Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Заданне 1


Date: 2015-10-07; view: 463.


Пытанні

ТЭМА 8. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРНАЯ МОВА

Ў ПАЧАТКУ ХХ СТ.

1. Моўная сітуацыя на Беларусі ў пачатку ХХ ст. Беларускае кнігадрукаванне і роля друкаваных органаў у станаўленні літаратурнай нормы.

2. Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў пачатку ХХ ст.:

а) выпрацоўка граматычна-правапісных нормаў;

б) развіццё слоўнікавага саставу;

в) удасканаленне сродкаў і прыёмаў літаратурнага выражэння.

3. Браніслаў Тарашкевіч. “Беларуская граматыка для школ” (1918) і яе роля ў распрацоўцы граматычна-правапісных нормаў беларускай літаратурнай мовы.

Асноўныя паняцці:граматычна-правапісная норма, кнігадрукаванне, марфалагічны прынцып, “нашаніўскі” перыяд, публіцыстычны, тэрміналагічны, фанетычны прынцып.

 

З 1906 г. пачынаецца гісторыя беларускай легальнай прэсы. Першымі беларускімі легальнымі газетамі былі газеты “Наша доля” і “Наша ніва”. Яны былі створаны для таго, каб заснаваць орган, вакол якога можна было б згуртаваць сілы для культурнага і нацыянальнага адраджэння беларусаў. “Наша доля” выдавалася ў Вільні з 1 верасня па 1 снежня 1906 г. Выйшла яе 5 нумароў, якія былі канфіскаваны; на 6-ым нумары газету закрылі. Штотыднёвая легальная газета “Наша ніва” выдавалася ў Вільні з лістапада 1906 г. па жнівень 1915 г. Да 1913 г. газета друкавалася кірылічным і лацінскім шрыфтамі, пазней – толькі кірылічным. У “Нашай ніве” змяшчаліся разнастайныя па жанры і змесце матэрыялы: грамадска-палітычныя навіны, навукова-папулярныя артыкулы, сельскагаспадарчыя парады, адказы на пытанні чытачоў і інш. На яе старонках публікаваліся таксама мастацкія творы буйнейшых беларускіх пісьменнікаў таго часу. Газета адыграла значную ролю ў станаўленні і развіцці публіцыстычнага і навуковага стыляў беларускай літаратурнай мовы.

 

Зрабіце моўна-стылістычны аналіз тэкстаў, узятых з публікацый у газетах “Наша доля” і “Наша ніва”, зборніку Я.Купалы “Жалейка”. Вызначце правапісна-граматычныя асаблівасці тагачасных выданняў. У якой меры яны адпавядаюць сучасным арфаграфічным і граматычным нормам? Якія рысы беларускай мовы адлюстраваны ў іх непаслядоўна? Чым абумоўлены разнабой у правапісе і граматыцы?

Вызначце лексічныя асаблівасці кожнага з урыўкаў (дайце семантычную характарыстыку лексікі, пакажыце сэнсавую дакладнасць словаўжывання, стылістычнае выкарыстанне лексічных адзінак, іх замацаванне ў слоўніку сучаснай беларускай літаратурнай мовы). На падставе аналізу тэкстаў зрабіце вывад, у якіх стылістычных разнавіднасцях функцыянавала беларуская літаратурная мова на пачатку ХХ ст.


<== previous lecture | next lecture ==>
Літаратура | ІІ. ШТО ТАКОЕ ПЯРУН І ЯК АД ЯГО БАРАНІЦЦА
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 1.001 s.