|
Беларусь у міжваенны перыяд (1918-1939 гг.) 5 pageDate: 2015-10-07; view: 521. Пры гэтым сваіх расісцкіх планаў акупанты не афішыравалі, а ў сваёй нацыянальнай палітыцы імкнуліся распаліць варожасць паміж беларусамі і прадстаўнікамі дыяспар. Па загаду В. фон Кубэ ад 10 верасня 1941 г. для ўсіх дзяцей, акрамя яўрэяў, ва ўзросце ад 7 да 14 год уводзiлася абавязковае школьнае навучанне на беларускай мове. З мэтай прыцягнення сімпатый хрысціянскага насельніцтва акумантамі быў дадзены дазвол на аднаўленне закрытых бальшавікамі праваслаўных і каталіцкіх храмаў. Наогул, ва ўсіх сродках масавай інфармацыі (радыё, кінематограф, прэса) пастаянна праводзіліся думкі аб вызваліцельнай місіі германскай арміі і злачыннасці сталінскага рэжыму, ганаровай працы на карысць Германіі і неабходнасці барацьбы супраць партызанаў. Гітлераўская агітацыя і прапаганда падмацоўвалася жорсткай барацьбой супраць камуністычнага і камсамольскага падполля, супраць савецкіх патрыётаў, якія захавалі вернасць сваёй сацыялістычнай Айчыне. Акупацыйны рэжым выкарыстоўваў дзеля гэтага багаты аресенал сродкаў, якія не саступалі сярэднявечнай інквізіцыі. У іх ліку – 260 канцэнтрацыйных лагераў. У буйнейшым з іх – “Трасцянцы”, што размяшчаўся каля Мінска, загінула 205 600 чал. Лагер на станцыі “Бронная Гара”, у Брэсцкай вобласці стаў месцам пагібелі каля 50 тыс. вязняў. Практычна не засталося жывых ад соцень тысяч савецкіх салдат, трапіўшых у палон летам 1941 г. Помнікам усім ім застаецца мемарыял у Масюкоўшчыне. Характэрнай рысай фашысцкага акупацыйнага рэжыму ў СССР, асабліва на Беларусі, стала яго скіраванасць на поўнае эканамічнае абрабаванне, маральна-псіхалагічнае прыніжэнне і фізічнае знішчэнне яўрэяў. Ужо летам 1941г. адбыліся іх масавыя растрэлы ў мястэчках і невялікіх гарадах. У абласных і некаторых раённых цэнтрах яўрэі зганяліся нацыстамі ў ізаляваныя ад іншага насельніцтва месцы пражывання – гета з мэтай іх паступовага знішчэння. Першыя масавыя забойствы ў Мінскім гета пачаліся 7 лістапада 1941 г. У 1943 г. усе гета на Беларусі былі знішчаны разам з жыхарамі. Не пазбегла генацыду і славянскае насельніцтва. Ужо ў лiпенi-жнiўнi 1941 г. ахоўныя часцi здзейснiлi карныя экспедыцыi супраць партызан у раёне Белавежскай пушчы, на Лепельшчыне i ў раёне Iвацэвiч. З лістапада 1942 па сакавік 1943 г. было праведзена 11 буйных экспедыцый як супраць партызан, так і мірнага насельніцтва. Асаблівай жорсткасцю вызначаўся карніцкі атрад на чале з маёрам О. Дырлевангерам, на сумленні якога спаленая 22 сакавіка 1943 г. разам з жыхарамі вёска Хатынь. Карнікі экспедыцыі “Котбус”, здзейсненай ў раёне Лепеля–Бягомля–Плешчаніц, забілі 3 616 партызан, іх сем'яў і аднавяскоўцаў, а таксама захапілі ў палон для адпраўкі ў Германію 2 812 чал. У 1943-1944 гг. напярэдадні свайго адступлення з Беларусі акупанты праводзілі тактыку “выпаленай зямлі”, каб нанесці максімальны ўрон Савецкай краіне, яе эканоміцы і генетычнаму фонду. Так, на Беларусі 628 вёсак былі знішчаны з жыхарамі, 4667 спалены з людскімі ахвярамі. Былі вёскі, якія спальваліся спальваліся па неалькі разоў. А за ўвесь час вайны на Беларусі было знішчана каля 1 400 тыс. насельніцтва. Такім чынам, народ не пайшоў за акупантамі і здраднікамі, не паверыў антысавецкай прапагандзе, не спалохаўся турмаў і концлагераў, а ўзяўся за зброю, дапамагаў партызанам і падпольшчыкам. Скончылася правалам і эканамічная палітыка акупантаў. Такім быў заканамерны вынік палітыкі нацыстаў на Беларусі. Адзіным спосабам замацавання сваёй ўлады для іх заставаўся масавы тэрор, рабаўніцтва і генацыд мясцовага насельніцтва. Спрадвек бывала, што ў краіне, акупіраванай іншаземнымі заваёўнікамі, з'яўляліся людзі, якія свядома і дабрахвотна ішля з імі на супрацоўніцтва. У юрыдычнай і гістарычнай літаратуры за імі замацавалася назва “калабарацыяністы” (або “калабаранты”). Беларускі калабарацыянізм быў сацыяльна і ідэйна неаднародным. Большасць яго прадстаўнікоў паходзіла з дзеячаў БНР, якія апынуліся ў эміграцыі з 1920-х гг. і ўслед за нямецкімі акупантамі вярнуліся на радзіму. Другую групу калабарацыяністаў склалі людзі, якія былі зацятымі ворагамі бальшавізму, пацярпелі ад калектывізацыі або трапілі пад рэпрэсіі і г. д. Нарэшце да супрацоўніцтва з акупантамі схіліліся асобы, якія былі завербаваны імі ў паліцыю, паддаліся ўздзеянню антыкамуністычнай ці антысавецкай прапаганды і свядома спрыялі ўмацаванню акупацыйнага рэжыму. У кастрычніку 1941 г. з санкцыі гаўляйтэра В. фон Кубэ ў Мінску была створана Беларуская народная самапомач (БНС), якая ставіла на мэце дапамогу беларусам, пацярпелым ад вайны, бальшавісцкага і польскага праследавання, а таксама аднаўленне “зруйнаванага чужынцамі беларускага краю” і развіццё беларускай культуры. Цэнтральны савет (“цэнтраль”) арганізацыі складаўся з 10 чал. на чале з І. Ермачэнка – буйнейшага дзеяча эміграцыйнага ўрада БНР. Ён быў назначаны дарадчыкам па беларускіх справах пры генер камiсарыяце. З цягам часу ва ўсіх 10 акругах Беларусі ўзніклі аддзелы БНС, таксама падкантрольныя акупантам. 29 чэрвеня 1942 г. В. фон Кубэ выказаў зацікаўленасць у просьбе “цэнтралі” аб фарміраванні нацыянальных узброеных сіл, у тым ліку для барацьбы з партызанамі, і даў згоду на заснаванне Беларускага корпуса самааховы. Вырашана, каб камандныя пасады у БСА займалi беларусы, падрыхтоўка вялася на беларускай мове, каб каманды аддавалiся па-беларуску і г.д. У гэтай сувязі пачалася вярбоўка стральцоў, а ў Мінску наладзілі курсы падрыхтоўкі афіцэраў. Але начальнік паліцыі, СС і СД Цэнер настаяў, каб акрамя камандзiра-беларуса, у падраздзяленні меўся яшчэ i шэф-немец. Надалей, немцам здаўся больш надзейным не корпус самааховы, а беларускія паліцэйскія батальёны, прычым, пад кіраўніцтвам нямецкіх афіцэраў. Таму ў жніўні ў гэты стан сталi пераводзiць фармiраваннi БСА. Іх штаб быў распушчаны, а вайсковыя званні – cкасаваны. Большую самастойнасць мела рэарганізаваная Галоўная Рада БНС у пытаннях, звязаных з адукацыяй і сацыяльнай сферай. 13 яе аддзелаў – палітычны, адміністрацыйны, вайсковы, школьны і інш. – складалі аснову дзяржаўнага апарату Беларусі з перспектывай набыцця ёй самастойнасці. Удзельнікі з'езда акруговых кіраўнікоў БНС, які адбыўся ў сакавіку 1943 г., звярнуліся да В. фон Кубэ з мемарандумам з просьбай аб прадстаўленні Беларусі аўтаноміі, беларускага ўрада і беларускага войска. Нягледзячы на абяцанне аб'вясціць аддзяленне Беларусі ад Савецкага Саюза і аб'яўленне яму вайны як ворагу беларускага народа і г. д. патрабавальны тон дакумента не задаволіў гаўляйтэра Беларусі, таму лідэр БНС І. Ермачэнка быў адхілены ад пасады, а яго месца заняў больш памяркоўны лідэр – прафесар В. Іваноўскі. У маi БСА была распушчана, а яе фарміраваннi перадавалiся палiцыi Неўзабаве БНС была пераiменавана ў Беларускую самапомач. Яе дзейнасць была абмежавана 2 накiрункамi – аховай здароўя i матэрыяльнай дапамогай насельніцтву. 27 чэрвеня 1943 г. на з'ездзе прадстаўнiкоў “беларускай грамадскасцi” з удзелам нямецкага камандавання на чале з В. фон Кубэ было абвешчана аб стварэннi пастаяннага дарадчага органа – Рады даверу з 16 чал. на чале з бургамістрам Мінска В. Іваноўскім. Акрамя акруговых прадстаўнікоў, у яе ўвайшлі: Ю. Сабалеўскі – ад Беларускай самапо-мачы, К. Рабушка – ад прафсаюзаў, а таксама М. Ганько і Н. Абрамова – ад нядаўна (22 чэрвеня) створанай калабаранцкай арганізацыі Саюза беларускай моладзі. Пасля забойства 22 верасня гаўляйтэра, а затым –7 снежня і В. Іваноўскага дзейнасць гэтай крэатуры прыйшла ў заняпад. Пераемнiк забiтага Кубэ - генерал палiцыi і войск СС К. фон Готберг 21 снежня 1943 г. санкцыянаваў стварэнне Беларускай Цэнтральнай Рады з 15 чал. як дапаможнага дарадчага органа пры камісарыяце на чале з прэзідэнтам Р. Астроўскім. Новая крэатура пазіцыяніравала сябе прадстаўнiцтвам беларускага народа, а яе асноўнай задачай абвяшчалася барацьба з бальшавізмам. У выніку інтарэсы дзеячаў БЦР сыходзіліся: перад імі ўзнікала перспектыва ўтварэння беларускай дзяржаўнасці пад германскім пратэктаратам, а іх гаспадары маглі разлічваць на актывізацыю беларускага насельніцтва ў барацьбе з партызанамі і задавальненні эканамічнах інтарэсаў рэйха. Створаныя ёю 13 аддзелаў жорстка кантраляваліся акупацыйнай адміністрацыяй, а дазвол на іх дзейнасць патрабаваў адпаведнай аддачы. Так, у сувязі з узрастаннем партызанскай вайны акупанты адчувалі патрэбу ў фарміраванні дадатковых сіл. Прымусова мабілізаваных імі ў канцы 1943 г. – пачатку 1944 г. 10 беларускіх батальёнаў у колькасці каля 5 тыс. жаўнераў яўна не хапала. Такім чынам, інтарэсы калабарантаў, якія марылі аб нацыянальным войску, і мэты немцаў ізноў сходзіліся. У выніку 6 сакавіка 1944 г. з дазволу К. фон Готберга прэзідэнт Р. Астроўскi падпiсаў загад аб стварэнні Беларускай Краёвай Абароны “для канчатковай ліквідацыі бальшавіцкіх бандытаў” і “абароны Бацькаўшчыны”. З гэтай нагоды з 7 сакавіка абвяшчалася мабілізацыя ўсіх афіцэраў (ва ўзросце да 57 год), падафіцэраў (да 55 год) і мужчын 1908-1017 і 1921-1924 гадоў нараджэння. Таму, хто мусіў ухіліцца ад яе пагражаў надзвычайны суд і пакаранне смерцю. Правядзенне мабілізацыі ўскладалася на акруговыя аддзелы і Галоўнае ўпраўленне БКА на чале з маёрам Ф. Кушалем. У выніку на прызыўныя пункты з'явілася каля 40 тыс. чал. З-за недахопу зброі і абмундзіравання ў БКА здолелі прыняць каля 25 тыс., з якіх было сфарміравана 39 пяхотных і 6 сапёрных батальёнаў. За выключэннем батальёна на чале з Б. Рагулям, які дзейнічаў супраць партызан на Навагрудчыне, іх баяздольнасць была невысокай. Значна часцей мабілізаваныя, атрымаўшы зброю, пераходзілі да народных мсціўцаў. Не адставалі ад іх і служывыя з паліцэйскіх батальёнаў. Так, па даных Беларускага штаба партызанскага руху, каля 19 тыс. былых салдат з паліцэйскіх і іншых фарміраваняў ваявалі на баку партызанаў і каля 1 500 з іх загінулі ў баях. У час, калі поўным ходам развівалася вызваленчае наступленне Чырвонай Арміі, 27 чэрвеня ў Мінску распачаў працу II Усебеларускі кангрэс (кангрэс БЦР) з удзелам 1039 дэлегатаў ад беларускіх згуртаванняў і ад акупацыйнай адмінстрацыі. У прывітальнай тэлеграме на імя А. Гітлера, падпісанай Р. Астроўскім, выказвалася, "што беларускі народ будзе нязломна змагацца побач з нямецкім жаўнерам супроць супольнага нашага ворага — бальшавізму....". У сваёй рэзалюцыі ўдзельнікі, па-першае,пацвердзілі правільнасць і дзейснасць ІІІ Устаўной граматы ад 25 сакавіка 1918 г., па-другое, выказаліся супраць БССР як формы беларускай дзяржаўнасці; па-трэцяе, абвясціць усім народам свету аб тым, што “голас Масквы і СССР у беларускіх справах не мае ніякай праўнай сілы” і, па-чацвертае, назвалі БЦР на чале з прэзідэнтам Р. Астроўскім “адзіным праўным прадстаўніком Беларускага народу і ягонага краю”. Але рэальных сіл для таго, каб рэалізаваць пастанову кангрэса, не хапіла ні ў яго арганізатараў, ні ідэйных натхніцеляў. Ужо 30 чэрвеня лiдэры БКА збеглi Польшчу, затым – у Германiю. Ведамства А. Розенберга выказала зацікаўленасць у БЦР як арганізацыі здольнай стварыць прагерманскія ўзброеныя фарміраванні, павесці агітацыю і прапаганду сярод беларускіх працоўных, узяць на сябе ўсю працу па аб'яднанні беларусаў Германіі. У кастрычніку 1944 г. вайсковы аддзел БЦР быў рэарганiзаваны ў Гал упраўленне вайсковых спраў (ГУВС) на чале з генералам К. Езавiтавым. Для падрыхтоўкi афіцэраў i падафіцэраў створаны кадравы батальён. Паводле загаду ГУВС ад 8 студзеня, у рэзерв беларускага войска ўключаліся ўсе былыя палiцэйскія, валанцёры Беларускага корпусу самааховы, беларускіх часцей і спецгруп па бабрацьбе з партызанамi. У адпаведнасці з загадам Г. Гімлера, 25 студзеня 1945 г. ГУВС стварыў I-ю беларускую грэнадзерскую брыгаду СС “Беларусь”. Але ў баявых дзеяннях супраць Чырвонай Арміі яе салдаты не ўдзельнічалі. Пакінуўшы акопы, яны здаліся ў палон амерыканцам. Такім чынам, калабаранты не дасягнулі сваіх мэтаў. Тыя з іх, хто спрабаваў з дапамогай акупантаў дамагчыся беларускай дзяржаўнасці, не знайшоў трывалай народнай падтрымкі. Наадварот, рабочыя, сяляне, інтэлігенцыя выступілі ў падтрымку савецкага ладу, ідэй Леніна і Сталіна, дапамагалі партызанам, падпольшчыкам і чырвонай Арміі ў вызваленні БССР. Спроба калабаранцкай прэсы – «Беларуская газэта», «Пагоня», «Новы шлях», «Раніца” і інш. укараніць у свядомасць беларусаў вобраз “Гітлера-вызваліцеля” і тым пазбавіць усебаковай падтрымкі партызан і падпольшчыкаў, нацкаваць на яўрэяў або рускіх поспеху не мела. Тыя з калабарантаў, хто пайшоў са зброяй у руках у паліцэйскія батальёны, паліў вёскі, здзекваўся над мірным насельніцтвам – ужо не мог разлічваць на павагу, а пасля вайны – на літасць. Тыя з БСА або БКА, хто не праліў чужой крыві і перайшоў да партызанаў, таму знайшлося месца з страі народных мсціўцаў ці чырвонаармейцваў. Была і такая катэгорыя людзей, якія служылі ў нямецкай цывільнай адміністрацыі, лясніцтве, на біржы, займаліся нарыхтоўкай прадуктаў ці паліва, працавалі ў школах і г. д. Назваць іх калабарантамі падстаў як-быццам і не было, але і ж патрыётамі – тым больш. Пасля вайны ў СССР ў судовым парадку у здрадзе Радзiме, супрацоўнiцтве з акупантам былi абвiнавачаны сотні тысяч чал. На першым этапе пасля вызвалення гэтыя пытанні разглядалі пазасудовыя органы - тройкi, якiя складалiся з НКУС, НКДБ, СмерШ і інў. У БССР за палітычную, ваенную, эканамічную калабарацыю было асуджана 105 тыс. чал. Пазней 483 чал. з іх былi рэабiлiтаваны.
3. Савецкі народ сустрэў напад фашысцкіх агрэсараў на СССР з пэўнай трывогай, але без адчаю і панікі. Выхаваны ўпэўненым у значнай перавазе сацыялістычнага ладу над капіталістычным, несакрушальнай моцы Чырвонай Арміі над любой іншай, ён непахісна верыў у хуткую перамогу над ворагам. Гэтую веру мацавала дзеючая Камуністычная партыя (бальшавікоў) на чале з І. Сталіным. Велізарную ролю камуністаў ў савецкім грамадстве ўсведамляла і гітлераўская вярхушка, аддаючы загад аб іх поўным фізічным знішчэнні на фронце і ў тыле. Пералік першых мерапрыемстваў па барацьбе з ворагам быў выкладзены ў пастанове ЦК УКП(б) і СНК СССР от 23 чэрвеня 1941 г. У прыватнасці, абвяшчалася мабілізацыя ваеннаабавязаных 14 узростаў (1905—1918 гг. народжання) у 14 ваенных акругах з 17 і стваралася Галоўная Стаўка камандавання (з 8 жніўня – Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання). Беларуская партыйная арганізацыя – каля 51 тыс. камуністаў і 24 тыс. кандыдатаў у члены партыі – апынулася на пярэднім краі барацьбы з фашысцкім агрэсарам. Пасля разбуральных бамбардзіровак і артабстрэлаў гарадоў Беларусі не ўсе з 10 абласных, 14 гарадскіх, 12 раённых у гарадах і 187 сельскіх раённых камітэтаў партыі здолелі выконваць свае ранейшыя функцыі. 22 чэрвеня 1941 г. ЦК КП(б) на чале з яго першым сакратаром П. Панамарэнкам здолеў правесці ў Мінску пасяджэнне партактыву і намеціў шэраг неабходнях мерапрыемстваў па экакуацыі ў тыл матэрыяльных каштоўнасцей, дзяцей і пажылых людзей. У той самы дзень член Пінскага абкама партыі В. Корж выказаўся за неадкладную арганізацыю партызанскіх атрадаў. У большасці выпадкаў мясцовыя камуністы спадзяваліся на пера-можнае наступленне Чырвонай Арміі і ініцыятывы не прадпрымалі. Толькі 29 чэрвеня падпісанай І. Сталіным дырэктывай «Партыйным і савецкім арганізацыям прыфрантавых абласцей» быў пакладзены пачатак скаардынаваным дзеянням па арганізацыі абароны. Характэрна, што да моманту адпраўкі дакумента на адрас ЦК КП(б) Беларусі яе 5 абласных цэнтраў, у тым ліку Мінск, былі ўжо акупіраваны ворагам. Па прычыне мабілізацыі ў Чырвоную Армію і распачатай эвакуацыі партыйная арганізацыя стала змяншацца. У ваенныя саветы Заходняга фронта і армій былі накіраваны 30 членаў і 17 кандыдатаў у члены ЦК КП(б)Б, многія сакратары партыйных камітэтаў занялі пасады армейскіх палітрукоў. Пад націскам акупантаў апарат ЦК КП(б)Б быў вымушаны пастаянна перамяшчацца: з Мінска ў Магілеў, затым у Ліозна (Віцебская вобл.), Рослаўль (Смаленская вобл.), Гомель, да 3 кастрычніка – у штаб Бранскага фронта ў раёне Арла і нарэшце – у Маскву. У адпаведнасці з дырэктывай ЦК КБ(б)Б № 1 ад 30 чэрвеня “Аб падрых-тоўцы да пераходу на падпольную работу партыйных арганізацый, якія знаходзяцца пад пагрозай фашысцкай акупацыі”, пэўная колькасць каму-ністаў мусіла перайсці на нелегальнае становішча. Асноўная іх маса ўдзельнічала ў фарміраванні знішчальных батальёнаў і палкоў народнага апалчэння. Пад націскам наступаўшага ворага на базе некаторых з іх узніклі партызанскія атрады. Іншыя атрады ствараліся партыйнымі камітэтамі, салдатамі-акружэнцамі, па ініцыятыве беспартыйных рабочых і сялян. 26 чэрвеня ў Пінскім і іншым раёнах пачаў дзейнічаць атрад на чале з В. Каржом. 9 ліпеня ў Віцебскай вобласці на барацьбу з ворагам узняўся сфарміраваны Суражскім райкамам партыі атрад на чале з М. Шмыровым. З першых дзён ліпеня пачаў баявую дзейнасць атрад «Чырвоны Кастрычнік», які ўзначаліў першы сакратар Кастрычніцкага райкама партыі Палескай вобласці Ц. Бумажкоў. Ініцыятыва камуністаў прыгранічных раёнаў СССР знайшла прызнанне і развіццё ў пастанове ЦК УКП(б) ад 18 ліпеня 1941 г. “Аб арганізацыі барацьбы ў тыле германскіх войск”, якая патрабавала ад усіх партыйных камітэтаў неадкладна ўзначаліць народную барацьбу на акупіраванай тэрыторыі. Аб першых поспехах гэтай работы паведамлялася 22 ліпеня 1941 г. у газеце «Правда», дзе быў надрукаваны артыкул П. Панамарэнкі «Разгараецца полымя партызанскай вайны ў Беларусі». Да 25 ліпеня 1941 г. партыйнымі камітэтамі Беларусі было створана 118 атрадаў з 2 600 партызанамі, а праз месяц колькасць патрыётаў ужо складала каля 12 тыс. чал. Неўзабавае акупанты сталі несці адчувальныя страты не толькі ў жывой сіле, а і ў бронетэхніцы. 6 жніўня 1941 г. за вялікія поспехі ў барацьбе з ворагам Ц. Бумажкову і Ф. Паўлоўскаму першым з савецкіх партызан было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У той самы час шмат патрыётаў загінула. Так, да канца жніўня заставалася каля 200 атрадаў з 2 600 байцамі. Да канца года іх намаганнямі было падарвана 80 варожых эшалонаў, 33 самалёты, 78 танкаў і 131 бронемашын, 973 аўтамабіляў, 137 матацыклаў, 155 чыгуначных і шашэйных мастоў, спаліена 63 склады з боепрыпасамі і гаручы, знішчана каля 10 тыс жывой сілы.. Усяго для арганізацыі падпольнай і партызанскай дзейнасці было пакінута каля 8 тыс. камуністаў. Да канца жніўня ва ўмовах акупацыі пачалі сваю дзейнасць Мінскі, Гомельскі і Пінскі абласныя, 1 гарадскі і 19 раённых падпольных камітэтаў партыі. Пад іх кіраўніцтвам у ліпені-жніўні пачалі дзейнасць 4 абласныя, 56 гарадскіх і раённых камітэтаў ЛКСМБ і звыш 600 пярвічных камсамольскіх арганізацый. У сакавіку 1942 г. пачаў дзейнічаць Віцебскі, у жніўні — новы склад Пінскага абкома КП(б)Б, у лютым 1943 г. — Палескі абкам. Найбольш шматлікае падполле існавала ў Мінску. Ужо да канца 1941 г. тут дзейнічала звыш 2 тыс. патрыётаў. Яго арганізаваў і ўзначаліў гарадскі падпольны камітэт начале з І. Казінцом. Тут дзейнічаў “Ваенны Савет партызанскага руху”. У 1942 г. гаркам наладзіў выпуск газеты “Звязда”. Пад кіраўніцтвам камуністаў дзейнічала камасамольскае падполле. Патрыёты забівалі фашыстаў, распаўсюджвалі зводкі Савінформбюро, здабывалі разведачныя звесткі, дапамагалі савецкім ваеннапалонным уцячы з концлагераў, псавалі станкі і абсталяванне на адкрытых акупантамі прадпрыемствах. Так, пад час бітвы пад Масквой з-за дыверсіі ў мінскім чыгуначным дэпо было затрымана каля 850 варожых эшалонаў. Значны ўрон ворагу нанеслі М. Кабушкін, М. Кедышка, маладзёжная група “Андруша”. У ноч на 22 верасня 1943 г. падпольшчыцы А. Мазанік, М. Восіпава і Н. Траян з дапамогай магнітнай міны забілі гаўляйтэра В. фон Кубэ. Восенню 1942 г. партыйны цэнтр Віцебска стварыў у горадзе разгалінаванае падполле. Найбольшую актыўнасць выявіла група В. Харужай да яе правалу 13 лістапада 1942 г. Наогул, з 1500 падпольшчыкаў Віцебска загінуў кожны трэці. У верасні 1942 г. ў Гомелі дзейнічала каля 20 падпольных груп. У 1942-1943 г. моцны падпольны рух існаваў у Магілёве, дзе 40 груп (каля 400 чал.) аб'ядналіся ў адзіную арганізацыю “Камітэт садзеяння Чырвонай Арміі” пад кіраўніцтвам Гарошкі, Крысевіча, Мэтэ. Вялікі ўклад ў падпольную барацьбу ўнеслі камуністы Бабруйска, Баранавіч, Барысава, Брэста, Вілейкі, Жлобіна, Калінкавіч, Оршы і іншых гарадоў. Станаўленне падполля каштавала яго арганізатарам шматлікіх страт. Акупанты ўсведамлялі яго небяспеку і скіроўвала супраць яго ўдзельнікаў свае лепшыя сілы, Так, у верасні ў сутыкненні з ворагам загінулі кіраўнікі Пінскага абкома КП(б)Б П. Шапавалаў і І. Масленікаў. У 1942 г. гестапаўцы двойчы раскрывалі мінскае падполле. Так, у сакавіку - маі былі арыштаваны 404 мінскія падпольшчыкі, з якіх 279 былі пакараны смерцю.У кастрычніку адбыўся чарговы правал, калі ізноў загінулі сотні патрыётаў, а затым распаўсюдзіліся ілжывыя чуткі аб тым, што мінскае падполле працуе пад кантролем гестапаўцаў. У выніку вельмі многія доўгі час верылі ў тое, быццам адзін з арганізатараў мінскага падполля І. Кавалёў – здраднік. На змену загінуўшым прыходзілі новыя змагары. Так, да вызвалення Мінска тут дзейнічала 9 тыс. чал. падпольшчыкаў, у тым ліку 1025 камуністаў і 2044 камсамольцаў. Як правіла, камсамольцы мелі ўласныя падпольныя структуры. Так, у ліпені –жніўні 1941 г. існавалі 4 абласныя, 56 гарадскіх і раённых падпольных камітэтаў ЛКСМБ, звыш 600 пярвічных арганізацый. У іх ліку група “Смерть угнетателям народа” (“Смугнар”), якая па-геройску дзейнічала ў Калінкавічах. Вясной 1942 г. на ст. Обаль, Віцебскай вобл.была створана камсамольская арганізацыя "Юныя мсціўцы" у складзе 40 чал. на чале с Е. Зяньковай. Падпольшчыкі ладзілі дыверсіі на прадпрыемствах, падарвалі, некалькі мастоў, перадавалі партызанам зброю і медыкаменты,, распаў-сюджвалі лістоўкі, зводкі Савінфармбюро і г. д. У ноч на 30 ліпеня 1943 г. буйнейшая за час вайны дыверсія была здзейснена на ст. Асіповічы, калі камсамолец Ф. Крыловіч замініраваў эшалон з гаруча-змазачнымі матэрыяламі, ад выбуху якога загарэліся яшчэ 2 – з танкамі і боепрыпасамі. Усяго ў баявым падполлі ўдзельнічала каля 70 тыс. чал. Лепшым з іх – Е. Зяньковай, І. Казінцу, М. Кедышку, М. Кабушкіну, Клумаву, З. Партновай, В. Харужай і інш. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. З мэтай развіцця партызанскага руху ЦК КП(б)Б за 1941 г. накіраваў 437 арганізатарскіх груп колькасцю 7254 чал. Асноўным месцам іх перакідкі ў 1942 г. сталі так званыя Суражскія (або Віцебскія) вароты даўжынёй 40 км, якія ўтварыліся на стыку варожых груповак “Поўнач” і “Цэнтр” У выніку контрнаступлення савецкіх войск утварыўся 40-кіламетровы разрыў нямецкага фронту на стыку груп армій "Поўнач" і "Цэнтр". Праз вароты на Беларусь былі перапраўлены 20 атрадаў, 102 арганізатарскія і 62 дыверсійныя групы, якія налічвалі больш за 3 тыс. чалавек, з запасам зброі, боепрыпасаў, медыкаментаў, абмундзіравання. У 1942 г. ЦК КП(б)Б атрымаў дазвол ЦК УКП(б) на адкліканне з Чыровонай Арміі беларускіх камуністаў для іх падрыхтоўкі ў якасці арганізатараў партызанскага руху. З гэтай мэтай у красавіку 1942 г. у г. Мураме Уладзімірскай вобл. быў створаны так званы Асобы беларускі збор, а крыху пазней, у снежні 1942 г. – школа партыйных і камсамольскіх кадраў. Да пачатку 1943 г. у тыле ворага дзейнічалі 4 абкамы (Мінскі, Віцебскі, Гомельскі і Пінскі), 3 межрайкамы, 42 райкамы і 1 гаркам КП(б)Б. Новы 1942 г. прынёс істотнае ўдасканаленне ў партызанскі рух. Па-першае, усе атрады павінны былі звязацца з партыйным падполлем, увесці вайсковую дысцыпліну і прыняць прысягу партызана. Па-другое, гэта дазвалала ачысціць рух ад ілжэ-атрадаў, а папросту, бандытаў. Нарэшце, усё разам гэта давала магчымасць значна актывізаваць партызанскую барацьбу. У маі 1942 г. пры Стаўцы вярхоўнага Галоўнакамандавання быў утво-раны Цэнтральны Штаб партызанскага руху. Яго ўзначаліў І сакратар ЦК КП(б)Б П. Панамарэнка, а ў верасні – Беларускі штаб партызанскага руху (старшыня П. Калінін) на чале з ІІ сакратаром ЦК КП(б)Б. Галоўнакамандуючым партызанскіх сіл быў прызначаны маршал К. Варашылаў. Гэта дало магчымасць скіраваць партызанскую дзейнасць у рэчышча стратэгічных аперацый Чырвонай арміі. Так, брыгада “За Савецкую Беларусь” у ноч на 4 жніўня падарвала 4-х пралётны мост праз Дрысу на напрамку “Полацк-Даугаўпілс” спыніла рух на на 16 сутак. 28 жніўня тры атрады на чале з Жуніным разграмілі ворага на станцыі “Слаўнае” (Орша-Барысаў), падарвалі 2 км палатна, мост, воданапорную вежу, 10 эшалонаў і складоў. У ноч на 3 лістапада група атрадаў з Мінскай і Палескай абласцей на чале з Р. Мачульскім узарвала 132- мятровы мост праз Пціч па лініі Гомель-Гомель і перарвалі рух эшалонаў на 18 сутак. 26-28 лютага 1943 г. Пленум ЦК КП(б) разгледзеў адмысловае пытанне “Аб становішчы і задачах работы партыйных органаў і партыйных аргані-зацый у акупіраваных раёнах Беларусі” і прыняў пастанову аб ўзмацненні барацьбы супраць акупантаў. З гэтай нагоды на Беларусь былі перакінуты работнікі Баранавіцкага, Брэсцкага, Вілейскага і Беластойкага падпольных абкамаў. На працягу з сакавіка па чэрвень 1943 г. у тыл ворага было адпраўлена в звыш 220 партыйных кіраўнікоў. Да канцы 1943-пачатку 1944 г. сістэма партыйнага кіраўніцтва народнай вайной складалася з 10 падпольных абкамаў, 17 міжрайкамаў, 8 гаркамаў, 2 гаррайкамаў і 166 райкамаў КП(б)Б. Па меры развіцця партызанскага руху, атрады аб'ядноўваліся ў брыгады. У межах асобных раёнаў і абласцей брыгады аб'ядноўваліся ў злучэнні пад кіраўніцтвам падпольных абкамаў і на чале з іх сакратарамі. У лістападзе 1942 г. В. Корж узначаліў злучэнне, якое да канца 1943 гг. аднавіла ў 8 раёнах Пінскай вобласці Савецкую ўладу, разграміла да 60 варожых гарнізонаў, знішчыла больш за 26 тыс. акупантаў, 648 эшалонаў, 770 аўтамашын, 86 танкаў і бронемашын. У Віцебскай вобласці брыгады замацоўваліся за кожным раёнам і пад-парадкоўваліся абласному камітэту партыі. З красавіка 1942 г. М. Шмыроў узначаліў Першую беларускую брыгаду. У канцы года ўжо налічвалася 56 брыгад, у тым ліку “Жалязняк”, “За Савецкую Беларусь” і інш. На 1 ліпеня 1943 г. камуністы ўзначальвалі 89,6 % атрадаў и 96,1 % брыгад. Акрамя іншага, абкамы, гаркамы, райкамы кіравалі 1200 пярвічнымі партарганізацыямі атрадаў і брыгад, дзе знаходзілася на ўліку звыш 35 тыс. камуністаў. За час вайны ва УКП(б) уступілі К. Заслонаў, П. Машэраў, Г. Такуеў, П. Кажушка і іншыя усяго каля 12 500 партызан і падпольшчыкаў. Усю працу па арганізацыі ўсенароднай барацьбы ўзначальвалі ЦК КП(б)Б і БШПР, у тым ліку П. Панамарэнка, П. Калінін, В. Малін, В. Ванееў, Н. Аўхімовіч, Т. Гарбуноў, Г. Эйдзінаў і інш. У ліку выдатных кіраўнікоў партызанскага і падпольнага руху варта назваць І. Бельскага, А. Брагіна, І. Варвашэню, Я. Жыляніна, І. Клімава, І. Кожара, В. Казлова, В. Лабанка, Н. Малініна, Р. Мачульскага, В. Самуціна, С. Сікорскага, І. Стулава і інш. На чале партыйных камітэтаў дзейнічала камсамольскае падполле, усяго каля 100 тыс. чал. у складзе 10 абласных, 214 міжраённых, гарадскіх і раён-ных арганізацый. У заходніх раёнах Беларусі антыфашысцкае падполле дзейнічала, як правіла, у цесным кантакце з партыйнымі органамі. Супраць ворага вялі баявые дзеянні 370 тыс. партызан, аб'яднаныя ў 1 255 атрадаў, якія 997 уваходзілі ў склад 213 брыгад, а 258 змагаліся асобна. З улікам беларускіх падпольшчыкаў армія народных мсціўцаў складала каля 440 тым. чал. Партызанскі рэзерв складаў 400 тыс. чал. Партизанскі рух на Беларусі з самага пачатку развіваўся пад вызначальным уздзеяннем вышэйшых партыйных і савецкіх органаў. Як вынікала з загаду народнага камісара абороны Саюза ССР І. Сталіна за № 00189 ад 5 верасня 1942 г. «Аб задачах партызанскага руху», роля беларускіх мсціўцаў значна павялічвалася. Невыпадкова таму, у тым жа верасні ўтва-раўся БШПР як ваенна-баявы орган ЦК КП(б), які мусіў спрыяць каар-дынацыі дзеянняў мясцовых партызан з Вярхоўным Галоўнакамандаваннем. Цяжкасці пачатковага перыяду партызанскага руху (чэрвень 1941-лістапад 1942 гг.) у многім тлумачыліся разбуральнымі наступствамі 1937 г., калі існаваўшая на выпадак вайны матэрыяльная база (базы, зброя, прадукты) былі знішчаны, а камандзіры і ўдзельнікі атрадаў – рэпрэсіраваны. Часткова ацалелі толькі тыя партызанскія кадры, якім давялося ўзяць удзел у сутыкненні з фашызмам у Іспаніі, у прыватнасці, А. Спрогіс, С. Ваупшасаў, Н.А. Пракапюк, В. Корж і шэраг іншых. З пачаткам вайны органы дзяржбяспекі апынуліся найбольш падрыхтаванымі для работы за лініяй фронта і з'явіліся галоўным інструментам дзяржаўнага і партыйнага кіраўніцтва па арганізацыі партызанскага руху. Ператварэнню лакальных і эпізадычных баёў у мэтанакіраваныя і аргані-заваныя дзеянні паспрыяла стварэнне БШПР і існаванне Віцебскіх (Суражскіх) варот. На другім этапе (лістапад 1942 — снежань 1943 г.) партызанскі рух па формах і размаху баявых дзеянняў, спосабу кіравання імі набывае прыкметы ўсенароднай вайны. Яе наступствы адбіліся ў разгроме акупацыйных сіл і іх выцясненні за межы кантралюемых народнымі мсціўцамі тэрыторый – так званых партызанскіх зон. У 1943 г. у ліку такіх 20 тэрыторый, дзе фактычна аднаўлялася Савецкая ўлада, знаходзілася Полацка-Лепельская зона плошчай больш за 3, 2 тыс. кв км і Барысаўска-Бягомльская зона, плошчай 6 тыс. кв км. На стыку Мінскай, Палескай і Пінскай абласцей на плошчы ў 18 тыс. км кв. існаваў моцны раён партызанскага руху. Недаступны акупантам, ён служыў базай партызан 6 абласцей, даваў прытулак 80-тысячнай партызан-скай арміі, прымаў самалёты з Вялікай Зямлі і г. д. Народныя мсціўцы ўмела баранілі месцы сваіх дыслакацый і мірнае насельніцтва. Так, у красавіку 1943 г. абаронцы Барысаўска-Бягомльскай зоны выстаялі ў знішчальнай фашысцкай блакадзе. У красавіку-маі 1944 г. спроба 60-тысячнай рэгулярнай арміяй вермахта пры падтрымцы 150 танкаў, 235 гармат, 75 самалётаў знішчыць 17-тысячную групоўку партызан Полацка-Лепельскай зоны на чале з В. Лабанком скончылася правалам. У чатырохкутніку Олеўск—Оўруч—Мазыр—Тураў, які ахопліваў тэрыторыю 14 раёнаў у міжрэччы Дняпра, Прыпяці і Дзісны з насельніцтвам больш 200 тыс. чалавек, узнік так званы партызанскі край, які абаранялі партызаны Украіны, Беларусі і РСФСР.
|