інквізіцыю і іншыя маштабныя палітычная акцыі. Тэрыторыя Заходняй Еўропы была падзелена на 400 рэгіянальных дыяцэзій, якімі правілі папскія епіскапы. Жыццё простага чалавека і ўсяго грамадства знаходзілася пад магутным уплывам царквы. Папа Рымскі фактычна кіраваў свецкай і духоўнай уладай. Ён прызначаў каралёў, зацвярджаў іх на пасадах, арганізоўваў крыжовыя паходы як супраць язычнікаў, ісламскага свету, так і супраць сваіх палітычных праціўнікаў у Еўропе. Светапогляд чалавека сярэднявечча таксама рэгламентаваўся царквой і Бібліяй. Існаванне чалавека ў межах зямного быцця разглядалася толькі як адлюстраванне быцця вышэйшага, нябеснага свету, якому належыла прыгажосць і дасканаласць. Зямное быццё лічылыся “недасканалым “,”грэшным” і “пакутлівым”. Пераадолець гэтую недасканаласць чалавек мог толькі набліжаючыся да Бога, праз малітву, аскетызм, сацыяльную апатыю і служэнне царкве. Сацаяльны свет чалавек сярэднявечча падзяляў на “свой” і “чужы”. Свой быў блізкім і родным, а чужы – далёкім і варожым. Усё чужое і варожае належыла бязлітаснаму знішчэнню. Шматлікія і цяжкія войны, якія панавалі ў Еўропе з часоў “Вялікага перасялення народаў”, праходзілі пад знакам барацьбы “свайго свету” са “светам чужынцаў”. Таму ў некаторых выпадках вайны ў Еўропе працягваліся па 15-20 і нават 100 гадоў. У перыяд войнаў Еўропу ахоплівалі эпідэміі і голад. Так у 1348-1349 гг. Еўропу ахапіла эпідэмія бубоннай чумы, пад час якой загінула каля 50% насельніцтва краін Заходняй Еўропы. У X-XI стст. у Еўропе кожны трэці год у дзесяцігоддзі быў галодным. Жыццё чалавека было кароткім (35 – 40) гадоў. Такім чынам, сацыяльнае жыццё чалавека традыцыйнай цывілізацыі было вельмі цяжкім, духоўнае жыццё грамадства знаходзілася пад уплывам каталіцкай царквы.
2. Цывілізацыйнае развіццё краін Заходняй Еўропы ў XIII-XV стст.
Колькасны склад насельніцтва сярэднявечнай Еўропы быў невялікім. У XI ст. у Англіі налічвалася каля 2 млн. чалавек, у Італіі і Францыі – каля 6 млн., а Германіі – каля 3.5 млн. За пяць стагоддзяў колькасны склад насельніцтва гэтых краін узрос прыкладна ў 2 разы. У XVI ст. у Англіі налічвалася каля 5 млн. чал., у Германіі – каля 8, Францыі і Італіі каля 10-12 млн. чалавек. У сельскай гаспадарцы пражывала каля 90% усяго насельніцтва. У вёсцы пераважалі традыцыйныя, яшчэ з часоў антычнасці, прымітыўныя прылады працы. У галіне рамяства змены адбываліся значна хутчэй. Гэта было абумоўлена развіццём металургічнай вытворчасці і ростам гарадоў. Па тэхналагічнай складанасці, па падзелу працы хутчэй за ўсё развівалася металаапрацоўка. Кавалі выраблялі зброю, прылады працы для іншых вытворцаў. Прылады працы і зброя каштавалі вельмі дорага і перадаваліся ў спадчыну. Людзі надзялялі гэтыя сродкі магічнымі ўласцівасцямі, надавалі ім уласныя прозвішчы, абкружалі складанай культавай сімволікай. Гэта знайшло яскравае адлюстраванне ў рыцарскай і гарадской геральдыцы Еўропы і Беларусі. Фамільны герб і герб горада, герб княжацкай дынастыі і дзяржавы былі “гістарычным і непаўторным тварам” чалавека і грамадства. Самыя значныя змены ў галіне вытворчасці адбыліся ў XIV-XV стст. У гэты час з'явіліся новыя вытворчыя тэхналогіі, якія патрабавалі адпаведнага ўзроўню адукаванасці. Новыя тэхналогіі былі звязаны вынаходніцтвам крывашыпнага механізма, зубчатай перадачы, свідравальнага станка, пад'ёмнага крана, землеройнай машыны. Гэтыя машыны яшчэ не мелі механічнага рухавіка, але па сваёй вытворчай эфектыўнасці і прадукцыйнасці працы яны на некалькі парадкаў пераўзыходзілі немеханічную працу. Дзякуючы новым тэхналогіям у Еўропе пачалі будавацца велічныя архітэктурныя храмы, ірыгацыйныя сістэмы і гарады.Новыя тэхналогіі пачалі прымяняцца і ў будаўніцтве. Будаўнікі пачалі выкарыстоўваць цэмент і стальныя канструкцыі. Вялікія змены адбыліся і ў ваеннай справе. Рэвалюцыйныя змены ў гэтай галіне былі абумоўлены выкарыстаннем пораху. У XII ст. арабы вынайшлі асабістую агнястрэльную зброю, якая шырока распаўсюдзілася ў XIV ст. У гэты час упершыню пачалі прымяняць гарматы. Затым гарматы былі ўсталяваны на караблі, а ў XV ст. іх пачалі вырабляць з чугуну і паставілі на лафеты. Першай удасканаленай машынай стаў млын з вадзяным колам. Вытворчыя тэхналогіі, заснаваныя на выкарыстанні млына, дзейнічалі пры апрацоўцы скуры, вытворчасці бумагі, апрацоўцы канаплянага валакна, узбагачэнні жалезнай руды і г.д. Тэхналагічныя змены ў вытворчасці садзейнічалі таму, што асноўную ролю ў жыцці грамадства пачалі адыгрываць гарады. Гарады як цэнтры рамяства і гандлю аформіліся ў Італіі яшчэ ў IX ст. Гэта былі такія гарады як Венецыя, Генуя, Піза, Фларэнцыя, Неапаль. У X-XI стст. узніклі гарады ў Францыі, Англіі, Германіі і інш. краінах. Размеркаванне гарадоў у Еўропе было нераўнамерным. Больш за ўсё гарадоў налічвалася ў Італіі і ў Вялікім княстве Літоўскім. Еўрапейскі горад быў невялікім. У XV ст. буйнымі лічыліся гарады, дзе жыло па 20-30 тыс. чалавек. Такія гарады як Канстанцінопаль, Парыж, Мілан, Венецыя, Фларэнцыя былі тагачаснымі мегаполісамі. У іх пражывала ад 80 да 100 тысяч чалавек. Цэнтрам горада была рыначная плошча, побач з ёю будаваўся гатычны сабор з такім разлікам, каб ён змог прыняць усіх гараджан адначасова. Сабор выконваў функцыю “ілюстраванай” Бібліі і з'яўляўся сімвалам магутнасці Бога і царквы. На гарадской плошчы размяшчалася і ратуша. У гарадах складвалася саслоўе гараджан, асноўным заняткам якога была гандлёва-рамесніцкая дзейнасць. Звычайна гарадское саслоўе звязваецца з паняццем “бюргерства”. Тэрмін “бюргер” спачатку пазначаў усіх гараджан /ад герм. burg – горад/. Адсюль пайшоў французскі тэрмін bourgeoisie, які спачатку таксама пазначаў гараджан. Аднак у XIV-XV стст. тэрмінам bourgeoisie ужо называлі толькі багатых гараджан, якія пазней сфарміравалі гарадскую буржуазію. Простая таварная вытворчасць гарадскіх рамеснікаў залежыла ад купецкага і растаўшчыцкага капіталу. Гэты капітал садзейнічаў: а/ фарміраванню рынка наемнай працы і тавараў; б/ накапленню капітала; в/ стварэнню моцнага апазіцыйнага руху існуючаму грамадскаму ладу і царкве; г/ фарміраванню новай ідэалогіі, здольнай стварыць альтэрнатыву пануючаму рэлігійнаму светапогляду. У XV ст. у вытворчасці пачала дзейнічаць мануфактура. Фарміраванне мануфактурнай вытворчасці ў Еўропе прыпадае на канец XV- першую палову XVI ст.. Мануфактура паклала канец традыцыйнаму грамадству ў галіне эканомікі, яна з'яўляецца тым рубіконам, які аддзяляе традыцыйнае грамадства ад грамадства індустрыяльнага. У XV ст. у Еўропе склаліся два эканамічных цэнтры, якія былі звязаны з хуткім развіццём мануфактурнай вытворчасці. Першы цэнтр сфарміраваўся ў межах Венецыянскай і Генуэзскай рэспублік. Венецыя была прататыпам рыначнай гаспадаркі, у ей панаваў палітычны лад дэмакратычнага тыпу, які вызначаўся плюралізмам грамадскай думкі. Другі з іх быў на Поўначы Заходняй Еўропы(Бругге і гарады ганзейскага саюза). Такім чынам, асноўнай асаблівасцю цывілізацыйнага развіцця Заходняй Еўропы ў XIII-XV стст. была тэндэнцыя пераходу ад традыцыйнага да індустрыяльнага грамадства.
3. Еўрапейскі Рэнесанс, яго змест і сутнасць. Станаўленне індустрыяльнага грамадства адбывалася не толькі ў галіне вытворчасці. Індустрыяльнае грамадства – гэта найперш адпаведны лад жыцця чалавека, абумоўлены светапоглядам усяго грамадства. Гэты светапогляд быў звязаны с такімі з'явамі як Рэнесанс і Рэфармацыя. Ідэалы пакутніцтва, чаканне Страшнага Суда, пакаянне і аскетызм, якія панавалі ў грамадстве, усе больш і больш супярэчылі новай жыццёвай рэчаіснасці. У светапоглядзе і маралі “новых нобіляў” усе больш і больш пачалі пераважаць рацыяналізм і прагматызм. Гэтыя філасофскія катэгорыі выкарыстоўваліся для апраўдання “сумленнага багацця”, “салодкага жыцця”, “роўных магчымасцяў”, якімі карысталася новая палітычная эліта грамадства. Рацыяналізм і прагматызм, як спосабы чалавечага мыслення былі пакладзены ў аснову сістэмы новага светапогляду грамадства. Ідэалам гэтай сістэмы, яе жыццёвым увасабленнем быў заклік – “Чалавек і справа!”. Гэты заклік быў успрыняты грамадствам, стаў сваеасаблівай грамадскай ідэяй, на аснове якой фарміравался палітыка, філасофія і культура Рэнесансу. У сацыяльна-палітычным плане Адраджэнне было інструментам, сродкам, з дапамогай якога новая палітычная эліта імкнулася захапіць уладу і перамагчы царкву. Бацькам гуманізму і пачынальнікам рэнесанснай культуры быў Франчэска Петрарка. Гэты чалавек стаў сапраўдным трубадурам новай ідэалогіі, якая была звернута да чалавека і абапіралася на антычную традыцыю. Тэрмін “Рэнесанс” належыць гісторыку мастацтваў Джорджо Вазары /Vasari/, які разумеў пад рэнесансам вяртанне да антычнай культурнай традыцыі. Усё, што было ў галіне культуры да яго часу, Ф.Петрарка вызначыў у якасці “тысячагадовага варварства”. Свабоду чалавека Ф.Петрарка звязваў з маральным удасканаленнем асобы праз далучэнне да гістарычнага вопыту чалавецтва, праз адукацыю, вывучэнне паэзіі, гісторыі і філасофіі старажытных. Цэнтральным у вучэнні Петраркі было паняцце humanitas /дакл.- чалавечая прырода, духоўная культура/. Ідэі Петраркі надалі магутны штуршок развіццю гуманітарных ведаў – studia humanitatis, што ужо ў XIX ст. атрымала назву “гуманізму”. Багаты, квітнеючы італьянскі горад стаў галоўнай сацыяльна-палітычнай базай Рэнесансу. Новая палітычная эліта з ліку купцоў, фінансавай алігархіі, уладальнікаў мануфактур трымала ў сваіх руках вялізныя багацці. Чатка сродкаў накіроўвалася на адукацыю, будаўніцтва бібліятэк, палацаў, развіццё мастацтва. “Новыя нобілі” імкнуліся да ўлады. Але для гэтага трэба было ведаць лацінскую мову, якая была афіцыйнай мовай навукі, мовай унутранага і знешняга гандлю, афіцыйнай дзяржаўнай мовай амаль усёй Еўропы. Таму гарадскія магістраты і камуны на свае сродкі будавалі школы, падтрымлівалі развіццё універсітэтаў. Гэта спрыяла хуткім зменам грамадскай свядомасці на карысць гуманізму. Усю сістэму гуманізму, якая сфарміравалася ў XIV-XVI стст. можна падзяліць на тры плыні: 1/ мастацкую; 2/ агульна-культурную; 3/ сацыяльную. Сацыяльны напрамак быў звязаны з новым разуменнем чалавечай прыроды. Гэтае разуменне было заснавана на тым, што гуманісты прызнавалі права асобы на свабоду, на развіццё, на набыццё новых ведаў, на барацьбу за шчасце ў зямным жыцці. Гуманісты даказвалі, што ступень грамадскага прызнання і ўшанавання павінна вызначацца не паходжаннем чалавека, а асабістымі дзеяннямі і заслугамі. Гуманісты па-новаму вызначылі праблему багацця. Яны апраўдвалі багацце, лічылі, што яно прыносіць карысць грамадству і з'яўляецца асновай дастойнага жыцця чалавека. Калі гуманісты паставілі ў цэнтр светапогляду чалавека, а не Бога, то яны па-новаму пачалі пісаць гісторыю. Такія італьянскія гісторыкі як Леанарда Бруні і Франчэска Гвіччардзіні стварылі новую метадалогію гісторыі. Тлумачэнне гістарычных падзей яны шукалі ў прыродзе чалавека, а не правідэнцыялізме. Гісторыкі-гуманісты стварылі “новую гісторыю” чалавечай цывілізацыі. Яны вылучылі тры перыяды ў гісторыі: а/ старажытны/антычны/, б/ сярэднявечны/варварскі/, в/ новы перыяд, перыяд пераходу грамадства да новага часу. Такім чынам, палітыка і ідэалогія еўрапейскага Рэнесансу была накіравана на перамогу новай сістэмы грамадскіх каштоўнасцей, на выхаванне чалавека індустрыяльнай цывілізацыі.
4. Еўрапейская Рэфармацыя.
Вялікія геаграфічныя адкрыцці працягваліся значны перыяд часу. Яны пачаліся ў канцы XV ст., а завяршыліся толькі ў пачатку XVII ст., калі была адкрыта Аўстралія. Эпоха вялікіх геаграфічных адкрыццяў аказала значны ўплыў на развіццё свету. Яна прывяла да такой з'явы як “рэвалюцыя цэн”, што дало магутны штуршок развіццю грамадскай вытворчасці. Сутнасць “рэвалюцыі цэн” была ў тым, што вялізны наплыў золата ў Еўропу зрабіў грошы больш таннымі, а тавары, наадварот, больш дарагімі. Цэны на тавары выраслі ў 4-5 разоў. Гэта выклікала сапраўдны мануфактурны бум, хуткае разбурэнне рамеснай вытворчасці, рэзкае ўздаражэнне харчавання. У канчатковым выніку “рэвалюцыя цэн” прывяла да пераразмеркавання прыватнай уласнасці на карысць буржуазіі. Другой сацыяльна-эканамічнай, палітычнай і культурнай з'явай, якая змяніла жыццё традыцыйнага грамадства была Рэфармацыя. Калі цэнтрамі Рэнесансу былі гарады Італіі, то цэнтрамі Рэфармацыі сталі гарады Германіі. Перадумовы рэфармацыйнага руху былі створаны гуманістамі. Гэта адносіцца ў першую чаргу да духоўных перадумаў. У сваіх творах нямецкія гуманісты закраналі не толькі пытанні філасофіі і рэлігіі, яны найперш крытыкавалі каталіцкую царкву і ўслаўлялі свабоду чалавечага духу. Выдатным творам нямецкага гуманізму быў сатырычны твор С.Бранта пад назвай “Карабель дурняў”, у якім аўтар высмейваў традыцыйныя каштоўнасці, жыццё і мараль правячай феадальнай алігархіі. Вялікім поспехам у асяроддзі гуманістаў карысталіся творы Эразма Ратэрдамскага. У сваіх творах – “Пахвальба глубству”, “Дамашнія гутаркі” гэты чалавек называў сябе грамадзянінам Сусвету, крытыкаваў норавы і мараль царкоўных дзеячоў, тэранію феадалаў. Слова і ідэі гуманістаў, іх зварот да грамадства былі пачуты новай палітычнай элітай з ліку буржуазіі. У Германіі ўжо сфарміравалася сацыяльнае асяроддзе, якое марыла аб палітычнай рэфармацыі грамадства. У гэтым кантэксце грамадству быў патрэбен магутны штуршок, які б паклаў пачатак новаму сацыяльнаму руху. Гэты штуршок быў зададзены дзейнасцю Марціна Лютэра, яго выступленнямі супраць дагматаў каталіцкай царквы. Ідэалогія гуманізма набыла ў вучэнні Лютэра рысы дзейнаснага рацыяналізма. Рэлігія, па Лютэру, гэта адносіны асобнага індывіда да Бога. Гэтым адносінам не трэба пасрэднікі з боку афіцыйнай царквы. Атрымлівалася, што рэлігія – гэта дзейнасць чалавека, якому непатрэбна царкоўная арганізацыя старога тыну. Лютэр вынес прысуд каталіцкай царкве, калі заявіў, што інстытут папства – гэта “антыхрыстава установа”. Лютэр адхіліў большасць каталіцкіх культаў і абрадаў: святых і анёлаў, культ Багародзіцы, пакланенне іконам і г.д. Лютэр узначаліў умеранны напрамак Рэфармацыі. Гэты напрамак атрымаў вызначэнне бюргерска-княжацкага. Гэтая частка грамадства не думала аб якіх небудзь сацыяльных рэформах. Яна жадала правесці змену палітычнай улады “мірна” і “легальна”. Другі напрамак Рэфармацыі быў рэакцыйным, феадальна-каталіцкім. Яго ўзначальвалі папа рымскі і германскі імператар. Яны змагаліся з Рэфармацыяй. Трэці напрамак атрымаў вызначэнне плебейска-сялянскага. Яго ўзначальваў Томас Мюнцэр. Найбольш радыкальным паслядаўнікам Лютэра быў Жан Кальвін. Іудзей па паходжанню, юрыст па адукацыі гэты рэфарматар абараняў інтарэсы найбольш радыкальнай часткі новай палітычнай эліты. Ідэалогія кальвінізма была заснавана на адмове ад штодзённых задавальненняў. Кальвін заклікаў да беражлівасці і накаплення багацця шляхам цяжкай штодзённай працы. Дзеля гэтага кальвінізм змагаўся не толькі з раскошай, але і з мастацтвам, народнымі традыцыямі і святамі, свабодай думкі. На глебе кальвінізма аформіліся такія пратэстанцкія секты са складу іудзеяў як баптысты, пурытане, адвентысты і інш. Такім чынам, Рэфармацыя была накіравана супраць старай грамадска-палітычнай сістэмы, яна садзейнічала ўсталяванню ідэалогіі індустрыяльнага грамадства, з'яўленню чалавека, які адпавядаў патрабаванням Новага часу. Трыўмфальнае шэсце Рэфармацыі прыпала на першую палову XVI ст., ужо у другой палове XVI ст. пачалася Контрэфармацыя. Значная роля ў барацьбе з рэфармацыйным рухам адводзілася папай рымскім Ордэну іезуітаў, які быў заснаваны ў 1540 г. З дапамогай іезуітаў частка насельніцтва, якая трапіла пад уплыў пратэстантаў, вярнулася ў лона касцёлу.
|