Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






ІІІ. ПЕСЬНЯ І НАРОД


Date: 2015-10-07; view: 512.


Якая птушка – такя і песьня, кажуць людзі. Гэта разумная прыказка а птушчынай песьні мае ешчэ большае значэньне для песьні людзкой, бо песьня людзкая адбівае ў сабе душу чалавека, яго боль і горэ, яго патрэбы, жаданьня і самае жыцьцё. Як па твары пазнаюць чалавека, так па песьні асабліве народнай, пазнаецца цэлая нація, яе характэр і душа. Разам з гэтым песьня многа і прынасіла і прыносіць карысьці для народу, яна бытцам зменшае людзкіе нешчасьця, пацешае ў нядолі, а калі трэба, дык і весяліць. Усім ведама, што песьня, гэта бытцам неякая вялікая таемная сіла вельмі памагала будзіць народ, узахвочываць яго да працы, падымаць с цемнаты, клікаць да сьвету-навукі, да абароны свайго краю, на добрые, важные справы. Дзеля таго у народаў с шырокай прасьветай песьня даўным-даўно заваевала сабе пачэснае мейсцэ, -- яе справедліва шануюць, як вялікі ўсенародны, скарб, бо яна для душы кожнага чалавека – ці беднаго, ці багатаго – ўсё роўна так патрэбна, як хлеб і вада для здароўя цела. І нам, беларусом, каб не замерці ў сваім духоўным развіцьці, каб вальнейшым часам павесяліцца, набраць сілы да новаго жыцьця і працы каля народных справоў, -- трэба тую песьню і музыку, што зрадзілася на народнай ніві, памеж свайго народу, сколькі ёсць сіл трымацца, -- не забываць, а цэніць яе так, як вучаць і даюць нам прыклад усе разумнейшые і практычные людзі.

(“Наша ніва”, 1909, № 30)

 


<== previous lecture | next lecture ==>
ІІ. ШТО ТАКОЕ ПЯРУН І ЯК АД ЯГО БАРАНІЦЦА | Заданне 2
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.095 s.