![]() |
Дэкрэт, які выдаецца на падставе закона, мае падзаконны характар. Канстытуцыя вызначае адносіны, якія не могуць рэгулявацца гэтымі дэкрэтаміDate: 2014-04-05; view: 562. 2. Часовы дэкрэт, які ўяўляе сабой закадаўчы працэс наабарот. Прыняты па ініцыятыве Прэзідэнта акт накіроўваецца ў Парламент, які выказвае сваё меркаванне аб гэтым дэкрэце. Праблемы пры выкарыстанні дэкрэтнага рэгулявання: Дэкрэт – экстраардынарны прававы акт, які выдаецца ў выпадку асобай неабходнасці (іх не павінна быць шмат). Не вызначана працэдура рэагавання Парламента на часовыя дэкрэты. Не вызначаны тэрмін, калі Парламент павінен разглядаць іх. Не вызначаецца тэрмін, калі Прэзідэнт павінен прымаць дэкрэты, не вызначаны тэрмін, які патрэбен на распрацоўку дэкрэтаў. Памылкова вызначана мадэль адмены і змены дэкрэтаў. Дэкрэт мае больш высокую юрыдычную сілу ў дачыненні да актаў, якія былі прыняты раней за яго. Часовыя дэкрэты магчыма разглядаць у якасці асобай формы нарматыўнай ініцыятывы – ініцыятывы прыняцця новага НПА. Часовы дэкрэт мае комплексны характар, які дазваляе рэгуляваць яму пэўную сферу. Нормы дэкрэтаў павінны ўпісвацца ў існуючую сістэму права. Часовыя дэкрэты могуць быць адменены: I. Прэзідэнтам праз выданне сваіх актаў II. Пры прызнанні неканстытуцыйнымі III. 2/3 членаў ад поўнага складу кожнай з палат Парламента IV. Прыняццем тоеснага закона У РБ не вызначаны суадносіны дэкрэта і кодэкса. У Беларусі недастаткова выпрацаван механізм экстраардынарнай нарматворчай дзейнасці. У РБ указы могуць быць падзаконныя (выдавацца на падставе закона або прымацца ў сферы дзейнасці закона). Для рэгулявання неабходна наяўнасць комплекса суаднасімых з сабой нарматыўных актаў, якія ўлічваюць кампітэнцыю органаў, стабільнасць або нестабільнасць грамадскіх адносінаў, іх неабходнасць аператыўнай змены і г.д. Складаныя праблемы патрабуюць складаных рашэнняў. Указы маюць падзаконны характар, яны выдаюцца на падставе Канстытуцы. Гэтыя ўказы не могуць параўновацца з законам. Нарматыўна-прававы дагавор. Адна з найбольш старажытных крыніц права, якая ўяўляе сабой пісьмовыя пагадненні, накіраваныя на вызначэнне агульнаабавязковых нормаў у публічнай сферы. Індывідуалшьны дагавор – адносіцца да выключна пазначанага суб’екта. Нарматыўны дагавор – абстрактныя нормы, якія распаўсюджваюць на неабмежаваную колькасць людзей. Віды нарматыўных дагавораў: - Дамова з Богам - Грамадзянскі дагавор або сацыяльны кантракт - Федэрытыўны дагавор - Дагавор аб грамадскай згодзе - Дагавор аб размеры кампітэнцыі - Пагадненні з царквой - Тарыфнае пагадненне - Калектыўны дагавор - Міжнародныя дамовы Адным з бакоў нарматыўнага дагавора звычайна выступае дзяржава. Дагавор дазваляе ўзгадняць пазіцыі дзяржавы і іншых публічных суб’ектаў. Грамадская дамова – юрыдычная канструкцыя, дзякуючы якой ажыццяўляюцца выбары і змена ўлады. Г.зн., што грамадзяне дамаўляюцца паміж сабой аб формах і сродках рэалізацыі ўлады. Федыратыўны дагавор – дагавор аб аб’яднанні дзяржавы ў федырацыю, або аб размеркванні паўнамоцтваў паміж федыратыўнымі цэнтрамі. Пагадненне з царквой – спосап самаабмежавання улады дзяржавы на падставе базавых каштоўнасцяў, якіх прытрымліваецца большасць насельніцтва. Пагадненне з царквой трэба адрозніваць ад кантардата – віда міжнароднай дамовы, якая заключаецца паміж Ватыканам і пэўнай дзяржавай аб статусе каталіцкай царквы. 1. Ватыкан – цэнтр каталіцкай царквы 2. Ватыкан – дзяржава Каталіцкая царква зацікаўлена ў карэктным рэгуляванні каштоўнасна афарбаваных адносінаў (адукацыя, ахова здароўя, грамадская мараль, статус рэлігійных арганізацый як юрыдычных асоб, адносіны да помнікаў культуры, да сацыяльнай абароны насельніцтва і г.д.) У Беларусі 11 чэрвеня 2003 г. было падпісана пагадненне паміж Урадам і праваслаўнай царквой. Пагадненне замацоўвае ўзаемныя правы і абавязкі дзяржавы і грамадства, іх накіраункі сумеснай дзейнасці. Тарыфнае пагадненне - гэта дамова паміж Урадам, прафсаюзамі і арганізацыямі наймальнікаў аб памеры стаўкі першага тарыфнага разрада і ўмовах працы. Калектыўны дагавор – разнавіднасць тарыфнага пагаднення, але ў межах пэўнай арганізацыі. Юрыдычны прэцэдэнт і юрыдычная практыка. Юрыдычны прэцэдэнт – крыніца права, якая зараз больш выкарыстоўваецца ў англасаксонскай прававой сям’і і ўяўляе з сябе агульнаабавязковую норму, якая фарміруецца судом па абсалютна новай справе на падставе справядлівасці. Юрыдычная практыка – дзейнасць кампетэнтных органаў па ўдасканаленню зместу норм, вырашэнні прабелаў і калізій. Нормы юрыдычнай практыкі ўдакладняюць і тлумачаць змест норм і пэўных азначальных катэгорый. Прэцэдэнт можа быць судовым и адміністратыўным. Прэцэдэнт з’ўяляецца крыніцай права пры ўмовах: калі прэцэдэнт дапускаецца пэўнай прававой сітэмай (калі ён не дапускаецца, можна весці гаворку аб іншых фенаменах фарміравання нормы); адсутнасць рэгулявання пэўных спрэчных адносін; публікацыя прэцэдэнта пэўным спосабам; вынясенне рашэнняў на падставе агульных прынцыпаў права і справядлівасці. Прэцэдэнт складаецца з 2-х частак: 1) Нарматыўная (тая норма, якую фарміруе суддзя ў якасці агульнаабавязковага правіла) 2) Рэзалютыўная частка (фарміруецца форма, а потым прынімаецца норма) У РБ прэцэдэнт не існуе, але нормы, якія выпрацаваны практыкай маюць пэўную ступень агульнаабавязковасці і носяць субсідыарны характар. Правапрымяняльная практыка ў Беларусі прадстаўлена пастановамі пленума Вярхоўнага і Высшага гаспадарчага суда. Асобую ролю ў практыцы маюць акты Канстытуцыйнага суда, якія з аднаго боку выступаюць асобым відам нарматыўнага акта, з другога – формай выражэння юрыдычнай дактрыны.
§ Праватворчасць
|