Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Тэма 18. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны.


Date: 2015-10-07; view: 668.


Раздзел IV. Геапалітычнае становішча Беларусі

ў сярэдзіне ХХ ст.

Пасляваеннае аднаўленне

Мабілізацыя эканомікі і ідэалагічная работа савецкай ула­ды напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. Стварэнне Заход­няй Асобай ваеннай акругі.

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. План “Барбароса”. Су­адносіны сіл СССР і Германіі. Становішча войскаў Заходняй Асобай ваеннай акругі. Страты савецкай авіяцыі. Паграніч­ныя баі Чырвонай Арміі. Абарона Брэсцкай крэпасці. Пер­шыя паветраныя тараны савецкіх лётчыкаў. Наступленне ня­мецкіх войскаў і ўзяцце Мінска. Адступленне савецкіх вой­скаў. Перабудова жыцця БССР на ваенны лад. Мабілізацыя. Эвакуацыя. Лёс Заходняй Асобай ваеннай акругі. Прычыны паражэнняў Чырвонай Арміі ў пачатковы перыяд вайны.

Акупацыя Беларусі. План “Ост”. Адміністрацыйнае кіра­ванне на акупіраваных тэрыторыях. Эканамічныя мерапры­емствы і аграрная палітыка германскіх улад. Знішчэнне і вываз культурных каштоўнасцей.

Арганізацыя тэрору, этнічных чыстак і рэпрэсій сярод на­сельніцтва. Стварэнне лагераў смерці і гета. Халакост. Вываз насельніцтва ў Германію.

Стварэнне фашысцкай адміністрацыі на месцах. Калабара­цыя і яе прычыны. Нацысцкая прапаганда. Стварэнне мала­дзёжных прафашысцкіх арганізацый, кірункі і змест акупа­цыйнай палітыкі ў галіне адукацыі. Беларускі нацыянальны рух у перыяд акупацыі, яго палітычны ідэал і формы дзей­насці. Стасункі паміж акупацыйнымі ўладамі і беларускімі нацыянальнымі арганізацыямі.

Арганізацыя партызанскага і падпольнага руху на акупі­раванай тэрыторыі. Першыя партызанскія і падпольныя фар­міраванні. Мэты, формы і змест дзейнасці партызан і пад­польшчыкаў. Мінскае падполле. Забойства В. Кубэ. Стварэн­не партызанскіх зон і партызанскіх краёў. Падрыхтоўка пар­тызанскіх кадраў. Рэйкавая вайна, яе этапы і вынікі. Каарды­нацыя дзейнасці партызан і аперацый Чырвонай Арміі. Карныя аперацыі акупантаў супраць партызан і падпольшчы­каў. Гераізм удзельнікаў партызанскага і падпольнага руху.

Пачатак вызвалення Беларусі. Першыя аднаўленчыя мера­прыемствы. Аперацыя “Баграціён”, яе мэты, ход і сродкі вы­канання. Дзейнасць Арміі Краёвай. Прычыны супярэчнасцей Арміі Краёвай і савецкага камандавання. Вызваленне тэры­торыі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх войскаў. Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне, яе крыніцы і значэнне.

Становішча Беларусі пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Ацэнка людскіх і матэрыяльных страт.

Грамадска-палітычнае становішча ў краіне. Узмацненне культу асобы Сталіна, нацыянальныя і ідэалагічныя прыяры­тэты, рэпрэсіі і ўціск асобных груп насельніцтва. Палітыка ў адносінах да праваслаўнай і каталіцкай царквы. Ідэалагічны ціск у навуцы, літаратуры, мастацтве, друку.

Абгрунтаванне прадстаўніцтва БССР у ААН. Удзел беларускіх прадстаўнікоў у заснаванні і дзейнасці ААН.


<== previous lecture | next lecture ==>
Тэма 17. Заходняя Беларусь у 1919–1939 гг. Пачатак Другой сусветнай вайны. Далучэнне Заходняй Беларусі да БССР | Навукова-тэхнічная рэвалюцыя
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.244 s.