![]() |
ТэрытарыяльныDate: 2014-04-05; view: 644. 5. Суб’ектны Сістэматызацыю можна ажыццяўляць як шляхам праватворчай дзейнасці, так і шляхам звычайных неправатворчых метадаў. Віды сістэматызацыі: 1. Улік – у РБ ажыццяўляецца Нацыянальным рэестрам прававых актаў. Улікі могуць быць пабудаваны і на іншых крытэрыях (суб. і г.д.) 2. Класіфікацыя – адзіны прававы класіфікатар 3. Рэвізія – перагляд нарматыўнага масіва, накіраваны на выяўленне яго недахопаў (калізій, прабелаў, несканалая рэдакцыя). У выніку рэвізіі ўносяцца змены ў НПА. 4. Інкарпарацыя (складанне тэматычных сборнікаў). Сборнікі могуць існаваць у эклектычным выглядзе. Рэвізія і інкарпарацыя – інструменты сістэматызацыі заканадаўства. 5. Кансалідацыя – перагляд структуры і формы актаў, якія маюць аднолькавую юрыдычную сілу, рэгулююць падобныя грамадскія адносіны. Выданне новага акта пры незначнай перапрацоўцы зместа (або захаванні яго) 6. Кадыфікацыя – выданне адзінага нарматыўнага акта, які комплексна і сістэмна рэгламентуе пэўную сферу грамадскіх адносін. Пры стварэнні кодэкса перапрацоўваецца значная колькасць актаў рознай юрыдычнай сілы. Раней наяўнасць кодэкса лічылась завершэннем галігы права. Але кадыфікацыя залежыць ад віда галіны права. Некаторыя галіны не кадыфікуюцца прынцыпова. Ёсць галіны, якія патрабуюць выключнай кадыфікацыі, ёсць галіны, якія ў цяжкіх адносінах з іншымі галінамі права. Кансалідацыя і кадыфікацыя страчваюць свае аб’ектыўныя рысы. Пэўныя кодэксы – вынік кансалідацыі. Кансалідацыя выкарыстоўвае пэўныя метады кадыфікацыі па перапрацоўцы зместу. Кодэкс структурна можа будавацца па дыгестнай або пандэктнай сістэмах. Дыгестная – выкладанне асобных інстытутаў пэўнай галіны. Пандэктная – больш дасканалая, будуецца на наяўнасці агульнай і асабістай часткі. У сучаснасці выкарыстоўваецца спецыфічны від кадыфікацыі – рэкадыфікацыя (прыняцце кодэкса з існуючымі істотнымі недахопамі з прычыны актуальнай грамадскай патрэбы і адначасовая распрацоўка іншага кодэкса. 7. Асобая форма сістэматызацыі – свод законаў, які залежыць ад розныхі падыходаў да яго сутнасі. Зараз у РБ існуе звод законаў у эксперыментальным выглядзе. Часам за 1 прымаюць эталон банка данных прававой інфармацыі. Складанне звода зараз неактуальна, але праца над зводам патрэбна, бо яна забяспечвае ўдасканаленне заканадаўства. Публікацыя і ўступленне ў сілу НПА. НПА заўсёды накіраваны на перспектыўнае рэгуляванне грамадскіх адносінаў. Рэтраспектыўна могуць іспользавацца нормы, якія змяншаюць адказнасць. Кожны НПА мае момант пачатку дзеяння і момант яго скасавання. Уступленне акта ў сілу цесна звязана з афіцыйным публікаваннем. Уступленне ў сілу можа быць: 1. З пэўнага вызначанага моманту (закон і дэкрэт праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання)
|