Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






ІІ. ШТО ТАКОЕ ПЯРУН І ЯК АД ЯГО БАРАНІЦЦА


Date: 2015-10-07; view: 472.


І. СТАРОЕ ЛЯКАРСТВА

 

Правицельство нашэ на усе хваробы мае адно тольки лекарство. Лекарство гэта – цыркуляр. Захварэу народ на свабоду, правицельство – тыц цыркуляр, захварэу народ на жаданне зямли – тыц други цыркуляр; захварэла жменя людзей на обиранне манаполек, почт – зноу цыркуляр. Стольки ужо гэтаго лекарства прыняу народ, а памагло яно бядзе так як нябошчыку кадзидла. Здаецца доси былоб гэтых цыркуляроу, здаецца час было бы зразумець, што каб вылячыць народ з яго нядоли адных цыркуляроу мала.

А правицельство чы ня ведае, чы ня хочэ ведаць аб гэтым.

Новая хвароба завелася: мужыки не плацяць падаткоу.

И вось правицельство и на гэту хваробу прыписывае сваё старое лекарство – цыркуляр. У цыркуляры гэтым министр скарбу Коковцэв и председацель министроу Сталыпин прыказываюць губэрнаторам, каб яны усими, хацябы найстражэйшыми законными спосабами пастаралися прымусиць мужыкоу плациць падатки. Цяжкая на долю губэрнатороу выпала работа: Як возмеш што небудзь у таго, у каго нима ничога? Як збираць падатки, кали мужык так згалеу, што не то на падатки, на хлеб грошэй ня мае? Што дзень газэты прыносяць усё новые весьци з усих канцоу Расеи аб цяжкай мужыцкай нядоли…

(«Наша доля», 1906, № 3)

 

Калі будзем цёрці шкло сукном, то яно можэ прыцягнуць да сябе маленечкіе і надта лёгкіе кавалачкі паперы, як да іх прыткнецца. Вось, гэта сіла, што зьяўляецца ў шкле і можэ прыцягіваць, называецца электрычэствам.

Электрычэства можэ перэхадзіць ад аднэй рэчы да другой. Жалеза, сталь лёгка прыймаюць электрычэства і разводзяць па сябе, -- затым і кажуць, што жалеза -- праваднік электрычэства. Ізноў такіе рэчы, як шкло, вата, сукно, дрэнна перэдаюць ці праводзяць электрычэства і называюцца благімі праваднікамі або ізоляторамі. Каб утрымаць электрычэства, напрыклад, у жалезным дроце, трэба гэты дрот абярнуць сукном, ці лепей едвабам, -- значыць, ізоліроваць.

Электрычэства шмат знаходзіцца ў паветры, але яго можна дабываць і рознымі машынамі. – Яно лёгка пераходзіць у зямлю. Калі дрот жалезны наэлектрызуем (пусьцім у яго электрычэства) і ўваткнем у зямлю, дык усё электрычэства перойдзе з яго да зямлі. – А як у адным мейсцы, -- напрыклад, у машыне, -- зьбярэцца шмат электрычэства, і мы туды падсунем блізка кавалак жалеза, ці чаго, то электрычэства можэ перэскачыць на жалеза цераз паветрэ. Пры гэтым мы убачым бліскучую іскру і чуем невялікі трэск.

Вось пярун і ёсць так сама электрычэская іскра, толькі надта вялікая і аграмаднай сілы; яна перэскаківае на зямлю ад хмар, дзе с паветра зьбіраецца вельмі шмат электрычэства.

 

 

(“Наша ніва”, 1909, № 17)

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Заданне 1 | ІІІ. ПЕСЬНЯ І НАРОД
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 7.849 s.