Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Англійскі тэатр эпохі Адраджэння


Date: 2015-10-07; view: 533.


Уільям Шэкспір (1564 – 1616 гг.) – яго драматычныя дзеянні дынамічныя і эфектныя, важная роля надаецца слову. Яго тэатр абыходзіўся без дэкарацый, але вялікая роля адводзілася музыцы, спевам і танцам. Галоўны ў тэатры эпохі Адраджэння – акцёр, яго голас, пластыка, міміка, тэмперамент. Шекспір – геніяльны творца чалавечых характараў. Вылучаюць тры перыяды творчасці драматурга: аптымістычны (1590 – 1600 гг), для якога характэрна перавага двух жанраў – камедыі і драматычнай хронікі; трагічны (1600 – 1608 гг.); рамантычны (1608 – 1612 гг.).

Шэкспіраўскія трагедыі, камедыі і хронікі шлі ў памяшканні тэатра “Глобус” (пабудаваны ў 1599 г.). Назва тлумачыцца знешнім падабенствам: глядацкая зала ахоплівала сцэнічную пляцоўку з трох бакоў і нагадвала глобус. Аднак ёсць і іншы, сімвалічны сэнс назвы тэатра: тэатр – гэта свет, а ў п'есах прадстаўлены ўсе асноўныя сюжэты чалавечага жыцця.

Над сцэнай “Глобуса” была заслона, а над галовамі гледачоў – адкрытае неба. Падобным чынам былі ўсталяваны і іншыя англійскія тэатры.

Шэкспіраўскі тэатр сам усталёўваў умоўнасці і правілы: усё, што трапляла ў ігравую прастору пераўвасаблялася – дрэва ў кадцы станавілася лесам, крэсла – каралеўскім тронам, звычайная вопрадка – тэатральным касцюмам.

Жаночыя ролі выконвалі маладыя мужчыны. Менавіта ў тэатры Шекспіра быў пераадолены разрыў паміж літаратурнай драмай і сцэнай, у адрозненні ад Італіі.


<== previous lecture | next lecture ==>
Італьянскі тэатр эпохі Адраджэння | Іспанскі тэатр эпохі Адраджэння
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 4.617 s.