Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Тэма 20. БССР у 1970 – першай палове 1980-х гг. Крызіс грамадска-палітычнага і эканамічнага ладу СССР


Date: 2015-10-07; view: 622.


Змяненні ў кіраўніцтве СССР і БССР пасля прыходу да ўлады Л. І. Брэжнева. П. М. Машэраў на чале кіраўніцтва БССР. Змест паняцця “застой”. Эканамічныя прыярытэты ўрада. Гаспадарчая рэформа 1965 г. і яе вынікі. Прамысловае развіццё БССР, стварэнне новых прадпрыемстваў і галін, вычарпанне магчымасцей экстэнсіўнай мадэлі. Прыярытэты дзявятай і дзясятай пяцігодак. Крыніцы адноснай стабіль­насці савецкай эканомікі. Узмацненне адміністрацыйных ме­тадаў кіравання і цэнтралізацыі эканомікі.

Спробы эканамічнага рэфармавання. Праявы і прычыны адставання савецкай эканомікі.

Складанасці ў сельскай гаспадарцы, нізкая рэнтабельнасць аграрнай галіны і яе прычыны. Капіталаўкладанні ў сельскую гаспадарку і спробы яе рэфармавання. Стварэнне аграпрамы­словых комплексаў і крызісны стан сельскай гаспадаркі. Прыняцце харчовай рэформы.

Грамадска-палітычнае жыццё СССР і БССР. Змены ў сацыяльнай структуры і адукацыйным узроўні савецкага гра­мадства. Згортванне лібералізацыі. Ідэалагічныя прыярытэты ў культуры, адукацыі, навуцы, выхаванні і прапагандзе, ма­наполія КПСС і КПБ на інфармацыю. Фармальная дзейнасць саветаў і прафесійных саюзаў. Дысідэнцтва ў СССР і БССР і барацьба з ім. Русіфікацыя ў галіне адукацыі і культуры БССР. Паглыбленне крызісных з'яў пры Ю. У. Андропаве і К. У. Чарненку.

Агульныя ўмовы развіцця культуры. Адукацыя. Павелічэн­не колькасці вышэйшых навучальных устаноў. Рэфармаванне сярэдняй школы. Прафесійна-тэхнічная адукацыя. Паступо­вае страчванне адукацыяй БССР нацыянальнага зместу. Палі­тызацыя і ідэалагізацыя гуманітарных навук. Асноўная тэма­тыка твораў літаратуры і мастацтва ў першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі і на працягу 1970–1980-х гг. Беларуская проза і паэзія. Архітэктура, скульптура, музыка, тэатр, кіно.

Міжнародная дзейнасць БССР у ААН і іншых міжнарод­ных арганізацыях.

 

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Навукова-тэхнічная рэвалюцыя | Раздзел V. Суверэнная Рэспубліка Беларусь
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.541 s.