|
Іспанскі тэатр эпохі АдраджэнняDate: 2015-10-07; view: 537. Прафесійны тэатр узнік у 30-я гг. ХVІ ст. У 1534 годзе Карл V выдае загад аб стварэнні тэатра, дзе ўтрымліваліся парады акцёрам і перазасцеражэнні ад празмернай раскошы касцюмаў. Спачатку прадстаўленні наладжваліся ў каралях (задні двор, гатэлевы двор з брызентам і лаўкамі для гледачоў). Тэатральныя калектывы спачатку заставаліся вандроўнымі са стракотым рэпертуарам: ігралі смешныя сцэнкі, якія чаргаваліся музычнымі нумарамі і танцамі; выступалі і акцёры-мімы, якія ігралі без слоў. Родапачынальнік нацыянальнага іспанскага тэатра, акцёр і “аўтор” (дырэктар, кіраўнік) трупы Лопэ дэ Руэда (1510 – 1565 гг.), аўтар бліскучых пастэралей і бытавых інтэрмедый, стваральнік так званых пасас – кароткіх бытавых “камедый назірання” і першых камічных тэатральных тыпаў-масак: bobo (дурня), негрыцянкі, зводніка, селяніна-біскайца, блазна. Драматург сцвярджаў у сваіх творах жыццёва рэальныя тэмы, фарміраваў жывыя псіхалагічныя вобразы, выкарыстоўваў багацце роднай мовы. Зачынальнікам жа новай драматургіі нацыянальнага іспанскага тэатра можна лічыць Мігеля дэ Сервантэса Сааведра (1547 – 1616 гг.), які лічыў камедыю люстэркам чалавечага жыцця, прыкладам звычаяў і ўзорам ісціны. Аднак іспанскі тэатр эпохі Адраджэння ў першую чаргу звязаны з іменем Лопе Фелікса дэ Вега Карпьо (1562 – 1635 гг.). Ён вельмі шмат і хутка пісаў. Яго п'есы ставіліся і ў публічных тэатрах і на прыдворнай сцэне, на гарадскіх плошчах і ў вёсках пад час святаў. Жыццёвыя і радасныя камедыі выклікалі веру і аптымізм, сцвярджалі, у сугучнасці з эпохай Адраджэння, здольнасць чалавека да гераізму, самаахвяравання незалежна ад паходжання. Лопе дэ Вега стваральнік арыгінальнай нацыянальнай драматургіі і адзінай сістэмы нацыянальнай паэтычнай камедыі. Іспанскі тэатр даказаў, што менавіта ў паўсядзённым жыцці нараджаюцца моцныя, светлыя і высокія пачуцці – і героі адстойвалі правы на гэтыя пачуцці. Аснова творчасці Лопе дэ Вега – ігра ў імя жыцця, гэта свята, якое ствараецца на вачах у гледача. Тэатразнаўцы спрачаюцца па сённяшні дзень ці можна нямецкую і французскую сцэны XVI ст. лічыць тэатрам Ренесанса, ці гэта яшчэ сярэдневяковы тэатр. Бо яскравых дасягненняў і знакамітых імён, як у Італіі, Англіі і Іспаніі тут не было. У Францыі драматургі іметавалі італьянцам: спрабавалі пісаць вучоныя камедыі, але сцэна іх вопыт не прыняла. У Германіі новы тэатр, які адрозніваўся ад сярэдневяковага звязаны з імем Ганса Сакса, які напісаў больш 200 драматургічных тэкстаў. Гэта былі трагедыі і асаблівы германскі жанр фастнахтшпіль (fastnachtspiel) – даслоўна “масленічная гульня” – вельмі падобны на італьянскую камедыю масак: з гумарам, імправізацыямі, смешнымі бытавымі эпізодамі (свяшчэннік, які не жадаў адмаўляцца ад мірскіх задавальненняў, у выніку губляў паству, хабарнікі і прайдохі, якія асмейваліся і асуджаліся, выглядалі глупа і нават пачварна і г.д.). Дыялогі Ганса поўныя энергіяй, вясёлыя і тонкія на гумар. Дзеянні рухомыя і ў гэтай дынаміцы і адчуваецца дух новага часу, дзе жыццялюбства герояў дае святло. Ганс сам ставіў свае творы і нават распрацаваў парады акцёрам: не грукаць нагамі, не лаяцца брыдкімі словамі і г.д. Галоўны герой – Ганс Вурст (Ганс-калбаснік) – яго прататып Арлекін. У Германіі не існавала спецыяльных тэатральных будынкаў – прадстаўленні іграліся на драўляных пляцоўках, пабудаваных вельмі хутка, часам у карчмах, часам проста на вуліцы ў агароджаным месцы. Ніякага афармлення не было прадугледжана, спектакль глядзелі стоячы. Але войны і ўнутрыныя трагічныя падзеі прывялі нямецкі тэатр ў заняпад.
|