Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Пытанні


Date: 2015-10-07; view: 576.


ББК 81.411. 3 – 0

УДК 808.26 (09)

Г 51

 

Другое выданне практыкума “Гісторыя беларускай літаратурнай мовы” прызначана для студэнтаў факультэта беларускай філалогіі і культуры дзённай і завочнай формаў навучання. У ім распрацаваны змест практычных заняткаў у выглядзе пытанняў і заданняў па асобных тэмах. Асноўная ўвага скіравана на комплексны аналіз мовы літаратурна-пісьмовых крыніц, розных па часе, месцы ўзнікнення і жанравай характарыстыцы. Прыведзены асноўныя паняцці і спісы літаратуры, змешчана сістэма тэставых заданняў і тэмы для самастойнай працы студэнтаў.

Практыкум можа быць выкарыстаны пры правядзенні спецкурсаў па гісторыі беларускай мовы.

 

 

 

 

УА ,,ВДУ імя П.М. Машэрава”, 2007

П Р А Д М О В А

 

У апошнія дзесяцігоддзі ў беларускай лінгвістыцы прыкметна абудзілася цікавасць да пытанняў гісторыі беларускай літаратурнай мовы, бо ,,мова – гэта гістарычна цэласны арганізм, і ацаніць сучасны стан, патэнцыі развіцця нацыянальнага слова, ... будаваць моўную палітыку немагчыма без уліку старажытнага перыяду яе эвалюцыі”.1

У другім выданні вучэбна-метадычнага дапаможніка ,,Гісторыя беларускай літаратурнай мовы: Практыкум” падрабязна распрацаваны змест практычных заняткаў па дзесяці асноўных тэмах (гл. Змест). Па кожнай тэме распрацаваны пытанні і заданні, дадзены асноўныя паняцці, якія павінны быць асэнсаваны і засвоены студэнтамі, прыведзены спісы асноўнай і дадатковай літаратуры. Прапанаваная сістэма практычных заданняў, асноўная ўвага ў якіх звернута на комплексны аналіз мовы помнікаў, розных па жанравай прыналежнасці, часе і месцы ўзнікнення, арыентуе студэнтаў на ўсебаковае вывучэнне матэрыялу па гісторыі беларускай літаратурнай мовы. Прадугледжана таксама выкананне заданняў на параўнальны аналіз моўных асаблівасцей дзелавых, канфесійных і мастацкіх пісьмовых крыніц той ці іншай эпохі. Большасць прыведзеных для аналізу старажытнарускіх, старабеларускіх і новабеларускіх тэкстаў даволі паказальныя ў моўных адносінах і адлюстроўваюць асноўныя арфаграфічныя, лексічныя і граматычныя рысы беларускай літаратурнай мовы ў пэўны перыяд яе развіцця. Тэкставы матэрыял узяты са старажытных выданняў, карыстанне якімі, на жаль, сёння абмежаванае і не заўсёды магчымае. У большасці выпадкаў дадзена кароткая характарыстыка таго ці іншага помніка пісьменнасці, звесткі пра яго аўтара, час напісання і месцазнаходжанне сёння.

У параўнанні з папярэднім выданнем 2003 г. перагледжана сістэма пытанняў і практычных заданняў па асобных тэмах, спісы літаратуры дапоўнены найноўшымі навуковымі крыніцамі. У практыкум уключаны тэставыя заданні па усім курсе гісторыі беларускай літаратурнай мовы. Распрацаваны тэмы для самастойнай працы студэнтаў, пададзены экзаменацыйныя пытанні, складзены агульны спіс літаратуры. Дадзены вучэбна-метадычны дапаможнік можа быць скарыстаны студэнтамі не толькі на практычных занятках, але і падчас іх самастойнай працы.

 

 

 

1Старабеларускія лексіконы. – Мн., 1992. С. 150.
Тэма 1 . УВОДЗІНЫ

1. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы як асобная лінгвістычная дысцыпліна. Прадмет і задачы курса, сувязь з іншымі лінгвістычнымі дысцыплінамі.

2. Паняцце “ літаратурная мова” , гістарычная зменлівасць яго зместу, суадносіны з іншымі паняццямі : “нацыянальная мова”, “дыялектная мова”, “пісьмовая мова”, “мова мастацкай літаратуры”.

3. Гістарычны характар літаратурна-моўнай нормы. Праблема кадыфікацыі

нормаў. Стылістычная сістэма беларускай мовы ў гістарычным аспекце.

4. Пытанне пра перыядызацыю гісторыі беларускай літаратурнай мовы.

 

 

Асноўныя паняцці : гісторыя мовы, дыялектная мова, моўная норма, перыядызацыя, стыль.

 

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Беларусь у міжваенны перыяд (1918-1939 гг.) 9 page | ЛИСТ ДА РЭДАКЦИИ
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.469 s.