|
Беларусь у міжваенны перыяд (1918-1939 гг.) 4 pageDate: 2015-10-07; view: 484. У адпаведнасцi з пастановай ЦК КПБ(б) напачатку 1941 г. узмацнiлася прыцягненне цывільнага насельнiцтва да ваеннай справы, у многiх раёнах рэспублiкi праводзiлiся ваенна-тэхнiчныя вучэннi з удзелам тысяч працоўных. Стваралiся запасы медыкаментаў, перавязачных матэрыялаў i хiрургiчных iнструментаў, рыхтавалiся памяшканнi пад шпiталi Падрыхтоўцы рэзерву надавалася дзяржаўная ўвага. Сярод моладзi пашырылася вывучэнне ваеннай справы як праз сістэму ваенкаматаў, так i дабрахвотныя таварыствы (ДОСААФ, ОСОАВИАХИМ, Таварыства Чырвонага Крыжа). За 1939-40 гг. у БССР было падрыхтавана 720 тыс. значкiстаў “Гатоў да працы і абароны” 1 ступенi, 6 350 кулямётчыкаў, 500 снайпераў, мноства парашутыстаў, матацыклiстаў, шафёраў, радыстаў. Адбывалася шмат вучэнняў па процiпаветранай абароне, хiмiчнай абароне i г.д. 26 мая 1941 г. ЦК КП(б) прыняў пастанову “Аб арганiзацыi на тэрыторыi Беларусi пастаянных груп i атрадаў па знiшчэннi авiядэсанта працiўнiка”. Такiм чынам, насельнiцтва ў пэўным сэнсе было гатова дапамагчы роднай Чырвонай Армii “малой крывёю” разбiць ворага. Павелічэнне тэрыторыі Савецкага Саюза выклікала патрэбу ў будаў-нiцтве новых 13 умацаваных раёнаў (УР), якія павінны былі складацца з 5807 доўгачасовых абарончых збудаванняў (ДАЗ). Чатыры Уры – Гродзенскі, Асавецкі, Забмроўскі і Брэсцкі павінны былі ўступіць у строй на тэрыторыі ЗАВА. Да удзелу ў апошнiм прыягнута 10 тыс. чал. насельніцтва, 4 тыс. падвод. Але працы былi выкананы толькi на 25%, а ўсяго на 22 чэрвеня 1941 г. удалося пабудаваць толькі 880 ДАЗаў. Такім чынам, так званая “лінія Молатава” магла выконваць сваіх функцый. Становішча пагаршалася і тым, што ў свой час на граніцы з Польшчай дзейнічала сістэма УРаў – так званая “лінія Сталіна”, якая складвалася з 3 817 ДАЗаў, але пасля таго, як у верасні-кастрычніку 1939 г. граніца прасунулася да “лініі Керзана”, гэтыя 3 817 умацаванняў былі закансерваваны і часткова раззброены. У такім становішчы апынуліся Полацкi, Мiнскi, Мазырскi і недабудаваны Cлуцкі УРы. 14 мая 1941 г. Бюро ЦК КП(б) абмеркавала даклад камандуючага войскамi Заходняй Асобай ваеннай акругi (ЗАВА) генерала армii Дз. Г. Паўлава “Аб становiшчы на гранiцы i стане войск акругi” і прызнала становішча спраў здавальняючым. Адзінае, на што звярталася ўвага, гэтай неабходнасць хутчэйшай пабудовы УРаў i аэрадромаў. Характэрна, што патрэба ў аэрадромах перавышала ўсе іншыя. Акрамя таго, у прыгранічных раёнах была сканцэнтравана велізарная колькасць войск, складоў з боепрыпасамі, гаруча-змазачнымі матэрыяламі. Такая канцэнтрацыя сіл на пярэднім краі адпавядала панаваўшай на той час дактрыне, якая была заснавана на ўстаноўцы Чырвонай Арміі – “разбіць ворага на яго ж тэрыторыі і толькі “малой крывёю”. К. Ракасоўскі пісаў, што па засяроджанні нашай авіяацыі на перадавых аэрадромах і размяшчэнні складоў цэнтральнага значэння ў прыфрантавой паласе, гэта было падобна на падгрыхтоўку да скачка наперад, а размяшчэнне войск і мерапрыемствы, якія праводзіліся ў войсках, таму не адпавядалі. У прыватнасці, на ўсіх манёўрах Чырвоная Армія вучылася галоўным чынам наступаць, а не абараняцца. Характэрна, што самі размовы аб вымушанай абароне лічыліся неда-пушчальнымі, нават варожымі. Разам з тым, нягледзячы на існаванне савецка-германскіх дававораў аб ненападзе, аб дружбе і граніцах, у СССР распаўсюдзіліся чуткі аб магчы-масці вайны з Германіяй. Невыпадкова 14 чэрвеня 1941 г. з іх абвяржэннем выступіла Тэлеграфнае агенцтва Савецкага Саюза (ТАСС). Мэтаю гэтай акцыі Савецкага ўрада з'яўлялася не толькі заспакаенне грамадзян, але і палітычны зандаж намераў Германіі. Упэўненасць урада ў непарушным міры грунтавалася не столькi на ўсебаковым аналiзе разнастайных крынiц iнфармацыi, колькi на ўстаноўках І. Сталiна. Правадыр дапускаў магчымасць ваеннага нападу Германіі, але толькі пасля разгрому Англіі. Ён спадзяваўся на дагавор аб ненападзе і быў упэўнены ў немагчымасці войны Германіі на два франты. У праекце Палявога статута 1939 г. значылася: «Калі вораг навяжа нам вайну, Чырвоная Армія будзе самай нападаючай з усіх калі-небудзь нападаўшых армій. Вайну мы будзем весці наступальна, перанёсшы яе на тэрыторыю праціўніка». З гэтай нагоды на ўсіх манёўрах Чырвоная Армія вучылася галоўным чынам наступаць, а не абараняцца. Характэрна, што самі размовы аб вымушанай абароне лічыліся недапушчальнымі. І. Сталiн лічыў таксама, што ў выпадку нямецкай агрэсіі асноўны ўдар будзе скіраваны ў напрамку багатых рэсурсамі Украiны i Данбаса, таму ўмацаванню ЗАВА не надавалася адпаведнай увагi. Упэўненасці ў сваіх рпазліках І. Сталіну надавалі такія акалічнасці, як пастаўкі савецкага хлеба, нафтапрадуктаў, сыравіны ў абмен на нямецкую ваенную тэхніку (самалёты, зенітныя гарматы, аптычныя прыборы). Яго пераконвалі запэўніванні немцаў у тым, што канцэнтрацыя войск каля граніц з СССР выклікана неабходнасцю іх адпачынку перад уварваннем на Брытанскія астравы і г. д. Правадыра не бянтэжылі данясенні аб пастаянных правакацыях з германскага боку, парушэннях паветранай прасторы, павелі-чэнні варожай агентуры. Не браліся ў разлік нават разведдадзеныя і звесткі перабежчыкаў. Увесь камандны састаў – ад Генеральнага Штаба да началь-ніка пагранічнай заставы былі катэгарычна папярэджаны аб магчымасці правакацый з нямецкага боку. І толькі за некалькі гадзін да світанку 22 чэрвеня 1941 г. камандуючыя прыгранічных акруг атрымалі дырэктыву аб прывядзенні войск у поўную баявую гатоўнасць. Лекцыя 17. Удзел беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і міжнародным жыцці пасляваеннага перыяду Пытанні 1. Напад фашысцкай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. 2. Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі і ўстанаўленне фашысцкага аку-пацыйнага рэжыму. Дзейнасць калабарацыяністаў. 3. Кіруючая роля камуністычнай партыі ў арганізацыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы. 4. Маскоўская, Сталінградская і Курская бітвы як пераломныя падзеі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны. 5. Пачатак вызвалення Беларусі. Аперацыя “Баграціён”. Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад ў Перамогу над фашызмам. 6. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН. 7. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм ў другой палове 40-х – першай палове 80-х гг. ХХ ст.
1. Пасля капітуляцыі Францыі ў чэрвені 1940 г. усталяванню поўнага панавання А. Гітлера над краінамі Заходняй Еўропы перашкодзіла Англія. Ні паветранымі бамбардзіроўкамі, ні марскімі аперацыямі пакарыць яе так і не ўдалося. Тым не менш чуткі аб падрыхтоўцы нямецкага дэсанта на Брытанскія астравы зрабіліся аператыўным прыкрыццём гітлераўцаў падрыхтоўкі нападу на СССР. Ужо тады А. Гітлер бачыў у Савецкім Саюзе апошнюю надзею Англіі на выратаванне ад паражэння. 27 верасня 1940 г. Германія, Італія і Японія падпісалі пакт аб размежаванні зон уплыву пры ўсталяванні новага парадку і ваеннай узаемадапамозе. Паказальна, што ў лістападзе 1940 г. на савецка-германскіх перагаворах немцы прапанавалі Савецкаму Саюзу далучыцца да яго, а, атрымаўшы адмову, узяліся за распрацоўку плана ўварвання. У выніку 18 снежня 1940 г. А. Гітлер падпісаў дырэктыву № 21, больш вядомую як план “Барбаросса”, дзе ўтрымліваліся асноўныя ідэі будучай вайны супраць СССР. Гітлераўцы былі ўпэўнены ў слабасці Чырвонай Арміі. Падставы таму давалі вынікі яе вайны з Фінляндыяй. Па сказаных ў маі 1941 г. словах начальніка генштаба Гальдера, «Рускі афіцэрскі корпус выключна дрэнны. Ён пакідае горшае ўражанне, чым у 1933 годзе”. З канца 1940 г. пачалася перадыслакацыя сіл вермахта да заходніх межаў СССР. У гэты час кола саюзнікаў А. Гітлера павялічылася за кошт Венгрыі, Румыніі, Славакіі, Балгарыі, Фінляндыі і Іспаніі. Высокаразвіты германскі ваенны патэнцыял узмацніўся за кошт эканомік падпарадкаваных краін. Так, толькі заводы Чэхаславакіі паставілі А. Гітлеру пятую частку яго танкаў. Акрамя таго, на ўзбраенне вермахта былі пастаўлены трафеі разгромленых французскіх і інш. дывізій. Усяго супраць Савецкага Саюза Германія выставіла 80 % сваіх войск – 190 дывізій у колькасцю 5, 5 млн. чал., 47 тыс. гармат і мінамётаў, 4, 5 тыс. танкаў, 5 тыс. самалётаў. Напярэдадні ўварвання гэтыя войскi былі сканцэнтраваны ў трох армейскiх групоўках. Першая з іх – “Поўнач” (камандуючы фельдмаршал В. фон Лееб) мела задачай разгром Чырвонай Арміі ў Прыбалтыцы і захоп Ленінграда. Другая – група армій “Цэнтр” (камандуючы фельдмаршал Ф. фон Бок) павінна была нанесцi асноўны ўдар на поўнач ад Палескiх балот уздоўж дарогi Брэст––Мiнcк––Масква, знiшчыць часці Чырвонай Арміі i захапіць сталіцу СССР. Трэцяя – група армій “Поўдзень” (камандуючы фельдмаршал К. фон Рундштэдт” i скіроўвалася на разгром Чырвонай Арміі на Украіне і захоп Кіева. По плану «Барбароса» ўсе тры групы павінны былі выканаць пастаўленыя задачы і выйсці на лінію Архангельск – Волга – Астрахань. Маланкавая вайна («бліцкрыг») павінна была заняць не больш за 10 тыдняў. 22 чэрвеня 1941 г. у 3 с паловай – 4 гадзіны раніцы пасля артылерыйскага абстрэлу і налёту авіяцыі нямецкія войскі на ўсім працягу граніцы з СССР ўварваліся на яго тэрыторыю. Германскі пасол у Маскве В. Шуленбург у 5 гадзін 30 хвілін патлумачыў наркаму замежных спраў В. Молатаву гэтую акцыю А. Гітлера варожай палітыкай Савецкага Саюза ў адносінах да Германіі пагрозай нападу на яе з боку Чырвонай Арміі. На справе асноўнай прычынай вайны з'яўлялася імкненне А. Гітлера да поўнага знішчэння СССР з мэтай прысваення яго нацыянальных багаццяў і каланізацыі абшараў; фізічнай ліквідацыі камуністаў, камісараў, савецкіх работнікаў, “прадстаўнікоў непаўнавартых рас”; ператварэння ў рабоў часткі насельніцтва. Па планах фюрэра, разгром СССР з'яўляўся чарговым крокам да сусветнага панавання. Група армій “Цэнтр” уварвалася на Беларусь сіламі 635 тыс. меўшых баявы вопыт салдат і афіцэраў, 10 763 гармат і мінамётаў, звыш 810 танкаў і самаходак, 1194 самалётаў. Ім працістаялі 3, 10, 4-я арміі і Пінская ваенная флатылія Заходняй Асобай ваеннай акругі ў складзе 673 тыс. салдат і афіцэраў, звыш 14 тыс. гармат і мінамётаў, 2189 (у тым ліку 383 новых) танкаў, 1549 самалётаў. Яшчэ да пачатку вайны перад ваеннаслужачымі ЗАВА стаяла задача абараніць дзяржаўную граніцу даўжынёй 470 км паміж Літвой і Украінай, і калі спатрэбіцца, нанесці сакрушальны ўдар па агрэсару на яго ж тэрыторыі. Менавіта з гэтай нагоды на “Беластойкім выступе”, які выгадна ўклініваўся ў межы акупіраванай Польшчы, былі размешчаны значныя вайсковыя сілы і сродкі іх забеспячэння. Тут жа паблізу размяшчаліся штабы: 3 арміі – у Гродна, 4-й – у Кобрыне, 10 – у Беластоку. Але зараз, ва ўмовах раптоўнага нападу ворага, разбурэння камунікацый, адсутнасці дырэктыў з Масквы і Мінска прыгранічным часцям пагражаў поўны разгром. Так, нягледзячы на пэўную колькасную перавагу сіл ЗАВА над групай армій “Цэнтр”, менавіта апошняй належала стратэгічная мніцыятыва. Так, фельдмаршал Ф. фон Бок пачаў наступленне ў напрамках Сувалкі – Вільнюс – Мінск і Брэст – Баранавічы – Мінск з мэтай акружэння рускіх армій і іх далейшага знішчэння. Першымі ўдар агрэсара ўзялі на сябе 11 беларускіх пагранатрадаў у складзе 19 519 пагранічнікаў і абаронцаў нешматлікіх агнявых кропак “лініі Молатава”.Так, у раёне Гродна 3-я пагранзастава пад камандаваннем лейтэнанта В. Усава 8 гадзін стрымлівала ворага. Пагранічнікі 1-й заставы на чале з малодшым лейтэнантам А. Сівачовым за 11 гадзін баёў нанеслі адчувальны ўрон гітлераўцам каля в. Галавенчыцы. Пагранічнікі 4-й заставы на чале з лейтэнантам Ф. Кірычэнка адбілі 5 варожых атак пад в. Драгунь. Амаль усе яны загінулі, але прысягі не парушылі і не адступілі. Гераічнае супраціўленне ворагу аказаў 4-тысячны гарнізон Брэсцкай крэпасці на чале з капітанам І. Зубачовым і палкавым камісарам Я. Фаміным. Абаронай Усходняга фарта камандаваў маёр П. Гаўрылаў. Заходнюю частку крэпасці абаранялі пагранічнікі на чале з лейтэнантам А. Кіжаватавым, Цярэспальскую вежу – лейтэнант А. Наганаў з групай байцоў. Фашысты планавалі захапіць крэпасць да поўдня 22 чэрвеня, але ім удалося гэта зрабіць толькі праз месяц, калі разбітыя бомбамі і апаленыя агнемётамі руіны ўжо не было каму абараняць. Помнікам мужнасці і гераізму абаронцаў застаўся надпіс “Я паміраю, але не здаюся. Бывай, Радзіма. 20.VІІ.41 г.” Вялікі ўрон злучэнням ЗАВА, пераіменаванай у Заходні фронт, быў нанесены сіламі люфтвафэ 2-га паветранага флота на чале з фельдмаршалам А. Кесельрынгам. Толькі 22 чэрвеня фашыстамі было знішчана 738 нашых самалётаў, з якіх 528 на зямлі. Савецкія лётчыкі, якім удалося падняць свае самалёты ў паветра, у першы дзень вайны збілі 143 варожых бамбардзіроўшчыкаў і знішчальнікаў, у тым ліку 15 – метадам тарана. Не шкадуючы жыцця, такія подзвігі здзейснілі Дз. Кокараў, А. Данілаў, С. Гудзімаў, П. Рабцаў і інш. З адзіным жаданнем нанесці як мага большы ўрон фашыстам дзейнічаў 26 чэрвеня пад Радашковічамі лётны экіпаж на чале з капітанам М. Гастэла, які накіраваў падбіты бамбардзіроўшчык на калону немецкай тэхнікі. Услед за пагранічнікамі сакрушальны ўдар агрэсара адчуў першы эшалон прыкрыцця ў складзе 13 дывізій, якія размяшчаліся на адлегласці 15-40 км ад граніцы. Так, на Брэсцка-Баранавіцкім напрамку праціўніку ўдалося ў першы дзень вайны прасунуцца на 60 км і заняць Кобрын. Неўзабаве нападзенню падвергліся астатнія войскі прыкрыцця (8 танкавых, 4 матарызаваных і 1 кавалерыйская дывізія) размяшчаліся ў другім эшалоне, на адлегласці 50-100 км. Вечарам 22 чэрвеня Стаўка Галоўнага камандавання, не валодаючы паўнатой інфармацыі, аддала загад аб контрнаступленні ў раёне Гродна і Сувалак, які так і не ўдалося выканаць. У выніку такіх загадаў дарма гінула і трапляла ў палон шмат салдат. Праўда, 25 чэрвеня Стаўка загадала генералу Дз. Паўлаву тэрмінова адвесці войскі з беластоцкага выступу на “лінію Сталіна”, але ўжо было позна, бо яны трапілі ў акружэнне. Так, да вечара 26 чэрвеня танкавыя злучэнні генералаў Гота і Гудэрыяна прасунуліся па тэрыторыі на глыбіню 200-250 км. Акрамя таго, фронт страціў не толькі жывую сілу, а і 50–90 % боепрыпасаў, гаручага і іншай ваеннай маёмасці. 25 чэрвеня на подступах да Мінска, пад Астрашыцкім гарадком чырвонаармейцы 100-й дывізіі генерала І. Русіянава з дапамогай бранебойных ружжаў і бутэлек з гаручай сумессю (“кактэйль Молатава”) здолелі спаліць да 100 варожых танкаў. Тым не менш 28 чэрвеня фашыстам удалося захапіць Мінск і тым адрэзаць шляхі да адступлення 11 савецкім дывізіям. На захад ад сталіцы БССР у акружэнні апынулася яшчэ столькі ж. У выніку разгрому Заходняга фронта на мінскім напрамку ў абароне савецкіх войск утварыўся велізарны разрыў шырынёй больш за 400 км. Захоп Мінска 28 чэрвеня каштаваў праціўніку стратамі ў 50 тыс. салдат і афіцэраў, каля 300 танкаў, звыш 50 самалётаў. 30 чэрвеня генерал Дз. Паўлаў быў вызвалены ад пасады камандуючага фронтам і адкліканы ў Маскву. І. Сталін абвінаваціў яго і групу іншых генералаў фронта ў “баязліўстве”, “развале кіравання войскамі” і г. д., пасля чаго яны былі аддадзены пад суд і расстраляны. У другі склад Заходняга фронта былі ўключаны 7 армій. Новым камандуючым быў прызначаны генерал А. Яроменка, але і яму яму не ўдалося палепшыць становішча фронта. Адзінае, што было магчыма ў тых умовах – гэта прыпыніць варожы націск. Так, значны ўрон жывой сіле і тэхніцы немцаў быў нанесены абаронцамі Барысава і Бабруйска, якія не далі ворагу магчымасці сходу фарсіраваць Бярэзіну. З 2 ліпеня камандуючым фронта быў прызначаны маршал С. Цімашэнка, які паспрабаваў пераламіць сітуацыю арганізацыяй контрудараў. 4 ліпеня Ваенны савет Заходняга фронта поставил паставіў задачу: ні ў якім разе не дапусціць прарыву праціўнікам Полацкага ўмацаванага района – рубяжа р. Заходняя Дзвіна — Сянно — Орша і далей па р. Днепр. 9 ліпеня немцы паспрабавалі сходу захапіць плацдарм на ўсходнім беразе Дняпра, але пацярпелі няўдачу. Чырвонаармейцам удалося выстаяць. І тым была завершана стратэгічная абарончая аперацыя на Беларусі (22 чэрвеня – 9 ліпеня 1941 г.). За гэты час фронт страціў (толькі забітымі, трапіўшымі ў парот і прапаўшымі без весткі) 341 073 салдат і афіцэраў, 9 427 гармат і мінамётаў, звыш 4 799 танкаў і 1 797 самалётаў. Другі этап звязаны з разгортваннем і ўвядзенне ў дзеянне другога эша-лона абароны. Характэрна тое, што і на гэтым этапе стратэгічная ініцыятыва заставалася за праціўнікам. Але менавіта тут, на Беларусі куваліся будучыя перамогі. Буйнейшая танкавая бітва 1941 г. з удзелам 1500 машын адбылася ў раёне Лепель – Сянно. 14 ліпеня ў раёне Оршы пад камандаваннем капітана І. Флёрава ўзяла ўдзел першая батарэя рэактыўных мінамётаў — БМ-13, якія пазней атрымалі прозвішча «Кацюша». Неўміручай славай пакрылі сябе абаронцы Магілёва – чырвонаармейцы 172 стралковай дывізіі на чале з генералам М. Раманавым і 12-тысячны атрад апалчэнцаў на чале з сакратарамі гаркама партыі А. Марозавым і І. Хаўкіным. Кожны дом і кожная вуліца былі ператвораны ў абарончы рубеж. Акружыўшы горад, гітлераўцы штурмавалі яго з 17 ліпеня па 26 ліпеня. І толькі пасля захопу аэрадрому, калі забеспячэнне абаронцаў боепрыпасамі было перарвана, савецкія салдаты і камандзіры невялікімі групамі сталі прабівацца да сваіх. Фашысты ўзялі Магілёў, страціўшы каля 30 тыс. сваіх салдат і афіцэраў, шмат танкаў і іншай тэхнікі, так неабходнай для рашучага наступу на Маскву. Узор гераізму і ваеннага майстэрства прадэманстравала камандаванне 21 арміі на чале з генераламі М. Яфрэмавым і В. Гордавым, якая з 12 па 19 жніўня абараняла Гомель ад наступу 25 нямецкіх дывізій, у тым ліку 2-ё танкавай брыгады Г. Гудэрыяна. Поруч з кадравымі байцамі абарону горада трымалі 18 атрадаў народнага апалчэння колькасцю 6 700 чал. Самыя напружаныя баі адбываліся на левым беразе р. Сож і далі перавагу захопнікам толькі пасля дадатковага прыцягнення сіл. Заваёва горада абыйшлася ім коштам 80 тыс. забітых сваіх салдат, страчаных больш чым 200 танкаў і 100 самалётаў. Толькі перавага ў сілах дазволіла ворагу захапіць горад. Восенню ваенна-палітычнае і эканамічнае становішча СССР значна пагоршылася. Усе гітлераўскія групы армій дамагліся пэўнага поспеху. Так, група армій “Поўнач” захапіла Прыбалтыку і блакіравала Ленінград, група “Поўдзень” – захапіла Кіеў. Нарэшце, група “Цэнтр” да верасня 1941 г. акупіравала тэрыторыю БССР, разбіла Чырвоную Армію пад Смаленскам і працягвала рухацца на Маскву. У выніку баявых дзеянняў з 22 чэрвеня і па снежань 1941 г. Чырвоная Армія страціла каля 4 470 тыс. салдат і афіцэраў, пры гэтым толькі па-лоннымі 3 725 тыс. Асабліва адчувальнымі былі гэтыя страты ў першыя дні вайны. Так, 3, 4, 10-я арміі Заходняга фронта былі разбіты і былі вымушаны адступаць. Большасць салдат (420 тыс. з 625 тыс. трапіла ў палон, была забіта або паранена. Усяго за первые тры з лішкам месяцы вайны Чырвоная Армія страціла 96% авіяцыі – больш 8 тыс. самалётаў. Прычыны катастрафічных для Чырвонай Арміі наступстваў летня-асенняй кампаніі 1941 г. заключаліся, галоўным чынам, у злачынных памылках І. Сталіна адносна часу нападу гітлераўцаў на Савецкі Саюз і стратэгічнага напрамку іх наступлення. Па-другое, з-за інспірыраваных І. Сталіным рэпрэсій каманднага саставу ў Чырвонай Арміі адчуваўся недахоп вопытных кадраў. У астатнім перамогі вермахта былі забяспечаны ўсім папярэднім ходам палітычнай, мабілізацыйнай, ідэалагічнай, тэхнічнай падрыхтоўкі да вайны. Гітлераўцам удалося дэзінфармаваць сталінскі ўрад адносна мэтаў перакідкі сваіх войск да савецкай мяжы, а затым здзейсніць раптоўны напад на сухапутныя, марскія і паветраныя сілы Чырвонай Арміі. Адным з першых вынікаў іх нападу стала страта савецкім камандаваннем рычагоў кіравання сваімі войскамі. Па-другое, ва ўмовах існавання наступальнай ваеннай дактрыны, не кожны ваенаначальнік мог узяць на сябе адказнасць даць загад да адступлення, таму шмат іх падначаленых або загінула, або трапіла ў палон. Разам з тым ужо першыя баі агрэсара з пагранічнікамі, абаронцамі агнявых кропак, чырвонаармейцамі, якія паспелі адаптавацца да падзей і інш., далі яму зразумець, што распачатая супраць СССР вайна істотна адрозніваецца ад усіх папярэдніх. У сваіх данясеннях у Берлін нямецкія генералы паведамлялі аб “фанатызме” рускіх салдат, якога яны не сустракалі ні ў французаў, ні ў галандцаў, ні ў палякаў. На справе не фанатызм, а мужнасць і гераізм савецкіх байцоў, іх стойкасць у барацьбе за кожную пазіцыю ці населены пункт давалі магчымасць Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання прыступіцца да пераводу каріны на ваенныя рэйкі, адпраўкі папаўненняў на фронт. Нарэшце самым галоўным вынікам летне-асенняй кампаніі 1941 г. стаў зрыў плана “Барбароса”. Пэўную станоўчую ролю ў тым адыгралі абаронцы Беларусі. Нягледзячы на велізарную перавагу ў сілах, група армій “Цэнтр” страціла тут забітымі і параненымі каля 150 тыс. салдат і афіцэраў. Тое, што Чырвоная Армія вытрымала ўдар агрэсара і працягвала баявыя дзеянні ўмацоўвала ў савецкіх людзях веру ў непазбежную яе перамогу.
2. У канцы жніўня 1941 г. пад націскам групы армій “Цэнтр” Заходні фронт адступіў за межы Беларусі. На працяглы час яе насельніцтва трапіла ва ўмовы нямецка-фашысцкага акупацыйнага рэжыму, які меў на мэце ўсталяванне і здзяйсненне ўлады заваёўнікаў праз сістэму палітычных, ваенных, эканамічных, ідэалагічных і культурных захадаў, скіраваных на ліквідацыю савецкага дзяржаўнага і грамадскага ладу, захоп і эксплуатацыю нацыянальных багаццяў, падаўленне народна-вызваленчай барацьбы і ліквідацыю патрыётаў, фізічнае знішчэнне камуністаў і яўрэяў, ідэйна-прапагандысцкае абалваньванне насельніцтва і г. д. Iдэалагічнай асновай рэжыму з'яўлялася тэорыя аб расавай перавазе нямецкай нацыi над iншымi народамi, яе патрэбе ў пашырэнні жыццёвай прасторы i праве на сусветнае панаванне. Практычныя захады па “асваенні” новых зямель утрымліваліся ў адмысловай праграме “Ост” і выдадзенай 13 сакавіка 1941 г. “Інструкцыі аб асобных абласцях да дырэктывы № 21”. 17 ліпеня 1941 г. Міністэрства акупіраваных усходніх тэрыторый узначаліў рэйхміністр А. Розенберг. Апорай у ажыццяўленні сваіх мэтаў з'яўляліся германскія ўзброеныя сілы (ахоўныя батальёны) У першую чаргу акупанты прынялі захады па знішчэнні ачагоў супраціўлення, якія ўзнікалі пад час выхаду з акружэння часцей Чырвонай Арміі або дзейнасці партызанскіх атрадаў. Захопленыя са зброяй ў руках чырвонаармейцы, а таксама палітработнікі, камуністы і яўрэі расстрэльваліся на месцы. Усе астатнія зганяліся ў лагеры для ваеннапалонных. Каб перасекчы спробы насельніцтва да арганізаванага супраціўлення, пад страхам пакарання смерцю было загадана здаць зброю, боепрыпасы, ваенную маёмасць, а таксама радыёпрыёмнікі, фотаапараты, друкаваныя машынкі. У гарадах уводзілася так званая каменданцкая гадзіна – час, калі ўсялякае перасоўванне з 22 гадзін ночы і па 6 гадзін раніцы без адмысловых пропускаў забаранялася. За замах на жыццё германскага салдата або афіцэра падлягалі расстрэлу 50-100 мірных жыхароў. Каб тэрарызаваць насельніцтва, асобных парушальнікаў рэжыму акупанты публічна каралі смерцю. Так, 25 кастрычніка ў Мінску былі павешаны К. Трус, В. Шчарбацэвіч і М. Брускіна за тое, што аказалі медыцынскую дапамогу савецкім раненым салдатам. Астатнія парушальнікі новых парадкаў караліся пазбаўленнем волі ў турмах і концлагерах. Апорай акупацыйнага рэжыму на Беларусі з'яўляліся 5 кадравых ахоўных дывізій. Для барацьбы з партызанамі і вынiшчэння яўрэйскага насельніцтва на Беларусі дзейнiчалі айнзацгрупы. У зоне групы армій “Цэнтр” мясцовыя камендатурам падпарадкоўваліся каманды жандар-мерыі, 8 груп тайнай палявой паліцыі. Агульная колькасць ваенна-паліцэй-скіх сіл на Беларусі дасягала 160 тыс. Каб падавіць волю людзей да супраціўлення, акупанты знішчалі ўсё тое, што было створана народам за час Савецкай улады і ў першую чаргу самую савецкую дзяржаўнасць. Так, 17 ліпеня 1941 г. былі створаны генеральныя акругі “Літва”, “Латвія”, “Эстонія” і “Беларусь” і аб'яднаны ў рэйх-скамісарыят “Остланд”. БССР была падзелена на часткi i перастала iснваць як дзяржаўна-тэрытарыяльная адзiнка. Паўночна-Заходнія раёны Брэсцкай i Беластоцкай абласцей з гарадамi Гродна i Ваўкавыск былi далучаны да Усходняй Прусii, Паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пiнскай, Палескай i Гомльскай абласцей – да рэйхскамісарыята “Украіна”, паўночна-заходнія раёны Вiлейскай вобласці – да генеральнай акругі “Лiтва». Рэйхскамісарыяты падпарадкоўваліся рэйхсміністэрству па справах акупіраваных усходніх абласцей, а паліцэйская ўлада ў іх належала ведамству рэйхсфюрэра СС Г. Гімлера. Вiцебская, Магілёўская, большая частка Гомельскай i ўсходнія раёны Мiнскай абласцей – увайшлі ў падпарадкаванне камандавання армейскага тылу групы «Цэнтр” са штабам у г. Баранавічы і ўлада ў іх належала ваенным камендантам. У Генеральную акругу “Беларусь” (Генэральбецырк “Вайсрутэніэн") было ўключана чацвёртая частка (68 раёнаў), былой БССР з насельніцтвам каля 3, 2 млн. чалавек. Уся яе тэрыторыя падзялялася на 10 акруг (гебітаў): Баранавіцкую, Барысаўскую, Вілейскую, Ганцавіцкую, Глыбоцкую, Лідскую, Мінскую, Навагрудску, Слонімскую і Слуцкую. Вышэйшым акупацыйным органам улады з'яўляўся Генеральны камісарыят Беларусі, які ўзначальваў гауляйтэр В. фон Кубэ. Пасля яе ліквідацыі з 23 верасня абавязкі гаўляйтэра выконваў генерал К. фон Готберг. Яму падпарадкоўваліся акруговыя (гебітскамісарыяты), гарадскія (штатскамісарыяты), раённыя (артскамісарыяты) органы. Каб прыцягнуць мясцовае насельніцтва да супрацоўніцтва, яму дазваля-лася ствараць уласныя гарадскія і раённыя органы выканаўчай улады – управы на чале з бургамістрамі. У былых сельскіх саветах такімі органамі былі валасныя ўправы на чале з валаснымі старшынямі, а ў вёсках уладныя функцыі выконваў стараста. На справе паўнамоцтвы гэтых органаў былі невялікімі і цалкам залежалі ад камісарыятаў. У цэлым пад час стварэння цывільнай адмiнiстрацыi насельніцтва не выяўляла актыўнасціакупанты iмкнулiся скарыстаць эмiгрантаў. Таму , як правілала на пасады бургамістраў прызначаліся эмігранты, а старастаў абірала насельніцтва вёсак. У беларускай зоне дыслакацыі групы армій “Цэнтр” дзейнічалі створаныя вермахтам палявыя і мясцовыя камендатуры, якія надзяляліся ўсёй паўнатой улады. Адной з найважнейшых мэт усталявання акупацыйнай адміністрацыі з'яўлялася максімальнае выкарыстанне людскіх і матэрыяльных рэсурсаў захопленых краін інтарэсам рэйха. З гэтай нагоды яшчэ да вайны былі распрацаваны “Дырэктывы па кiраваннi эканомiкаў у акупiраваных усходнiх абласцях” і план “Ольдэнбург” і інш. Адзін з распрацоўшчыкаў плана Г. Герынг пісаў: “На Ўсходзе я намераны рабаваць і рабаваць эфектыўна. Усё, што можа быць патрэбна для немцаў на Усходзе, павінна быць маланкава абабрана і дастаўлена ў Германію”. З гэтай нагоды ўсе эканамічныя (прадпрыемствы, рэсурсы, сыравіна) і культурныя (музеі, галерэі, бібліятэкі), каштоўнасці абвяшчаліся дзяржаўнай ўласнасцю і адпраўцы ў Германію. Але перспектыва працяглай вайны з СССР вымусіла гітлераўцаў перагледзець свае стаўленне да акупіраваных тэрыторый. Пасля загаду Розенберга ад 5 лістапада 1941 г. аб рэгістрацыі працаздольнага насельніцтва ва ўзросце ад 14 да 65 года на адмысловых біржах стала на ўлік каля 650 тыс. жыхароў Беларусі. Падлягалі аднаўленню тыя прадпрыемствы, якія спрыялі ўмацаванню ваенна-эканамічнага патэнцыялу Германіі. Такім чынам, на Беларусі выпуск прадукцыі пачалі больш за 800 заводаў і фабрык. Так, у гаражах СНК БССР адбываўся рамонт нямецкіх гармат і зенітак. На бабруйскім механічным заводзе – выраб печак і калёсных восяў. На бырысаўскай фабрыцы піяніна – калёсы для падвод. На мінскай швейнай фабрыцы – выпуск парашутаў і г. д. Тыя, хто працаваў, мог разлічваць на прадуктовую картку і заработеую плату ў акупацыйных марках. Працоўны дзень складаў 11-12 гадзін. Спроба ўхілення ад працы або сабатажу пагражала зняволеннем у турму або концлагер. У раёне ваенных дзеянняў акупанты зганялі мясцовае насельніцтва для будаўніцтва камунікацый, размініравання мясцовасць, высечкі лесу ўздоўж чыгунак. Жорсткай працоўнай эксплуатацыі падверглася яўрэйскае насельніцтва Беларусі да поўнага яго знішчэння ў гета і концлагерах. З цягам часу пачаліся аблавы з мэтай вывазу людзей на працу ў Германію. Усяго за час вайны было вывезена каля 380 000 чал., так званых “остарбайтэраў”. Эканамічная палітыка акупантаў на вёсцы таксама была абумоўлена крахам плана “маланкавай вайны” і неабходнасцю выкарыстання мясцовай харчовай прадукцыі. Каб наладзіць сялянскія сельскагаспадарчыя пастаўкі рэйху, акупанты спрабавалі здзейсніць “Новы парадак землекарыстання” і іншыя рэформы, але яны не прынеслі плёну. Таму асноўным сродкам атрымання прадуктаў харчавання, сыравіны і фуражу з'яўляўся збор падаткаў, рэквізіцыі і звычайнае рабаўніцтва, асабліва пад час карніцкіх экспедыцый і адступлення. У выніку акупанты разрабавалi 10 тыс. калгасаў, 92 саўгасы, 316 МТС, сотні прадпрыемстваў, вывезлi 90% cтанкоў, 96% энергетычных магутнасцей, больш 9 тыс трактароў i цягнікоў, 18, 5 тыс аўтамабіляў, 1 100 камбайнаў, 2, 8 млн буйнарагатай і 5, 7 – дробнай жывёлы, 1, 6 млн т збожжа, 3 млн т бульбы i гародніны. Імі было высечана 104 тыс. га лесу, вывезена 7 млн куб. м драўнiны, 500 тыс. куб. м пiламатэрыялаў.
укараніць новую ідэалогію (“супраць жыда-бальшавіцкай улады, за Гітлера-вызваліцеля, за “новы парадак”) У планах акупантаў па ўсталяванні і ўвацаванні свайго рэжыму пэўны разлік ставіўся на ідэйную апрацоўку мясцовага насельніцтва. Яе дэалагічнай асновай з'яўляўся антыкамунізм і антысаветызм. Шырока абвясцiўшы мэтай свайго нападу на СССР знiшчэнне так званага “жыда-бальшавiзму”, фашысты адразу ж cкiравалi свае намаганнi на лiквiдацыі нават знешніх прыкмет панаваўшай ідэалогіі, савецкай дзяржаўнасцi, іх сімволікі і т. д. Толькі за прыналежнасць чалавека да партыі камуністаў яму пагражада смерць. Ва ўсіх населеных пунктах былі разбураны помнікі правадырам, пераіменаваны названыя ў іх гонар вуліцы і плошчы, распушчаны ўсе грамадска-палiтычныя арганізацыі, зачынены ўстановы асветы i культуры.
|