|
Чытайце уDate: 2015-10-07; view: 1229. ВЫЦІНАНКА 1. Сахута, Я. М. Народныя мастацкія рамёствы Беларусі / Я. М. Сахута (укладальнік). — 2-е выд. — Мінск.: Беларусь, 2001. – 110 с. Там ёсць ілюстрацыі
У гісторыі культуры Беларусі ёсць практычна забытыя віды народнай дэкаратыўна- прыкладной творчасці, якія ў свой час перажылі яркі, але кароткі росквіт, а потым па розных прычынах аказаліся забытымі. Перш за ўсё гэта датычыць мала вядомага сёння мастацтва стварэння ўзораў з паперы — выцінанак (выразанак, выразак, выстрыганак). У канцы XIX і асабліва ў першай палове XX ст. ажурныя папяровыя ўзоры можна было бачыць амаль у кожнай хаце. Новы кароткачасовы росквіт яны перажылі ў пасляваеннае дзесяцігоддзе, затым канчаткова зніклі, пакінуўшы след толькі ў людской памяці. Зробленыя з таннага нетрывалага матэрыялу, выцінанкі штогод (а то і некалькі разоў на год) замяняліся новымі, старыя ўзоры без жалю выкідвалі, таму шукаць іх сёння – марны занятак. Хоць перыяд актыўнага бытавання выцінанак у беларускім народным побыце і не надта значны, яны змаглі выпрацаваць характэрныя ўласныя і адначасова глыбока традыцыйныя мастацкія сродкі і прыёмы, пгго дазволіла ім арганічна ўключыцца ў інтэр'ер народнага жылля, не ствараючы дысанансу з іншымі відамі народнага мастацтва. I ўсё ж пры гэтым нельга не сказаць, пгго няпоўнае стагоддзе бытавання выцінанак – не надта значны час у эвалюцыі народнага мастацтва, каб выпрацаваць такую дасканаласць форм і дэкору, як, скажам, у ткацтве, вышыўцы, разбярстве. Таму ў мастацтве выцінанак шмат выпадковых матываў, чужых уплываў, пераймальніцтва; побач з дасканалымі, традыцыйнымі, высокамастацкімі ўзорамі нямала і звычайнай самадзейнасці. Выцінанкі маюць даўнюю гісторыю, звязаную з вынаходніцтвам паперы ў старажытным Кітаі. У познім сярэднявеччы праз Персію і Турцыю яны трапляюць у Еўропу і ў XVIII —XIX стст. былі ўжо пашыраны амаль на ўсёй яе тэрыторыі. Адна з іх разнавіднасцей – сілуэты – была надта пашыраная ў асяроддзі заможных слаёў, імі займаліся многія вядомыя мастакі. Выразаныя з чорнай паперы сілуэтныя партрэты, фігуркі людзей і нават складаныя сюжэтныя кампазіцыі аздаблялі інтэр'еры палацаў, дамскія альбомы, скарыстоўваліся як падарункі. Але народныя выцінанкі аналогій з сілуэтамі не выяўляюць і маюць іншае паходжанне. Іх узнікненне абумоўлена двума асноўнымі фактарамі: пашырэннем у народным побыце паперы і зменамі ў характары інтэр'ера народнага жылля беларусаў. Ужо ў канцы XIX ст. курныя хаты былі амаль цалкам выцеснены «чыстымі», што дало магчымасць іх аздобіць, надаць больш прывабны выгляд. Інтэр'ер народнага жылля запоўнілі мастацкія тканіны, вышыўка, карункі, узбагаціліся формы і дэкор драўляных і керамічных вырабаў, пашырыўся роспіс па дрэве, палатне, шкле. Такі відавочны росквіт народнай мастацкай творчасці актывізаваў не толькі развіццё традыцыйных, але і пошук новых сродкаў аздаблення, засваенне калісьці маладаступных матэрыялаў. Масавая прамысловая вытворчасць паперы зрабіла яе таннай і даступнай, і народныя майстры не маглі не ацаніць па-свойму цікавы, лёгкі ў апрацоўцы, з уласцівымі толькі яму магчымасцямі матэрыял. Карункі з белай, чорнай ці каляровай паперы аздобілі сцены, бэлькі, вушакі, вокны, паліцы для посуду і абразоў, выконваючы тую ж дэкаратыўную ролю, што і посцілкі, ручнікі, маляваныя куфры, саламяныя «павукі». «У добрай гаспадыні нават каля печы былі выразаныя фіранкі», – казалі ў некаторых вёсках Навагрудчыны. Але нетрывалы матэрыял і лёгкасць выканання выцінанак абумовілі адпаведныя да іх адносіны: папяровыя ўзоры не зберагалі, як, скажам, узорыстыя ручнікі, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Перад святамі, звычайна да Вялікадня, калі мылі, чысцілі, бялілі жыллё, старыя выцінанкі цалкам замяняліся на новыя, бо за год паспявалі набыць непрывабны выгляд. Захоўваць жа іх з практычнага боку не мела сэнсу. Што да народных назваў гэтага віду мастацкай творчасці, то ў самых агульных рысах можна зрабіць наступныя вывады: тэрмін «выцінанка» пераважаў на захадзе Беларусі (як і ў Польшчы, на Украіне). На усходніх, цэнтральных, паўднёвых тэрыторыях бытавалі назвы «выразанкі», «выразкі», сустракаліся яны і на родзеншчыне, галоўным чынам у праваслаўным асяроддзі. Спарадычна ў розных месцах трапляецца тэрмін «выс- трыганка». Поруч з такімі тэрмінамі, якія абазначаюць спосаб вытворчасці, шырока бы- тавалі і назвы, што ўказвалі канкрэтнае прызначэнне вырабу. Так, круглыя разеткавыя выцінанкі, якімі аздаблялі сцены, часта называліся «кветкі». Папяровыя ўзоры на вокнах – «фіранкі», трохвугольныя сурвэткі на палічкі — «вугольнікі». Несумненна, што ў кожным рэгіёне бытавалі мясцовыя назвы, якія забыліся разам з вырабамі. Тэхналогія выцінанак засноўваецца на асаблівасцях матэрыялу: аркуш тонкай паперы можна скласці ў любым напрамку і выразаць нажніцамі ці нажом узор, які будзе дакладна паўтораны столькі разоў, колькі столак утварыў складзены аркуш. Такога своеасаблівага працэсу тыражавання аднаго ўзору нельга дабіцца ад іншых матэрыялаў, акрамя паперы. Да таго ж яе раўнамерная інертная структура (у адрозненне, скажам, ад слаістасці дрэва ці фактуры тканіны) не прымае удзелу ў стварэнні арнаменту і дае поўны прастор для ўласнай творчасці. Таму нават пры масавым бытаванні гэтага віду народнага мастацтва агульныя рэгіянальныя асаблівасці выцінанак прасочваюцца невыразна, куды лепш выяўляецца ўласны почырк кожнага майстра. Наяўныя ўзоры выцінанак паводле кампазіцыі можна раздзяліць на тры асноўныя групы. Першую складаюць вырабы, якія ўмоўна можна назваць разеткавымі(цэнтрычнымі, замкнёнымі). Квадратны аркуш паперы складваюць у 4, 8, 16 разоў такім чынам, пгго восі сіметрыі скрыжоўваюцца ў яго цэнтры. Складзены аркуш утварае выцягнуты трохвугольнік, па баках якога нажніцамі наразаюць нескладаныя адвольныя фігуры: паўкругі, зубцы і інш. Разгорнуты выраб утварае закампанаваную ў квадрат, шматвугольнік ці круг ажурную кампазіцыю, дзе малюнак разыходзіцца веерам ад цэнтра (іл. 1).
Такім спосабам выразалі кветкі на сцены, сурвэткі на мэблю; а сёння – сняжынкі, якімі ўпрыгожваюць вокны пад Новы год. Другую групу выцінанак вызначае кампазіцыя, якую можна назваць сіметрычнай(люстэркавай). Аркуш паперы складваецца папалам, утвараючы вертыкальную вось сіметрыі. Выразаны малюнак люстэркава паўтараецца ўправа і ўлева (іл. 2). Такая кампазіцыя дыктуе і характар узору, які мае ярка выяўленую вертыкальнасць. На яе аснове будаваліся пашыраныя калісьці, глыбока традыцыйныя матывы ў выглядзе дрэва жыцця, букетаў кветак і інш., вядомыя у ткацтве, вышыўцы, роспісе. Трэцюю кампазіцыйную разнавіднасць складаюць выцінанкі рапортнагатыпу. Стужку паперы складвалі гармонікам, выразаны ўзор з многімі вертыкальнымі восямі сіметрыі шматразова паўтараўся па гарызанталі. Так выразаліся фіранкі, падзоры на паліцы, аздобы на рамкі і інш. (іл. 3). Аконныя фіранкі, якія часам дасягалі метровай даўжыні і паўметровай шырыні, пры вырэзванні дадаткова складваліся ў самых розных напрамках, у адпаведнасці з задуманым узорам. Яго асноўная кампазіцыя – зубцы на ніжнім краі, буйныя матывы па гарызанталі стваралася складваннем аркуша ў гармонік. Затым яго разгортвалі і кожны атрыманы ўчастак зноў складвалі ў розных напрамках (да 20 разоў) для выразання дадатковых дробных матываў – ланцужкоў з ромбікаў, трохкутнікаў, стрэлак і інш. (іл. 4). Матывы дэкору выцінанак надзвычай разнастайныя. Ёсць тут яўныя запазычанні і перапрацоўка тых, пгго даўно вядомыя ў іншых відах народнага мастацтва, нямала пера- нятага з гарадскога побыту і прамысловых вырабаў, а яшчэ больш - уласная адвольная творчасць («як рука павядзе»), актывізаваная нейтральнасцю і інертнасцю матэрыялу. Пры ўсім тым перавага геаметрычных матываў відавочная. Справа тут не толькі ў прастаце выканання, але, відаць, і ў яўнай еднасці іх з традыцыйнымі геаметрычнымі матывамі ткацтва, вышыўкі, разбярства. Зубчыкі, радкі ромбаў, крыжыкі, шматпраменныя разеткі – подых іх старажытнай сімвалічнай ролі, звязанай з даўнімі веснавымі звычаямі. Магчыма, круглыя разеткавыя выцінанкі якраз і выразаліся як сімвал свяціла, тым больш пгго выконваліся да веснавых святаў. У некаторых месцах (Лідскі, Навагрудскі раёны) яшчэ помняцца назвы «сонца», «месяц», якія адносяцца да круглых разеткавых матываў на фіранках. 3 язычніцкай міфалогіяй старажытных славян яўна звязаны і зааморфныя матывы. У болынасці выпадкаў іх завуць проста «птушкі». Па сілуэту яны нагадваюць галубоў, пеўняў, сустракаюцца і экзатычныя, яўна болын позняга паходжання – «павы». У Гродзенскім раёне сілуэтнымі фігуркамі галубоў, папарна злучаных дзюбкамі, упрыгожвалі палічкі пад абразы. Хутчэй за ўсё, падобныя матывы калісьці былі пашыраны на болып значных тэрыторыях, паколькі амаль такія ж бытавалі і на Украіне. Прататыпамі іх, відаць, былі саламяныя і драўляныя галубкі – даўняе ўпрыгожанне покуці, сімвал шчырасці і дабрыні. Пераважная болыпасць матываў – кветкавыя. З'ява гэта цалкам вытлумачальная: выцінанкі пашырыліся ў час, калі ў народным мастацтве забываўся даўні сімвалізм, а на першы план вылучаліся дэкаратыўныя задачы. Такая тэндэнцыя выявілася ў выцінанках асабліва выразна, паколькі роля іх у інтэр'еры была чыста дэкаратыўная. Раслінныя матывы выцінанак спалучаліся з пашыранымі ў першай палове нашага стагоддзя маляванымі куфрамі і дыванамі, гладзевай вышыўкай, архітэктурнай разьбой. Моцны ўплыў аказала гарадское асяроддзе, квяцістыя фабрычныя тканіны, дапаможнікі па рукадзеллю і інш. У многіх выпадках відавочна імкненне да амаль дакладнай імітацыі гардзінных тканін, пашыраных у горадзе і маладаступных вёсцы. Нярэдка папяровыя фіранкі ў першыя пасляваенныя гады займалі месца болып працаёмкіх у дэкарыраванні тэкстыльных, нагадвалі іх па форме і часам нават прызбіраліся на ніткі. Дзеля болын дакладнай імітацыі традыцыйныя тэхнікі вырэзвання дапаўняліся новымі – напрыклад, выбіваннем трубачкай, выразаннем нажом на дошцы. Хоць стварэнне папяровых узораў мела масавы характар і выразаць фіранку магла кожная гаспадыня (часам займаліся мужчыны, а то і дзеці), нярэдка ў гэтай справе вылучаліся майстрыхі з асаблівымі здольнасцямі. Звычайна яны вызначаліся майстэрствам і ў іншых відах народнага мастацтва: ткацтве, вышыўцы, карункапляценні. Іх творчасць служыла ўзорам для пераймання, яны нярэдка выконвалі заказы суседзяў ці нават усёй вёскі. Калі не ўлічваць такой пашыранай, але яўна самадзейнай з'явы, як аздабленне папяровымі сняжынкамі вокнаў пад Новы год, у сваім традыцыйным выглядзе выцінанкі ўжо ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе выйшлі з ужытку, саступіўшы месца іншым сродкам дэкору. Але сёння на хвалі агульнан цікавасці да забытых старонак нашай спад- чыны мастацтва выцінанкі зноў пачынае звяртаць увагу асобных народных майстроў, аматараў рукадзелля, самадзейных і нават прафесійных мастакоў, якія «адкрылі» ёй шырокія магчымасці для задавальнення сваіх мастацкіх імкненняў, стварэння сувеніраў, эстэтычнага выхавання і інш. Даўно і плённа працуе ў гэтай галіне Вячаслаў Дубінка, які паспяхова скарыстаў выцінанкі ў якасці кніжных ілюстрацый. Кампазіцыйна вытанчаныя работы ствараюць Ніна Сакалова-Кубай, Таццяна Маркавец, Ларыса Лось. Працуюць у гэтай тэхніцы Міхась Варанецкі і Юрый Малышэўскі з Ружанаў Пружанскага раёна. Многія творы М. Варанецкага выяўляюць прамое прадаўжэнне мясцовых традыцый, у Ю. Малышэўскага больш выразная апора на дасягненні сучаснага прафесійнага мастацтва, яго творы зроблены хутчэй «па матывах» колішніх. Даступнасць матэрыялу, лёгкасць яго апрацоўкі, шырокія творчыя магчымасці выцінанак прыцягваюць да іх увагу розных гурткоў мастацкай самадзейнасці. Даступнасць матэрыялу, лёгкасць яго апрацоўкі, прастата інструментарыя робяць выці нанкі вельмі прывабным відам мастацкай творчасці для школьнікаў, гурткоўцаў, нават дзяцей дашкольнага ўзросту. Тут не трэба ні значных фізічных сіл, як у разьбе па дрэве, ні складанага абсталявання, як у ганчарстве ці ткацтве. Толькі папера, нажніцы і – фантазія. Папера для выцінанак павінна быць як мага больш тонкая. Чым яна танчэйшая, тым болып складаны і адмысловы ўзор можна выразаць і тым менш фізічных намаганняў за- патрабуюць нажніцы. Найлепшай можна лічыць белую папяросную паперу, якая прыдатная і для авалодання рамяством, і для стварэння пэўных відаў вырабаў: сурвэтак, фіранак, падзораў. Для масавых заняткаў па авалоданні майстэрствам падыдзе стандартная папера для офіснай тэхнікі (прынтэраў і г.д.). Нескладаныя выцінанкі можна выразаць з каляровай паперы з набораў для ручной працы. Думаецца, што праблем тут не будзе, як і з нажніцамі, якія павінны быць вострымі: і працаваць лягчэй, і ўзор атрымаецца тонкі і дакладны. Пачнём з простай разеткавай выцінанкі квадратнага тыпу. Бяром стандартны аркуш паперы для машынапісу або які іншы блізкага памеру. Складваем яго па дыяганалі: калі аркуш квадратны, усе яго краі супадуць, утварыўшы трохвугольнік. Але часцей за ўсё папера наразаецца прамавугольным фарматам, у тым ліку і машынапісная. У такім разе пасля яго складвання (мал. 5:1) два сумежныя бакі (а, б) супадуць, а трэці (в) на некалькі сантыметраў не дойдзе да чацвёртага (г). Гэты лішак акуратна абразаем нажніцамі упоравень з трэцім бо- кам (в). Атрымаецца дакладны квадрат, складзены па дыяганалі ў трохвугольнік. Так робім і ва усіх іншых выпадках пры выразанні разеткавых выцінанак. Атрыманы трохвугольнік складваем па дыяганалі (а б) яшчэ раз (мал. 5:3), г. зн. у 4 разы, затым – яшчэ раз, у 8 разоў (мал. 5:4). Загатоука будучай выцінанкі мае выгляд раўнабедранага прамавугольнага трохвугольніка, адзін з вострых вуглоў якога (а), дзе сыходзяцца восі, будзе яе цэнтрам (мал. 5:4). Калі яго вастрыё (а) зрэзаць нажніцамі, а затым аркуш разгарнуць, то ўбачым, пгго ў яго цэнтры атрымалася маленькая васьмівугольная проразь. Але зноў складзём аркуш у 8 разоў і зоймемся выразаннем. Аздобім спачатку край будучай выцінанкі. У нашым охвугольніку-загатоўцы гэта к, процілеглы будучаму цэнтру. Гэты бок можна нарэзаць прасцейшымі зубчыкамі (мал. 6:2). Затым выразаем якія-небудзь геаметрычныя ігуркі на сумежных баках. апрыклад, на баку, пгго прымыкае да прамога вугла, наразаем прамавугольныя трохвугольнічкі, якія нібы паўтараюць абрысы трохвугольніка-загатоўкі. Раэлічваем так, каб пры набліжэнні да цэнтра трохвугольнічкі раўнамерна змяншаліся ў памерах (мал. 6:2). На будучай выцінанцы атрымаецца своеасаблівая елачка. Зрэшты, фантазія тут можа быць бязмежнай. Любая самая простая фігурка дасць досыць значны мастацкі эфект. Падобнымі ці іншымі фігуркамі наразаем і трэці бок загатоўкі. Разгортваем яе – атрымалася выцінанка, якая можа выконваць ролю ажурнай сурвэткі. Думаецца, нгго прынцып стварэння разеткавых выцінанак цяпер зразумелы. Гэткім жа чынам можна выразаць шматвугольныя ці круглыя кампазіцыі. Але для гэтага лепш скласці загатоўку ў 16 разоў (калі дастаткова тонкая папера). Атрымаецца вузкі трохвугольнік (абв) з вугламі ў 90°, 60° і 30°. Апошні – цэнтр будучай выцінанкі. Над процілеглым ад яго краем утварыўся лішак (авг), які трэба зрэзаць (мал. 7:2). Выцінанка будзе 8-вугольнай. Калі ж гэты край загатоўкі, які ўтварае вугал у 60°, зрэзаць аналагічна сумежнаму (мал. 7:3), выцінанка будзе 16-вугольнай. Нарэшце, скруглены край дасць круглую выцінанку (мал. 7:4). Разеткавыя выцінанкі пры ўсёй іх прастаце выканання могуць даць надзвычай прыгожыя і адмысловыя кампазіцыі. Іх можна выкарыстаць і як ажурныя сурвэткі, і як дэкаратыўныя аздобы навагодняга інтэр'ера, і ў розных іншых мэтах. Зоймемся цяпер выразаннем болын складаных выцінанак сіметрычнага тыпу. У традыцыйным побыце гэта былі сюжэтныя кампазіцыі, напрыклад букеты ў вазе, а часцей – старажытны славянскі матыў дрэва жыцця ў выглядзе высокага дрэва з ажурнай кронай, паабапал якога – дзве павернутыя адна да адной птушкі: пеўні, буслы, павы і інш. Бяром стандартны аркуш паперы і складваем яго папалам. Лінія, па якой яго склалі, будзе воссю сіметрыі задуманай кампазіцыі. Кладзём перад сабою аркуш так, каб гэтая вось заняла вертыкальнае становішча адносна ніжняга краю будучай кампазіцыі, павернутага да сябе. Прывязваючыся да восі, алоўкам намалюем абрысы паловы задуманага малюнка: палову дрэва, сілуэт птушкі, траву і інш. Не трэба старацца адразу ж выразаць усе падрабязнасці малюнка. Спачатку выразаем абагульненыя абрысы кроны, птушкі, зямлі (мал. 8:0, затым перадаём пер'е на хвасце птушкі, траву на зямлі, краі кроны і інш. (мал. 8:2). Разгорнем выцінанку і паглядзім, што атрымалася. У прынцыпе, кампазіцыя ўжо добра «чытаецца»: дрэва, птах, зямля. Але спыняцца на гэтым не варта. «Глухая» крона так і «просіцца», каб ёй надалі болын ажурны выгляд. Зрабіць гэта нескладана. Зноў складзём выцінанку папалам і па асявой лініі на месцы кроны нарэжам выемкі, якія ўмоўна абазначаць ні то лісце, ні то прасветы між імі. Затым складзём крону па нахільнай лініі (1,2) і зноў нарэжам падобныя выемкі. Разгорнем і зноў складзём яе па іншай лініі (1,3) і г.д. Вось цяпер выцінанка набыла ажурны, лёгкі, досыць дэкаратыўны выгляд (мал. 8:3). Шматразовымі складваннямі і выразаннем адпаведных выемак можна ствараць вельмі адмысловыя кампазіцыі. Для дробнай дэталізацыі можна скарыстаць макетны нож. Але трэба сачыць, каб усе часткі нават самай складанай кампазіцыі былі трывала звязаны між сабою, сутыкаліся як мага болыпай колькасцю кропак. Кампазіцыя не будзе рассыпацца ні ўмоўна-зрокава, ні ў літаральным сэнсе. А цяпер падумаем наконт афармлення работы. Выцінанка з чорнай ці каляровай паперы, прымацаваная на белым фоне, аформленая пад шкло, акантаваная далікатнай рамачкай (лепш – вузенькай металічнай), ператворыцца ў прыгожае насценнае пано, адпаведнае сучаснаму інтэр'еру. Складзены папалам аркушык шчыльнай глянцавай паперы з маленькай далікатнай выцінаначкай унутры ператворыцца ў арыгінальную віншавальную паштоўку. Трэба толькі ўлічыць: нельга наклейваць выцінанку на фон «глуха», па ўсёй яе плошчы. Яна пакарабаціцца, страціць усю сваю далікатнасць і спецыфіку. Дастаткова кропелькі клею ў адным месцы, пажадана зверху; калі кампазіцыя вялікая і складаная – у двух-трох месцах. Засталося яшчэ асвоіць выцінанкі рапортнага тыпу (назва паходзіць ад слова «рапорт» – шматразова паўтораны элемент узору). Доўгі вузкі аркуш паперы складваем папалам паралельна вузкаму боку, затым – яшчэ некалькі разоў у тым жа напрамку. Атрымаецца 8 — 16 складак. Больш складваць непажадана, таму што і нажніцамі працаваць цяжэй, і ўзор можа атрымацца неахайны. Дапусцім, мы ставім задачу выразаць фіранку на акно. Скруглім адзін канец загатоўкі і нарэжам яго зубчыкамі (мал. 9). У гэтым паўкрузе вызначым цэнтр, некалькі разоў па чарзе складзём выці- нанку па восях, нгго праходзяць праз яго (аб, вг, де, жз), і нарэжам на кожнай з іх па дзве доўгія вузкія выемкі. Атрымаецца васьміпялёсткавая разетка, паўтораная столькі разоў, колькі столак утварыла складзеная загатоўка. Разгорнем яе ўсю – утварылася фіранка з ажурным ніжнім краем. Калі не падабаецца яе суцэльнае поле, можна аздобіць і яго – ці па ўжо гатовых восях сіметрыі, ці дадаткова складваючы загатоўку ў любым патрэбным напрамку ў адпаведнасці з задумай.
|