|
Узнікненне індустрыяльнага грамадства 23 pageDate: 2015-10-07; view: 514. Для тэатральных падмосткаў пісалі А. Дудараў, А. Асташонак, У. Бутра-мееў, М. Арэхоўскі, У. Саўліч, С. Кавалёў, I. Ciдарук і інш. У цэлым з пачаткам перабудовы літаратурны працэс Беларусі развіваўся ў супярэчлівых умовах. З аднаго боку, паслабленне партыйнага ўціску над дзейнасцю Саюза пісьменнікаў і кожнага з яго членаў паспрыяла з'яўленню новых, пазбаўленых кан'юнктуры прац, а таксама вяртанню забароненых і забытых пад час сталіншчыны твораў. Як крок наперад трэба прыняць з'яўленне новых, нацыянальна арыентаваных аповесцей, раманаў, п'ес прысвечаных беларускай мінуўшчыне. З другога боку літаратурны працэс характарызаваўся моцным уцягненнем яго ўдзельнікаў у палітычную ба-рацьбу. У выніку адной з характэрных асаблівасцяў літаратуры канца 80-х гадоў ХХ ст. зрабілася яе публіцыстычнасць. У пачатку перабудовы беларускі тэатр адчуў на сабе ўздзеянне тых са-мых праблем, што і літаратура. Акрамя таго, пагаршэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва негатыўна адбілася на тэатральнай аудыторыі. Перавод усіх 17 тэатраў на самафінансаванне прывёў да супярэчлівых наступстваў. З аднаго боку, творчыя калектывы набылі рэальную свабоду творчасці: магчымасць самастойна фарміраваць рэпертуар, планаваць гастрольныя паездкі, рэгуля-ваць кошт білетаў і памеры заработнай платы і г. д. А з другога боку – яны трапілі ў рэчышча рыначных адносін і былі вымушаны дэманстраваць тыя п'есы, якія давалі найбольшы прыбытак. Так, амаль усе беларускія тэатры другой паловы 1980-х паставілі далёкія ад высокай маральнасці п'есы “Дарагая Алена Сяргееўна”, “І быў дзень”, “Курыныя галовы”. Найбольш гучны поспех напаткаў п'есу А. Галіна “Зоркі на ранішніб небе”, якая ў 1989 г. выйшла на экраны пад назваі “Інтэрдзяўчынка”. Пэўны ўклад у такога кшталту драматургію ўнёс А. Дудараў, які напісаў чатыры п'есы з жыцця маргіналаў. Характэрна, што пастаўленыя Русскім театрам імя М. Горкага булгакаўскія “Майстар і Маргарыта” і чэхаўскія «На дне» і «Тры сястры» прайшлі зусім не заўважанымі. Па меры дэмакратызацыі грамадскага жыцця, аслаблення ідэалагічнага ўціску, абуджэння цікавасці да беларускасці і г. д. беларускі тэатр прыцягваў гледачоў і сур'ёзнымі, высокамастацкімі пастаноўкамі як “Памінальная малітва” Б. Эрына , “Страсці па Аўдзею” У. Бутрамеева, «Дагарэла свечачка да палічкі», А. Петрашкевіча. Яшчэ ў 1982 г. у Магілёве рэжысёр В. Маслюк спрабаваў інсцэніраваць “Тутэйшых” паводле п'есы Я. Купалы, але толькі ў 1990 г. М. Пінігіну ўдалося здзейсніць “крамольную пастаноўку”. У цэлым у другой палове 1980-х гг. беларускаму тэатру даводзілася выжываць. Пэўную дамамогу ў гэтым аказаў ранейшы рэпертуар з п'есамі В. Шукшына, А. Макаёнка, В. Быкава і іншых аўтараў. Але ў цэлым эстэтыка-маральнае ўздзеянне тэатра на гледачоў саступала забаўляльнаму. Спа-трэбілася ўмяшальніцтва дзяржавы, каб разам з Саюзам тэатральных дзеячаў аднавіць высокае прызначэнне тэатра ў справе фарміравання высокаразвітай чалавечай асобы. Такія ж цяжкасці перажываў беларускі кінематограф.У ліку лепшых прац “Беларусьфільма” варта назваць кінастужкі рэжысёраў Э. Клімава “Ідзі і глядз” (1985) і В. Рыбарава “Мяне клічуць Арлекіна” (1988). Але калі першы фільм закранаў уласцівую беларускаму мастацтву тэму жыцця і барацьбы народа ва ўмовах нямецкай акупацыі і ўжо тым прыцягваў увагу, то – другі, будзіў зусім іншыя, нязвыклыя пачуцці, бо героем фільма быў выхаванец савецкай эпохі, пазбаўлены агульначалавечых прынцыпаў і не здольны быць карысным грамадству. Яшчэ больш выразна такія “прадукты эпохі” знайшлі ўвасабленне ў кінафільме В. Пічула “Маленькая Вера”. Дасягненнем Саюза кінематаграфістаў БССР варта лічыць заснаванне рэспубліканскага відэацэнтра, які значна паспрыяў духоўнаму адраджэнню нацыі, папулярызацыі беларускай культуры за мяжой. Не лепшыя часы перажывала класічнае мастацтва – опера, балет, сімфа-нічная музыка. Увагу гледачоў прыцягнулі оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана і «Майстар i Маргарыта» Я. Глебава. У барацьбе за гледача яно саступала месца так званаму шоу-бізнэсу. Рэнтэбельнымі заставаліся нешматлікія вакальна-інструментальныя (“Песняры”, “Верасы”, “Сябры”) і танцавальныя (“Харошкі”) ансамблі. У 1987 г. пачаў выступленні Дзяржаўны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. У тэматыцы твораў выяўленчага мастацтва па-ранейшаму прысутнічалі сюжэты Вялікай Айчыннай, але прызнаных народам шэдэўраў тут створана не было. Адной з асноўных тэм стала гісторыя сярэднявечча і новага часу, адбітая ў карцінах А. Марачкіна і Басалыгі. Чарнобыльская катастрофа таксама знайшла асэнсаванне ў творах многіх мастакоў, у тым ліку А. Савіцкага і А. Марачкіна. У. Стальмашонак выканаў серыю партрэтаў Радзівілаў, замалёвак архі-тэктурных помнікаў Нясвіжа. Г. Вашчанка стварыў трыпціх, прысвечаны К. Каліноўскаму, і цыкл партрэтаў дзеячаў беларускай культуры. Такім чынам, другая палова 80-х хх. ХХ ст. з'яўлялася самым кароткім па часе, але вельмі важным па значнасці перыядам у гісторыі БССР, які, акрамя іншага, характарызаваўся паступовым крахам камуністычнай ідэа-логіі і станаўленнем беларускай культуры, заснаванай на прынцыпах гума-нізму, на агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцях, першых дасяг-неннях літаратуры і мастацтва
|