Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Прафесійныя і г.д.


Date: 2014-04-05; view: 606.


Праватворчасць бывае наступных відаў:

1. Нормаўсталяванне – кампітэнтная дзейнасць дзяржавы па прыняццю НПА

2. Санкцыянаванне – зацвярджэнне дзяржавай нормаў, якія распрацаваны іншымі суб’ектамі.

3. Дэлегіраванне – пісьмовае даручэнне ніжэйшаму органу прыняць нарматыўны акт. Паўторнае дэлегіраванне не дапускаецца. Было б пажадана, каб вышэйшы орган контрасігнаваў тэкст акта, выражаючы сваю згоду або незгоду.

4. Эксперымент – прыняцце нарматыўнага акта з пэўным абмежаваннем па суб’ектах, аб’ектах, часу і тэрыторыі. Эксперыментальны акт накіраваны на вывучэнне прававога рэгулявання ў пэўнай сферы. Пасля заканчэння тэрміна акта адбываецца праверка сутнасці эксперымента і прынімаюцца змяненні прававога рэгулявання.

5. Стварэнне прававых прынцыпаў (адбываецца ліквідацыя прававых прабелаў і калізій у межах правыпрымяняльнай дзейнасці).

6. Заключэнне юрыдычных дагавораў. Праватворчасць залежыць ад дамінуючай у грамадстве сістэмы права і характэрэзуе працэсы фарміравання зместа і вызначэння юрыдычных прыкмет.

Праватворчы працэс рэгламентуецца канстытуцыяй РБ, законам Рб “Аб НПА”, указам Прэзідэнта “Аб мерах па ўдасканаленню нарматворчай дзейнасці”, законамі РБ, якія рэгламентуюць статус і дзейнасць дзяржаўнага апарату, рэгламенты і правілы, указ “Аб нацыянальным рэестре прававыых актаў”.

Суб’еты праватворчай дзейнасці – асобы калектыўныя і індывідуальныя, якія непасрэдна ініцыіруют, распрацоўваюць і прымаюць нормы права.

Віды суб’ектаў:

¨ Дзяржава ў асобе шматлікіх органаў

¨ Народ

¨ Кампітэнтныя дзяржаўныя органы

¨ Удзельнікі дагаварных адносін

Дзейнасць суб’ектаў праватворчасці забяспечваецца шматлікімі органамі, якія не прымаюць нарматыных актаў, але выконваюць асобныя стадыі норматворчага працэсу. Гэта: Адміністрацыя Прэзідэнта РБ (забяспечвае нарматворчую дзейнасць Прэзідэнта, каардынацыю норматворчага працэса, узаемадзеянне ад імя Прэзідэнта з іншымі дзяржаўнымі органамі), Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследванняў (распрацоўка праектаў законаў і актаў главы дзяржавы, метадалагічнае і метадычнае забяспечанне дзейнасці, забеспячэнне планавай праватворчай дзейнасці, правядзенне даследванняў у галіне права, правядзенне юрыдычнай экспертызы), Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі (вядзенне Нацыянальнага рэестра НПА, вядзенне эталоннага банка данныхі прававой інфармацыі, афіцыйнае апублікаванне НПА, вядзенне адзінага прававога класіфікатара), Міністэрства юсціцыі РБ (забеспячэнне норматворчай дзейнасці Урада, ажыццяўленне метадалагічнага кіраўніцтва норматворчай дзейнасці дзяржаўнага кіравання, праводзіць наступную экспертізу НПА, распрацоўвае канцэпцыі і планы норматворчай дзейнасці), Навукова-практычны цэнтр праблем даследвання злачыннасці пры Генеральнай пракуратуры РБ (аналіз судзебнай і следчай практыкі, правядзенне крыміналістычнай экспертызы праектаў законаў РБ).

Праватворчая дзейнасць выражаецца ў пэўных закончаных стадыях, у межах якіх дасягаецца пэўны прамежкавы вынік. Стадыйнасць дазваляе арганізаваць праватворчую дзейнасць належным чынам, ураўняць кампітэнцыю дзяржавы і іншых органаў. Стадыі могуць рэалізоўваюцца або паслядоўна, або адначасова. Стадыі могуць дзяліцца на больш дробныя элементы. Стадыі:

1. Норматворчая ініцыятыва – матэваваная прапанова аб прыняцці пэўнага НПА. Прапанова цягне абавязковае разгледжанне праекта акта ў нарматворчай дзейнасці. Відам норматворчай ініцыятывы з’яшляецца заканадаўчая ініцыятыва, якая належыць:

a) Прэзідэнту

b) Дэпутатам Парламента

c) Савет Міністраў

d) Народ

Нарматворчую ініцыятыву трэба адрозніваць ад норматворчай прапановы – прапановы любога суб’екта аб прыняцці або змены НПА.

2. Планаванне норматворчай дзейнасці – вызначэнне тэрмінаў і актаў, якія павінны быць распрацаваны. Выдзеляецца планаванне па відах Нпа, каротка і доўгатэрміновае. У РБ распаўсюджана планаванне законаў і актаў Урада і органаў дзяржаўнага кіравання на 1 год. Доўгатэрміновае планаванне ў РБ не рэалізуецца. У прадмет планавання можа ўваходзіць распрацоўка не толькі праекта акта, але і канцэпцыя найбольш значных законаў. Указ аб плане законапраектных работ выдаецца Прэзідэнтам і рыхтуецца НЦПД па прапановах зацікаўленых суб’ектаў. На яго падставе Урад выдае пастанову. У РБ планаванне законатворчай дзейнасці і заканадаўчая ініцыятыва звязаны. Распрацоўка законапраектаў, не ўключаных у план, як правіла, не дапускаецца.

3. Складанне праекта НПА. Ажыццяўляецца як нарматворчым органам, так і спецыяльным органам. Распрацоўка праекта ўключае:

I. Вывучэнне сутнасці праблем, адносін, прыцягненне практыкі і адпаведных даследванняў.

II. Вывучэнне ўсяго масіва нарматыўнага рэгулявання і складанне канцэпцыі нарматыўнага акта – дактрынальных палажэнняў і прынцыпаў, якія будуць рэгламентаваць пэўныя адносіны.

III. Вызначэнне адпаведнага віда акта і вызначэнне яго структуры і асноўнага зместа

IV. Падрыхтоўка пераліку актаў, якія страцяць сваё значэнне або ў якія з іх трэба ўнесці змены і дапаўненні.

V. Узгадненне праекта акта з зацікаўленымі органамі

VI. Экспертыза праектаў НПА – кваліфікаваная прафесійная дзейнасць па вывучэнні тэкста праекта. У РБ існуюць:

- Юрыдычная (Канстытуцыйная) экспертыза – праверка тэкста акта на адпаведнасць заканадаўству (абавязковая працэдура ў РБ)

- Фінансавая экспертыза – колькасць выдаткаў, якіх патрабуе рэалізацыя пэўнага закона.

- Эканамічная

- Экалагічная

- Лінгвістычная – праверка праекта як тэкста на адпаведнасць граматычным і лексічным правілам (з’яўляецца агульнаабавязковай пры разглядзе праектаў законаў у Парламенце)

- Крыміналагічная – з’яўляецца абавязковай у дачыненні да законаў, якія рэгламентуюць фінансавую сферу. Вылучаюць фактары крыміналагічнай рызыкі. Экспертыза падзяляецца на папярэднюю і наступную і праводзіцца ў межах розных стадый. Экспертыза – кваліфікаваная адзнака, якая прэтэндуе на аб’ектыўнасць. Узгадненне – узгадненне інтарэсаў. Падрыхтаваны праект акта разам з дакументамі ўносіцца ў адпаведны орган, дзе разглядаецца па аднолькавай працэдуры. Нарматворчы орган можа:

Ö Прыняць

Ö Змяніць і дапрацаваць

Ö Вярнуць на дапрацоўку

Ö Адмовіць аб прыняцці, у тым ліку па прычыне немэтазгоднасці

Законатворчы працэс мае наступныя асаблівасці:

· Праект закона ўносіцца ў Палату Прадстаўнікоў

· Рыхтуецца адпаведнай камісіяй да чытання

· Праводзяцца адпаведныя экспертызы

· Узгадняецца тэкст праекта

· Прызначаецца дакладчык па праекту

У межах першага чытання ідзе галасаванне па канцэпцыі праекта. Пасля гэтага праект накіроўваецца на дапрацоўку або ў камісію Парламента або распрацоўку або адхіляецца. У межах другога чытання ідзе галасаванне па артыкулах і акт прымаецца цалкам. Прыняты заканадаўчы праект накіроўваецца ў Савет Рэспублікі, дзе ў адпаведнай камісіі рыхтуецца да чытання. Савет Рэспублікі адабрае або адхіляе законапраект. Пры адхіленні законапраекта ён вяртаецца ў Палату Прадстаўнікоў з заўвагамі. Палата Прадстаўнікоў можа згадзіцца з заўвагамі, а можа стварыць узгадняльную камісію.

Прэзідэнт мае права абвясціць законапраект тэрміновым, і ён будзе разгледжаны ў тэрмін 10 дзён. Прэзідэнт дае згоду на ўнясенне закона, калі той змяняе структуру дзяржаўных выдаткаў. Прэзідэнт інфармуееца аб усіх этапах прахаджэння закона.

Адобраны законапраект накіроўваецца Прэзідэнту на подпіс праз папярэдні канстытуцыйны кантроль, які ажыццяўляецца Канстытуцыйным судом. Прэзідэнт мае права падпісаць закон, падпісаць часткова, звярнуцца з заўвагамі.

4. Унясенне ў Нацыянальны рыестр прававых актаў

5. Уступленне ў сілу


<== previous lecture | next lecture ==>
Паняцце прававой творчасці | Афіцыйнае апублікаванне
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.184 s.