Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Індустрыялізацыя і калектывізацыя.


Date: 2015-10-07; view: 810.


Тэма 16. БССР у канцы 1920–1930-х гг.

Станаўленне камандна-адміністрацыйных метадаў кіравання грамадствам

Зацвярджэнне сталінскай мадэлі будаўніцтва сацыялізму. Прыняцце першага пяцігадовага плана і яго карэкціроўкі. Сутнасць, асаблівасці і сродкі правядзення савецкага варыян­та індустрыялізацыі. Асаблівасці правядзення індустрыялі­зацыі ў БССР. Змены ў грамадстве і сацыяльная палітыка дзяржавы. Вынікі першай пяцігодкі і прыняцце другога пяці­гадовага плана і мерапрыемствы па яго выкананні. Суадно­сіны планавання і рэальных паказчыкаў. Усталяванне рэпрэ­сіўных метадаў кіравання эканомікай і спалучэнне іх з пра­цоўным энтузіязмам. Вынікі першых пяцігодак.

Перадумовы калектывізацыі. Кааперацыя. Хлебанарыхтоў­чы крызіс і пераход да фарсіраванай калектывізацыі. Дырэк­тыўныя і рэпрэсіўныя метады правядзення калектывізацыі. “Вялікі пералом” 1929 г. “Прышчэпаўшчына” і партыйныя чысткі ў БССР. Супраціўленне насельніцтва. Артыкул І. В. Ста­ліна “Галавакружэнне ад поспехаў” і яго наступствы. За­вяршэнне калектывізацыі і яе вынікі.

Прычыны ўсталявання таталітарнай сістэмы і культу асобы І. В. Сталіна. Ідэалагічнае абгрунтаванне рэпрэсіўнай палі­тыкі. Саюз вызвалення Беларусі. Актывізацыя рэпрэсій пасля забойства С. М. Кірава. Рэарганізацыя дзейнасці судовых органаў. Хваля рэпрэсій 1935–1938 гг. і знішчэнне апанентаў І. В. Сталіна ў ВКП(б). Прыняцце Канстытуцыі 1936 г., ме­ханізм правядзення выбараў і фарміравання дзяржапарату ў СССР і БССР. Рэпрэсіі ў БССР у адносінах да партыйнага кіраўніцтва і нацыянальнай інтэлігенцыі. Ратацыі і знішчэнне партыйнага кіраўніцтва БССР. Рэпрэсіі ў арміі. Канчатковае ўсталяванне таталітарнай сістэмы, яе асаблівасці і сацыяльна-псіхалагічная аснова. Агульныя лічбы рэпрэсій, разгляд праблемы ў айчыннай гістарыяграфіі.

Разгортванне культурнай рэвалюцыі, барацьба з непісь­меннасцю, падрыхтоўка савецкай інтэлігенцыі, згортванне беларусізацыі. Рэарганізацыя вышэйшай школы, развіццё бе­ларускай навукі і ўплыў на яе палітычных рэпрэсій. Дэна­цыяналізацыя і рэформа беларускага правапісу.

Культурнае жыццё і ўплыў на яго таталітарнай сістэмы. Творчасць Я. Коласа, Я. Купалы, К. Крапівы, П. Глебкі і інш. Рэпрэсіі ў галіне літаратуры (А. Бабарэка, М. Гарэцкі, І. Ду­боўка, Я. Дыла, С. Астрэйка, М. Лужанін і інш.).

Развіццё беларускага тэатра. Музычнае і выяўленчае мас­тацтва, архітэктура і будаўніцтва, станаўленне кіно, палітыч­ная накіраванасць культурна-асветніцкіх арганізацый. Палі­тыка дзяржавы ў адносінах да царквы і рэлігіі.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Тэма 15. БССР у перыяд новай эканамічнай палітыкі (1921–1927). Узбуйненне тэрыторыі БССР. Беларусізацыя | Тэма 17. Заходняя Беларусь у 1919–1939 гг. Пачатак Другой сусветнай вайны. Далучэнне Заходняй Беларусі да БССР
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.309 s.