|
Заданне 1Date: 2015-10-07; view: 466. Пытанні ТЭМА 7. НОВАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРНАЯ МОВА 1. Гістарычныя ўмовы фарміравання і асаблівасці развіцця новай беларускай літаратурнай мовы ў пачатку ХІХ ст. 2. Мастацкая літаратура як асноўная сфера фарміравання і развіцця новай беларускай літаратурнай мовы. Моўныя асаблівасці беларускіх твораў пісьменнікаў першай палавіны ХІХ ст. 3. Асаблівасці функцыянавання беларускай літаратурнай мовы ў другой палавіне ХІХ ст. 4. Роля В.І.Дуніна-Марцінкевіча і Ф.Багушэвіча ў фарміраванні і развіцці новай беларускай літаратурнай мовы. 5. Публіцыстыка на Беларусі ў другой палавіне ХІХ ст. Моўна-стылістычныя асаблівасці газеты К.Каліноўскага “Мужыцкая праўда”.
Асноўныя паняцці:ананімны, грамадска-палітычны, гутарка, новабеларускі, публіцыстычны.
Зрабіце аналіз мовы ўрыўкаў з ананімных вершаў ХІХ ст. “Вось цяпер які люд стаў” і “Вясна гола перапала” (гл. : Красней В.П., Шакун Л.М. Практыкум па гісторыі беларускай літаратурнай мовы, с. 138; 140 адпаведна. Вызначце моўна-стылістычныя асаблівасці дадзеных вершаваных твораў: 1) асаблівасці графікі; 2) граматычна-правапісныя рысы: а) напісанні, якія перадаюць жывое беларускае вымаўленне; б) напісанні, абумоўленыя ўплывам тагачаснай рускай арфаграфіі; в)адхіленні ад агульнапашыраных беларускіх моўных рыс, выкліканыя ўздзеяннем мясцовых гаворак ці нейкімі іншымі прычынамі; 3) асаблівасці лексікі з пункту гледжання яе семантыкі і стылістычнай дыферэнцыяцыі. Наколькі апрацаваная мова гэтых твораў?
|