Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Раздзел V. Суверэнная Рэспубліка Беларусь


Date: 2015-10-07; view: 587.


ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаў

Тэма 21. Палітычныя падзеі ў другой палове 1980-х гг. Спроба перабудовы сацыяльна-эканамічнай сістэмы грамадства

Нарастанне крызісных з'яў у эканамічным і палітычным жыцці СССР. Прычыны перабудовы. Прыход М. С. Гарба­чова да кіраўніцтва краінай. Красавіцкі (1985) Пленум ЦК КПСС і яго рашэнні. Кірункі перабудовы. Канкрэтызацыя задач новай палітыкі на XXVII з'ездзе КПСС і XIX Усе­саюзнай канферэнцыі КПСС. Крызіс аднапартыйнай сістэмы.

Асаблівасці гаспадарчага развщця БССР у агульнасаюзнай сістэме. Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС, ацэнка яе нас­тупстваў, уплыў на сацыяльна-палітычны стан грамадства.

Фарміраванне шматпартыйнасці і палітычнай апазіцыі. З'яўленне нефармальных культурна-асветніцкіх арганізацый, змест іх дзейнасці, паступовае набыццё імі палітычнай накі­раванасці, арганізацыйнае афармленне БНФ. Актывізацыя цікавасці да нацыянальнай гісторыі і культуры, крытыка зместу палітыкі КПСС і КПБ. Актывізацыя насельніцтва, няздольнасць КПБ прапанаваць грамадству альтэрнатыўныя шляхі развіцця. “Мітынговая дэмакратыя” вясны 1991 г. Стварэнне Беларускай сялянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады і інш.

Прыняцце Вярхоўным Саветам БССР законаў аб мовах, аб культуры, Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Крызіс СССР. Адасабленне Прыбалтыкі, Украіны, Грузіі, этнічныя канфлікты ў Нагорным Карабаху і інш. Рэферэндум аб захаванні СССР і яго вынікі. Праект падпісання новага саюзнага дагавора. Жнівеньскі путч 1991 г. і яго вынікі. “Парад суверэнітэтаў”. Наданне канстытуцыйнага статусу Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Спыненне дзейнасці КПБ. Выбары новага кіраўніцтва Беларусі, змя­ненне назвы рэспублікі, прыняцце новай сімволікі і закона аб грамадзянстве. Белавежскія пагадненні. Скасаванне СССР і стварэнне СНД. Ацэнка прычын і наступстваў распаду СССР у гістарычнай літаратуры.


<== previous lecture | next lecture ==>
Тэма 20. БССР у 1970 – першай палове 1980-х гг. Крызіс грамадска-палітычнага і эканамічнага ладу СССР | Тэма 22. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Рэспубліка Беларусь на сучасным этапе
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.862 s.