Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Насельніцтва


Date: 2015-10-07; view: 718.


Пасля ўключэння беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі падворная (падымная) сістэма падаткаабкладання, што існавала ў Рэчы Паспалітай, была заменена на падушную. Яна дзейнічала ў імперыі з 1722 г. i ахоплівала асоб мужчынскага полу падатных саслоўяў. 3 мэтай уліку падатнага насельніцтва ў Беларусі былі распаўсюджаны перапісы (рэвізіі), якія фактычна насілі фіскальны характар. 3 1719 па 1858 г. у Расіі было праведзе-на 10 рэвізій. Беларусь ахапілі шэсць апошніх: 5-я (1796), 6-я (1811), 7-я (1815), 8-я (1833), 9-я (1851), 10-я (1858).

Рэвізіі ўлічвалі не ўсе катэгорыі жыхароў. У імянныя спісы (рэвізскія казкі) заносіліся толькі тыя саслоўі i групы насельніцтва, якія павінны былі плаціць падаткі, - сяляне, мяшчане, купцы i інш. Збор статыстычнай інфармацыі аб прывілеяваных саслоўях i трупах (дваранах, духавенству, дзяржаўных служачых) ажыццяўляўся нерэвізскім шляхам - праз губернскія канцылярыі, духоўныя ўстановы, ваеннае ведамства i звычайна прымяркоўваўся да тэрміну правядзення рэвізій.

Нягледзячы на шэраг недахопаў (утойванне памешчыкамі часткі рэвізскіх душ, ухіленні ад рэвізіі сярод мяшчан, пропускі ў імянных спісах з-за няўважлівасці перапісчыкаў i т.д.), рэвізіі канца XVIII - першай паловы XIX ст. з'яўляюцца адзінай найбольш поўнай дэмаграфічнай крыніцай. Да-датковымі крыніцамі служаць матэрыялы царкоўнага (метрычныя кнігі i спісы прыхаджан, або кліравыя ведамасці) i адміністрацыйна-паліцэйскага ўліку насельніцтва, (апошні, аднак, да канца 50-х гг. XIX ст. ахопліваў толькі гарадскіх жыхароў).

________________

1 Rychlikowa I. Carat wobiec polskiej szlachty na ziemiach zabranych w latach. 1772-1831. S. 77,78.

58

Дынамікаколькасці насельніцтва. На момант заканчэння 5-й рэвізіі на тэрыторыі Беларусі (прыкладна ў сучасных яе межах) пражывала 2636 тыс. чалавек. Дынаміка колькасці насельніцтва краю на працягу першай паловы XIX ст. паказана ў табл. 1.

Табліца 1. Дынамікаколькасці наеельміцтва Беларусі

Год Усе насельніцтва,тыс. Сельскае Гарадское
        колькасць % колькасць %
2636,0 2543,5 96,5 9,5 3,5
2981,0 2859,0 95,9 122,0 4,1
2909,0 2814,0 96,7 95,0 3,3
2826,0 2674,3 94,6 151,7 5,4
3479,0 3235,4 93,0 243,6 7,0
3398,0 3113,0 91,6 285,0 8,4

* Лютый А.М. Социально-экономическое развитие Белоруссии во второй половине

XVIII - первой половине XIX в. (К проблеме генезиса капитализма): Дис. ... д-ра ист. наук. Мн., 1990. С. 272; Переписи населения России. Итоговые материалы подворных переписей и ревизий населения России (1648-1858). М., 1972. Вып. IV—XII.

 

Як вынікае з табл. 1, за 60 гадоў насельніцтва Беларусі павялічылася нязначна; з 2636 тыс. да 3398 тыс. чалавек, або на 28,9 %. Павелічэнне колькасці жыхароў краю адбывалася цалкам за кошт натуральнага прыросту. Міграцыі з .іншых рэгіёнаў імперыі перакрываліся большай колькасцю выбыўшых. Лік апошніх заўсёды пераважаў. Так з 1815 па 1842 г. з пяці заходніх губерняў выехала 7770, а прыехала 3470 рэвізскіх душ1.

Франка-расійская вайна 1812 г. вызвала ў Беларусі зацяжны дэмаграфічны крызіс У 1815 г. у параўнанні з перадваенным годам агульная коль­касць насельніцтва паменшылася на 72 тыс. чалавек, у тым ліку сельскага на 45 тыс., гарадскога - на 27 тыс. Стагнацыя народней гаспадаркі, якая доўга не магла аправіцца ад наступстваў вайны, працягвалася і ў 20-я гг. XIX ст., асабліва ва ўсходняй частцы краю. Усяго з 1815 па 1833 г. на-сельніцтваскарацілася на 83 тыс. чалавек (2,8 %), у тым ліку сельскае - на 5 %.

Пасля адноснай стабілізацыі эканомікі ў 30-40-я гг. XIX ст. адбываецца i рост насельніцтва. 3 1833 па 1851 г. яно вырасла на 23,1 %, у тым ліку сель­скае - на 21, гарадское - на 60,6 %. 50-я гг. характарызаваліся новай хваляй скарачэння як сельскага, так i ўсяго насельніцтва.

Даныя табл. 1 таксама сведчаць, што тэмпы росту гарадскога i сельскага насельніцтва кардынальна адрозніваліся. Калі з 1796 па 1858 г. сельскае на-сельніцтва павялічылася ўсяго на 22,4 %, то гарадское - у 3,1 раза (з 92,5 да 285 тыс.). Рост колькасці жыхароў вёскі забяспечваўся выключна ix нату­ральным прыростам. Унутраная міграцыя з гарадоў у сельскую мясцовасць фактычна адсутнічала.

У адрозненне ад сельскага колькасць гарадскога насельніцтва па-вялічвалася псраважна за кошт міграцый туды розных саслоўных катэго-рый мясцовага сельскага жыхарства: вольных людзей, панцырных баяр, ад-надворцаў, шляхты, дзяржаўных сялян. Усе яны ў адпаведнасці з шэрагам указаў урада маглі запісвацца ў купцы i мяшчане.

___________

1РДГА, ф.571, воп.9, спр.18, арк. 199-203; спр.24, арк. 305-309.

59

Важнай крыніцай папаўнення гарадскіх саслоўных груп было яўрэйскае насельніцтва. У канцы XVIII ст. яго ўдзельная вагаў гарадах не перавышала 30-35 %1. На падставе шэрагу ўказаў яўрэі высяляліся з сельскай мясцозасці. Так, указ Сената ад 19 кастрычніка 1807 г. устанавіў трохгадовы тэрмін высялення, але працэс зацягнуўся на гады. Сенацкі указ ад 11 кра­савіка 1822 г. забараняў яўрэям пражываць у вёсках з 1825 г. Толькі к пачатку 40-х гг. яўрэйскае насельніцтва Беларусі ў асноўным было гвалтоўна пе-раселена ў гарады i мястэчкі, чым тлумачыцца значны рост колькасці гараджан паміж 1833 i 1842 гг.

На рост ліку гараджан паўплывала таксама значнае павелічэнне адміністрацыйнага апарату. 3 канца XVIII ст. да пачатку 60-х гг. XIX ст. колькасць чыноўнікаў павялічылася ў 7 разоў (з 1,9 да 13,5 тыс.), а ix удзель­ная вага сярод гараджан - з 1,5 да 5,2 %. За адзначаны перыяд з 2,8 да 8,4 % павялічылася ў гарадах i ўдзельная вага вайскоўцаў, а ix колькасць вырасла у 7,8 раза (з 2,8 да 21,8 тыс.).

Сярод 42 беларускіх гарадоў у канцы XVIII ст. да буйных (звыш 10 тыс. жыхароў) адносіўся толькі Віцебск, асноўная ж маса гараджан пражывала ў дробных гарадах з насельніцтвам да 2 тыс. чалавек. У канцы 50-х гг. XIX ст. буйных гарадоў налічвалася ўжо 9, дзе пражывала 45,3 % гараджан. Вырасла колькасць сярэдніх гарадоў з насельніцтвам звыш 5 тыс. чалавек (19,5 % га­раджан).

У цэлым для дэмаграфічнай сітуацыі першай паловы XIX ст. характэр­ным было зніжэнне ўдзельнай вагі сельскіх жыхароў (з 96,5 да 91,6 %), павелічэнне долі гараджан (з 3,5 да 8,4 %) i апераджальныя тэмпы росту апошніх, што сведчыла аб хуткіх урбанізацыйных працэсах у Беларусі. У параўнанні з сярэднімі паказчыкамі па Еўрапейскай Расіі, дзе колькасць гарадскога насельніцтва з 1825 па 1858 г. вырасла на 62 %, беларускія гарады павялічылі колькасць свайго насельніцтва на 90 %2. У пэўнай ступені такі рост быў абумоўлены нізкімі зыходнымі данымі колькасці жыхароў бела-рускіх гарадоў у канцы XVIII ст.

Саслоўная структура. Расійскае феадальнае грамадства афіцыйна па-дзялалася на чатыры саслоўі: дваране, духавенства, гарадскія i сельскія абывацелі, аднак фактычна яно мела больш складаную структуру. Унутры кожнага саслоўя былі асобныя групы, якія адрозніваліся прававым становішчам і адносінамі да маёмасці. Акрамя таго, мелася мноства нешматлікіх асобных саслоўных груп i катэгорый насельніцтва.

Найбольш шматлікім саслоўем было сялянства. Па юрыдычнаму стану у Беларусі вылучаліся тры вялікія групы сялян - прыватнаўласніцкія, дзяр-каўныя (казённыя) i вольныя. Абсалютную большасць складалі прыватнаўласніцкія. Да ix адносіліся памешчыцкія (панскія), царкоўныя i тыя, што належалі асобным мяшчанам i розным ведамствам (гарадам, дабрачынным арганізацыям, Вольнаму эканамічнаму таварыству i т.д.). У канцы XVIII ст., паводле даных 5-й рэвізіі, прыватным уладальнікам належала 94,5 % усяго сялянства, з ix абсалютная большасць (87,0 %) знаходзілася пад уладай памешчыкаў (табл. 2).

___________

1 Анішчанка Я.К. Яўрэі ўсходняй Беларусі ў канцы XVIII ст. паводле ўрадавага ўліку // Весці Акадэміі навук Беларусі. Сер. гуманітар. навук. 1993. №4. С.66-67.

2Лютый А.М. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в конце XVIII -первой половине XIX века. С.37-38, 43, 52, 60.

60

Табліца 2. Колькасць i ўдзельная вага асноўных катэгорый сяляя Беларусі, тыс.*

Разрады сялян 5-я рэвізія (1796-1808) 7-я рэвізія (1815-1825) 8-я рэвізія (1833-1851)
    колькасць % колькасць % колькасць %
Памешчыцкія 87,0 80,9 75,7
Дзяржаўныя 167,0 7,5 244,8 11,8 542,0 20,6
Царкоўныя i манастырскія 77,3 3,5 112,6 5,4 10,2 0,4
Вольныя 45,9 2,0 18,3 0,9 64,2 2,5
Іншыя - - 20,4 1,0 21,7 0,8
Усяго 2240,2 2079,1 2627,1

* Гісторыя сялянства Беларусі: У 3 т. Мн., 1997. Т. 1. С.276; Сосна У.А. Фарміраванне сас-лоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст. Мн., 2000. С.31. Для атрымання агульнай колькасці кожнай катэгорыі сялян прыведзеныя А.Г. Ка-ралёвай i У. А. Сосна даныя па рэвізскіх (мужчынскіх) душах падвоены i акруглены да тысяч.

 

Гэта быў час масавай раздачы царызмам дзяржаўных зямель Беларусі расійскім вяльможам, чыноўнікам і ваеннымчынам. Палітыка Кацярыны II i Паўла I была накіравана на пашырэнне памешчыцкага землеўладання. Усяго з 1772 па 1801 г. у прыватнае ўладанне было падаравана 208 720 рэвізскіх душ, з ix 140 тыс. - ва Усходняй Беларусі1. Пры Аляксандры I палітыка масавых раздач казённых зямель, населеных сялянамі, у прыват­нае спадчыннае ўладанне была прыпынена, хаця асобныя факты мелі месца на працягу ўсяго дарэформеннага часу.

На працягу першай паловы XIX ст. удзельная вага панскіх сялян няўхільна зніжалася: з 87,0 % у 1796 г. да 75,7 % у 1851 г. (на 11,3 %). Дынаміка ix абсалютнай колькасці мела хвалепадобны характар. Два значныя спады адбыліся ў першай чвэрці і ў 50-я гг. XIX ст. За апошняе дзесяцігоддзе існавання прыгону колькасць памешчыцкіх сялян зменшылася на 6,0 % - з 1989,5 тыс. у 1851 г. да 1869,7 тыс. чалавек у 1858 г2. Зніжэнне абсалютнай колькасці і ўдзельнай вагі прыгоннай часткі насельніцтва было выклікана значнымі рэкруцкімі наборамі, міжсаслоўнымі пераходамі, канфіскацыямі памешчыцкіх маёнткаў, нізкім натуральным прыростам. Апошні фактар быў непасрэдна звязаны з панскім усеўладдзем у сваіх маёнтках якія, непамерна павышаючы колькасць павіннасцей, даводзілі сваіх сялян да галечы. У такіх неспрыяльных сацыяльна-эканамічных умовах, калі смяротнасць часта перавышала ўзровень нараджальнасці, узнаўленне насельніцтва пры­гоннай беларускай вёскі ішло вельмі марудна. Дэмаграфічныя працэсы ў асяроддзі гэтай самай шматлікай часткі грамадства вызначалі тэндэнцыі развіцця i ўсяго насельніцтва.

Значная частка зямель у Беларусі, населеных сялянамі, належала царк-ве, перш за ўсё каталіцкай. У пачатку 90-х гг. XVIII ст. у ВКЛ каталіцкаму i

_______________

1 Чепко В.В. Классовая борьба в белорусской деревне в первой половине XIX в. С.23-24.

2 Падлічана па: Тройницкий А. Крепостное население России по X народной переписи. С.28-29,30,32.

61

уніяцкаму духавенству належала каля 10 % сялян1. Паводле даных 7-й рэвізіі, колькасць царкоўных сялян склада 112,6 тыс. чалавек, або 5,4 % сялянскага саслоўя2. Пасля ліквідацыі ў 30-я гг. шэрагу каталіцкіх манастыроў і перадачы духоўных уладанняў у арэнду памешчыкам, а таксама секулярызацыі царкоўных уладанняў у 40-я гг. колькасць духоўных сялян рэзка скарацілася: у сярэдзіне XIX ст. - да 10,2 тыс. (0,4 %). Паводле даных 10-й рэвізіі, у 1858 г. налічвалася толькі 3987 рэвізскіх душ, падуладных цэрквам i манастырам.

Пасля памешчыцкіх другое па колькасці месца займалі дзяржаўныя сяляне. Яны належалі казне, плацілі аброк, былі асабіста вольнымі, мелі права мяняць сваю саслоўную прыналежнасць i месца жыхарства. Склад гэтай трупы сельскага насельніцтва быў вельмі стракатым i неаднародным. Усяго налічвалася болып за два дзесяткі найменняў сялян, падуладных казне. Найбольш шматлікімі былі старосцінскія, паезуіцкія, паманастырскія, вольныя хлебаробы, канфіскаваныя i інш. Указ Сената ад 15 мая 1840 г. ска-саваў разнародныя найменні сялян, якія належалі Міністэрству дзяржаўных маёмасцей, і надаў ім агульную назву - дзяржаўныя сяляне3.

У 1796 г. у Беларусі налічвалася прыкладна 167 тыс. дзяржаўных сялян, што складала 7,5 % ад усіх сялян (гл. табл.2). На працягу першай паловы XIX ст. ix колькасць i ўдзельная вага няўхільна павялічваліся, асабліва ў 30-40-я гг., калі адбылося падваенне абодвух паказчыкаў. Да пачатку 50-хгг. XIX ст. дзяржаўныя сяляне ўжо складалі 20,6 % сялянскага саслоўя, а ix коль­лькасць павялічылася ў 3,2 раза i склада 542 тыс. чалавек. Гэта стала вышкам урадавай палітыкі ў 40-50-я гг., накіраванай на папаўненне дзяржаўнай вёскі шляхам пераводаў у казну канфіскаваных па розных прычынах ці шляхам куплі панскіх маёнткаў і секулярызацыі царкоўных уладанняў, далучэння да дзяржаўных сялян аднадворцаў, якія жылі на казённых землях, а таксама вольных людзей .

Вольныя людзі засталіся з часоў Рэчы Паспалітай, дзе яны складалі 10 % насельніцтва. Гэта былі незапрыгоненыя сяляне, якія не належалі ні памеш­чыкам, ні царкве, ні дзяржаве, ні іншым уласнікам і мелі права свабоднага перамяшчэння. Па сацыяльнаму i нацыянальнаму саставу вольныя людзі складалі самую неаднародную катэгорыю сельскіх жыхароў. Да ix адносіліся зямяне, баяры, частка слуг панцырных, збеглыя з Раей стараабрадцы, ахрышчаныя яўрэі, іншаземцы, татары, шляхціцы, якія пражывалі на ўласніцкай зямлі, адпушчаныя на волю сяляне i інш.

Царскі ўрад спачатку вырашыў пакінуць за імі ўсе правы. Указам ад 13 кастрычніка 1783 г. вольным людзям дазвалялася па ix жаданні выбіраць месца жыхарства i род заняткаў, запісвацца ў купцы i мяшчане, паступаць на дзяржаўную службу. Згодна з новымі правіламі, устаноўленымі царскім урадам ад 14 жніўня 1840 г., вольныя людзі, якія пастаянна жылі ў гарадах, прыпісваліся да гарадской грамады, а паселеныя на казённых землях – да лзяржауных сялян з ураўнаваннем у правах i ўплатай тых жа падаткаў, што i

_____________

1Bardach J., Lesnodorski В., Pietrzak M. Historia państwa i prawa polskiego. Warszawa, 1985. S.264.

2Cocнa У.А. Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы ХVШ -першай палове XIX ст. С.31.

3ПСЗ. Собр. 2-е. Т. 15. №13471.

4 Улащик М.М. Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии. М., 1965. С.57; Чепко В.В. Сельское хозяйство Белоруссии в первой половине

ХІX в. С.73; Сосна У.А. Фарміраванне саслоўна-групавога складу еялянства Беларусі ў канцы [II - першай палове XIX ст. С.20-34, 76,109-112.

5 ПСЗ. Собр. 1-е. Т. 21. №15853.

62

апошнія1. Да Міністэрства дзяржаўных маёмасцей, паводле закона ад 23 мая 1847 г., былі аднесены i вольныя, якія мелі ўласныя землі, а для паселеных на панскіх землях уводзіліся абавязковыя дагаворы з уладальнікамі, дзе агаворваўся тэрмін пражывання ў дадзеным маёнтку. Тым самым без дазволу памешчыка нельга было змяніць месца жыхарства.

Колькасць вольных людзей увесь час вагалася. 3 аднаго боку, яны былі вялікім рэзервам для папаўнення іншых саслоўяў i груп, перш за ўсё казённых сялян i мяшчан. 3 другога боку, паводле указа ад 1 жніўня 1857 г., вольныя людзі папаўнялі свае шэрагі за кошт аднадворцаў, што жылі на памешчыцкай зямлі, якіх, паводле перапісу 1842-1843 гг., у пяці заходніх губернях налічвалася 9321 душа мужчынскага полу, i гэта колькасць увесь час узрастала з-за пераводаў у аднадворцы беззямельнай шляхты.

Прывілеяваным саслоўем было дваранства. Яго ўнутраная структура вызначалася значнай дыферэнцыяцыяй. У апошнія гады існавання Рэчы Паспалітай доля шляхты складала каля 10-12% усяго насельніцтва3. У канцы XVIII - пачатку XIX ст. толькі 5-6 % буйных i сярэдніх дваран валодалі зямлёй i прыгоннымі, абсалютная ж большасць саслоўя (95 %)уяўляла са­бой дробную беззямельную шляхту4, якая арандавала зямлю ў буйных землеўладальнікаў і апрацоўвала яе сваімі рукамі. Пэўная частка беззямельнай шляхты наймалася на службу да магнатаў, перабіралася ў гарады.

Паводле няпоўных даных, у 1796 г. колькасць дваранства складала 137,5 тыс. чалавек, або 5,2 % ад усяго насельніцтва Беларусі (табл. 3). Да 1816 г., па меры ўдасканалення ўліку непадатных саслоўяў, колькасць зафіксаваных у гістарычных дакументах дваран дасягнула 196,7 тыс. чалавек пры ўдзельнай вазе 6,7 %.

Табліца 3. Дынаміка і ўдзельная вага дваранства Беларусі*

Год Колькасць, тыс. чалавек %
137,5 5,2
196,7 6,7
173,8 6,2
186,4 6,6
196,7 5,8

* Туміловіч Г. Дваранства на Беларусі ў канцы XVI 11 - першай палове XIX ст. // Беларускі гістарычны часопіс. 1997. №4. С.55.

 

"Разбор шляхты" 30-40-х гг. XIX ст., які заключаўся ў пераводзе пэўнай яе часткі, што дакументальна не магла пацвердзіць свайго дваранскага па-ходжання, у дзве занава створаныя падатныя саслоўныя групы - аднадворцаў i грамадзян заходніх губерняў, быў прычынай скарачэння дваранства з -1816 па 1833 г. на 22,9 тыс. чалавек. Пераводы шляхты ў іншыя саслоўныя

___________

1ПСЗ. Собр. 2-е Т. 15. №13811; Т.ХХ. Х»21242.

2 Сосна У A. Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII -першай палове XIX ст. С.89-91, 96-97.

3BardachJ., Lesnodorski В., Pietrzak M. Historia państwa i prawa polskiego. S.264; ГрыцкевічА. Беларуская шляхіа// Спадчына. 1993. №1. С.13.

4 Тумилович Г.Н. Дворянство Белоруссии в конце XVIII - первой половине XIX в:. Автореф-дис. ... канд. ист. наук. Мн1,1995. С. 16-17.

63

 

групы не былі беспаваротнымі. Урад пакінуў ёй магчымасць вярнуцца ў стан дваранства ў выпадку прадстаўлення адпаведных дакументаў i зацвярджэння Герольдыяй.

У сувязі з гэтым колькасць дваранства па гадах значна адрозніваецца, хаця тэндэнцыя да скарачэння яго ўдзельнай вагі i якаснага стану бясспрэчная. Да канца 50-х гг. XIX ст. удзельная вага дваран Беларусі знізілася з 10-12 % да 5-6 %, але пры гэтым павялічыўся працэнт (з 5-6 да 14) сярэдніх і буйных дваран - землеўладальнікаў1. У цэлым удзельная вага дваранства краю ў канцы 50-х гг. XIX ст. працягвала заставацца самай высокай у імперыі: у Віленскай губерні - 6,04 %, у Мінскай - 6,03, у Гродзенскай - 4,7, у Магілёўскай - 4,2, у Віцебскай - 3,8, у той жа час у сярэднім па Еўрапейскай Расіі-1,5%2.

Другім прывілеяваным саслоўем было духавенства. У апошнія гады існавання Рэчы Паспалітай яно складала прыкладна 1,0 % насельніцтва. Да скасавання уніі ў Беларусі самым шматлікім было уніяцкае духавенства, другое па колькасці месца займала каталіцкае. У канцы 50-х гг. абсалютную большасць ужо складала праваслаўнае духавенства. У 1858 г. у пяці заходніх губернях пражывала 27 717 духоўных асоб і членаў ix сем'яў, з ix 21 721 - у сельскай мясцовасці i 5996 - у гарадах. Па канфесіях духавенства размяркоўвалася наступным чынам: праваслаўнае - 83,3 %, каталіцкае - 11,0, іудзейскае - 5,0, мусульманскае - 0,4, пратэстанцкае - 0,3 %3 За паўстагоддзе ўдзельная вага духавенства ў складзе насельніцтва знізілася да 0,6 %.

Неаднародным па структуры было i саслоўе "гарадскіх абывацеляў". Колькасць мяшчан у канцы XVIII ст. складала 78,9 тыс. чалавек, ці 80 % усіх гараджан. Да 30-х гг. XIX ст. яна амаль падвоілася - 154,6 тыс., да 82,2 % уз-расла ix удзельная вага. У канцы 50-х гг. XIX ст. мяшчан у беларускіх гара­дах налічвалася 196,8 тыс., але ix доля знізілася да 75,2 %, што было выклікана павелічэннем удзельнай вагі іншых груп насельніцтва. У шэрагу гарадоў мяшчане перавышалі 90 %, a ў 13 гарадах (з 42) працэнт дадзенага саслоўя вагаўся ад 80 да 904.

У канцы XVIII ст. у беларускіх гарадах налічвалася да 5,2 тыс. чалавек, якія займаліся гандлем. У ix ліку - мяшчане, рамеснікі, сяляне. Гільдзейскае купецтва не перавышала 200 чалавек (0,2 %). Да 30-х гг. XIX ст. колькасць купцоў трох гільдый у гарадах вырасла да 3,5 тыс. чалавек (1,9 %), а да канца 50-х гг. - да 5,0 тыс. (2,0 %). Асноўную частку з ix складалі купцы трэцяй гільдыі, першай гільдыі набіралася крыху больш за 150 чалавек (2,4 % ад усіх купцоў). У сувязі з павышэннем у 50-я гг. падаткаў на купецкія працэнтныя зборы i выездам купцоў, якія мелі значны капітал, у буйныя гарады Цэнтральнай Раей, колькасць купцоў першай гільдыі ў гэты час некалькі паменшылася.

Паводле даных 9-й рэвізіі, у 1851 г. у пяці заходніх губернях налічвалася 6053 гільдзейскія купцы, з ix 209 - першай, 189 - другой i 5655 - трэцяй гільдыі. Большасць трымальнікаў купецкага капіталу (66,2 %) былі яўрэі, у тым ліку першай гільдыі - 87,6, другой - 75,7, трэцяй - 65,1 %5. У 1861 г.

______________

1 Тумилович Г.Н. Дворянство Белоруссии в конце XVI 11 - первой половине XIX в. С. 17.

2 Статистические таблицы Российской империи. Вып. 2. Наличное население империи за 1858 год. С.295-296.

3 Там жа С.268-269.

4 Лютый АМ. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в конце XVIII -первой половине XIX века. С.61, 62.

5Кеппен П. Девятая ревизия. Исследования о числе жителей в России в 1851 г. СПб., 1857. С.182-183.

64

 

колькасць купцоў у краі, якія аб'явілі свой капітал, павысілася да 6 988 чалавек1.

Этнаканфесіянальны склад.У этнаканфесіянальных адносінах насельніцтва Беларусі было стракатым. На тэрыторыі ВКЛ у апошняй трэці XVIII ст. уніяты складалі прыблізна 39,0 % насельніцтва, католікі - 38,0, праваслаўныя - 6,5, стараверы - 4,0, пратэстанты - 1,6 %2 Амаль кожная з пералічаных канфесій уключала прадстаўнікоў розных этнічных груп: беларусаў, палякаў, украінцаў, немцаў, латышоў, рускіх. Што тычыцца іудзеяў i мусульман, то ix цалкам можна атаясамліваць адпаведна з яўрэямі i тата­рамі.

Пасля далучэння да Расійскай імперыі пануючай канфесіяй у краі стала праваслаўе. У 1858- 1859 гг. 58,1 % насельніцтва пяці заходніх губерняў вы­знавала праваслаўную веру, у тым ліку ў Магілёўскай - 71,9, Віцебскай -72,8, Мінскай - 71,9, Віленскай - 21,5 %. Католікі складалі 29,9 % i пражывалі пераважна ў Віленскай губерні, іудзеяў было 9,8, старавераў - 1,6, пратэстантаў - 0,4 i магаметан - 0,1 %3.

Большасць беларусаў у канцы XVIII ст. належала да уніяцкай канфесіі, доля якой сярод вясковага насельніцтва даходзіла да 80 %. Пасля скасавання уніі сітуацыя змянілася. Паводле даных П. Шафарыка, у 1840 г. на тэры-торыі пяці заходніх губерняў пражывала 2726,0 тыс. беларусаў, з ix 87,2 % былі праваслаўнымі i 12,8 % - католікамі4. У канцы 50-х гг. XIX ст., паводле няпоўных даных, у пяці заходніх губернях зафіксавана 2790,0 тыс. белару-саў, што складала 69,7 % усяго насельніцтва. 3 ix 2345,9 тыс. (84,1 %) спавядалі праваслаўную веру i 444,1 тыс. (15,9 %) каталіцкую. Па губернях удзельная вага беларусаў была наступнай: Віленская - 46,9 %, Віцебская -59,8, Гродзенская - 57,8, Мінская - 64,6, Магілёўская - 81,7 %5.

Другой па колькасці этнічнай супольнасцю ў Беларусі ў дадзены перыяд былі яўрэі. У пяці заходніх губернях у канцы 50-х гг. ix пражывала 463,2 тыс. чалавек. У гэты ж час палякаў налічвалася 442,3, рускіх - 141,6, татар -6,2 тыс. чалавек.

Дэмаграфічйы крызіс.Як вынікае з табл. 1 i 2, у канцы XVIII - першай палове XIX ст. у пэўныя перыяды адбывалася зніжэнне колькасці не толькі сялянскага, але i ўсяго насельніцтва Беларусь. Такая з'ява была характэрна для многіх рэгіёнаў Расійскай імперыі і Еўрапейскай Расіі ў цэлым, але най-больш праявілася ў заходніх губернях.

Большасць дарэвалюцыйных i савецкіх гісторыкаў бачыла прамую залежнасць паміж марудным прыростам, а то i дэпапуляцыяй насельніцтва, з яго нізкім натуральным прыростам у сувязі з высокай удзельнай вагой прыгонных сялян, эксплуатацыя якіх, па меры пераводу памешчыкамі сваіх гаспадарак на капіталістычны лад, ростам паншчыны i аброку, увесь час узмацнялася6.

_____________

1 Рыжкова С.А. Численность гильдейского купечества Беларуси во второй половине XVIII - первой половине XIX века // Айчынная i сусветная гісторыя: сучасныя погляды i метады даследаванняў. Мн., 2000. 4.2. С.122.

2Канфесіі на Беларусі (канец XVIII - ХХст.). С.5.

3Статистические таблицы западно-русского края по исповеданиям. СПб., 1864.

4Safarik Р. Slowanski Narodopis. Praha, 1842. S.26.

5 Статистические таблицы западно-русского края по исповеданиям.

6Бунге Н.Х. Изменения сословного состава населения России в промежутках времени между 7 и 8, 8 и 9 ревизиями // Экономический указатель. 1857. №44. С. 1022-1030; Яцунский В.К. Изменения в размещении населения Европейской России в 1724-1916 гт. // История СССР. 1957. №1. С.206-207, 212; i інш.

65

 

 

Сапраўды з 1838 па 1850 г. у кожнай з чатырох заходніх губерняў нату:ральны прырост быў самым нізкім у Еўрапейскай Расіі - не перавысіў 1 %, а ў Магілёўскай губерні колькасць насельніцтва нават зменшылася на 1 %. У Беларускім рэгіёне быў і адзін з самых высокіх паказчыкаў памешчыцкіх сялян - 50-70 на 100 чалавек насельніцтва. Такое становішча захавалася і ў 50-я гг. Паводле даных 10-й рэвізіі, у заходніх губернях была наибольшая вага прыгоннага насельніцтва, асабліва ў Мінскай і Магілёўскай губернях, адпаведна 60,7 i 64,7 %1.

Дэмаграфічная сітуацыя значна пагаршалася ў гады неўраджаяў, голаду і эпідэмій. Таму галоўнай прычынай эацяжных дэмаграфічных спадаў у Беларусі як у пасляваенны час, так i ў мірны-я 40-50-я гг., трэба лічыць нізкі натуральны прырост прыгоннага насельніцтва, выкліканы наступствамі вайны 1812 г. i масавымі эпідэміямі 30-50-х гг. Так, з 1833 па 1847 г., паводле разлікаў A. Заблоцкага, на 100 памерлых у Беларусі i Літве прыпадала 124 нованароджаных, у той час як у Цэнтральным земляробчым раёне - 133, у Паўночным - 134, у Паўночна-Усходнім - 137, у ЛевабярэжнайУкраіне - 129, у Правабярэжнай Украіне - 136, у Новарасіі - 164, у Ніжнім Паволжы і Прыўраллі - 1492. Паводле даных праваслаўных прыходаў, за 1844-1860 гг. сярэднегадавы натуральны прырост склаў: у Беларусі - 0,7 %, у Сярэднім Паволжы - 1,2, у Прыўраллі - 1,5, у Цэнтральным прамысловым раёне - 0,8, у Левабярэжнай Украіне - 1,0, у Правабярэжнай Украіне - 1,0 %3.

Яшчэ больш яскравыя звесткі даюць царкоўныя матэрыялы па Магілёўскай епархіі з 1804 па 1849 г.: за 46 гадоў на 100 памерлых прыходзілася больш за 190 нованароджаных толькі ў трох выпадках (у 1816, 1824 i 1837 гг.). Сярэдні прырост - ад 150 да 190 – нованароджаных назіраўся за 13 гадоў. Невысокі прырост - да 156 нованароджаных - за 19 гадоў. Акрамя таго, адзначаны 11 гадоў, калі смяротнасць перавышала нараджальнасць: 1807, 1808, 1812, 1813, 1822, 1823, 1831, 1835, 1845, 1846,

18484. Як правіла, усе гэтыя гады адзначаліся як неўраджайныя і галодныя5.

На прырост насельніцтва адмоўна ўплывалі эпідэмічныя хваробы. Ад адной толькі халеры ў 1831 г. у пяці заходніх губернях памер 39 551 чалавек, а з 1847 па 1859 г. - 76 864 чалавекі6. Высокая эпідэмічная смяротнасць у спалучэнні з узрастаючай эксплуатацыяй сялянства, ростам паншчыны i аброку надавалі ирыгоннаму сялянству характар застойнай дэмаграфічнай групы, якая вымірала, калі не ў папуляцыйным, то ва ўсякім разе ў сацыяль-

______________

1 Тройницкий А. Крепостное население России. С. 49.

2ЯцунскийВ.К. Изменения в размещении населения Европейской России в 1724-1916 гг. С.205.

3 Архангельский Г.И. Влияние неурожаев на браки, рождаемость и смертность в Европейской России // Сборник сочинений по судебной медицине, судебной

психотерапии, медицинской полиции, общественной гигиене, эпидемиологии, медицинской географии и медицинской статистике. СПб., 1872. Т. 1.

4Корсаков С. Законы народонаселения в России // Материалы для статистики Российской империи. СПб., 1841. Отд. 1. С. 274-277, 301, 311; Заблоцкий А.П. Движение народонаселения в России с 1838 по 1847 г. // Сборник статистических сведений о России. СПб., 1851. Кн. 2. С.74-75,78-79; Кайпша Е.И. Движение народонаселения в России с 1848 по 1852 г.//Сборник статистических сведений о России. СПб., 1858, Кн. III. С. 442-443,450-451; Кабузан В.М. Изменения в размещении населения России в XVIII- первой половине XIX в. в материалам ревизий). М., 1971. С. 157.

5 Падлічана па: Соловцов И. Историческое и статистическое обозрение неурожаев в России // Сборник статистических сведений о России. СПб., 1858. Кн.ІІІ. С.470-473.

6 Архангельский Г.И. Холерные эпидемии в Европейской России в 50-летний период. 1823-1872. СПб., 1874. С.116,145,162,173,181,168,191,193,195,196.

66

на-дэмаграфічным сэнсе1. Знаходжанне асноўнай масы насельніцтва на мяжы дэпапуляцыі сведчыла аб існаванні татальнага крызісу прыгоннай сістэмы. Адным з вызначальных быў дэмаграфічны крызіс.

Ахова здароўя.На далучаных да Расіі беларускіх землях медыцынская справа стала перабудоўвацца на расійскі лад. У губернях былі арганізаваны прыказы грамадзянскай апекі, якія адкрывалі бальніцы, сіроцкія дамы, шпіталі, лазарэты. У Магілёве i Полацку прыказы з'явіліся ў 1781 г., у Віцебску i Мінску - у 1796 г., у Гродне - у 1805 г., у Вільні - у 1808 г. Згодна указу ад 19 студзеня 1797 г. ствараліся губернскія ўрачэбныя ўправы, на якіх ускладаліся абавязкі прымаць меры супраць эпідэмічных хвароб, сачыць за якасцю прадуктаў харчавання, праводзіць судова-медыцынскую экспертызу, кантраляваць дзейнасць аптэк i асоб малодшага медперсаналу. Указам ад 30 студзеня 1797 г. у губернскіх гарадах уводзіліся пасады старэйшых i малодшых акушэрак, a ў павятовых гарадах - павятовых акушэрак2.

Бальніцы адкрываліся спачатку толькі ў губернскіх гарадах. У1799 г. пачала працаваць мінская бальніца на 25 ложкаў. 3 1802 г. у Магілёве дзейнічалі выхаваўчы і спавівальны дамы, з 1804 г. - бальніца ў Віцебску на 12 ложкаў. У 20-х гг. XIX ст. па хадайніцтву ваеннага камандавання для лячэння ваенных чыноў адкрыліся бальніцы ў павятовых гарадах Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў, а пазней - Віленскай i Гродзенскай3. Цывільным асобам месца ў ix не знаходзілася: яны пастаянна былі перапоўнены вайскоўцамі. Таму для лячэння цывільнага насельніцтва гу-бернскія праўленні адкрывалі лячэбніцы, аднак з-за недахопу сродкаў былі адкрыты толькі дзве - у Гродне i Оршы4.

Ca стварэннем у 1837 г. Міністэрства дзяржаўных маёмасцей медыцынскія ўстановы сталі з'яўляцца у дзяржаўных маёнтках. Былі сфарміраваны акругі, па дзве-тры на губерню, куды прызначаліся ўрачы i фельчары, будаваліся бальніцы па адной-дзве на губерню. У казённых вёсках уводзіліся пасады валасных фельчараў, пазней яны сталі з'яўляцца і ў панскіх. Указ Сената ад 19 студзеня 1835 г. дазваляў памешчыкам звыш штата за свой кошт трымаць дадатковых лекараў з правам казённай службы. У 30-40-я гг. XIX ст. узнік шэраг бальніц для лячэння сялян: у Слуцкім павеце - у маёнтках Радзівіла і Вітгенштэйна, у Барысаўскім - у маёнтку Храптовіча і інш. У Магілёўскай губерні ў 1844 г. дзейнічалі шэсць бальніц у панскіх i адна ў казённым маёнтку5.

Разам з бальніцамі ў гарадах адкрываліся аптэкі. Большасць з ix былі прыватнымі, або так званымі вольнымі, i толькі ў губернскіх гарадах функцыяніравалі аптэкі прыказа грамадзянскай апекі. Усяго да 1861 г. у Беларусі працавала 15 казённых i 70 вольных аптэк. Яны меліся ў кожным горадзе i некаторых буйных мястэчках6.

У цэлым за перадрэформенны час у Беларусі былі зроблены толькі першыя крокі на шляху арганізацыі медыцынскай дапамогі насельніцтву. Не

______________

1 Перковский АЛ. Кризис демографического воспроизводства крепостного крестьянства России в первой половине XIX столетия // Брачпость, рождаемость, смертность в России и в СССР. М., 1977. С.189.

2РДГА, ф.1296, воп.1, кн. 19, арк.268-270, 275.

3РДГА, ф.1281, воп.11, спр. 20, арк.12, 47; ф.1287, воп.Н, спр.1377, арк.6, 9, 17.

4Крючок Г.Р. Очерки истории медицины Белоруссии. Мн., 1976. С.85.

5Дихтяр СР. Материалы из истории медицинской организации Белоруссии. Очерки по медико-санитарному делу в XIX в. Мн., 1927. С.13; РДГА, ф.1297, воп.244, спр.НО, арк.29.

6Крючок Г.Р. Очерки истории медицины Белоруссии. С.87, 88.

67

хапала ні лячэбных устаноў, ні медперсаналу. Тыя лекары, якія меліся, былі . бездапаможнымі перад масавымі эпідэмічнымі хваробамі (халера, тыф, скарлатына, воспа i інш.), смяротнасць ад якіх даходзіла да 50 %. Плата за лякарствы i знаходжанне ў бальніцах далека не ўсім жадаючым дазваляла карыстацца медыцынскай дапамогай. Насельніцтва працягвала лячыцца традыцыйнымі народнымі сродкамі. Некаторыя станоўчыя зрухі ў ахове здароўя народных мае адбыліся ў другой палове XIX ст.

Такім чынам, дэмаграфічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст. адбывалася ў складаных сацыяльна-эканамічных i палітычных умовах. За-няпад эканомікі, выкліканы франка-расійскай вайной 1812 г., неўраджаі, голад, эпідэміі, высокая смяротнасць, адсутнасць належнай медыцынскай дапамогі, рост феадальных павіннасцей - прычыны, якія абумовілі вельмі марудныя тэмпы росту насельніцтва, a ў асобныя перыяды i яго скарачэнне. Разам з тым адбываўся працэс нівеліроўкі шматлікіх дробных феадальных груп насельніцтва, зліцця ix з асноўнымі саслоўямі (хаця гэты працэс яшчэ не быў канчаткова завершаны). Вектар унутранай міграцыі цалкам быў накіраваны з вёскі ў горад. Эміграцыя фактычна адсутнічала. Крызіс у дэмаграфічнай сферы сведчыў аб татальным крызісе прыгоннай сістэмы.

3. Канфесіянальна-нацыянальная палітыка царскага ўрада

Адносіны царскага ўрада да канфесій.У канцы XVIII ст. на землях Вялікага княства Літоўскага, якія адышлі да Расійскай імперыі, пражывала каля 39 % уніятаў, 38 - католікаў, 10 - іудзеяў, 6,5 - праваслаўных, 4 - старавераў, астатнія 2,5 % прыходзіліся на пратэстантаў, мусульман i караімаў1. На далучаных землях царскі ўрад дазволіў дзейнасць усіх канфесій, але гэта верацярпімасць была адноснай. Замест існуючага тут каталіцтва ён імкнуўся зацвердзіць пануючае ў Расійскай імперыі праваслаўе, хаця на тэрыторыі Віленшчыны i Гродзеншчыны яно практычна адсутнічала, а на Віцебшчыне i Міншчыне было нешматлікім.

Пры гэтым трэба адзначыць, што Кацярына II, Павел I i Аляксандр I, дэкларуючы пануючую ролю праваслаўнай царквы ў імперыі, не звярталі асаблівай увагі на цяжкі матэрыяльны стан i недахопы адукацыі яе духавенства i ва ўнутраных губернях Расіі. Для распаўсюджвання праваслаўя на далу­чаных землях неабходны былі добра адукаваныя праваслаўныя свяшчэннікі і манахі для місіянерскай дзейнасці, якіх не хапала i ў самой імперыі. Праваслаўнымі вернікамі на гэтых землях былі бедная шляхта, мяшчане i прыгонныя сяляне. У 1781 г. беларускі генерал-губернатар 3. Чарнышоў звярнуў увагу Кацярыны II на тое, што ў Беларусі ёсць каля 2 тыс. чалавек правас-лаўнай шляхты, але настолькі бедных, што яны не маглі прымаць удзел у дваранскіх выбарах2. Прыхаджане не мелі дастатковых сродкаў на ўтрыманне праваслаўных цэркваў i духавенства, якое знаходзілася ў матэрыяльнай залежнасці ад памешчыкаў-католікаў.

Паколькі уніяцкая царква была падпарадкавана духоўнай уладзе Папы Рымскага, то ўрад спачатку не аддзяляў яе ад каталіцтва ("рымскія католікі абодвух абрадаў"). Вернікамі гэтай канфесіі таксама былі прыгонныя сяля­не, мяшчане i дробная шляхта. Таму, як i праваслаўе, уніяцтва не з'яўлялася, нягледзячы на колькасную перавагу у вершках, уплывовай канфесіяй у

___________

1Alma mater Vilnensis. London, 1951. S.66.

2 Rychlikowa J. Carat wobiec polskiej szlachty na ziemiach zabranych w latach 1772-1831 r. S.61.

68

краі. Для праваслаўных іерархаў было відавочным, што павялічыць колькасць вернікаў нешматлікай праваслаўнай царквы можна за кошт уніяцкай. i На працягу 70-х гг. XVIII ст. беларускі (магілёўскі) праваслаўны епіскап Георгій Каніскі неаднаразова паведамляў Кацярыне II аб жаданні некаторых уніяцкіх святароў i прыходаў перайсці ў праваслаўе. У 80-я гг. улады дазволілі праваслаўным свяшчэннікам займаць месцы ва уніяцкіх прыходах. Выкарыстаўшы гэты дазвол, епіскап Георгій на працягу 1781 - 1783 гт. паведаміў у Свяцейшы Сінод аб далучэнні да праваслаўя 95 уніяцкіх цэркваў з амаль 413 тыс. прыхаджан i 130 свяшчэннікамі i царкоўнаслужыцелямі. Звяртае на сябе ўвагу той факт, што ў асноўным далучаліся тыя прыходы, дзе ўладальнікамі сталі рускія (П.Завадоўскі, І.Міхельсон, І.Рымскі-Корсакаў, Р.Пацёмкін i інш.)1. Вядома, што праваслаўнаму архірэю прасцей было да-мовіцца з памешчыкам-праваслаўным, чым з католікам.

22 красавіка 1794 г. Кацярына II выдала указ аб ліквідацыі ўсялякіх перашкод да вяртання уніятаў у праваслаўную веру. Пры яго выкананні кіраўніцтва намесніцтваў яўна перастаралася. Так, полацкі намеснік М. Лапацін не толькі аддаваў распараджэнні аб наглядзе за выкананнем указа, але збіраў уніяцкіх свяшчэннікаў i імкнуўся ix пераканаць. Акрамя таго, ён прасіў полацкага уніяцкага архіепіскапа I. Лісоўскага, каб той благаславіў сваіх свяшчэннікаў на пераход да праваслаўя, што, вядома, выклікала скаргі з боку апошняга ў Пецярбург. Акрамя таго, пачаліся хваляванні уніяцкага духавенства i вернікаў. Усяго ў 1795 г. у Магілёўскай праваслаўнай епархіі было далучана да праваслаўя 105 уніяцкіх цэркваў з 34 святарамі i каля 120 тыс. прыхаджан. У 1795-1796 гг. у Мінскай епархіі праваслаўнымі сталі 124 уніяцкіх царквы, 39 капліц, 15 свяшчэннікаў i каля 85 тыс. прыхаджан.

Палітыка ўрада была непаслядоўнай. У верасні 1795 г. тым уніяцкім свяшчэннікам, якія засталіся без прыходаў i не пажадалі выехаць за мяжу, была прызначана пажыццёвая пенсія (ад 50 да 100 руб.), што ўспрымалася уніяцкім духавенствам i вернікамі як узнагарода за вернасць уніі2.

На некаторы час праваслаўнае духавенства пакінула уніяцкую царкву ў спакоі. Аднак у гэты перыяд урад не ставіў перад сабой мэту поўнага скасавання уніяцкай царквы. Хутчэй за ўсё гэта была рэакцыя з яго боку на палітычныя абставіны. Практычная перадача духоўнай улады над уніяцкай царквой у рукі каталіцкага мітрапаліта С.Богуша-Сестранцэвіча прывяла да таго, што уніяцкае духавенства разгарнула агітацыю за вяртанне сваіх бы­лых прыхаджан. Каталіцкі дэпартамент, старшынёй якога быў каталіцкі мітрапаліт, займаўся i духоўнымі справамі уніятаў, пры адсутнасці ў дэпартаменце членаў гэтай канфесіі. 15 сакавіка 1801 г. старшыня гэтага дэпартамента каталіцкі епіскап Беніслаўскі ўнёс прапанову аб дазволе уніятам пе-раходзіць у каталіцтва. Пачаліся масавыя пераходы з уніяцтва ў каталіцтва. Так, у 1803 г. у Полацкай уніяцкай епархіі перайшло ў каталіцтва каля 100 тыс. (паводле іншых звестак, каля 200 тыс.) уніятаў. У Дзісенскім і Вілейскім паветах Мінскай губерні - каля 20 тыс. i т.д. Акрамя таго, у гэты перыяд (аб чым сведчаць i назвы спраў у архівах) царква называлася не грэка-каталіцкай, а рымска-уніяцкай3.

______________

1 Горючко П.С. Из истории возсоединення униатов в Белоруссии. Киев, 1902. С.24, 25.

2 Там жа. С.40, 42; Рункевич С. История Минской архиепископии (1793-1833 гг.). СПб., 1893.

3НГАБ у Мінску, ф.3367, воп.1, спр.2; Бобровский П.О. Русская греко-униатская церковь в царствование Александра I. СПб., 1890. С.29, 30; Киприанович Г.Я. Исторический очерк православия, католичества и унии в Белоруссии и Литве, Вильно, 1895. С.170; Записки Иосифа митрополита Литовского. СПб., 1883. Т.І. С.55.

69

У рэскрыпце ад 4 ліпеня 1803 г., забараняючы пераходы ў каталіцтва, Аляксандр I указаў беларускаму ваеннаму губернатару І.Міхельсону, што "калі вера пануючая не дазваляе сабе ніякіх прымусовых сродкаў, то... вера цярпімая не павінна ix выкарыстоўваць". Нягледзячы на тое што i ў далейшым урад неаднаразова прымаў указы, якія забаранялі каталіцкаму духавенству далучаць уніятаў (5 мая, 4 i 6 ліпеня, 20 i 27 жніўня 1803 г., 26 ліпеня 1806 г., 25 кастрычніка 1807 г.)1, яны, відаць, не выконваліся.

26 ліпеня 1806 г. былі зацверджаны прапановы каталіцкага мітрапаліта С.Богуша-Сестранцэвіча і полацкага уніяцкага архіепіскапа І.Лісоўскага. Згодна з імі было вырашана уніятаў, якія перайшлі ў каталіцтва, не лічыць у Магілёўскай каталіцкай епархіі, а вярнуць ix пад уніяцкае кіраўніцтва, i "уніятаў не прымаць у рымскі абрад ні пад якім выглядам". 25 кастрычніка 1807 г. зноў былі пацверджаны ўрадам усе указы, якія захавалі цэласнасць уніяцкай царквы. 8 жніўня 1810 г. быў выдадзены ўказ аб тэрміне даўнасці для тых, хто пакінуў уніяцтва. Сенат вызначаў яго з 1798 г.2

3 канца XVIII ст. i уніяцкая царква даволі актыўна ўмешвалася ў справы праваслаўя, што выклікала скаргі з боку апошняга. Указам ад 28 жніўня 1797 г. уніяцкім свяшчэннікам было забаронена праводзіць агітацыю сярод праваслаўных вернікаў аб пераходзе ix ва уніяцтва. Нягледзячы на гэта, на працягу з 1800 г. да 20-х гг. XIX ст., асабліваў Мінскай праваслаўнай епархіі, разглядаўся шэраг спраў аб спакушэнні праваслаўных да уніі3.

Насельніцтва, з'яўляючыся непісьменным i давяраючы свайму духавенству, наўрад ці магло разабрацца ў гэтых пераходах. Праваслаўная i уніяцкая паствы змешваліся, блыталіся інтарэсы духавенства гэтых канфесій i ўзмацнялася ўзаемная варожасць. Органы дзяржаўнай улады на розных узроўнях атрымлівалі скаргі, вялі следствы, якія расцягваліся на доўгія гады.

Змяненне царкоўнай структуры.У канцы XVIII - пачатку XIX ст. у Расійскай імперыі працягвалася ўмяшанне свецкай улады ў справы царквы з мэтай пераўтварэпня ўсёй царкоўнай структуры ў разнавіднасць дзяржаўнага апарату. Таму i на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў царскі ўрад імкнуўся паставіць пад свой кантроль не толькі каталіцызм i уніяцтва, якія знаходзіліся пад духоўным кіраўніцтвам Папы Рымскага, але таксама пратэстанцкія i нехрысціянскія канфесіі, якія наогул у той час нікому не падпарадкоўваліся. Гэта адбывалася шляхам стварэння сеткі прыходаў, набліжэння межаў епархій да межаў губерняў, падпарадкавання духоўным праўленням i кансісторыям. I калі праваслаўныя i стараверы былі падпарадкаваны Свяцейшаму Сіноду, то ўсе астатнія (у канчатковым выніку) - Дэпартаменту духоўных спраў замежных веравызнанняў Міністэрства ўнутраных спраў.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. на далучанай да Расійскай імперыі тэрыторыі Усходняй Беларусі працягвалі сваю дзейнасць, з дазволу ўрада, Полацкае уніяцкае архіепіскапства i Магілёўская (Беларуская) праваслаўная епархія. Паколькі каталіцкія парафіі гэтай тэрыторыі ўваходзілі ў склад Віленскага каталіцкага епіскапства (цэнтр якога заставаўся за межамі імперыі), то для ix была створана ў 1773 г. Беларуская каталіцкая епархія (з цэнтрам у Магілёве), a ў 1782 г. – Магілеўскае

________________

1Акты, издаваемые Виленскоюархеографическоюкомиссиею. Вильна, 1889.T.XVI.C.15, 16; XCI, XXXI, XXXV, XXXIII.

2 Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею. T.XVI. С. CXXVII.

3НГАБ у Мінску, ф.136, воп.1, спр.4986, арк.1; фЛ219, воп.1, спр.40, арк.1.

70

архіепіскапства, у склад якого акрамя касцёлаў і кляштараў Беларускай і Кіеўскай губерняў увайшлі i тыя касцёлы, якія бьілі ў межах Расійскай імперыі.

3 далучэннем у 1793 г. новых тэрыторый была заснавана Мінская праваслаўная епархія, a пасля апошняга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г. - Інфлянцкая i Пінская каталіцкія епархіі. У 1798 г. адбыліся новыя тэрытарыяльныя змены каталіцкіх епархій: Магілёўскае архіепіскапства працягвала існаванне, а на тэрыторыі Міншчыны, Віленшчыны i Гродзеншчыны былі створаны новыя Мінская i Віленская епархіі.

Для уніятаў Мінскай i Літоўскай губерняў у 1798 г. было створана Брэсцкае уніяцкае епіскапства. У 1810 г. тэрытарыяльная структура уніяц-кай царквы набыла наступны выгляд: мітрапаліцкая - з цэнтрам у Вільні, архіепіскапская - у Полацку i епіскапская - у Брэсце.

Стан духавенства.Спецыфіка духавенства ў беларуска-літоўскіх губер-нях, у адрозненне ад губерняў Цэнтральнай Расіі, заключалася ў тым, што ўсё каталіцкае, мусульманскае, кальвінісцкае, значная частка уніяцкага i праваслаўнага духавенства належала да дваранскага саслоўя i карысталася яго правамі. Сярод вышэйшага каталіцкага i уніяцкага духавенства былі прадстаўнікі магнатаў i буйной шляхты (І.Масальскі, Ю.Касакоўскі, I.Бул­гак), чые сем'і па традыцыі аддавалі малодшых сыноў царкве, каб не драбіць маёнткі. Іншая частка прыходскага уніяцкага, праваслаўнага i лютэранскага духавенства адносілася да духоўнага саслоўя, якое ў гэты перыяд канчаткова сфарміравалася як прывілеяванае i ў адрозненне ад іншых, дастаткова закрытае. Апошняе найперш тычылася праваслаўных i уніяцкіх святароў, бо свае прыходы яны атрымлівалі ў асноўным па спадчыне ад бацькі да сына або дзякуючы шлюбу з дачкой свяшчэнніка.

Як сам прыход, так i матэрыяльнае становішча духавенства залежала ад кцітараў (або патронаў), якімі былі памешчыкі. Даходы свяшчэннікаў i прычту залежалі ад платы з боку прыхаджан, грашыма або прадуктамі, за адпраўленне шлюбаў, хрышчэнні, пахаванні.

Міжканфесіянальныя адносіны.Адносіны паміж канфесіямі выяўляліся ў распаўсюджванні на тэрыторыі Беларусі змешаных шлюбаў i цесна звязаных з імі пераходаў з аднаго веравызнання ў іншае. Згодна з рашэннямі Вар-шаўскага сейма 1768 г. i трактатам 1775 г. паміж Рэччу Паспалітай і Расійскай імперыяй хрысціянам розных канфесій было дазволена ўступаць у змешаныя шлюбы, дзеці ад якіх павінны былі выхоўвацца: хлопчыкі - у веры бацькі, дзяўчынкі - у веры маці.

Пасля далучэння Усходняй Беларусі да Расійскай імперыі змешаныя шлюбы з каталічкамі або уніяткамі пачалі заключаць i рускія чыноўнікі, што прыязджалі на працу ў новыя губерні. Ix дзеці таксама выхоўваліся па вышэйназванаму прынцыпу. Іерархія праваслаўнай царквы палічыла такое становішча недапушчальным. У 1777 г. па ініцыятыве магілёўскага праваслаўнага епіскапа Георгія (Каніскага) рускім чыноўнікам было абвешчана, што яны могуць уступаць у змешаныя шлюбы толькі згодна з рашэннем Свяцейшага Сінода ад 18 жніўня 1721 г., паводле якога дзеці ад такіх шлюбаў павінны былі выхоўвацца выключна ў праваслаўнай веры. Згодна з но­вым сенацкім указам 1783 г. праваслаўным, якія збіраліся ўступаць у змешаны

71

шлюб, належала абавязкова атрымаць дазвол ад праваслаўнай каясісторыі1. Гэтыя ўказы зноў былі пацверджаны ў 1805 г.2

На працягу першай паловы XIX ст. царскія ўлады неаднаразова на-гадвалі, што змешаныя шлюбы павінны заключацца ў праваслаўнай царкве, хаця не забаранялася паўтараць ix i ў іншым храме. Дзяцей ад ix нале­жала выхоўваць у праваслаўнай веры. Аднак на месцах гэта часта паруша-лася. Нават адстаўному расійскаму генерал-маёру, уладальніку шклоўскага маёнтка I. Енакіеву давялося ў 1847 г. апраўдвацца перад губернатарам у сувязі з тым, што (як данёс прыходскі праваслаўны свяшчэннік) жонка генерала - каталічка хрысціла дзяцей па рымскака-каліцкаму абраду3.

Самыя вялікія спрэчкі як паміж канфесіямі, так i паміж канфесіямі i царскім урадам адбываліся ў сувязі з пераходамі. За пераход у праваслаўе дзяржава абяцала плаціць грошы (ад 15 да 30 руб. срэбрам) або вызваляць ад крымінальнай адказнасці. Практычна ўсе канфесіі імкнуліся перацягнуць да сябе вернікаў з іншых веравызнанняў, таму мелі месца пераходы не толькі ў праваслаўе, каталіцтва, уніяцтва або пратэстанцтва, але i ў стараверства, а таксама з хрысціянства ў іудаізм, што выклікала асабліва вострую рэакцыю з боку ўрада. Спакушэнне ў нехрысціянскае веравызнанне каралася пазбаўленнем усіх правоў, маёмасці i катаржнымі работамі ў цытадэлях тэрмінам ад 8 да 10 гадоў. Толькі пануючай канфесіі давалася права агітаваць да пераходу4.

Нягледзячы на гэта, выпадкі змены хрысціянскай веры на нехрысціянскую працягваліся. У 1818 г., напрыклад, улады выявілі ў мястэчку Лёзна некалькі былых хрысціянак, якія паддаліся спакушэнню з боку яўрэяў i перайшлі ў іудаізм5.

Змены веравызнання былі звязаны i з недахопам царкоўных будынкаў. Таму пры неабходнасці (хрышчэнне дзіцяці, пахаванне) вернікі вымушаны былі звяртацца ў суседнія храмы, якія неабавязкова адносіліся да ix канфесіі. Дзеці католікаў, ахрышчаныя ва уніяцкай царкве (што было дазволена Папам Рымскім), траплялі ў яе метрычныя кнігі ўжо як уніяты. Праваслаўныя ў некаторых мясцовасцях Віленскай губерні з-за недахопу праваслаўных храмаў пераходзілі ў стараверства.

Пераходы адбываліся не толькі па ініцыятыве царскага ўрада або вышэйшага духавенства, але i добраахвотна, калі па прыватных абставінах чалавеку неабходна было змяніць веру. Так, на працягу 1844-1852 гг. у дамініканскім кляштары г. Навагрудка, з дазволу міністра ўнутраных спраў, был i ахрышча-ны шэсць татарак-мусульманак, якія збіраліся выйсці замуж за хрысціян6.

____________

1 Климов Н.Ф. Постановление по делам православной церкви и духовенства в царствование императрицы Екатерины II. Вып.1. СПб., 1902. С.80, 81.

2 Белоголов И. Акты и документы, относящиеся к устройству и управлению римско-католической церкви в России. Пг., 1915. Т.1, С.288-291.

3НГАБ у Мінску, ф.1297, воп.1, спр.18401, арк.1, 5.

4РДГА у С.-Пецярбургу, ф.821, воп.150, спр.801, арк.1, адв., 3 адв., 4-6, 9 адв.

5РДГА у С.-Пецярбургу, ф.1282, воп.2, спр.200, арк.1, 3.

6Канфесіі на Беларусі (канец XVIII-XX ст.). С.149.

72

Вядомы таксама факт, калі два яўрэі г. Беліцы, якія жадалі карыстацца пра­вамі мяшчан хрысціян, добраахвотна перайшлі ў стараверства1.

Змешаныя шлюбы, пераходы з аднаго веравызнання ў іншае выклікалі скаргі і ўзаемныя папрокі духавенства розных канфесій. Сярод насельніцтва гэта прыводзіла не толькі да скаргаў, але часам да боек. Напрык-лад, у 1833 г., як пісаў обер-пракурору Свяцейшага Сінода полацкі праваслаўны епіскап Смарагд, калі на кірмаш у мястэчку сабраліся мужыкі, якія перайшлі ў праваслаўе, так i уніяты:"... апошнія пачалі называць першых пярэваратнямі, а першыя называлі сябе рускімі, пачалі біць уніятаў, называючы ix палякамі бязглуздымі"2.

Лёгкасць пераходаў, калі жыхары адной вёскі (асабліва ў канцы XVIII -самым пачатку XIX ст.) добраахвотна маглі за кароткі час перайсці ў праваслаўе, вярнуцца зноў ва уніяцтва, а потым перайсці ў каталіцызм, i пры гэтым заставаліся той жа царкоўны будынак i святар, прыводзіла да сцірання адрозненняў паміж асноўнымі канфесіямі ў Беларусі. Гэта было праявай індыферэнтнасці вернікаў у рэлігійным жыцці, абумоўленай ix непісьменнасцю i слабай адукаванасцю святароў.

Нацыянальная палітыка.Імкнучыся ідэалагічна абгрунтаваць далучэнне Беларусі i Літвы, царскі ўрад трактаваў ix як "старажытныя рускія землі, насе­ления рускімі" праваслаўнымі жыхарамі. Кацярына II неаднаразова падкрэслівала, што, далучыўшы Беларусь да Расіі, яна не захапіла ніводнага ка-

_________________

1 Собрание постановлений по части раскола. СПб., 1875. С.241.

2Шавельский Т. Последнее возсоединение с православной церковью униатов Белорусской епархии (1833-1839 гг.). СПб., 1910. С.12 (прил.).

73

валка польскай зямлі, што "не толькі ў Полацку, але i ва ўсёй Літве ўсе справы ва ўсіх судах у XVII ст. вяліся на рускай мове, што гады адзначаліся ад стварэння (свету. - А.Ф.) па грэцкаму вылічэнню, што цэрквы ix былі звычайна будаваны алтаром наўсход". У іншым месцыянасцвярджала, што "не атрымала ніводнага вяршка польскай зямлі, a ўзяла тое, што самі палякі называюць Чырвонай Русею. Што тычыцца Літвы, дык яна ніколі не была Польшчай"1. Падобным чынам выказваліся і вышэйшыя царскія чыноўнікі. Граф Безбародзька, напрыклад, даводзіў вярхоўнаму правіцелю Літвы князю М. Рэпніну, што "сяляне ў Літве i ў нас адну мову i звычаі ў суседстве маюць"2. Пачынаючы вывучаць тэрыторыю, расійскія даследчыкі ў канцы XVIII -пачатку XIX ст. адзначалі, што ў Беларусі i Літве жылі "палякі i літва, рымска-каталіцкага закона, з якіх малая колькасць грэчаскага веравызнання, іншыя уніяты", расіяне, латышы, татары i яўрэі3. Вызначэнне нацыянальнай прыналежнасці адукаванага чалавека было ў той час звязана з дзяржавай, канфесіяй i тэрыторыяй, дзе нарадзіўся. Рэч Паспалітая інакш называлася "Польшчай", таму жыхароў на ўсёй тэрыторыі гэтай былой дзяржавы нярэдка вызначалі як "палякаў". Насельніцтва былога Вялікага княства Літоўскага лічылася "літоўскім". 3 іншага боку, "літоўцамі" называлі жыхароў "Літвы", даякой адносілі тэрыторыю Міншчыны, Віленшчыны i Гродзеншчыны. Тэрмін "беларусы" ўжывалі да насельніцтва "Беларусі", пад якой разу­мелі толькі Віцебшчыну i Магілёўшчыну.

Шляхта Беларусі i Літвы вызначала сваю нацыянальную прыналежнасць як "польскую". Яна не вылучала сябе з польскай культуры i карысталася польскай мовай. Такая самаідэнтыфікацыя шляхты ўзмацнілася ў час падзелаў Рэчы Паспалітай i далучэння да Расійскай імперыі. Яна старалася адрозніваць сябе ад рускіх чыноўнікаў, вайскоўцаў, новых землеўладальнікаў. У меншай ступені гэта тычылася магнатаў, якія (як i руская арыстакратыя) былі даволі касмапалітычнымі, імкнуліся даеўрапейскай культуры і карысталіся французскай мовай.

3 канца XVI 11 ст. у фармул ярных спісах чыноўнікаў, духавенства была графа: "якой нацыі". Ураджэнцы Беларусі адказвалі - "беларускай", a Літвы - літоўскай". I калі этнічных літоўцаў на Ковеншчыне звалі "жмудзінамі", то на Віленшчыне i Гродзеншчыне - "літоўцамі". Так называлі на гэтай тэрыторыі i беларусаў. Напрыклад, у спісе чыноўнікаў-базыльян Віленскай уніяцкай мітрапаліцкай епархіі за 1815 г. чатыры чалавекі назваліся "ўраджэнцамі літоўскімі", 14 - аднеслі сябе да "літоўскай нацыі", два - да "польскай", адзін – да "беларускай", адзін - "ураджэнец валынскі" i адзін - "ураджэнец самагіцкі"4.

Нацыянальнае самавызначэнне было абцяжарана канфесіянальным аспектам. Парэлігійнаму крытэрыю католікаў i уніятаў называлі "палякамі", а праваслаўных i старавераў - "рускімі". Пры змяненні веравызначэння мяняліся прозвішчаі нацыянальная прыналежнасць чалавека. Асабліва яскрава гэта назіралася пры пераходах з нехрысціянскіх канфесій у хрысціянскія і наадварот. У чэрвені 1820 г., напрыклад, у парафіяльным касцёле мястэчка

__________________

1 ЦьвікевічА. "Западно-руссизм". Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX - пачатку ХХв. С.Ю.

2 Там жа. С 11.

3 Плещеева. Обозрение Российской империи в нынешнем ея новоустроенном состоянии. СПб., 1790. С.95,96; Зябловскій Е. Землеописание Российской империи для всех состояний. СП6., 1810. С.89,115.

4 Описание документов архива западно-русских униатских митрополитов. 1701-1839. СПб. 1907.Т.2. С.695.

74

 

Ула прыняў каталіцтва рабін Маісей Шнеерсон, які пры хрышчэнні атры-маў імя Ляон Юлевіч. У сувязі з пераходам у 1818 г. з каталіцтва ў іудаізм Людвіка Кестовіч стала Дворай Абрамавай1.

Пра нацыянальнае самавызначэнне ў першай палове XIX ст. непісьменнага сялянства гаварыць не даводзіцца. Сяляне часцей за ўсё называлі сябе "тутэйшымі", або "мужыкамі", і даволі скептычна ставіліся да спроб вызначаць ix як рускіх ці беларусаў2.

У акрэслены перыяд царскі ўрад яшчэ не праводзіў мэтанакіраванай палітыкі русіфікацыі ў беларуска-літоўскіх губернях. Для ажыццяўлення русіфікацыі патрабавалася значна большая колькасць рускіх чыноўнікаў, настаўнікаў з добрым валоданнем рускай мовай, праваслаўных святароў i манахаў для місіянерскай дзейнасці. Такіх людзей не хапала i ва ўнутраных губер­нях імперыі. Да таго ж у гэты час Расія вяла бясконцыя войны, таму вырашэнне нацыянальных праблем у вызначаны перыяд царскі ўрад пускаў у асноўным на самацёк.

Абмежаванні ўводзіліся толькі ў адносінах да аднаго народа - яўрэяў. У часы Рэчы Паспалітай яўрэі не былі запрыгонены i не атрымалі права сяліцца на зямлі. У выніку гэтага яны прывыклі пастаянна перамяшчацца i займацца часовай дзейнасцю. Гэта з'ява супярэчыла парадкам у Расійскай дзяржаве, дзе ўсе саслоўі рэгістраваліся i пражывалі ў адным канкрэтным месцы. Асноўная частка яўрэйскага насельніцтва жыла ў гарадах i таму запісвалася у лік мяшчан або купцоў. Каб забяспечыць паступленне падаткаў, урад пакінуў кагал у якасці органа абшчыннага яўрэйскага самакіравання.

Царскія ўлады імкнуліся зберагчы інтарэсы свайго карэннага насельніцтва. Калі яўрэйскія купцы пачалі канкурыраваць з маскоўскімі, то Кацярына II указам ад 23 снежня 1791 г. забараніла яўрэям запісвацца ў купецтва ва ўнутраных расійскіх гарадах. Яўрэі атрымалі дазвол жыць толькі у i Беларусі i Наварасійскім краі. 3 гэтага указа пачалося фарміраванне "мяжь. аселасці" яўрэйскага насельніцтва3.

Новы закон - "Палажэнне аб уладкаванні яўрэяў" ад 9 снежня 1804 г. - захоўваў мяжу аселасці, адмяняў падвоены падатак з фабрыкантаў, рамеснікаў i землеўладальнікаў. Выбарчыя пасады ў гарадскім самакіраванні, было дазволена займаць толькі адукаваным яўрэям, якія ведалі рускую, польскую або нямецкую мову. Па гандлёвых справах яўрэі маглі прыяз-джаць ва ўнутраныя губерні, але толькі па асобных пашпартах. "Палажэн­не..." прадугледжвала новую дыскрымінацыйную меру - ссяленне да 1 студзеня 1808 г. яўрэйскага сельскага насельніцтва ў гарады i мястэчкі. Гэта акцыя мела цяжкія наступствы для яўрэяў, паколькі многія з ix гублялі сродкі для існавання (арэнду зямлі, корчмаў i т.д.). Пастаўленыя ў безвыходнае становішча, некаторыя яўрэйскія сем'і з Магілёўскай, Віцебскай губерня; прасілі перасяліць ix у Наварасійскі край для заняткаў земляробства, у многія распрадавалі маёмасць i выязджалі тайна4. Але i ў дадзеным выпадк; палітыка ўрада, як вынікае з вышэйсказанага, абмяжоўвала хутчэй саслоўныя, а не нацыянальныя правы.

______________

1 НГАБ у Мінску, ф.1781, воп.З, спр.51, арк.101; РДГА у С.-Пецярбургу, ф.821, воп.15 спр.801,арк.9адв.

2Богданович А.Е. Пережитки древнего миросозерцания у белорусов. Гродно, 1895. С.5.

3КлиерД. Значение евреев Белоруссии в истории еврейского народа Российской имперга (1772-1855) // Наш радавод. Кн.4 (Частка 3). Гродна, 1992. С.610,611.

4Канделъ Ф. Очерки времен и событий. 4.2. С.12,23,24, 27,88,89.

75

На працягу 1772 - 1825 гг. канфесіянальная і нацыянальная палітыка царскага ўрада ў беларуска-літоўскіх губернях не была выразна акрэслена. Канкрэтныя праявы гэтай палітыкі мяняліся ў залежнасці ад патрабаванняў часу або суб'ектыўнага меркавання імператараў. Аднак нязменнай заставалася яе сутнасць: замацаванне Расіі на новадалучаных землях, усталяванне пануючай ролі праваслаўя на гэтай тэрыторыі, падпарадкаванне ўсіх катэгорый мясцовага насельніцтва ўладзе расійскіх імператараў.


<== previous lecture | next lecture ==>
Новыя органы i рэжым улады | Вайна 1812 г. i Беларусь
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 1.465 s.