|
ЛИСТ ДА РЭДАКЦИИDate: 2015-10-07; view: 459. Заданне 2 Заданне 1 Прачытайце ўрыўкі з розных выданняў паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” (гл.: Красней В.П., Шакун Л.М. Практыкум па гісторыі беларускай літаратурнай мовы, с. 169 – 171) і параўнайце іх мову. Урывак І узяты з першапублікацыі ў газеце “Наша ніва”, 1912, № 28 – 29; урывак ІІ – з перавыдання 1927 г.; урывак ІІІ – з выдання : Колас Якуб. Зб. твораў : У 14-ці т. – Мн., 1974, т.6). Вызначце ў тэксце двух першых урыўкаў напісанні, якія не адпавядаюць арфаграфічным , граматычным і лексічным нормам сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Чым абумоўлены змены ў апошнім выданні? На аснове параўнальнага аналізу мовы ўрыўкаў зрабіце вывад пра гістарычны характар моўнай нормы.
Прачытайце тэкст, змешчаны ў газеце “Наша ніва”(1906, № 1). Запішыце яго ў адпаведнасці з арфаграфічнымі, граматычнымі, лексічнымі нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Пракаменціруйце свой запіс, вызначыўшы змены ў характарыстыцы моўных нормаў.
Даўно ўжо мучыць мяне думка аб нашай роднай мови. Народ мае сваю мову, гаворыць ў ей, не ўстыдаецца яе, а сын гэтаго народу, як выйдзе ў людзи, ўжо гаворыць йначэй з гэтым самым народам, каторы яго выгадаваў, на зямлицы катораго ён вырас и сынам катораго ён личыцца. Чаму гэтак у нас зрабилася, што ужо так многа интэлигенцыи выйшло з народу, и ўся яна выраклася сваей роднай мовы? Аддаюць бацьки сваго сынка ў горад да вучэння, чакаюць яго на сьвята да хаты, а ён, як прыедзе, дык загаворыць да их ужо так, што яны, цёмные, невучоные, мала зразумеюць, што ён им кажэ. Сынок гэты яшчэ невялики, алеж ён ўжо ўстыдаецца свае роднай мовы. У горадзи ни миж таварышчами, ни миж сваими вучыцелями ён ня чуў такой мовы. А як падчас и учуе ад каго, учуе, як з яе сьмяюцца, як дражняць у ей вясковую бабу, ён и падумае, што дапраўды, яго мова такая брыдкая, што ў ёй неварта гаварыць. Адвыкне гаварыць у роднай мови, а потым и сам насьмешки строиць з яе ! Пяройдзе ешчэ кольки лет, скончыць вучэньне сынок; ужо ён паразумнеў; ён ўжо и не ўстыдаўся бы, можэ, гаварыць у роднай мови, алеж ён ужо так адвык ад яе, што яму цяжка гаварыць … Циж гэта не пакута : цяжка гаварыць у сваей роднай мови ! Каб таму было цяжка дыхаць, хто гэта зрабиў ! И гэты самы сын народа, кали ён спрыяе народнаму гору, кали ён хочэ жыць жыцьцем народа, ён павинен изноў вучыцца сваей роднай мовы, каб магчы несци сьвет навуки ў родные цёмные куты, бо тольки той сьвет сьвециць найясьней, каторы даходзиць да народа цераз яго родную мову. Прашу таварышаў – вучыцелёў, каторым здарыцца прачытаць гэтые словы, выказаць свае думки цераз «Нашу Ниву» аб гэтым. Вучыцель з Гродзеншчыны.
|