Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Заданне 3


Date: 2015-10-07; view: 418.


Заданне 2

У такім жа плане (гл. заданне 1) прааналізуйце ўрывак з паэмы “Тарас на Парнасе”, а таксама ўрывак з прадмовы да зборніка Ф.Багушэвіча “Дудка беларуская” (там жа, с. 139-140; 147 адпаведна). На падставе аналізу дадзеных мастацкіх тэкстаў (гл. таксама папярэдняе заданне) зрабіце вывад адносна агульных заканамарнасцей развіцця новай беларускай літаратурнай мовы ХІХст. і ўпарадкавання правапісу тагачасных беларускіх выданняў.

 

“Мужыцкая праўда” – першая беларуская нелегальная газета-пракламацыя, якая выдавалася на працягу 1862-1863 гг. лацінскай графікай. Яе аўтарам і выдаўцом (выйшла сем нумароў газеты) быў Кастусь Каліноўскі, які падпісваўся псеўданімам Яська-гаспадар з-пад Вільні.

***Чытанне тэкстаў, напісаных лацінкаю, не патрабуе спецыяльнай вывучкі і не павінна выклікаць цяжкасцей, бо кожны са студэнтаў вывучае замежную мову (ангельскую, нямецкую, французскую ці інш.), у аснове графікі якой – лацінскае пісьмо. Тым не менш, варта нагадаць наступныя асаблівасці: с – [ц], j - [й], l –[л], l – [л'], s – [с], z – [з], ż – [ж]; w – [в], и – [у], у – [ы] і інш.; dz' – [дз'], dż – [дж], сh – [х], cz – [ч], sz – [ш]. Значок [ ‘ ] ужываецца для абазначэння мяккасці зычнага перад наступным зычным або на канцы слова.

 

Прачытайце ўрыўкі з “Мужыцкай праўды” (№ 1 і № 5). Вызначце іх графічныя, правапісна-граматычныя і лексічныя асаблівасці. Зрабіце тэматычную класіфікацыю лексікі (г. зн. укажыце ў кожным з урыўкаў важнейшыя лексіка-семантычныя пласты). Асобна выпішыце словы і словазлучэнні з тэрміналагічным значэннем. Знайдзіце ва ўрыўках адзнакі публіцыстычнага стылю. Прыкметы якога яшчэ стылю трэба вылучыць?

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Заданне 1 | У р ы в а к з № 1
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 1.412 s.