|
Балты і славяне на тэрыторыі сучаснай Беларусі 22 pageDate: 2015-10-07; view: 489.
Сталае месца ў нацыянальнай культуры ў 90-я гг. займаюць высокатэхналагічныя сучасныя сродкі камунікацыі: кабельнае і спадарожнікавае тэлебачанне, вытворчасць аўдыё- і відэапрадукцыі, якія якасна змянілі рынак тавараў і паслуг культурнага прызначэння. Іх цесная сувязь з галіной электронікі прывяла да пашыранага разумення культурнай сферы. Сфера культуры цяпер нярэдка разглядаецца не толькі як вытворца і захавальнік культурных каштоўнасцяў, але і як важны сектар эканомікі, які забяспечвае развіццё навукаёмкіх галін.
Такім чынам, час эканамічных і сацыяльна-палітычных перамен у грамадстве быў цесна звязаны з пошукамі і здабыткамі ў галіне адукацыі, навукі і культуры краіны, нацыянальна-культурным адраджэннем.
|