Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Тэма 15. БССР у перыяд новай эканамічнай палітыкі (1921–1927). Узбуйненне тэрыторыі БССР. Беларусізацыя


Date: 2015-10-07; view: 715.


Эканамічнае і сацыяльна-палітычнае становішча ў Бела­русі пасля заканчэння Грамадзянскай вайны. Праблема раз'яднанасці беларускіх зямель. Удзел Беларусі ў стварэнні СССР. Узбуйненне БССР.

Сутнасць нэпа. Мерапрыемствы нэпа ў сельскай гаспа­дарцы. План ГОЭЛРО. Рэформы ў кіраванні прамысловасцю. Пачатак разгортвання індустрыялізацыі. Суадносіны дзяр­жаўнага і прыватнага капіталу. Грашовая рэформа, увядзенне чырвонца. Станоўчыя вынікі, супярэчнасці і недахопы нэпа. Прычыны згортвання нэпа.

Грамадска-палітычнае жыццё ў 1920-я гг. Дзейнасць саве­таў, камсамола, нацыянальных, жаночых арганізацый. Ума­цаванне ўлады бальшавікоў, згортванне дзейнасці іншых пар­тый, усталяванне манаполіі на ідэйнае жыццё, фарміраванне партыйнай эліты. “Ленінскі заклік” у партыю і змяненне яе сацыяльнага складу. Барацьба за ўладу пасля смерці У. І. Ле­ніна. Палітыка КП(б)Б у адносінах да інтэлігенцыі і па на­цыянальна-культурным пытанні.

Крыніцы, мэты і кірункі палітыкі беларусізацыі. Мерапры­емствы ў галіне адукацыі, дзяржаўнага кіравання, культуры, дзяржаўных моў і інш. Культурнае жыццё ў перыяд белару­сізацыі. Стварэнне Інбелкульта і яго дзейнасць. Беларуская навука ў 1920-я гг. Развіццё літаратуры. Станаўленне бела­рускага тэатра. Выяўленчае і музычнае мастацтва. Барацьба з рэлігіяй і ўзмацненне ідэалагічнага ціску ў культурным жыц­ці. Палітыка і культурная работа ў вёсцы і горадзе. Згорт­ванне беларусізацыі і яе прычыны.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Раздзел ІІІ. Савецкая мадэль | Індустрыялізацыя і калектывізацыя.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 2.585 s.