![]() |
Афіцыйнае апублікаваннеDate: 2014-04-05; view: 526. Прынцыпы праватворчай дзейнасці – асноўныя накірункі праватворчай дзейнасці. Бываюць навуковыя, легальныя (вызначаюцца ў законе “Аб НПА”): Канстытуцыйнасць (адпаведнасць Канстытуцыі РБ, вышэйшым актам і рашэнням главы дзяржавы) 2. Абарона правоў чалавека і сацыяльная справядлівасць Голаснасць Навуковасць Кампітэнтнасць Заканадаўства – сукупнасць нарматыўных актаў і іншых крыніц права, прынятых у розны час для рэгулявання розных адносінаў. Заканадаўства – сітэма актаў, якія накіраваны на рэгуляванне грамадскіх адносінаў і знаходзяцца ў пэўнай сувязі паміж сабой. Заканадаўства адлюстроўвае складаныя знешнія і ўнутраныя супярэчнасці сацыяльнага развіцця. Заканадаўства мае пэўныя якасці, якім яно павінна адпавядаць. Удасканаленне заканадаўства можна ажыццяўляць наступнымі шляхамі: 1. Належная і зручная структура заканадаўства, аптымальны баланс нарматыўных актаў розных відаў і нормы прамога спасылачнага дзеяння Рацыянальнае выкарыстанне правіл юрыдычнай тэхнікі Належная прававая тэрміналогія. Адсутнасць полісеміі. Улік галіновых асаблівасцей Дасканалы тэкст выкладання нормы 5. Сваечасовасць унясення зменаў і дадаткаў Удасканаленне заканадаўства ажыццяўляецца 2 шляхамі: I. Тэхнічнае (інструментальнае) удасканаленне – праз юрыдычную тэхніку, належную мову, адсутнасць і мінімізацыю калізій і прабелаў II. Сістэматызацыя Мэта ўдасканаленяя – дасягненне належнай якасці заканадаўства. У сучаснасці ва ўдасканаленні заканадаўства выкарыстоўваюць тнфармацыйныя тэхналогіі, бо заканадаўства павінна быць зручным і даступным. Сістэматызацыя – мэтанакіраваная дзяржаўная дзейнасць па ўдасканаленню сістэмы якасцяў нарматыўнага масіва. Нарматыўны масіў існуе ў 2 формах, якія дыялектычна ўзаемадзейнічаюць паміж сабой: Сістэма крыніц права, выдадзеных рознымі органамі 2. Сістэма права – навуковае асэнсаванне дзеючых крыніц Заканадаўства – поліструктурны фенамен: 1. Прадметны – у РБ адлюстраваны ў першым прававым класіфікатары (класіфікатар – аснова эталоннага банка данных) Храналагічны Іерархічны
|