Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Выбарная манархія


Date: 2014-04-05; view: 563.


3. Алігархічнае праўленне ў гарадах-дзяржавах

Еўропа існуе ў межах адзінай тэратэр’яльнай структуры – папства і імперыі. Папа прэтэндуе на абсалютную свецкую і духоўную ўлады, імператар прэтэндуе на вяршынства ў свецкай уладзе.

Дзяржавы таго часу не з’яўляліся нацыянальнымі, але ўзрост нацыянальных інтарэсаў, спробы выйсці па-за межы імперскіх і царкоўных структур спрыяла росту нацыянальных суверэнных дзяржаў.

Эпоха Рэфармацыі і Новага часу зноў актуалізуе праблему належнай формы праўлення. Улада набывае прыкмету абсалютнага суверэнітэту, манархічная ўлада пачынае часам кваліфікавацца як тэранічная, г.зн. як незалежная ад вышэйшых каштоўнасцяў. Узнікае тэндэнцыя да абсалютызацыі або абмежавання цэнтральнай улады.

Абсалютная манархія засноўваецца на бюракратычным апараце, які падпарадкоўваецца каралю.

Адбываецца новы пошук аптымальнай формы праўлення. ХVIII ст. характэрэзуецца або імкненнем да пабудовы адукаванай манархіі, або да пабудовы дэмакратычнай рэспублікі. Узнікае разумная думка аб сувязі формы праўлення з тэрэторыяй дзяржавы.

ХІХ ст. праходзіць пад тэндэнцыяй абмежавання ўлады манарха і стварэння буржуазных рэспублік і абмежаваных манархій. Пачыная з Вялікай французскай буржуазнай рэвалюцыі рэспубліка пачынае разглядацца як антыпод манархіі. Рэспубліка разглядаецца як форма ўдзела ўсіх грамадзян у дзяржаўным праўленні.

Амерыканцы пачынаюць выкарыстоўваць гістарычны вопыт Рымскай імперыі і ветхазапаветны вопыт. Злучаныя штаты будуюць канцэпцыю стрымак, якая будзе пакладзена ў існаванне рэспублікі. ХІХ ст. параджае фенамен прэзідэнтскіх рэспублік, якія фактычна супадаюць па паўнамоцтвам з абмежаванай манархіяй. Ліберальныя буржуазна-дэмакратычныя дзяржавы, дзе кароль пазбаўляецца рэальнай улады і становіцца выключна марыянеткай, прыводзіць да нацыяналістычных і сацыялістычных ідэй.

ХХ ст. характэрэзуецца разбурэннем ьуйных тэратэрыяльных імперый, дамінаваннем прынцыпа нацыі-дзяржавы.. Нездольнасць зноў утвораных дзяржаў карыстацца ліберальнымі прынцыпамі прыводзіць да ўзнікнення дыктатарскіх і аўтарэтарных рэжымаў.

У сучаснасці акцэнт пераносіцца на палітычны рэжым, форма праўлення лічыцца другаснай з’явай.

Форма праўлення традыцыйна падзяляецца на манархію і рэспубліку. Манархія – форма праўлення, калі ўлада перадаецца па спадчыне. Віды манархій:

- Абсалютная (ўся улада належыць манарху і выцякае ад яго)

- Самадзяржаўе (такая манархія прынцыпова адрозніваецца ад абсалютнай. Самадзяржаўны манарх звязваецца рэлігіяй і традыцыямі. Ён стаіць над усімі саслоўямі і каардыную іх дзейнасць.

- Абмежаваная манархія: дуалістычная (заканадаўчая ўлада належыць парламенту) ці наменальная

- Тэакратычная манархія

Рэспублікі падзяляюцца на парламентскія, прэзідэнтскія і змешаныя. Чыстых тыпаў праўлення ў свеце існуе вельмі мала, не больш за 5-6%. Абмежаваная манархія і прэзідэнтская рэспубліка па сутнасці з’яўляюцца адным і тым жа. Разніца паміж манархіяй і рэспублікай заключаецца ў правасвядомасці насельніцтва.

Манархічная правасвядомасць:


<== previous lecture | next lecture ==>
Разглядане спрэчак аб праве | Культ ранга, культ іерархіі
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.337 s.