Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Навукова-тэхнічная рэвалюцыя


Date: 2015-10-07; view: 773.


Тэма 19. Беларусь у 1950–1960-х гг. Спробы рэформ.

Барацьба за ўладу пасля смерці І. В. Сталіна і перамога М. С. Хрушчова. Партыйнае кіраўніцтва К. Т. Мазурава ў БССР. Змены ў эканамічнай і сацыяльнай палітыцы ў бок дэ­макратызацыі. Паляпшэнне матэрыяльнага становішча гарад­скога і сельскага насельніцтва. Эканамічныя рэформы. Ства­рэнне саўнаргасаў. Капітальнае і жыллёвае будаўніцтва. Зада­чы шостай пяцігодкі і сямігодкі. Укараненне дасягненняў НТР, асваенне космасу і стварэнне новых галін прамысло­васці. Сацыяльныя змены ў грамадстве, колькасны і якасны рост рабочага класа, павелічэнне ўдзельнай вагі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. Урбанізацыя. Вынікі прамысловага развіцця і магчымасці экстэнсіўнага росту эканомікі.

Мерапрыемствы ў галіне сельскай гаспадаркі. Павелічэнне закупачных цэн, скасаванне даўгоў калгасаў, пачатак ства­рэння сацыяльнай інфраструктуры на вёсцы. Адміністрацый­ныя рэформы і сельскагаспадарчыя кампаніі другой паловы 1950-х гг. і іх вынікі. Сельскагаспадарчы крызіс пачатку 1960-х гг. і яго наступствы.

Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё падчас “адлігі”. XX з'езд КПСС і яго значэнне. Лібералізацыя ў галіне куль­туры і грамадскага жыцця. Узмацненне русіфікацыі ў БССР. Спроба адстаўкі М. С. Хрушчова ў 1957 г. Разгортванне рэа­білітацыі ахвяр рэпрэсій часоў сталінізму. Супярэчнасці “на­кіроўваемай дэсталінізацыі”. Адстаўка М. С. Хрушчова, яе прычыны і наступствы.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Тэма 18. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. | Тэма 20. БССР у 1970 – першай палове 1980-х гг. Крызіс грамадска-палітычнага і эканамічнага ладу СССР
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.581 s.