|
Уводзіны і рэкамендацыіDate: 2015-10-07; view: 449. Пупа В.В., дацэнт БДУ Пад рэдакцыяй доктара гістарычных навук Л.В. Лойкі ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ ЗМЕСТ
Прадмова…………………………………………………….............. 3 Тэма 1. Уводзіны......……................................................................... 4 Тэма 2. Літаратурная мова ўсходніх славян ХІ-пачатку ХІV стст. 6 Тэма 3. Старабеларуская літаратурная мова ХІV-ХVІІІ стст......... 9 Тэма 4. Канцылярска-юрыдычнае пісьменства ХV-ХVІІ стст....... 12 Тэма 5. Мова рэлігійных твораў ХV-ХVІІ стст............................... 14 Тэма 6. Мова літаратурна-мастацкіх твораў ХІV-ХVІІІ стст......... 18 Тэма 7. Новая беларуская літаратурная мова................................... 22 Тэма 8. Беларуская літаратурная мова ў пачатку ХХ ст................. 25 Тэма 9. Асаблівасці функцыянавання беларускай літаратурнай мовы ў 20-30-я гады ХХ ст................................................... 30 Тэма 10. Беларуская літаратурная мова на сучасным этапе развіцця.................................................................................. 32 Тэставыя заданні................................................................................. 34 Тэмы для самастойнай працы............................................................ 39 Пытанні да экзамена........................................................................... 41 Літаратура……………………………………………........................ 44 Ў КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ Дапаможнік для студэнтаў негуманітарных спецыяльнасцяў Аўтарскі калектыў: Сосна У.А., кіраўнік аўтарскага калектыва, загадчык кафедры гісторыі і беларусазнаўства РІВШ; Беладаровія В.А., Дацэнт ГрДУ; Варонін В.А., дацэнт БДУ; Казлякоў У.Я, прафесар БДТУ; Каданчык А.І., дацэнт БСГА; Крэнь І.П., прафесар ГрДУ; Марозава С.В., прафесар ГрДУ; ТАА “Цэнтр інавацыйных праграм і праектаў” © Аўтарскі калектыў ТАА “ЦІПР”
Дапаможнік па гісторыі Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі падрыхтаваны выкладчыкамі гісторыі вышэйшых навучальных устаноў Мінска, Гродна, Горак. У ім улічаны дасведчанні не толькі аўтараў, але і больш шырокага кола выкладчыкаў ВНУ Беларусі. Студэнтам негістарычных спецыяльнасцей прапануецца інтэграваны, але вельмі ашчадна скампанаваны курс айчыннай гісторыі, які падаецца ў цеснай сувязі з гісторыяй еўрапейскай хрысціянскай цывілізацыі.
У адрозненне ад фармацыйнага падыходу, які дэтэрмінуе гістарычны працэс пэўнымі аб'ектыўнымі законамі свету і даволі спрэчнай тэорыяй класавай барацьбы, цывілізацыйны разгляд гісторыі ставіць у цэнтр увагі чалавека, яго свабоду, магчымасці самаразвіцця і самарэалізацыі. А перыядызацыю гісторыі Беларусі аўтары дапаможніка пабудавалі па прыкметах фарміравання і функцыянавання дзяржаўнасці на тэрыторыі нашай краіны.
Змест і рубрыкацыя дапаможніка максімальна прыбліжаны да патрабаванняў кафедраў грамадазнаўчых дысцыплін ВНУ, кароткія даведкі аб важнейшых падзеях гісторыі Беларусі ў асноўным адпавядаюць фармулёўкам пытанняў экзаменацыйных білетаў.
Мяркуецца, што аб'ём гістарычных ведаў, сабраных у дапаможніку, пры яго поўным засваенні студэнтамі будзе дастатковым, каб атрымаць добрую адзнаку.
Для тых студэнтаў, якія жадаюць атрымаць больш глыбокія веды, прапануецца дадатковы інфармацыйна-аналітычны матэрыял: Параўнальная гістарычная храналогія: Беларусь і свет. Натуральна, што і ў першым, і ў другім выпадках вызначальны стрыжань ведаў студэнтаў складаюць лекцыйны курс выкладчыка і семінарскія заняткі, для якіх выкарыстоўваецца адпаведная навуковая і навучальная гістарычная літаратура.
Для таго, каб карыстацца электронным дапаможнікам, вы павінны мець на сваім кампутары усталяваны Internet Explorer версіі 4 або вышэй. Калі вы не маеце гэтай праграмы на кампутары, вы можаце усталяваць яе з нашага кампакт-дыска па адрасе: programs\ie6\ie6setup.exe. Навігацыя па дапаможніку ажыццяўляецца з дапамогай спасылак, размешчаных унізе кожнай старонкі. Калі вы націснеце на спасылку "Назад", вы апыніцеся на старонцы с папярэдней главой, калі націснеце "Наперад", – прасунецеся на наступную главу. Спасылка "Змест" адашле вас да старонкі са зместам дапаможніка, на якой вы зможаце абраць для чытання любую главу ці параграф, націснуўшы на адпаведную спасылку.
У канцы кожнай старонкі знаходзіцца гузік, націснуўшы на які, вы даведаецеся больш пра падзеі прачытанай главы з дапамогай ПАРАЎНАЛЬНАЙ ХРАНАЛОГІІ патрэбнага вам перыяду часу. Вы зможаце параўнаць падзеі, якія адбыліся ў гэты час на Беларусі, з падзеямі, якія былі ў свеце.
Ілюстрацыі, размешчаныя ў нашым выданні, дапамогуць вам ажыццявіць самастойны кантроль ведаў. Большасць з іх згрупавана такім чынам, што у адной групе знаходзіцца, як правіла, адзіны верны малюнак. Націснуўшы на адпаведны да назвы і тэмы малюнак, вы атрымаеце яго ў большым фармаце.
Таксама у канцы кожнага пункта знаходзяцца пытанні для самакантролю. Калі вы не ў стане даць адказ адразу, прачытайце параграф, калі ласка, яшчэ раз.
|