|
Вайна 1812 г. i БеларусьDate: 2015-10-07; view: 610. Галоўнымі прычынамі вайны 1812 г. былі канфлікты паміж Францыяй i Расіяй з-за кантынентальнай блакады Англіі i сутыкненне прэтэнзій Напалеона на сусветнае панаванне з імкненнямі царызму да еўрапейскай гегемоне. 3 прычыны разрыву традыцыйных сувязей з Англіяй знешні гандаль Расіі за 1808 - 1812 гг. скараціўся на 43 %. Блакада разладзіла фінансавую сістэму. Ужо з 1809 г. бюджэтны дэфіцыт узрос у параўнанні з 1801 г. з 12,2 млн да 157,5 млн руб., амаль у 13 разоў1. Царскі ўрад нават патураў кант-рабанднаму гандлю з Англіяй, а 31 снежня 1810 г. прыняў забароны на тавары, "увазныя па сушы", што ўдарыла галоўным чынам па французскім гандлі. Напалеон расцаніў гэтаяк парушэнне ўмоў Тыльзіцкага дагавора 1807 г.2 Акрамя таго, згодна з гэтым дагаворам, Напалеон стварыў з польскіх зямель, якія належалі Прусіі, Вялікае герцагства Варшаўскае - у якасці свайго плацдарма на выпадак вайны з Расіяй. Ён пагражаў Аляксандру I, што гатовы аднавіць Польшчу ў межах 1772 г. Такія пагрозы абвастрылі расійска-французскія адносіны, тым болыш што i царызм жадаў далучыць да Расіі не толькі Варшаўскае герцагства, але i ўсе землі былой Рэчы Паспалітай. Аляксандр I выказваў намеры "даць канстытуцыю i асобнае палажэнне Польскаму каралеўству, далучыўшы гэты тытул да кароны Расіі". Імператар лічыў неабходным пачаць выкананне гэтага праекта з правінцый, якія належаць Расіі, "прыняўшы тытул Вялікага герцага Літоўскага"3. Каб аслабіць саюзніцу Напалеона Аўстрыйскую імперыю, Аляксандр I прапанаваў ідэю "ўсталявання славянскага царства" для народаў Балкан. Сутыкнуліся расійска-французскія інтарэсы i на Блізкім Усходзе. Царызм імкнуўся да захо-пу Канстанцінопаля, а Напалеон жадаў зберагчы Турцыю ў процівагу Расіі4. К пачатку 1810 г. адносіны паміж Францыяй i Расіяй абвастрыліся i яны пачалі рыхтавацца да новай вайны. Узрос ваенны бюджэт Францыі, яе войска папоўнілася навабранцамі: 12(24) лютага 1812 г. Напалеон заключыў дагавор з Прусіяй, а 2(14) сакавіка - з Аўстрыяй. Прусія абавязалася даць яму 20 тыс. салдат, Аўстрыя - 30 тыс. Армія Варшаўскага герцагства ўжо ў сакавіку 1811 г. налічвала 60 тыс. чалавек. Супраць Расіі Напалеон, такім чынам, здолеў выставіць 647 158 чалавек войска i 1372 гарматы5. Таксама павялічыліся i ваенныя выдаткі Расіі, якія склалі ў 1811 г. 113,7 млн руб. (і гэта толькі на сухапутныя войскі). У жніўні 1810 г. было вырашана пабудаваць ваенныя цытадэлі ў Бабруйску i Дынабургу i ваенны лагер каля Дрысы, а каля Барысава - масты праз Бярэзіну. Расійскае ___________ 1 Злотников М.Ф. Континентальная блокада и Россия. М.; Л., 1966. С.339. 2Троицкий НА. 1812 великий год России. М, 1988. С.ЗО. 3 Беседы и частная переписка между императором Александром I и кн. Адамом Чарторыйским. СПб., 1912. С.107. 4 Троицкий Н.А. 1812 великий год России. С.29, 31. 5Там жа. С.35, 36, 48. 76 войска на заходняй мяжы імперыі складалася з трох армій i трох асобных карпусоў. Першая Заходняя армія на чале з ваенным міністрам М. Барклаем дэ Толі, налічвала 120,2 тыс. чалавек i 580 гармат. Яна дыслацыравалася ў раёне Вільні і прыкрывала пецярбургскі кірунак. Другая Заходняя армія (49,4 тыс. чалавек i 180 гармат) знаходзілася каля Беластока i засланяла маскоўскі напрамак. Яе камандзірам быў генерал ад інфантэрыі князь П. Баграціён. Трэцяя Заходняя армія (44,2 тыс. чалавек i 168 гармат) на чале з генералам ад кавалерыі А. Тармасавым знаходзілася каля г.Луцка i закрывала кіеўскі напрамак. Акрамя таго, пад Рыгай знаходзіўся асобны корпус генерал-лейтэнанта I. Эсена (38,1 тыс. чалавек), каля Тарапца - рэзервовы корпус генерал-ад'ютанта Я. Мелера-Закамельскага (27,5 тыс. чалавек) i войскі генерал-лейтэнанта Ф. Эртэля (37,5 тыс. чалавек)1. Адступленне расійскіх армій і баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1812 г.10 (22) чэрвеня 1812 г. Напалеон прыбыў у Вілкавішкі (Літва), дзе паведаміў сваім салдатам аб пачатку вайны. У ноч на 12(24) чэрвеня пачалася пераправа войскаў праз Неман. Адразу быў заняты г. Коўна. Вечарам аб пачатку вайны даведаўся Аляксандр I, які знаходзіўся ў Вільні. 13 (25) чэрвеня 1812 г. цар падпісаў маніфест аб пачатку вайны з Францыяй i адбыў у Свянцяны. Барклай дэ Толі, удакладніўшы колькасць войскаў праціўніка, праз тры дні пачаў адступленне ў напрамку Свянцян. 16 (28) чэрвеня практычна праз гадзіну пасля адыходу з Вільні апошніх расійскіх войскаў у горад увайшла французская дывізія Бруйера. У той жа дзень сюды прыехаў і Напалеон. 3 Гродзенскай губерні і Беластоцкай вобласці пачалася эвакуацыя казённай маёмасці, архіваў, зброі, ад'язджалі рускія чыноўнікі. 16 (28) чэрвеня Гродна пакінулі казакі генерала М.Платава, якія прыкрывалі 2-ю Заходнюю армію. Яны адступілі праз Шчучын на Ліду. У Гродна ўвайшла польская кавалерыя князя Ю.Панятоўскага, якая ваявала ў складзе напалеонаўскіх войскаў. 17 (29) чэрвеня 2-я армія Баграціёна выступіла з Ваўкавыска праз На-вагрудак у напрамку Мінска з мэтай злучэння з 1-й арміяй. Яна адыходзіла з баямі i сутычкамі каля вёсак Бароны, Закрэўшчына, Гудзевічы, мястэчак Вішнева i Карэлічы. Каля мястэчка Мір 27-28 чэрвеня (9-10 ліпеня) казакі генерала Платава зрабілі засаду, у якую трапілі тры палкі польскай дывізіі Ражнецкага. Эвакуацыя казённай маёмасці, архіўных спраў, казны з Мінска пачалася запознена - толькі 24 чэрвеня (6 ліпеня). Праваслаўнае духавенства горада начале з архірэем Серафімам, забраўшы царкоўныя каштоўнасці, выехала ў Смаленск. Губернатар П.Добрынскі з чыноўнікамі накіраваўся ў Барысаў, а потым у Рэчыцу. 26 чэрвеня (8 ліпеня) войскі французскага маршала Л. Даву занялі Мінск2. 1 (13) ліпеня П. Баграціён у Слуцку даведаўся, што маршал Даву з Мінска накіраваўся ў напрамку Барысава. Гэта перакрывала шлях 2-й арміі на Віцебск, дзе планавалася злучэнне расійскіх армій. Баграціён накіраваў войска праз Нясвіж-Слуцк-Бабруйск на Магілёў. 3(15) ліпеня каля мястэчка Раманава яго казакі ўступілі ў бой з французскай конніцай, у выніку якога былі знішчаны два палкі непрыяцеля. ______________ 1 Троицкий Н.А. 1812 великий год России. С.37, 63. 2 Краснянский ВТ. Минский департамент Великого княжества Литовского. СПб., 1902. 77 1-я расійская армія прайшла праз Свянцяны да Дрысенскага лагера, дзе была ўжо 26 чэрвеня (8 ліпеня). Але агляд лагера паказаў, што ён не закрые шлях ні на Пецярбург, ні на Маскву. 3(15 ліпеня) Барклай дэ Толі выступіў з Дрысы да Віцебска. 13 (25) ліпеня 2-гі пяхотны корпус начале з генералам Остэрманам-Талстым уступіў у бой з французскай кавалерыяй каля мястэчка Астроўна. На наступны дзень расійскія войскі стрымлівалі націск французаў каля в. Кукавячына. Пераканаўшыся ў немагчьшасці злучыцца ў Віцебску з Баграціёнам, Барклай дэ Толі загадаў войску адыходзіць да Смаленска, куды павіннабыла прыбыць i 2-я расійская армія. Надзеі Напалеона на генеральную бітву пад Віцебскам, таксама як i пад Вільняй, не спраўдзіліся. I ён вырашыў ісці на Маскву. Пераправіўшыся каля Бабруйска праз Бярэзіну, войска Баграціёна накіравалася да Магілёва, аднак 8 (20) ліпеня маршал Даву заняў горад. Праз некалькі дзён каля в. Салтанаўка i мястэчка Дашкаўка (паблізу Магілёва) адбыліся баі. Расійскаму ар'ергарду пад камандаваннем генерала М. Раеўскага ўдалося затрымаць французаў, што дазволіла Баграціёну з асноўнымі сіламі пераправіцца каля Новага Быхава праз Дняпро. Затым 2-я армія праз Чэрыкаў i Мсціслаў адышла да Смаленска. У тыя ж дні 3-я армія генерала Тармасава пачала наступление на поўнач i ўступіла ў Гродзенскую губерню. 15 (27) ліпеня яна атакавала праціўніка каля Кобрына, дзе знаходзіліся саксонскія войскі на чале з генералам Кленгелем. У ходзе бою ён быў захоплены ў палон. Затым расійскія войскі занялі Пружаны. Супраць арміі Тармасава выступілі аб'яднаныя сілы саксонскага корпуса Ж. Рэнье i аўстрыйскага корпуса К. Шварцэнберга. 31 ліпеня (12 жніўня) адбыўся бой пад Гарадзечна. Улічваючы перавагу сіл непрыяцеля, А.Тармасаў адступіў у Валынскую губерню. У Віцебскай губерні расійскаму корпусу графа П.Вітгенштэйна, які павінен быў дзейнічаць у тыле французскай арміі i ахоўваць шляхі да Пе-цярбурга, супрацьстаялі 2-гі французскі корпус маршала Ш.Н. Удзіно i 6-ты - маршала Л. Гув'ен Сен-Cipa, якія ўтрымлівалі правы бераг Дзвіны, прыкрывалі Віцебск i шляхі зносін з Вільняй. Для прыкрыцця Мінска i Магілёва i нейтралізацыі незахопленай Бабруйскай крэпасці Напалеон вы-дзеліў дывізію генерала Я. Дамброўскага. Армію Тармасава стрымлівалі саксонскі корпус Рэнье i аўстрыйскі - Шварцэнберга. Утварэнне новых органаў улады.Газета "Kurier Litewski" ад 8 i 10 ліпеня 1812г. паведамляла, што Вільня вельмі ўрачыста сустракала Напалеона. Аднак французскі пасол у Расіі А.Каленкур засведчыў, што імператар быў незадаволены сустрэчай: відныя літоўцы пазбягалі яго, ніхто не прадстаўляўся, як ні стараліся зрабіць гэта палякі, што прыбылі разам з арміяй. Наогул аб жыхарах Літвы склалася ўражанне, што "яны занадта холадна ад-носяцца да гюльскай справы, былі мала схільныя да ахвяраў i вельмі незада-воленыя абмежаваннямі, звязанымі з вайной"1. Аднак ўсё ж значная частка літоўска-беларускай шляхты спадзявалася на аднаўленне пры дапамозе Напалеона Польшчы ў межах 1772г. Пры адступленні расійскіх войскаў у гарадах Літвы i Беларусі ствараліся часовыя саветы або камітэты для аховы правіянцкіх крамаў i грамадскага парадку. Яны ж клапаціліся, каб гэтыя крамы былі захаваны, нягледзячы на загады расійскіх улад. Так, часовы савет у Мінску пастараўся, каб правіянцкія крамы горада (у ix знаходзілася каля 300 тыс. фунтаў мукі, вялікая колькасць аўса, 1,5 тыс. фунтаў пораху, маёмасць для лазарэтаў) не былі спалены. Часовая камісія Пінска затрымала эвакуацыю казённых рэчаў i грошай, якія потым былі перададзены французам2. Па меры акупацыі тэрыторыі Беларусі назмену расійскай адміністрацыі прыходзіла французская. 22 чэрвеня (4 ліпеня) прызначаны Ж. Банапартам ___________ 1 Коленкур А. Мемуары. Поход Наполеона в Россию. М., 1943. С.93. 2Краснянский В.Г. Минский департамент Великого княжества Литовского. С.7, 8. 78 гродзенскім губернатарам генерал Ражнецкі сабраў у Гродне канфедэра-цыю, савет якой утварыў чатыры аддзелы: правіянцкі, паліцэйскі, фінанса-вы i палітычны. Ад Савета канфедэрацыі залежала кіраванне ўсёй губерні. Ён падтрымліваў адносіны з французскім камандаваннем па пытаннях збору правіянту i стварэння лазарэтаў, аднак праіснаваў усяго 15 дзён. У сувязі са стварэннем часовага ўрада Савет быў скасаваны1. У французскай арміі шырока распаўсюдзілася марадзёрства. 3 гэтай прычыны Напалеон, знаходзячыся ў Глыбокім, 8 (20) ліпеня загадаў салдат, вінаватых у рабаванні жыхароў, судзіць i расстрэльваць. У Магілёве за рабаўніцтва былі расстраляны чатыры салдаты2. Аднак спыніць марадзёрства не ўдалося. Указам Напалеона ад 19 чэрвеня (1 ліпеня) 1812 г. быў створаны Часовы ўрад Вялікага княства Літоўскага. Яго кампетэнцыя распаўсюджвалася на Віленскую, Гродзенскую, Мінскую i Беластоцкую губерні. У рад складаўся з пяці членаў i генеральнага сакратара. Камісіі Часовага ўрада было даверана кіраванне фінансамі краю, дастаўкай правіянту, арганізацыя мясцовага апалчэння i паліцэйскіх фарміраванняў. Таксама былі створаны губернскія падпарадкаваныя камісіі Часовага ўрада3. Члены ўрада былі i старшынямі камітэтаў: харчавання i магазінаў - Ст. Солтан; паліцыі - К. Прозар; фінансаў - Ю. Серакоўскі; ваеннага - князь А. Сапега; судовага - граф Ф. Ельскі; унутраных спраў - граф А. Патоцкі; народнай асветы i рэлігіі - рэктар Віленскага універсітэта Я. Снядэцкі; сакратаром - Ю. Касакоўскі. Пры Часовым урадзе знаходзіўся французскі імперскі камісар Л. Біньён. Праз два тыдні пасля ўказу губерні былі перайменаваны ў дэпартаменты, a губернскія камісіі заменены адміністрацыяй дэпартаментаў, на чале якіх былі пастаўлены французскія губернатары i інтэнданты. Паветы перайменавалі ў падпрэфектуры. Ix камісіі павінны былі выконваць усе загады французскіх военачальнікаў. Падпрэфектуры дзяліліся на дыстрыкты, а тыя - на кантоны. Акрамя таго, існавала i сельская адміністрацыя. Гарады кіраваліся муніцыпалітэтамі, якія былі падпарадкаваны падпрэфектам. Віцебская i Магілёўская губерні не былі падпарадкаваны Часоваму ўраду, імі кіраваў ваенны губернатар А. Шарпанцье. Адным з першых дакументаў, што прыняў Часовы ўрад, быў Акт аб далучэнні Вялікага княства Літоўскага да Генеральнай канфедэрацыі Полынчы, утворанай 16(28) чэрвеня ў Варшаве. Яго абвясцілі 2(14) ліпеня ў кафедральным саборы Вільні. Гэтым актам выяўлялася імкненне "злучыць у адзінае палітычнае цэлае скасаваныя часткі Польшчы i Вялікага княства Літоўскага i вярнуць старажытнай Айчыне нашай волю i ўладанні". Неўзабаве Часовы ўрад прыняў правілы аб сейміках для выбрання паслоў на сейм варшаўскай Генеральнай канфедэрацыі. У час выбарчых сеймікаў павінна была працягвацца падпіска аб далучэнні да акта Генеральнай канфедэрацыі4. Статут ВКЛ 1588 г. i часовыя правілы, прынятыя ўрадам 29 чэрвеня (11 ліпеня), ляглі ў аснову судаводства ў дэпартаментах. У губернях былі заснаваны галоўныя суды, у паветах - павятовыя для разгляду крымінальных ____________ 1 Орловский Е.Ф. Гродненская губерния в 1812 г. Гродно, 1912. С.20, 22, 24. 2 Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси. Вильно, 1867. Т.2. С. XXXV. 3 Сборник императорского русского исторического общества (далей - СИРИО). СПб., 1909.Т.128. С.133. 4 Виленский временник. Кн. IV. 4.2. Вильно, 1913. С.21. 79 i грамадзянскіх спраў. Палітычныя злачынствы разглядаліся спецыяльнай камісіяй, якая знаходзілася ў Мінску. Асобныя ваеннаследчыя камісіі займаліся злачынствамі, учыненымі французскімі салдатамі. Для правядзення фінансавых разлікаў ураду неабходна было прывесці ў парадак фашовую сістэму. Да вайны ў беларуска-літоўскіх губернях карысталіся ў асноўным папяровымі асігнацыямі, курс якіх пастаянна падаў. 3 прыходам французскіх войскаў на тэрыторыі краю пачалі хадзіць грошы розных краін. Таму было вырашана за асноўную манетную адзінку прыняць спачатку толькі польскі злоты, a пазней - i французскі франк. Так, за залаты галандскі чырвонец давалі 20 злотых, за срэбны рускі рубель - 6 злотых i 20 грошаў, за французскі напалеандор у 40 франкаў - 64 злотыя i г.д. 4 рублі асігнацыямі был i прыраўняны да 1 рубля срэбрам1. Акупацыйны рэжым.Кожны акупацыйны рэжым у першую чаргу клапоціцца аб патрэбах сваей арміі, мала звяртаючы ўвагі на мясцовае насельніцтва. Французскай арміі патрэбны былі афіцэры i салдаты, харчаванне, коні i фураж. Стварэнне войска i збор правіянту сталі асноўным кірункам дзейнасці Часовага ўрада ВКЛ. Указам Напалеона ад 19 чэрвеня (1 ліпеня) было аб'яўлена аб стварэнні пяці пяхотных палкоў на чале з А.Хадкевічам, К.Тызенгаўзам, А.Біспінгам, К.Пжэздзецкім i С.Чапскім i палка стральцоў пад камандаваннем Ю.Касакоўскага. Палкі павінны былі фарміравацца за кошт саміх палкоўнікаў. Нягледзячы на матэрыяльныя i арганізацыйныя складанасці, удалося сфарміраваць для французскай арміі полк лёгкаконнай гвардыі, шэсць палкоў пяхоты, полк стральцоў агульнай колькасцю каля 15 тыс. чалавек. Але гэта не задаволіла Напалеона2. Паводле указу Часовага ўрада ад 13 (25) ліпеня Віленскі дэпартамент павінен быў прадставіць 3 тыс. рэкрутаў, Мінскі - 3 тыс., Гродзенскі - 2,5 тыс., Беластоцкі - 1,5 тыс. Нягледзячы на зваротурада да сялян, у якім абяцалася, што тэрмін службы будзе тодькі шэсць гадоў i за яе будуць плаціць грошы, у рэкруты паступалі слаба. У болыпасці выпадкаў сяляне супраціўляліся набору ў войска. I самі памешчыкі не былі зацікаўлены ў тым, каб аддаць сваіх лепшых прыгонных. У такіх умовах урад вымушаны быў адпраўляць у войска нават марадзёраў з Варшаўскага герцагства i дэзерціраў з расійскай арміі3. Для абароны насельніцтва ад марадзёраў у паветах пачалі ствараць жан-дармерыю, a ў буйных гарадах - народную гвардыю. Яны павінны былі выконваць паліцэйскую службу, аказваць узброеную дапамогу адміністрацыі, затрымліваць бадзяг, марадзёраў i дэзерціраў4. Афіцэры i валанцёры ў жан-дармерыю i народную гвардыю набіраліся з шляхты шляхам прымусовай мабілізацыі ва ўзросце ад 19 да 38 гадоў. Начальнік галоўнага штаба французскай арміі Берцье прызначыў у кожны дэпартамент камендантаў, якім былі падпарадкаваны народная гвардыя, жандармерыя i мясцовыя войскі5. Стварэнне народнай гвардыі і жандармерыі ішло марудна. У Мінску, напрыклад, гвардыя так i не была створана, а корпус жандараў складаўся толькі з 70 чалавек (замест 107) на чале з ігуменскім павятовым ______________ 1Акты, издаваемые Виленскою комиссией) для разбора древних актов. Вильно, 1912. Т.37. С.ХХХII. 2 Zarys dziejów wojskowości Polskiej do roku 1864, m.2. Warszawa, 1966. S.343. 3Военский К. Вильна в 1812 г. С. 16. 4 Skowroniek J. Z magnackiego gniazda. Warszawa, 1992. S.7 297; Виленский временник. Kh.V. 4.2. С.ЗЗ. 5Виленский временник. Kh.V. 4.2. С.32. 80 маршалкам Л.Ашторпам. У Магілёве ў народную гвардию ўступілі 400 шляхціцаў1. Каб павялічыць набор у корпус жандараў, у кастрычніку быў вызначаны новы ўзрост уступаючых - ад 18 да 50 гадоў, акрамя таго, устанаўлівалася плата па 1 злотаму за дзень службы. Часовы ўрад заклікаў таксама ўсіх гарадскіх абывацеляў, домаўладальнікаў, купцоў i рамізнікаў такога ж узросту ўступаць у народную гвардыю2. Усяго за час дзейнасці Часовага ўрада ВКЛ было сабрана 5600 павятовых жандараў i 1400 чалавек народнай гвардыі3. Адной з найважнейшых функцый Часовага ўрада з'яўлялася пастаўка харчавання i фуражу для французскай арміі. Напалеон абвясціў аб рэквізіцыях, неабходных для папаўнення запасаў фуражу i харчавання. 3 беларуска-літоўскіх губерняў павінны былі сабраць 3 млн пудоў жыта, 1,5 млн чвэрцяў аўса, 2,5 млн пудоў сена, 2,5 млн пудоў саломы i 60 тыс. галоў рагатай жывёлы4. Устаноўленыя аб'ёмы паставак былі непасільныя для насельніцтва. Так, Барысаўскі павет, у якім абкладаннга падлягалі 46 590 душ, павінен быў паставіць 2306 бочак жытняй мукі, 415 бочак ячнай крупы, 4604 бочкі аўса, 53 316 пудоў сена i саломы, 14 526 гарнцаў гарэлкі, 875 пудоў солі5. Зборы правіянту з насельніцтва суправаджаліся пагрозамі з боку французскіх улад. Так, у патрабаваннях да віцебскага магістрата ваенны губернатар Шарпанцье пагражаў, што "калі праз дзве гадзіны не будзе дастаўлена на бойню патрабуемая ад горада жывёла, горад падвергнецца ваеннай экзекуцыі"6. Каб папоўніць казну, Часовы ўрад у ліпені абавязаў насельніцтва да ся-рэдзіны жніўня выплаціць усе нядоімкі па падатках, устаноўленых расійскімі ўладамі. Было абкладзена падаткамі i духавенства: пэўнымі сумамі ў залатых чырвонцах, у залежнасці ад пасады i працэнтным зборам ад прыбытку7. Насельніцтва некаторых мясцовасцей абкладалася кантрыбуцыямі. Напрыклад, па патрабаванню мінскага губернатара Бранікоўскага жыхары мястэчка Глыбокае павінны былі выплаціць 24 тыс. франкаў кантрыбуцыі8. 25 ліпеня Часовы ўрад загадаў падпрэфектам прыняць на сябе кіраўніцтва ўсімі былымі казённымі маёнткамі, а таксама тымі, якія былі пакінуты ix рускімі ўладальнікамі. Для гэтага ствараліся спецыяльныя люстрацыйныя камісіі9. Партызанскі рух. 3 пачаткам ваенных дзеянняў насельніцтва паветаў, праз якія праходзілі расійскія i французскія войскі, хавалася ад ix са сваёй рухомай маёмасцю ў лясах, пазбягаючы рабаўніцтва i гвалту. Прыгонныя сяляне не спяшаліся вяртацца дамоў i пасля адыходу войскаў, не зважаючы ўвагі на загады Часовага ўрада, якія прадпісвалі ім прыступіць да выканання сваіх павіннасцей. Нярэдка яны аб'ядноўваліся ў партызанскія атрады i вы-ступалі як супраць французскіх рабаўнікоў, так i супраць сваіх памешчыкаў. Толькі за верасень 1812 г. першы дэпартамент Мінскага галоўнага суда раз- ______________ 1 Краснянский В.Т. Минский департамент Великого княжества Литовского. С.15; Чистяков С. Борисовны в Могилеве на Днепре. 1811-1812 гг. СПб., 1897. С.128. 2 Акты, издаваемые Виленскою комиссиею для разбора древних актов. Т.37. С. XIX. 3 Zarys dziejów wojskowości Polskiej. S.343. 4 Харкевич В. 1812 г. Березина. СПб., 1893. С.5. 5 Акты, издаваемые Виленскою комиссиею для разбора древних актов. Т.37. С.ХХІ, XXII. 6 Добровольский В.К. Витебская губерния в отечественную войну. Витебск, 1912.СИЗ. 7 Акты, издаваемые Виленскою комиссиею для разбора древних актов. Т.37. С.СХХІХ, XXXI. 8 Краснянский В.Г. Минский департамент Великого княжества Литовского. С.45. 9 Акты, издаваемые Виленскою комиссиею для разбора древних актов. Т.37. С.ХХХІІ. 81 гледзеў 28 крымінальных спраў, сярод якіх 25 - аб выступленні сялян супраць памешчыкаў1. У ліпені 1812 г. сяляне в. Трасцянец Ігуменскага павета забілі свайго пана В.Гласко i членаў яго сям'і (12 чалавек, у тым ліку дзяцей), разрабавалі маёмасць i падзялілі яе між сабою, а забітых спалілі разам з домам. Ігуменскім уладам яны заявілі, што гэта зрабілі французы. Аднак злачынства было раскрыта. Сяляне вёсак Стараселле, Мажаны, Клеўкі, Есьмоны Барысаўскага павета аб'ядналіся ў лесе ў некалькі атрадаў і нападалі на хлебныя магазіны, свірны, кладовыя мясцовых памешчыкаў, рабавалі i палілі ix хаты. Памешчыкі звярнуліся за дапамогай да ваеннага губернатара г. Барысава. У канцы ліпеня сялянскія атрады былі разбіты, a ўдзельнікі выступленняў трапілі пад суд2. Некаторыя партызанскія атрады беларускіх сялян у барацьбе з фран-цузскімі акупантамі ўзаемадзейнічалі з расійскімі войскамі. Да ix ліку належаў атрад М. Маркава, сфарміраваны з сялян в. Жарцы Полацкага павета, якая знаходзілася на нейтральнай паласе паміж корпусам Удзіно i Вітгенш-тэйна. Атрад удзельнічаў у вызваленні Полацка. М.Маркаў i некалькі яго паплечнікаў атрымалі расійскія баявыя ўзнагароды3. Такім чынам, партызанскі рух у Беларусі i Літве меў некаторыя асаблівасці ў параўнанні з захопленай тэрыторыяй цэнтральных губерняў Расіі. Асноўны напрамак дзейнасці мясцовых партызан быў накіраваны не на дапамогу расійскаму войску, a супраць сваіх паноў i марадзёраў. Становішча на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі. Французамі была захоплена не ўся тэрыторыя Беларусі. У Полацкім павеце Віцебскай губерні знаходзіўся расійскі корпус Вітгенштэйна. Не былі заняты Рэчыцкі, Мазырскі паветы, частка Бабруйскага павета Мінскай, Беліцкі павет Магілёўскай губерняў. Асноўнымі абавязкамі мінскага губернатара П. Добрынскага была дастаўка харчавання i фуражу для Бабруйскай крэпасці і 2-га рэзервовага корпуса генерал-лейтэнанта Эртэля, які стаяў у Мазыры. У Мазыры дзейнічала следчая камісія, у якую паступалі справы аб дэзерцірах і розных падазроных асобах. Адрэзаны ад расійскай арміі камендант Бабруйскай крэпасці генерал-маёр Г. Ігпацьеў аб'явіў сябе ваенным губернатарам. У сувязі з выпадкамі непадпарадкавання з боку сялян расійскаму войску ён ад імя Аляксандра 1 загадваў памешчыкам, сялянам і яўрэям Бабруйскага павета вярнуцца дамоў, а чыноўнікам і асобам, якія займалі выбарныя пасады, - да свайго месца працы. За невыкананне загадаў расійскіх улад, а такса-ма за дастаўку французам правіянту і фуражу пагражала смяротнае пака-ранне. У выпадку з'яўлення непрыяцеля жыхары павінны былі хавацца у лясах, а харчовыя запасы знішчаць. Памешчыкам пад пагрозай смяротнай кары забаранялася даваць сялянам зброю. Аб'яўлялася таксама, што ад расійскіх войскаў нікому крыўды не будзе4. У незахопленых паветах Віцебскай губерні праводзіўся рэкруцкі набор, які выклікаў хваляванні. У Полацкім, Гарадзецкім i Невельскім паветах многія сяляне не падпаракоўваліся сваім памешчыкам. Імкненне сялян "да неабмежаванай вольнасці i незалежнасці" расійскія ўлады прыпісвалі ўплывам "непрыяцельскіх войскаў"5. ______________ 1 Отечественная война и русское общество. 1812 г. М., 1912. T.V. C.89. 2 Краснянский ВТ. Минский департамент Великого княжества Литовского. С.45, 50; Отечественная война и русское общество. Т. V. С.89. 3 Гісторыя Беларускай ССР. Т.1. С.463, 464, 469. 4 Отечественная война 1812 г. Отдел 1. T.X1V. СПб., 1910. С.220-222, 227. 5 Отечественная война и русское общество. 1812 г. T.V. C.90,91. 82 Баявыя дзеянні ў Беларусі восенню 1812 г.У верасні-лістападзе 1812 г. тэрыторыя Беларусі зноў стала арэнай баявых дзеянняў асноўных сіл расійскай і французскай армій. Галоўнай мэтай расійскага камандавання ў гэты час з'яўлялася акружэнне i знішчэнне рэшткаў "Вялікай арміі" Напалеона ў раёне верхняга i сярэдняга цячэння ракі Бярэзіны. У цэнтры стратэгічных разлікаў абодвух бакоў апынуўся Барысаў. У пачатку верасня на Валынь перамясцілася Дунайская армія адмірала П.Чычагова i злучылася з 3-й арміяй Тармасава, што забяспечыла ix значную колькасную перавагу над корпусам Шварцэнберга i Рэнье (60 тыс. чалавек супраць 43 тыс.). Аб'яднаныя расійскія арміі пад камандаваннем Чычагова перайшлі ў наступление i 30 верасня (12 кастрычніка) занялі Брэст. 18(30) кастрычніка, па загаду з Пецярбурга, Чычагоў праз Пружаны i Слонім накіраваўся на Мінск, пакінуўшы ў Брэсце вайсковую групу Ф. Остэн-Сакена. Актыўнымі дзеяннямі яна затрымала карпусы Рэнье i Шварцэнберга, што дазволіла Чычагову адарваццаад ix. 1(13) лістапада недалёка ад Стоўбцаў ён пераправіўся праз Нёман. Войскі праціўніка на шляху да Мінска (пераважна польскія) былі разрозненыя i нешматлікія (усяго каля 9 тыс. чалавек). Камандавалі імі Ф.Касецкі, М.Бранікоўскі i Я.Дамб-роўскі. Затрымаць Чычагова яны не змаглі i адступілі да Барысава. 4(16) лістапада расійскія войскі без бою занялі Мінск, дзе захапілі вялікія запасы харчавання, падрыхтаваныя для арміі Напалеона. 9(21) лістапада Чычагоў з боем узяў Барысаў. У пачатку кастрычніка ў раёне Полацка пачаў наступление i корпус П.Вітгенштэйна, павялічаны к гэтаму часу з 15 тыс. да 40 тыс.чалавек. Войскі праціўніка (карпусы Удзіно i Віктора), якія супрацьстаялі яму, налічвалі каля 25 тыс чалавек. Пасля паражэнняў пад Полацкам i Чашнікамі (Лепельскі павет) яны адступілі ў раён мястэчка Чарэя (Сенненскі павет). У пачатку лістапада ў межы Беларусі вярнуліся галоўныя сілы Напалеона, якія адступалі з Масквы па спустошанай Смаленскай дарозе. Колькасць ix у выніку няспынных баёў, страшэннага голаду i холаду скарацілася да 60-70 тыс. чалавек. 3 ix больш за палову былі небаяздольныя. 9(21) лістапада Напалеон пакінуў Оршу i накіраваўся на Барысаў, загадаўшы корпусу Удзіно заняць мястэчка Бобр, выйсці ў авангард французскай арміі i выбіць Чычагова з Барысава. Корпус Віктора атрымаў задание перакрыць шлях войску Вітгенштэйна, якое з Лепельскага павета накіроўвалася на злучэнне з Чычаговым. Гэтыя загады Удзіно i Віктор выканалі. Войскі Напалеона непасрэдна праследаваў казацкі корпус генерала М. Платава. 3 флангаў на ix пастаянна нападалі партызаны. Асноўныя ж сілы расійскай арміі на чале з галоўнакамандуючым М. Кутузавым рухаліся паралельна Смаленскай дарозе, але на некалькі дзесяткаў кіламетраў на поўдзень. Яны са спазненнем 12-14 (24-26) лістапада пераправіліся каля мястэчка Копысь Аршанскага павета цераз Дняпро і, не сустракаючы су-праціўлення непрыяцеля, ішлі на захад праз мястэчкі Круглае-Смалявічы-Ракаў-Валожын i г.д. У акружэнні французаў у раёне Барысава армія Кутузава не ўдзельнічала. Напалеону ўдалося дэзінфармаваць расійскае камандаванне адносна выбранага ім месца пераправы праз Бярэзіну. Яно паверыла імітацыі пад-рыхтоўкі пераправы каля в. Ухалод (ніжэй Барысава), куды i адвёў Чычагоў амаль усю сваю армію. Не паспелі своечасова выйсці да Барысава i асноўныя сілы Вітгенштэйна. У такіх умовах корпус Удзіно змог навесці два маеты каля в. Студзёнка (на поўнач ад Барысава), праз якія 14 (26) лістапада пачаўся пераход найбольш баяздольных французскіх часцей. Яны замацаваліся на правым беразе Бярэзіны. Збіць французаў з подступаў да мастоў не ўдалося нават асноўным сілам Чычагова. Пераправа працягвалася пад шквальным агнём расійскіх гармат да раніцы 17(29) лістапада, калі па загаду Напалеона маеты былі ўзарваны. На Бярэзіне загінула каля 20 тыс. французаў i да 50 тыс. трапілі ў палон (у большасці небаяздольныя). Пераправіліся не больш за 10 тыс. чалавек. Яны адступалі на Вільню праз Зембін –
Плешчаніцы - Маладзечна. Пасля бою, які тут адбыўся, i гэта войска, за вы-ключэннем гвардыі, страціла баяздольнасць. 23 лістапада (5 снежня) у Смаргоні Напалеон пакінуў яго, даручыўшы камандаванне I. Мюрату, i спешна ад'ехаў у Парыж. Большая частка французскіх фарміраванняў на чале з Мюратам працягвала адступлеине на Вільню, адкуль яны былі выгнаны расійскімі войскамі 28 лістапада (10 снежня) на тэрыторыю Прусіі. Польскі корпус Ю. Панятоўскага ca Смаргоні адступаў на Варшаву. Прасле-даваў яго генерал М. Міларадавіч. Яго войска ў канцы лістапада ўступіла ў Гродна. Карпусы Шварцэнберга i Рэнье, якія размяшчаліся ў раёне Ваўка-выска, Слоніма і Пружан, у пачатку снежня таксама адышлі ў Герцагства Варшаўскае. Ix праследавала армія С. Тучкова. Такім чынам, да пачатку снежня 1812 г. уся тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад французскіх акупантаў. 10 (22) снежня ў Вільню прыехаў Аляксандр I. М. Кутузаў раіў яму выдаць указ аб канфіскацыі маёнткаў беларуска-літоўскіх паноў, якія падтрымлівалі Напалеона, i перадачы ix у якасці ўзнагароды рускім генералам i афіцэрам, што вызначыліся ў вайне. Аднак цар не пайшоў на такі крок. Шукаючы прымірэння з краем, ён спецыялыіым маніфестам абвясціў амністыю ўсім жыхарам Літвы-Беларусі, хто ўдзельнічаў у вайне супраць Расіі, пры ўмове вяртання на радзіму. Вынікі вайны для Беларусі.Вайна 1812 г. нанесла Беларусі велізарныя людскія, матэрыяльныя i культурныя страты. Амаль абязлюдзелі многія гарады, мястэчкі i вёскі, якія апынуліся ў зоне баявых дзеянняў i руху войскаў. Бясконцыя рэквізіцыі i рабаванні разбурылі гаспадарку. Многія паветы былі ахоплены голадам, масавымі эпідэміямі. У Гродзенскай губерні колькасць коней, у параўнанні з даваеннай, склада каля 40 %, валоў, кароў i свіней - крыху больш за палову. Пасяўныя плошчы зменшыліся на 50 %. У грашовым вылічэнні страты Беларусі ад вайны, паводле няпоўных звес-так, складалі каля 52 млн руб. серабром.
Нягледзячы на ваенныя бедствы, беларуска-літоўскія губерні ў 1813 -1814 гг. не былі вызвалены ад рэкруцкіх набораў i паставак на патрэбы расійскай арміі. Цар выбачыў здраду мясцовым памешчыкам, што пайшлі на службу да акупантаў, але нічога не зрабіў для сялян, нават тых, якія змагаліся ў партызанскіх атрадах на баку расійскіх войскаў. Наадварот, прыгон памешчыкаў у беларускай вёсцы пасля вайны рэзка ўзмацніўся. 5. Палітычны рух. Паўстанне 1830-1831 гг. Тайныя таварыствы.Вынікі Венскага кангрэса 1815 г., наданне аўта-номіі i канстытуцыі Царству (Каралеўству) Польскаму выклікалі ў адукаваных колах Літвы i Беларусі адпаведныя спадзяванні i надзеі на далучэнне беларуска-літоўскіх зямель да Царства Польскага. Гэтыя надзеі падмацавала стварэнне ў 1817 г. асобнага Літоўскага корпуса з ураджэнцаў беларуска-літоўскіх i ўкраінскіх губерняў. Яго ўзначаліў галоўнакамандуючы польскім войскам, вялікі князь Канстанцін Паўлавіч. Штандарам была за-цверджана "Пагоня" Вялікага княства Літоўскага, змешчаная на двухгало-вым срэбным арле. "Са стварэннем Літоўскага корпуса з'явілася надзея на далучэнне да Царства Польскага хаця 6 Літвы", - пісаў у верасні 1817 г. князь Любецкі да князя А.Чартарыйскага1. Важным момантам у гэтых адносінах было выступление Аляксандра I на Варшаўскім сейме 1818 г., у якім ён падкрэсліў, што аднаўленне Польшчы "вызначана ўрачыстымі дагаворамі". У прыватных размовах цар абяцаў, што не пройдзе i двух гадоў, як да Каралеўства Польскага будуць далучаны Літва, Валынь і Падолія2. Рост польскіх патрыятычных настрояў у Літве і Беларусі ў той час быў адлюстраваны ў мясцовых і літаратурных выданнях. У школах настаўнікі заклікалі вучняў вывучаць польскую гісторыю. Бургамістры ў гарадах i мястэчках звярталіся да насельніцтва з адозвамі, у якіх гаварылася аб хуткім далучэнні да Польшчы. Такія ж настроі былі шырока распаўсюджаны сярод студэнтаў Полацкай езуіцкай акадэміі. Калі прафесар акадэміі Глазко выступіў супраць гэтых настрояў, заявіўшы, што "тут не Польшча, a Расія", у адказ з Вільні i Варшавы прагучалі ў яго адрас інратэсты i абвінавачанні ў "абскурантызме"3. У канцы 1817 г. сярод студэнтаў Вілен-скага універсітэта ўзнікла тайнае таварыства філаматаў, у склад якога ўвайшлі 12 чалавек (Т. Зан, Я. Чачот, А. Міцкевіч, I. Дамейка i інш.). Вакол сябе яны стварылі некалькі легальных i паўлегаль-ных студэнцкіх гурткоў ("Саюз літаратараў", "Саюз натуралістаў"). У маі ______________ 1 Mościcki H. Projekty połączenia Litwy z Królestwem Polskim, 1813-1830. Warszawa, 1928, S.14. 2 Предтеченекий А.В. Очерки общественно-политической истории России в первой четверти XIX века. М.; Л., 1957. С.341. 3Moscicki H. Projekty połączenia Litwy z Królestwem Polskim, 1813-1830. S.14,15. 85 1820 г. па просьбе Т.Зана рэктар універсітэта дазволіў загарадныя сходкі студэнтаў дзеля "карыснай забавы". Удзельнікі ix атрымалі назву "прамяністых". Сходкі мелі культурна-асветніцкі і забаўляльны характар. 3 ліку "прамяністых" Т.Зан выбраў 40 чалавек i ў верасні заснаваў тайнае таварыства філарэтаў, мэтай якога была вызначана "ўзаемная дапамога ў нястачы, у набыцці ведаў i ў замацаванні духоўнасці". Арганізацыю падзялілі на шэсць аддзяленняў, якія адпавядалі факультэтам універсітэта. На чале ix паставілі філаматаў, што быццам аб'ядноўвала гэтыя таварыствы ў адно цэлае, у якім філарэты знаходзіліся на ніжэйшай ступені. Таемнай мэтай таварыства з'яўляліся падрыхтоўка i аб'яднанне сіл для аднаўлення Польшчы1. У 1819 г. был i створаны два таварыствы вучнямі Свіслацкай гімназіі. У склад аднаго з ix увайшлі Д.Шаеўскі, І.Янкоўскі, Л.Малахоўскі i інш. Яны збіраліся перад заняткамі, зачытвалі свае творы. Пры гэтым лічылі неабходным "сваёй працай удасканаліць айчынныя мовы i памножыць творы польскага красам оўства". Другое таварыства атрымала назву "маральнага". Ускладзе яго былі вучні Я.Абрамовіч, І.Качальскі, М. Забела i інш. Яны таксамазаймаліся польскай мовай, пісалі сачыненні i вершы на гістарычныя тэмы2. У пачатку 20-х гт. у піярскім вучылішчы Полацка таксама была ўтворана тайная група пад назвай "Таварыства філарэтаў". Яго заснавальнікамі былі выкладчыкі вучылішча, былыя студэнты Віленскага універсітэта Брадовіч i Львовіч3. 28 красавіка 1822 г. папячыцель Віленскай навучальнай акругі князь А.Чартарыйскі загадаў стварыць камітэт для даследавання дзейнасці тайных таварыстваў. Для правядзення следства ў Вільню прыбыў у 1823 г. сенатар М.Навасільцаў. Паягозагаду было арыштавана каля 100 чалавек. Пасля вынясення прысуду ў 1824 г. 20 чалавек былі высланы ў Пецярбург і ў адда-леныя губерні Расіі (А.Міцкевіч, ІО. Яжоўскі, Ф.Малёўскі i інш.), а найбольш актыўныя (Т.Зан, Я.Чачот, А.Сузін) павінны былі адбываць турэм-нае зняволенне з наступнай высылкай на Урал4. Філамат М.Рукевіч, які ў 1823 г. за недахопам улік быў адпушчаны на волю, стаў адным з арганізатараў у мястэчку Бранск Беластоцкага павета тайнага таварыства "Ваенныя сябры". У ім былі аб'яднаны афіцэры Літоўскага корпуса, мясцовая шляхта i чыноўнікі, вучнёўская моладзь. Таварыства мела тры сту- _____________ 1 Вержбоеский Ф. К истории тайных обществ и кружков среди литовско-польской молодежи в 1819-1823. Варшава, 1898. С.20, 21,24,26,38-40,41. 2Там жа.С7,11,13,14. 3Гісторыя Беларускай ССР. Т.1. С. 568. 4 Вержбоеский Ф. К истории тайных обществ и кружков среди литовско-польской молодежи в 1819-1823. С. 58. 86 пені: "Ваенныя сябры" - кіраўнікі таварыства i афіцэры; "Згода" - грамадзянскія асобы i "Заране"- вучні Свіслацкай i Беластоцкай гімназій. Мэта таварыства была вызначана як "дабрабыт усяго грамадства". Кіраўнікі "Ваенных сяброў" раней належал i да навагрудскай масонскай ложы "Вузел адзінства", з членамі якой быў добра знаёмы А.Міцкевіч. У 1819 г. у Каралеўстве Польскім была заснавана тайная арганізацыя "Нацыянальнае масонства", якая паставіла перад сабой такія задачы, як пад-рыхтоўка да аднаўлення незалежнасці Польшчы i правядзенне ў ёй рэформаў. Для канспіратыўнай дзейнасці былі выкарыстаны масонскія ложы. Арганізацыя змагла аб'яднаць да 200 чалавек i стварыць правінцыяльныя ложы. У маі 1821 г. на яе аснове было створана "Патрыятычнае таварыства", на чале якога стаяў Цэнтральны камітэт. Ён праводзіў актыўную агітацыйную работу для распаўсюджання ідэй таварыства. Для вярбоўкі новых членаў у Вільню быў накіраваны эмісар Аборскі. На базе віленскага аддзялення "Нацыянальнага масонства" ён стварыў "Патрыятычнае таварыства", у склад якога ўвайшлі прыхільнікі ідэі аднаўлення Польшчы ў межах да 1772 г. У склад рады таварыства на чале з М.Рамерам увайшлі князь К.Радзівіл, І.Вайніловіч, К.Навамейскі i А.Солтан. Але гэта арганізацыя не змагла наладзіць цесныя сувязі з Варшавай і практычна бяздзейнічала. 3 яе раскрыццём да следства былі прыцягнуты каля 40 чалавек з Мінскай, Віленскай, Гродзенскай губерняў і Беластоцкай вобласці, большасць з якіх была апраўдана1. У рускіх дзекабрысцкіх тайных арганізацыях "польскае пытанне" выклікала вострую рэакцыю, асабліва абяцанні Аляксандра I вярнуць паля-кам землі, якія адышлі да Расіі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Так, у створаным у 1816 г. "Саюзе ўратавання" (членамі якога былі М. i A. Мураўёвы, С.Трубяцкой, П.Пестэль i інш.) палічылі гэтыя выказванні за непавагу з боку імператара да нацыянальнага гонару Pacii i яе дзяржаўных інтарзсаў. Тэрытарыяльнае пытанне ставілася i пры перагаворах у пачатку 20-х гг. паміж дзекабрыстамі і польскім "Патрыятычным таварыствам". Вясной 1824 г. П.Пестэль інфармаваў у Пецярбургу кіраўнікоў "Паўночнага таварыства" аб выніках перагавораў па пытаннях, звязаных з прызнаннем незалежнасці Польшчы i далучэннем да яе "польскіх губерняў". Такая ідэя не спадабалася кіраўнікам таварыства, якія лічылі далучаныя землі "старажытнай маёмасцю нашай"2. У снежні 1825 г. па ініцыятыве афіцэраў К.Ігельстрома i А.Вягеліна Літоўскі піянерскі батальён адмовіўся прысягаць імператару Мікалаю I. За гэта, а таксама за ўдзел у тайных таварыствах капітан КЛгельстром, па-ручнік А.Вягелін, М.Рукевіч, М.Вільканец і іншыя былі спачатку асуджаны да смяротнай кары, якую пазней замянілі на розныя тэрміны катаргі або вайсковай службы на Каўказе.3 Разгром дзекабрыстаў у Расіі прывёў да росту апазіцыйнага руху ў Царстве Польскім. Ідэі ўзброенага паўстання супраць самадзяржаўя, якія існавалі ў польскіх тайных таварыствах, знайшлі водгук i сярод студэнцкай моладзі Віленскага універсітэта. ___________ 1 Ольшанский П. Декабристы и польское национально-освободительное движение. М., 1959. С.43, 45, 49; Государственные преступления в России в XIX в. СПб., 1906. Т.1. С.75, 76; Исторические записки. М., 1957. Т.60. С.297. 2 Ольшанский П. Декабристы и польское национально-освободительное движение. С.77,78. 3Там жа. С.198. 87 У 1827 г. ва універсітэце было ўтворана тайнае таварыства "Сармацкае племя" (або "Прыхільнікі Айчыны"), мэтай якога з'яўлялася аднаўленне Польшчы як самастойнай i незалежнай дзяржавы. Членамі яго былі студэнты К.Зах, Грантоўскі, Лісоўскі i інш. У 1828 г. улады раскрылі таварыства. Яго члены ў большасці былі аддадзены ў салдаты i адпраўлены на Каўказ1. Паўстанне 1830-1831 гг.Натэрыторыі Каралеўства Польскага адбыва-лася далейшая ідэалізацыя Рэчы Паспалітай, аднаўленне якой у былых межах да 1772 г. было асноўнай мэтай для тайных арганізацый. Рэвалюцыя ў Францыі, нацыянальна-вызваленчыя рухі ў Бельгіі, Італіі паскорылі набліжэнне паўстання ў Каралеўстве Польскім. У ноч на 29 лістапада 1830 г. пачалося паўстанне ў Варшаве. Паміж арыстакратычным лагерам, які ўзначаліў князь А. Чартарыйскі, i адноўленым "Патрыятычным таварыствам" пачалася барацьба за кіраўніцтва паўстаннем. 2 снежня А.Чартарыйскі ад імя Адміністрацыйнага савета, які захапіў кіраўніцтва паўстаннем, звярнуўся з заклікам да палякаў, у якім нагадваў, што царскі ўрад павінен дакладна прытрымлівацца канстытуцыі 1815 г. i далучыць да Каралеўства Польскага былыя ўсходнія правінцыі Рэчы Паспалітай. 3 снежня "Патрыятычнае таварыства" прад'явіла Адміністрацыйнаму савету шэраг патрабаванняў, сярод якіх было i патрабаванне, каб савет заклікаў жыхароў Літвы, Беларусі i Украіны далучыцца да паўстання. Замест савета быў створаны Часовы ўрад, у склад якога ўвайшлі А.Чартарыйскі, I Лялевель, Ю.Нямцэвіч i інш. Урад аб'явіў аб скліканні сейма i ўстанаўленні дыктатуры галоўнакамандуючага польскіх войскаў Ю.Хлапіцкага. 18 снежня пачаў працаваць сейм, які аб'явіў паўстанне ўсенародным, а 20 снежня быў прыняты "Маніфест польскага народа". Ён адзначыў, што польскі народ паўстаў, каб "вярнуць сваю незалежнасць i старажытную магутнасць" i дасягнуць "злучэння" са сваімі братамі, якія пакутуюць пад прыгнётам "пецярбургскага кабінета". Дыктатар, які быў праціўнікам вайны з Расіяй, накіраваў адно пасольства да Мікалая I для пачатку перагавораў, а другое - за падтрымкай да еўрапейскіх двароў. Мікалай I адмовіўся ўступаць у перагаворы i 18 студзеня 1831 г. Ю.Хлапіцкі зняў з сябе паўнамоцтвы дыктатара. 29 студзеня рашэннем сейма быў створаны Нацыянальны ўрад на чале з А.Чартарыйскім. Галоўнакамандуючым польскага войска быў прызначаны М.Радзівіл. У сваю чаргу царскі ўрад прымаў меры, каб абмежаваць распаўсюджванне паўстання ў заходніх губернях. У снежні 1830 г. Заходняя Беларусь, Літва i Заходняя Украіна былі аб'яўлены на ваенным становішчы i на гэтых тэрыторыях павялічана колькасць войска. На маёнткі памешчыкаў, якія з'ехалі ў Каралеўства Польскае, быў накладзены арышт, звольнены многія з мясцовых чыноўнікаў. Сярод насельніцтва пачаўся збор грошай i зброі для падтрымкі паўстання, распаўсюджваліся атрыманыя з Польшчы лістоўкі. Адна з ix утрымлівала зварот Нацыянальнага ўрада ад 25 студзеня 1831 г. да жыхароў Літвы, Валыні i Падоліі. У дакуменце паведамлялася, што польскі сейм i ўрад абвясцілі цэласнасць Польшчы, i ўзгадваліся тыя часы, калі ix продкі разам хадзілі на Маскву, не шкадуючы свайго жыцця i маёнткаў для выратавання агульнай Айчыны2. У студзені 1831 г. пры падтрымцы эмісараў з Варшавы быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт, у склад якога ўвайшлі С. Шумскі, ____________ 1 РДГА у С.-Пецярбургу, ф.735, воп.Ю, спр.55, арк.1-6 адв., 16-16 адв. 2Вестник Московского государственного унтаерситета. Серия IX. История. 1966. №2. С.46-48. 88 A. Гарэцкі, М. Балінскі, В. Пяткевіч, Л. Замбржыцкі, Э. Рэмер, Ю. Грабніцкі. Камітэт распрацаваў план паўстання, згодна з якім для падрыхтоўкі паўстання на месцах было вырашана стварыць тайныя павятовыя паўстанцкія камітэты. У паветы былі накіраваны прадстаўнікі камітэта. У лютым Центральны камітэт сабраў у Вільні прадстаўнікоў павятовых камітэтаў. Было вырашана пачаць паўстанне з Віленскай губерні, дзе знаходзілася невялікая колькасць царскіх войскаў (3 тыс. у Вільні i інвалідныя каманды ў павятовых гарадах). У Гродзенскай гуоерні i Беластоцкай вобласці гэтых войскаў было значна больш1. У канцы сакавіка 1831 г. пачалося паўстанне ў Літве i Заходняй Беларусь Віленскі Цэнтральны камітэт не змог кантраляваць ход гэтага паўстан-ня. У кожным павеце быў створаны свой павятовы ўрад, які ўзначальвалі мясцовыя памешчыкі (П.Важынскі - у Ашмянскім павеце, В.Барткевіч - у Свянцянскім, І.Гяцэвіч - у Вілейскім i т.д.). Урад кожнага павета прыводзіў насельніцтва да прысягі, у чым яму дапамагала каталіцкае духавенства, аб'яўляў рэкруцкі набор у войска, выдаваў розныя звароты да насельніцтва. Напрыклад, у Ашмянскім, Вілейскім, Дзісенскім паветах кіраўнікі паўстання заклікалі насельніцтва "ўзяцца за зброю, каб здабыць Айчыну i свабоду", абяцалі пасля перамогі скараціць тэрмін службы ў войску i надзяліць правамі, якія маюць сяляне i памешчыкі ў вольных краях2. У красавіку паўстанне ахапіла ўсю Віленскую губерню, але сувязь паміж паветамі была перарвана. Таму Віленскі Цэнтральны камітэт вырашыў пачаць падрыхтоўку да захопу Вільні i стварыць аб'яднанае войска на чале з К.Залускім, кіраўніком паўстання Упіцкага павета. У дапамогу яму быў створаны спецыяльны камітэт, якому былі падпарадкаваны войскі сямі паветаў. Залускі разаслаў загады ў Віленскі, Свянцянскі, Браслаўскі, Ашмянскі, Троцкі, Вілкамірскі i Упіцкі паветы аб неабходнасці сканцэнтраваць паўстанцкія войскі да 24 красавіка каля Вільні. Але замест 15-20 тыс. чалавек (такое войска спадзяваліся сабраць) падышло ўсяго каля 7 тыс. Таму было вырашана перанесці захоп горада на пазнейшы тэрмін3. Паўстанне распаўсюдзілася i на Мінскую губерню. Некаторыя з памешчыкаў Барысаўскага павета збіралі зброю i стваралі атрады. Да сярэдзіны мая паўстанне ахапіла Мазырскі i Рэчыцкі паветы. Паўстанцкі кіраўнік Оўручскага павета В.Галавінскі ўступіў у пачатку мая на тэрыторыю Мазырскага павета i захапіў усе паштовыя станцыі. Сумесна з ім дзейнічаў i атрад мазырскага памешчыка Кеневіча. У чэрвені яны адышлі ў бок Оўручска-га павета. У Рэчыцкім павеце паўстанцы атрадаў Аскіркі i Крушэўскага дзейнічалі ў мястэчках Нароўлі, Барбарова. Усяго ў атрадах Пінскага, Мазырскага i Рэчыцкага паветаў налічвалася каля 1300 чалавек4. У канцы мая на тэрыторыю беларуска-літоўскіх губерняў уступіў атрад генерала Д. Хлапоўскага (каля 700 чалавек), які быў пасланы з Польшчы для падтрымкі. Да яго далучылася яшчэ некаторая частка паўстанцкіх атрадаў, у хуткім часе атрад налічваў каля 5 тыс. чалавек5. Неўзабаве з Польшчы прыйшоў i 12-тысячны корпус генералаў А.Гелгуда і Г.Дэмбінскага, які ______________ 1 Пузыревский А. Польско-русская война 1831 г. СПб., 1890. Т.1. С.102. 2 Гісторыя Беларускай ССР. Т.1. С.375. 3Смит Ф. История польского восстания и войны 1830-31 года. СПб., 1863. Т.2. С.364,368. 4Вестник Московского государственного университета. Серия IX. История. 1966. №2. С.55. 5Смит Ф. История польского восстания и войны 1830-31 года. Т.2. С.265,266. 89 пачаў наступление на Вільню, куды накіроўваўся і атрад Д.Хлапоўскага. Камандаваў аб'яднанымі войскамі А.Гелгуд. 11 чэрвеня 1831 г. ён сфарміраваў Часовы паўстанцкі ўрад, старшынёй якога быў абраны Т.Пінкевіч. Згодна з інструкцыяй, якую атрымалі з Варшавы, было пачата фарміра-ванне "паспалітага рушання". Усе жыхары мужчынскага полу ад 18 да 45 гaдоў павінны былі мець агнястрэльную зброю або касу. Ад двух сялян або мяшчан неабходна было прадставіць аднаго рэкрута, а кожны шляхціц указанага ўзросту павінен быў уступіць у войска. Аб'яднаныя сілы каля Вільні склалі каля 24 тыс. чалавек. 19 чэрвеня пачаўся штурм горада. Але сілы былі няроўнымі, і дрэнна ўзброеным паўстанцам давялося адступіць1. У маі - жніўні 1831 г. у Гродзенскай губерні паўстанцкім рухам был i ахоплены Лідскі, Навагрудскі, Пружанскі, Кобрынскі i Слонімскі паветы. У мястэчку Картуз-Бяроза ў канцы мая ксёндз Камінскі арганізаваў атрад з 30 чалавек, але ён хутка быў разбіты. У маёнтку Плянты стварыў свой атрад Т.Пуслоўскі, які ўзяў Драгічын, але хутка з яго быў выбіты i потым разбіты ў Пінскім павеце. У Навагрудскім павеце ў ліпені стварыў атрад павятовы маршалак дваранства Ю.Кашыц. 9 ліпеня паўстанцы ўзялі мястэчка Беліца, а потым Навагрудак. 15 ліпеня гэты атрад злучыўся з атрадам Г.Дэмбінскага i яны адышлі ў бок Белавежскай пушчы. Некалькі атрадаў дзейнічалі ў Слонімскім павеце: Ю.Незабытоўскага (600 чалавек), Сівіцкагаі Вронскага.Янытаксамаперамясцілісяў Белавежскую пушчу, дзе ўжо дзейнічалі атрады К.Нямцэвіча, Я.Дылінскага i інш. Туды ж у сярэдзіне ліпеня прыбыў атрад Д.Хлапоўскага. Супраць ix былі выстаўлены ўзмоцненыя сілы расійскага войска на чале з генераламі Баленам i Саваіні. Не маючы надзеі на поспех, аб'яднаныя сілы паўстанцаў 19 ліпеня рушылі ў Польшчу. Некалькі атрадаў (М.Гедройца, М.Шыманскага, С.Панкоўскага) яшчэ дзейнічалі ў Налібоцкай пушчы. Аднак вестка аб узяцці расійскімі войскамі 8 верасня Варшавы, 9 кастрычніка - Модліна, а 21 кастрычніка - Замосця вымусіла паўстанцаў, якія яшчэ заставаліся ў лясах, разысціся. Рэпрэсіўныя меры супраць асоб, якія прымалі ўдзел у ваенных дзеяннях на баку паўстанцаў, пачаліся яшчэ да падаўлення паўстання. Указам Мікалая I ад 22 сакавіка 1831 г. Сенатам быў зацверджаны парадак "аб ажыццяўленні i выкананні прысуду над бунтаўшчыкамі". Згодна з ім шляхту, якая прымала ўдзел у паўстанні са зброяй, належала судзіць ваенным судом i прыгавор выконваць на месцы, маёнткі браць у казну, дзяцей асуджаных аддаваць у ваенныя кантаністы, прадстаўнікоў падатных саслоўяў адпраўляць на вайсковую службу ў Сібір. Сялянам жа, якія пасля выхаду указа вярталіся да свайго памешчыка, давалася дараванне. Указам 6 мая 1831 г. былі выдзелены тры разрады "злачынцаў": да першага адносілі кіраўнікоў, да другога - тых, хто ўдзельнічаў у баявых дзеяннях, да трэцяга - усіх іншых. Маёнткі абвінавачаных секвестраваліся. Ад секвестру былі пазбаўлены тыя, хто сам з'явіўся на працягу месяца пасля публікацыі указа i пакаяўся або даказаў, што яго прымусілі далучыцца да паўстання. Да следства за ўдзел у паўстанні ў беларуска-літоўскіх губернях было прыцягнута 2878 чалавек. 3 ix 1091 чалавек (38 %) пражывалі ў Віленскай, 931 (32,3 %) - v Гродзенскай, 837 (29, 8 %) - у Мінскай губернях. 3 Віцебскай губерні было 15 чалавек, а з Магілёўскай - 4. Сярод ix было 336 памешчыкаў, 103 прыватныя служачыя, 86 студэнтаў, 73 афіцэры, 6 ад- ____________ 1 Смит Ф. История польского восстания и войны. Т.2. С.265, 266. 90 надворцаў, 627 сялян1. Усяго канфіскавана маёнткаў: у Віленскай губерні - 118 (больш за 25 тыс. прыгонных мужчынскага полу); у Гродзенскай -70 (28,6 тыс.); у Мінскай - 22 (15,5 тыс.); у Віцебскай - 6 (15 тыс.) i ў Магілёўскай - адзін маёнтак (1,5 тыс.)2. Курс на русіфікацыю.Паўстанне 1830 - 1831 гг. выклікала рэзкую пе-рамену палітычнага курсу царскага ўрада ў Беларусі, Літве i Правабярэжнай Украіне. Пераканаўшыся ў палітычнай нядобранадзейнасці мясцовага дваранства, урад Мікалая I зрабіў стаўку на поўную уніфікацыю дзевяці заходніх губерняў з Цэнтральнай Расіяй, г.зн. на русіфікацыю ix як адзіную надзейную гарантыю ўтрымання гэтай тэрыторыі ў складзе Расійскай імперыі. У верасні 1831 г. у Пецярбургу быў створаны Заходні камітэт для выпрацоўкі палітыкі ўрада ў дзевяці заходніх губернях адносна сістэмы кіравання, суда, асветы, культуры, шляхецкага саслоўя i інш. Для абмежавання польскага ўплыву праз асвету i мову яшчэ ў лютым 1831 г. было забаронена выкарыстоўваць у справаводстве Гродзенскай i Віленскай губерняў польскую мову. У 1832 г. быў закрыты Віленскі універсітэт. Указам 1836 г. забаранялася выкладаць у навучальных установах польскую мову як самастойны прадмет3. Шляхта з'яўлялася тым галоўным элементам, які актыўна ўдзельнічаў у паўстанні, звязваючы свае спадзяванні на паляпшэнне эканамічнага i caцыяльнага становішча з аднаўленнем Польшчы ў межах 1772 г. У 1816 г. у Віцебскай і Магілёўскай губерні налічвалася 28 тыс., у Мінскай, Віленскай i Гродзенскай - 110,5 тыс. шляхты. Царскі ўрад неаднаразова спрабаваў скараціць колькасць шляхты, асабліва немаёмаснай, шляхам высялення на ўкраінскія i крымскія землі. У 1825 г. дробная зямельная шляхта была абкладзена натуральнымі павіннасцямі нароўні з дзяржаўнымі сялянамі. Па-водле ўказа 19 кастрычніка 1831 г. шляхта, не зацверджаная ў дваранскім званні, пераводзілася з дваран у разрад аднадворцаў або грамадзян. Пры гэтым значная колькасць дробнай шляхты не змагла прадставіць дакументы аб сваім паходжанні, таму яе колькасць сярод беларускага i літоўскага насельніцтва зменшылася (з 6,2 % у 1816 г. да 5,5 % у 1834 г.)4. У мясцовыя адміністрацыйныя органы заходніх губерняў прызначалі расійскіх чыноўнікаў, a мясцовых жыхароў прымалі толькі з пасведчаннямі аб ix "добранадзейнасці", зацверджанымі губернатарамі. Для заахвочвання рускіх да пераезду ім давалася перавага ў аплаце i павышэнні па службе. Указам ад 25 чэрвеня 1840 г. было адменена дзеянне Статута ВКЛ на ўсе галіны гаспадарчага i палітычнага жыцця. Усе судовыя, адміністрацыйныя акты павінны былі складацца толькі на рускай мове5. Ліквідацыя уніяцкай царквы.Мікалай I, каб узмацніць пазіцыі імперыі ў заходніх губернях, стаў на шлях скасавання уніяцкай царквы. Мэтай гэтага мерапрыемства было павелічэнне колькасці праваслаўнага насельніцтва як сацыяльнай апоры расійскіх улад. У канцы 1827 г.- пачатку 1828 гг. з'явіўся праект скасавання уніяцкай царквы, падпісаны міністрам народнай асветы i галоўным кіраўніком дэпар- _____________ 1 Горбачева О.В. Восстание 1830-31 гг. на Беларуси: Автореф. дис. 1995. С.16. . канд. ист. наук. Мн., 2 Белоруссия в эпоху феодализма: У 4 т. Мн., 1979. Т.4. С. 121. 3Там жа. С.83, 84; Псторыя Беларускай ССР. Т.1. С.58. 4 Kwartalnik Histaryczny. T.XCVIII. Warszawa, 1991.№ 3. S.59; Самбук СМ. Политика царизма в Белоруссии во второй половине XIX века. М., 1980. С.14, 20. 5 Гісторыя Беларускай ССР. Т.1. С.584, 585. 91 тамента замежных веравызнанняў А. Шишковым. Асноўная яго ідэя заключалася ў тым, каб пазбавіць уніятаў ад уплыву каталіцтва шляхам скасавання часткі базыльянскіх кляштараў, стварэння асобнай ад каталіцкай грэка-уніяцкай духоўнай калегіі; адкрыцця новых навучальных устаноў для перападрыхтоўкі юнакоў у праваслаўных традыцыях. Таксама прадугледж-валася ліквідаваць залежнасць уніяцкага духавенства ад памешчыкаў-католікаў, якія, з'яўляючыся кцітарамі, аказвалі не толькі матэрыяльную дапамогу царкве, але i ўплывалі на выбар кандыдатуры святара ў сваім маёнтку1. Указам ад 28 красавіка 1828 г. былазаснавана асобная ад каталіцкай грэка-уніяцкая духоўная калегія. Адначасова замест чатырох уніяцкіх епархій ствараліся дзве - Беларуская i Літоўская. Улады звярнулі ўвагу i на адукацыю уніяцкага духавенства. Забаранялася накіроўваць юнакоў-уніятаў на вучобу ў Рым i Галоўную каталіцкую семінарыю ў Вільню; тыя, хто там ужо вучыліся, былі адкліканы. Было прызнана мэтазгодным адкрыццё грэка-уніяцкай акадэміі ў Полацку. Каб паменшыць уплыў польскай мовы на уніяцкіх вернікаў, паступіў загад выключыць яе з казанняў i навучання Закону Божаму i карыстацца мясцовымі гаворкамі2. За ўдзел базыльянскіх манахаў у паўстанні 1830-1831 гг. 2/3 ix кляшта-раў было ліквідавана (з 83 засталося толькі 23), адначасова скасоўвалася ўлада правінцыялаў ордэна. Урад дазволіў манахам скасаваных кляштараў, якія раней былі католікамі, вярнуцца ў каталіцызм. Да 1836 г. з ордэна адышло каля 200 базыльян . Адной з мер па ўмацаванні праваслаўя ў Беларусі было адкрыццё ў 1833 г. трэцяй праваслаўнай епархіі - Полацкай, епіскап якой Смарагд (A. Кржыжаноўскі) далучыў на працягу 1833-1836 гг. да праваслаўя звыш 120 тыс. уніятаў4. Наступным крокам было стварэнне ў 1836 г. Сакрэтнага камітэта па уніяцкіх справах. Абгрунтоўваючы неабходнасць далучэння уніяцкай цар-квы да праваслаўнай, міністр унутраных спраў Д. Блудаў адзначыў на пасяджэнні камітэта, што уніятаў неабходна ператвараць з "напаўпаляка -рымскіх католікаў, у верных сыноў нашай царквы i Pacii i тым самым паставіць моцны заслон варожым пакушэнням злачынцаў, якія яшчэ мараць аб раздзяленні"5. 23 лютага 1838 г. памёруніяцкі мітрапаліт I. Булгак, якібыўапошняй пе-рашкодай у справе скасавання уніі. Грэка-уніяцкую калегію ўзначаліў літоўскі епіскап І.Сямашка, які разам з епіскапамі В.Лужынскім, А.Зубко падтрымалі ідэю ліквідацыі уніяцтва. У маі 1838 г. у заходнія губерні па загаду цара быў накіраваны надворны саветнік В.Скрыпіцын, які павінен быў наглядаць за настроем уніяцкага духавенства i прыхаджан. У сваім дакладзе обер-пракурору Свяцейшага Сінода ён адзначыў, што ў 573 цэрквах уніяцкіх епархій былі зроблены іка-настасы, богаслужэнне вялося даволі правільна; маскоўскія служэбнікі былі амаль ва ўсіх цэрквах, духавенства ведала, што ix продкі былі праваслаўнымі. Уніяцкіх прыхаджан ён падзяліў умоўна на тры разрады: добранадзейныя (толькі уніяты Літоўскай епархіі - 633 прыходы); пакорлівыя _________________ 1 Морошкин М.Я. Воссоединение унии // Вестник Европы. 1892. №4. С.621,622,628-639. 2 Записки Иосифа Митрополита Литовского. СПб., 1883. Т.1. С.393,394. 3 Studia Teologiczna. №5-66.1988. S.266. 4 Сапунов А. Витебская старина. Витебск, 1888. Т.5. C.CXXV, CXXVI. 5 РДГА у С.-Пецярбургу, ф.797, воп.87, арк.1 адв., 8 адв., 9. 92 (усе паветы Мінскай губерні i амаль усе Віцебскай і Магілёўскай губерняў 441 прыход), падазроныя (паўночныя паветы Віцебскай губерні - Себежскі, Полацкі, Лепельскі i Дрысенскі, Дзісенскі павет Мінскай, Сенненскі i Мсціслаўскі - Магілёўскай губерняў)1. Каб пазбегнуць хваляванняў, прымаліся ўрадавыя меры. Генерал-губернатары павінны был i наглядаць за станам губерняў. У студзені 1839 г. у Віцебскую губерню быў накіраваны 29-ы казачы полк. 12 лютага 1839 г. у Полацку ў прысутнасці вышэйшага уніяцкага духавенства быў падпісаны Саборны Акт з просьбай аб далучэнні уніяцкай царквы да праваслаўнай. Пастанова Свяцейшага Сінода была зацверджана Мікалаем I. Усе святочныя багаслужэнні з гэтай нагоды прайшлі ў Беларусі i Літве спакойна, не выклікаючы сур'ёзных пратэстаў. На былых уніяцкіх святароў былі распаўсюджаны ўсе тыя пастановы, якія тычыліся правасл аўнага духавенства2. Нягледзячы на шэраг мерапрыемстваў па ўзмацненню працэсу русіфікацыі ў заходніх губернях, 6 красавіка 1841 г. віленскі ваенны губернатар, гродзенскі, мінскі i беластоцкі генерал-губернатар Ф.Міркавіч у справаздачы Мікалаю I адзначаў, што мясцовыя жыхары "наогул маюць да карэнных рускіх нейкую непрыязнасць i няшчырасць... Імкненне ix да падтрымкі духа ў кірунку польскай народнасці ставіць пастаянную перашкоду да зліцця пачуццяў i ўсталявання ўзаемнага даверу... Каталіцкае духавенства, пахваляючыся тут багаццем, усталёўвае ў масе рашучае паняцце, што яно ёсць пануючае, - i да таго часу, пакуль уплыў гэты будзе ў сіле, праваслаўнае духавенства, знаходзячыся ў беднасці, ніколі не прыдбае таго значэння, якое яму належыць"3. Такая выснова генерал-губернатара наконт праведзеных рэформаў сведчыла аб тым, што палітыка русіфікацыі не дасягнула той мэты, якую ставілі перад сабой царскія ўлады.
|