|
БАРОКА І КЛАСІЦЫЗМ У ТЭАТРАЛЬНЫМ МАСТАЦТВЕDate: 2015-10-07; view: 709. Еўрапейскі тэатр у ХVІІ – першай палове ХVІІІ ст. развіваўся пад уплывам галоўных стыляў эпохі – класіцызму і барока. Барока – Англія, Германія, Італія, Іспанія; класіцызм – Францыя. Але спалучэнне гэтых сістэм вызначалася тым, што акцёры маглі іграць у стылі барока, а дэкарацыі нагадвалі пра класіцызм. Тэатр Англіі, Германіі, Італіі і Іспаніі ў ХVІІ ст. развіваўся пад уплывам стыля барока (“вычварны”, “дзіўны”). Барочны свет рухомы і варожы для людзей. Жыццё падманлівае, ці то сон, ці то ява. Чалавек страціў цэласнасць натуры, ён можа быць і добрым і злым адначасова і за сябе не адказваць, усё можа здарыцца ў любы момант. Ён – цацка ў руках лёсу. У барочным тэатры пануе выпадак, а не закон, як у класіцызме. У англійскім тэатры ставяцца вельмі складаныя заблытаныя сюжэты. Чорнае часам можа быць прадстаўлена як белае і наадварот. На сцэне сталі перамагаць сілы зла, галоўнай становіцца ідэя varitas (лац.) – марнасці і няўстойлівасці свету. Чалавека падсцерагаюць няшчасці і нечаканасці. А калі так – неабходна жыць у асалодзе, не душыць страсці, а аддавацца ім. Персанажы Джока Вебстэра(“Герцагіня Амальфі”) і Джона Форда (“Як шкада яе распусніцай назваць”) адрозніваюцца ад шэкспіраўскіх: яны здольныя на вытанчаныя злачынства і адчуваюць асаблівае задавальненне, калі парушаюць маральныя законы. Героі становяцца ворагамі не толькі іншым, але і самім сабе. Тэатр эпохі Адраджэння павучаў, што чалавек насуперак усяму – цудоўны. У эпоху барока чалавек – жахлівы, аднак, можа быць, і велічны. Дзеючыя асобы тэатра барока былі яркімі і прыгожымі, аднак гэта д'ябальская, нечалавечая прыгажосць. Сцэнічная пляцоўка таксама была яскравая, фарбы павінны былі біць па вачах. І гэтыя “крывавыя трагедыі” былі вельмі відовішчнымі. Відовішчнасць – асноўны прынцып тэатра барока. У іспанскім тэатры персанажы апантаныя імкненнем да адзінай мэты – задавальненне страсці, якая народжана раптоўна, без прычын. Дзеля гэтага яны падманываюць, пераапранаюцца, інтрыгуюць і г.д. Ствараецца свой стыль барочнага сцэнічнага дзеяння: прадстаўленні адбываюцца на адкрытым паветры: у парках, садах, нават на вадзе, на плытах. Барочная сцэна імкнулася, каб публіка зразумела і каштоўнасць прыгожага, і яго зло. Езуіцкі тэатр У каталіцкіх краінах у сярэдзіне ХVІ ст. узнікае езуіцкі тэатр пры езуіцкіх калегіумах. У тэатры дзейнічаюць прынцыпы барока, аднак шкаляры вывучаюць і вопыт тэатра класіцызму, і спадчыну сярэднявечнага тэатра. У спектаклях задзейнічаны алегарычныя фігуры: Праўда і Багацце – яны нясуць выхаваўчую нагрузку. Пастаноўкам характэрны заблытаныя сюжэты, фантастычныя істоты, поўныя рыторыкі маналогі. Класіцызм на сцэне пачаўся ў Францыі – мастацтва абапіраецца на творчасць Арыстоцеля і Гарацыя. Асноўныя прынцыпы эстэтыкі класіцызму – высокароднасць прыроды. Галоўны герой – моцны, дзейсны, актыўны, які падпарадкоўвае асабістыя пачуцці розуму, нормам маралі. Франсуа Д'Абіньяк вызначыў патрабаванні да ўзорнага театральнага спектакля класіцызму – трыадзінства: 1) адзінства месца – падзеі павінны адбывацца ў адзінай прасторы – ніякіх зменаў дэкарацый не дазвалялася; 2) адзінства часу – прыкладнае супадзенне працягласці спектакля і перыяда, у якім разгортваюцца падзеі п'есы (дзеянне не выходзіць за межы сутак); 3) адзінства дзеяння – у п'есе павінна прысутнічаць адна сюжэтная лінія, не абцяжараная другаснымі эпізодамі, якая развіваецца паслядоўна ад завязкі да развязкі. Задача тэатра – паказаць гледачу прыклад ідэальнага грамадзяніна. Характэрны – ідэя “палепшанай прыроды”, вобраз гонару, высакароднасці, рыцарскай доблесці, культ розуму, перамога абавязку над пачуццем. У жанры трагедыі працавалі Пьер Карнель(“Сід”, “Гарацый”), Жан Расін(Андрамаха”, “Федра”); у жанры камедыі – Жан Батыст Мальер.Яго камедыі – найбольш дэмакратычны і жыццёва дакладны жанр эпохі класіцызму, ён стваральнік жанру “высокай камедыі” (“Дон Жуан, або каменны госць”, “Мізантроп”, “Мешчанін у шляхецтве”), у ХVІІІ ст. – Вальтэр (Франсуа Мары Аруэ)(яго адносяць да перыяду Асветніцтва), ён быў моцны праціўнік традыцый Шэкспіра і лічыў, што мастак не павінен слухаць голас стыхіі – толькі трагедыя па законах класіцызму можа служыць высокім грамадскім ідэалам. У ХVІІІ ст. класіцызм разглядаўся як састарэлы стыль, і ў пераадольванне класічных норм нарадзілася мастацтва Асветніцтва.
|