Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Раздзел ІІІ. Савецкая мадэль


Date: 2015-10-07; view: 557.


мадэрнізацыі ў гісторыі Беларусі

Тэма 14. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне дзяржаўнасці

Патрыятызм. Пачатак вайны. Ваенныя дзеянні 1915 г. і іх наступствы. Бежанцы. Ваенна-прымусовыя работы ў пры­франтавой паласе. Рэзкае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі. Стабілізацыя лініі фронту. Заходнія губерні Беларусі падчас нямецкай акупацыі. Беларускі нацыянальны рух у гады вайны.

Лютаўская рэвалюцыя 1917 г., яе прычыны і асноўныя падзеі. Асаблівасці ўнутрыпалітычнага становішча ў Бела­русі. Органы Часовага ўрада, саветы, “Аб'яднанкі”. Актыві­зацыя беларускага нацыянальнага руху і стварэнне “Беларус­кага нацыянальнага камітэта”, Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый. Становішча ў арміі, карнілаўскі мяцеж. Узрас­танне ролі бальшавікоў. Абвастрэнне восенню 1917 г. сацы­яльна-эканамічнага і палітычнага крызісу. Кастрычніцкія падзеі 1917 г. у Мінску і Беларусі.

Дзейнасць Мінскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў
і Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Заходняга фронту. Камітэт выратавання рэвалюцыі. Канчатковае ўсталяванне савецкай ула­ды ў Беларусі. Дзейнасць Аблвыканкамзаха і абласнога СНК.

Стаўленне нацыянальных арганізацый да Кастрычніцкай рэвалюцыі. І Усебеларускі з'езд (снежань 1917 г.) і пазіцыя органаў савецкай улады. 1-я Устаўная грамата Выканкама Рады Усебеларускага з'езда 21 лютага 1918 г. і стварэнне Народ­нага Сакратарыята. 2-я Устаўная грамата. Рада БНР. 3-я Устаў­ная грамата. Дзейнасць Рады БНР ва ўмовах нямецкай акупацыі.

Беларускі нацыянальны рух у буйнейшых цэнтрах РСФСР. Дзейнасць Беларускага нацыянальнага камісарыята і Цэнт­ральнага бюро беларускіх секцый РКП(б) на працягу 1918 г. Роля А. Чарвякова і Дз. Жалуновіча ў падрыхтоўцы стварэн­ня савецкай рэспублікі ў Беларусі. Пазіцыя кіраўніцтва Аблвыканкамзаха па гэтым пытанні. Рашэнні VІ Паўночна-Заходняй канферэнцыі РКП(б) 30 снежня 1918 г. Маніфест Часовага ўрада БССР ад 1 студзеня 1919 г.

Прычыны і працэс утварэння Літоўска-Беларускай ССР (Літбел). Пазіцыя кіраўніцтва БССР па гэтым пытанні. Літбел ва ўмовах польскай інтэрвенцыі.

Пачатак польскай інтэрвенцыі ў лютым–сакавіку 1919 г. Стабілізацыя фронту ў верасні 1919 г. па р. Бярэзіна. Акупа­цыйны рэжым і барацьба з ім. Стварэнне Беларускага паў­станцкага камітэта (БПК). Пачатак баявых дзеянняў на са­вецка-польскім фронце ў красавіку 1920 г. Контрнаступленне Чырвонай Арміі ў ліпені 1920 г., вызваленне Мінска. Пры­няцце Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Са­цыялістычнай Рэспублікі Беларусь. Праявы Грамадзянскай вайны на тэрыторыі Беларусі. Умовы Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г.


<== previous lecture | next lecture ==>
Рух за нацыянальнае адраджэнне | Тэма 15. БССР у перыяд новай эканамічнай палітыкі (1921–1927). Узбуйненне тэрыторыі БССР. Беларусізацыя
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.508 s.