Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






МАНУМЕНТАЛЬНЫ ЖЫВАПІС XIV – XVIII СТ.


Date: 2015-10-07; view: 1608.


Аб манументальным жывапісе XIV-XVI ст. больш вядома з літаратурных і архіўных крыніц. Іх даныя сведчаць, што фрэскавымі роспісамі былі упрыгожаны княжацкія палацы ў Вільні, Троках, Крэве, Гродне, Віцебску, Полацку, цэрквы і касцёлы. Гэты жывапіс не захаваўся да нашага часу, таму вялікую мастацкую і гістарычную каштоўнасць маюць роспісы, выкананыя беларускімі мастакамі ў будынках на тэрыторыі Польшчы.

Самым значным помнікам манументальнага жывапісу XV ст., удзел у стварэнні якога прымалі беларускія мастакі, з'яўляюцца роспісы капліцы св. Тройцы ў Люблінскім замку. Сцены яе пакрываюць сюжэтныя кампазіцыі, арнаментальныя выявы. Па сваіх мастацкіх, стылістычных якасцях яны нагадваюць больш ранні жывапіс. Гэта дае падставы сцвярджаць, што яе фрэскавае ўбранне было выканана беларускімі жывапісцамі, якімі кіраваў майстар Андрэй. Большасць сцэн у роспісах, прысвечаны сюжэтам Новага запавету. Прыкметная рыса фрэсак: наяўнасць партрэтных выяў. Роспісы вызначаюцца выразным колеравым рашэннем. Агульны каларыт фрэсак мажорны, святочны.

Аб характары і высокім узроўні беларускага манументальнага жывапісу XIV-XVI ст. сведчаць таксама роспісы Дабравешчанскай царквы Супрасльскага манастыра, створаныя ў 1557 г. Да нашых дзён фрэскі дайшлі толькі ў фрагментах. Сцены царквы ўпрыгожвалі евангельскія сюжэты, якія расказваюць аб розных падзеях з жыцця Маці Боскай і Хрыста. Колеравая гама вытанчаная, з мяккімі пераходамі вохрыстых, сера-сініх і карычнева-вішнёвых тонаў. У графічна-лінейнай манеры жывапісу, у выяўленні лёгкіх, некалькі выцягнутых, фігур, у прапрацоўцы складак адзення і архітэктурных форм адчуваецца ўплыў як візантыйскага, так і заходнееўрапейскага мастацтва.

Развіццё манументальнага жывапісу, як і станковага, у XVII ст. адбывалася ў межах некалькіх стыляў. У пачатку XVII ст. назіраюцца змяшэнні гатычных і рэнесансных уплываў. З 30-х гг. ст. набывае моц стыль барока. Ён вызначаў беларускі жывапіс да канца XVIII ст. і прайшоў у сваім развіцці некалькі этапаў: ранні, сталы і позні. Уласцівыя асаблівасці беларускага манументальнага жывапісу XVII ст.: бурны працэс авалодання новымі выяўленчымі сродкамі, узрастае цікавасць да анатоміі чалавека, этнаграфічных дэталяў, да спіхалагічных характарыстык герояў выяўляемых сцэн. У асноўным гэта былі падзеі Старога і Новага запаветаў Бібліі. Але ў параўнанні з папярэднімі перыядамі ў іх пабудове вядучая роля належыць лінейнай перспектыве, рэалістычным святлоценявым і колераым вырашэнням. Жывапісцаў усё больш клапоцяць магчымасць перадаць рэчаіснасць ва ўсёй разнастайнасці яе з'яў. З сярэдзіны XVII ст. мастакі пачынаюць працаваць у манеры, тыповай для заходнееўрапейскага манументальнага жывапісу. Прыкладамі манументальнага жывапісу разглядаемага перыяду з'яўляюцца роспіс царквы Куцеінскага Богаяўленскага манастыра каля Оршы, роспісы мураванага богаяўленскага сабора ў Магілёве.

Манументальны жывапіс другой паловы XVII ст. працягвае асноўныя дасягненні першай паловы стагоддзя. Яго развіццё ішло ў межах сталага барока. Найбольш яркі помнік новага перыяду – роспіс драўлянай Троіцкай царквы Маркава манастыра ў Віцебску (1691). Сцены царквы былі рапісаны поўнасцю ад купала да апдлогі. Кожная з выяўленых сцэн акаймоўвалася чатырохвугольнай маляванай рамай і мела таксама подпіс на стараславянскай мове. Уплыў барока адчувальны ў дынаміцы кампазіцый, ускладненай пластыцы фігур, у пільнай увазе да акружэння.

Галоўны ўплыў на развіццё манументальнага жывапісу XVIII ст. аказала барока. Уплыў ракако і класіцызму на яго ў разглядаемы перыяд не быў дамінуючым. Роспісы XVIII ст., нават праваслаўных храмаў, ужо не будуюцца па кананізаванай схеме, як гэта было ў папярэднія гады. У іх больш свабодна трактуюцца біблейскія і евангельскія сюжэты, уключаюцца сцэны, дзе апавядаецца аб гістарычных падзеях, даюцца партрэты вядомых гістарычных асоб. Гэта прыкметы часу, але разам з тым і прыкметы беларускага манументальнага жывапісу XVIII ст. Прыкладамі з'яўляюцца роспісы Кармеліцкага касцёла ў Мсціславе (1765-1767), найбольш выдатным прыкладам з'яўляюцца роспісы Нясвіжскага езуіцкага касцёла божага цела, датуемыя 1751-1753 гг. Іх выканала група майстроў пад кіраўніцтвам прыдворнага мастака Радзівілаў Ксаверыя Дамініка Гескага-старэйшага. Фрэскі касцёла адпавядаюць стылю барока. Тут шмат алегарычных фігур, сімвалаў, сцэны напоўнены рухам, яны дынамічныя і выразныя. Роспісы дэманструюць пільную ўвагу да бытавых дэталяў, у іх шмат трапна заўважаных і перададзеных момантаў рэальнага жыцця. Да значных твораў манументальнага жывапісу XVIII ст. адносяцца таксама роспісы касцёла Святога Андрэя ў Слоніме (апошн. чв. XVIII ст.), сінагогі ў Слоніме (2 пал. XVIII ст.), царквы Раства Багародзіцы ў Слаўгарадзе (кан. XVIII ст.) і інш.


РАЗВІЦЦЁ КІНЕМАТАГРАФІІ Ў БССР: ДРУГАЯ ПАЛОВА 1940-Х – 1991Г.

У Айч. вайну аператары М.Сухава, М.Бераў, І.Вейняровіч, В.Цытрон, У.Цяслюк здымалі франтавыя рэпартажы, стварылі партыз. кіналетапіс рэспублікі. У 1942 у Алма-Аце выпусцілі альманах «Беларускі кіназборнік» (рэж. Корш-Саблін і Тарыч), у 1942—44 выходэіў кіначасопіс «Савецкая Беларусь», у 1944 зняты дакумент. фільм «Вызвалекне Савецкай Беларусі» і фільм-канцэрт «Жыві, родная Беларусь» (рэж. Корш-Саблін і М.Садковіч). У 1945 аднавіла дзейнасць кінастудыя «Савецкая Беларусь» (з 1946 “Беларусьфільм”). У 1961—68 дзейнічала Мінская студыя навукова-папулярных і хранікальна-дакумент. фільмаў, пераўтвораная ў аб'яднанне «ЛетапІс» кінастудыі «Беларусьфільм». 3 1975 працуе майстэрня мультыптлікацыйкага кіно. У 1962 створаны Саюз кінаматаграфістаў Беларусі.

Найб. поспехі бел. маст. і дакумент. кіно 1940—70-х г. звязаны з раслрацоўкай тэматыкі Айч. вайны: «Канстанцін Заслонаў» (рэж. Корш-Саблін, Файнцымер; Дэярж. прэмія СССР 1950), «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (рэж. М.Фігуроўскі), «Праз могілкі» (рэж В.Тураў), «Альпійская балада» (рэж. Б.Сцяпанаў), «Вянок санетаў» (рэж. В.Рубінчык), тэлевізійныя «Руіны страляюць...» (рэж. В.Чацверыкоў, Дэярж. прэмія Беларусі 1974), «Доўгія версты вайны» (рэж А. Карпаў). Значнымі былі і творы, прысвечаныя гіст. падзсям і асобам: «Чырвонае лісце» (рэж. Корш-Саблін), «Масква—Генуя» (Корш-Саблін і П. Арманд, Дзярж. прэмія Беларусі 1967), «Я, Францыск Скарына» (рэж. Сцяпанаў). У фільмах пра сучаснасць бел. кінематаграфісты імкнуліся паказаць складаныя працэсы грамадскага жыцця, узнімалі маральна-этычныя пра блемы: «Шчасце трэба берагчы» (рэж, І.Шульман), «Нашы суседзі» (рэж. Сплашноў), «Расклад на паслязаўтра» (рэж. І.Дабралю6аў) і інш. Прыкметнага ўзроўню дасягнуў кінематограф для дзяцей: «Дзяўчынка шукас бацьку» (Л.Голуб), «Горад майсгроў» (рэж. У.Бычкоў), «Прыгоды Бураціна» і «Пра Чырвоную Шапачку» (Л. Нячаеў, тэлевізійныя) і інш. Адметныя экранізацыі бел. кінематаграфістаў нац. літ. твораў і сусв. класікі: «Першыя вьпрабаванні» па матывах трылогіі Я Коласа «На ростанях» (рэж. Корш-Саблін), «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле У.Караткевіча (рэж. Рубінчык), «Хам» паводле Э.Ажэшкі (рэж. Дз. Зайцаў), «Людзі на балоце» паводлс I. Мележа (рэж. Тураў), «Бацькі і дзеці» паводле І.Тургенева (рэж. В.Нікіфараў) і інш. 3 канца 1980-х г. бел. кшематаграфісты імкнуцца больш глыбока асэнсаваць гіст. мінулае і складаныя працэсы сучаснасці: «Белыя росы» (рэж. Дабралюбаў), «Наш браняпоезд» (рэж. М.Пташук), «Аз воздам» (прысвечаны К.Лышчынскаму; рэж Сцяпанаў, М.Касымава, Б.Шадурскі).


Культура беларускіх земляў у IX-XIII ст.: дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

Усталяванне новага ладу, развіццё сацыяльна-эканамічных адносін, узнікненне і рост гарадоў садзейнічалі аддзяленню рамяства ад сельскай гаспадаркі і хуткаму развіццю рамёстваў: касцярэзнага, ліцейнага, кавальскага, ювелірнага, мастацкай апрацоўкі дрэва, ганчарства, шкларобства і інш. Сацыяльнае размежаванне грамадства наклала свой адбітак на характар развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, яго стылістыку і сюжэты. У асяроддзі сялянства і бяднейшай часткі гараджан яно развівалася на аснове традыцый. Прадметы хатняга ўжытку, зброя, упрыгожанні з шырокадаступных матэрыялаў (косці, дрэва, гліны, жалеза) аздабляліся геаметрычным арнаментам сімвалічнага характару. Сярод знаходак на вясковых паселішчах рэдка трапляюцца унікальныя творы, на выраб якіх патрабаваліся многія месяцы карпатлівай працы. Большасць прадметаў вызначаецца масавасцю, шырокадаступнасцю і таннасцю.

Для задавальнення патрэбаў дружынна-баярскай знаці вырабляліся рэчы, якія адрозніваліся не толькі прымяненнем дарагіх матэрыялаў — срэбра, золата, каш-тоўных камянёў, але і стылістыкай дэкору. Колішнія амулеты-абярэгі саступілі месца вырабам чыста дэкаратыўнага характару, хоць сувязь з міфалогіяй, старажытнымі павер'ямі прасочваецца яшчэ вельмі выразна.

Значны ўплыў на характар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва заходнерускіх земляў аказалі гандлёвыя сувязі, якія сталі наладжвацца з краінамі Заходняй Еўропы. У выніку сюды сталі трапляць заходнееўрапейскія вырабы з металу, косці, каменю і іншых матэрыялаў. Напрыклад, пры раскопках дзядзінца ў Ваўкавыску знойдзена наверша ад трона, выразанае з маржовай косці ў выглядзе аб'ёмнай галавы льва. Паходзіць яно з Паўднёвай Германіі.

Звяртае ўвагу шырокі дыяпазон вырабаў сярэднявечных майстроў-рамеснікаў. Жаночыя ўборы з дарагіх, нярэдка прывазных тканін дапаўняліся мастацкімі вырабамі, часта з каштоўных металаў. Разнастайныя бранзалеты, пацеркі, падвескі, лунніцы, крыжыкі, колты, аздобленыя найтанчэйшым зярненнем, завіткамі скані, гравіраваннем, эмалямі, чарненнем, вызначаюцца надзвычайнай вытанчанасцю дэкору, дасканаласцю формаў, філіграннасцю апрацоўкі. Багата арнаментаваліся зброя, воінскі рыштунак, конская вупраж. Касцяныя накладкі, гравіраваныя геаметрычным і раслінным арнаментам, упрыгожвалі калчаны і ручкі нажоў. Залатым і срэбраным шыццём аздабляліся літургічныя тканіны. Чаканкай і каштоўнымі камянямі ўпрыгожваліся шаты абразоў, кніжныя абклады.

Стылістыка і матывы дэкору вырабаў адлюстроўвалі размежаванне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў адпаведнасці з класавым дзяленнем грамадства. У асяроддзі сялян і значнай часткі гараджан пераважаў старажытны геаметрычны арнамент сімвалічнага характару. У той жа час у дружынна-баярскім побыце ўсё большае месца стаў займаць дэкор з раслінных і зааморфных формаў рэальнага і фантастычнага характару. Бытаваў і геаметрычны арнамент, але ён ускладніўся і ўзбагаціўся новымі матывамі і формамі.

Адно з вядучых месцаў сярод рамёстваў у старажытных гарадах на тэрыторыі Беларусі займала мастацкая апрацоўка косці. Тонкай работы грабяні, ручкі нажоў, накладкі на калчаны, шахматы і іншыя прадметы бытавога і мастацкага прызначэння знойдзены пры раскопках старажытнага Мінска, Полацка, Гродна, Навагрудка, Турава, Ваўкавыска, Пінска і іншых гарадоў і паселішчаў. З'яўленне ў XI-XII стст. такарнага станка садзейнічала як пашырэнню асартыменту вырабаў, так і павышэнню іх мастацкага ўзроўню. Арнамент часцей за ўсё «вочкавы», размяшчаецца ў адзін ці некалькі радоў на плоскай паверхні вырабу. Часам такі арнамент акаймаваны зігзагападобнай лініяй ці двума зігзагамі, што ўваходзяць адзін у адзін («воўчы зуб»). Вядомы яшчэ з часоў жалезнага веку вочкавы арнамент ілюструе ўстойлівасць старажытных язычніцкіх вераванняў, характэрную для дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва XI-XIII стст. Кружок з кропкай у цэнтры, што сімвалізаваў сонца, святло, агонь - адзін з самых распаўсюджаных элементаў салярнай арнаментыкі. Вочкавы арнамент наносілі спецыяльнымі цыркульнымі разцамі, для чаго больш прыдатнай была плоская паверхня. На вырабах з выпуклай паверхняй (лыжках, вухачыстках, муфтах, ручках нажоў) часцей сустракаецца дэкор у выглядзе паяскоў, косай штрыхоўкі і пляцёнкі накшталт раменнага пляцення. Цікавыя знаходкі такога тыпу выяўлены ў Ваўкавыску. Часцей за ўсё пляцёнка мела выгляд паласы з дзвюх стужак. 3 XII ст. пляцёнка сустракаецца і на тэрыторыі Бел. Выдатным прыкладам такога дэкору з'яўляюцца касцяныя пласціны для калчана з Мсціслава. Дасканала выкананая пляцёнка і іншы дэкор геаметрычнага характару выразаны нізкім рэльефам. На адной з пласцін, акрамя ўжо згаданай пляцёнкі, выгравіравана нейкая двух-галовая пачвара - характэрны ўзор тэраталагічнага («звярынага») стылю, які набыў пашырэнне ў XI—XIII стст. у дэкоры прадметаў побыту пануючых класаў. Адлюстраванне розных пачвар, жывёл і птушак было асаблівай адзнакай храбрасці, моцы і сілы ўладальніка, таму і атрымала такое распаўсюджанне.

Характэрныя ўзоры тэраталагічнага стылю - касцяныя накладкі XII ст. з Ваўкавыска і Лукомля. На першай з іх - выявы жывёл, якія нагадваюць аленя, рысь і ваўка. Накладка з Лукомля аздоблена ў падобным стылі. Абрысы жывёл нагадваюць сабак, якія бягуць адзін за адным. Праўда, у адрозненне ад плоскіх схематычных сілуэтаў на ваўкавыскай пласціне фігуры тут выразаны больш упэўнена, з перадачай аб'ёму і дынамікі. Абодва вырабы адлюстроўваюць ранні этап развіцця тэраталагічнага стьлю, бо знаходкі XII ст. дэманструюць значна больш высокі ўзровень касцярэзнага мастацтва. Фантастычныя істоты трапляюцца часцей, чым рэальныя вобразы жывёл і птушак. Дэкор складаецца з выяваў розных пачвар, птушак з чалавечымі галовамі, крылатых звяроў. Часта сустракаецца матыў звера накшталт ільва, у якога хвост заканчваецца двума завіткамі.

3-за недаўгавечнасці матэрыялу меншай колькасцю ўзораў прадстаўлена мастацкая апрацоўка дрэва. Але можна не сумнявацца, што на заходнерускіх землях, багатых лесам, дрэва было адным з самых распаўсюджаных матэрыялаў, у тым ліку і для мастацкай творчасці. Раскопкі даюць не толькі рэшткі збудаванняў, прылад працы, прадметаў хатняга ўжытку, але і шматлікія інструменты для апрацоўкі дрэва: сякераў, долатаў, пілаў, нажоў, скобеляў, разцоў, свярдзёлкаў. Не-каторыя з гэтых прылад прызначаны для выканання тонкіх разьбяных работ.

У XI-XIII стст. у многіх гарадах (Полацк, Гродна, Навагрудак, Тураў) шырокаразвітым мясцовым рамяством было ўжо, відаць, шкларобства, пра што сведчыць вывучэнне шматлікіх знаходак з раскопак гэтых гарадоў і паселішчаў. Да XI ст. адносяцца пацеркі і бранзалеты, з XII ст. масава вырабляліся пярсцёнкі, скроневыя колцы, сталовы, аптэчны і літургічны посуд.

Шматлікімі знаходкамі прадстаўлена мастацкая апрацоўка металу. Шырокае развіццё набыло ювелірнае мастацтва, якое аб'ядноўвала розныя віды мастацкай апрацоўкі каляровых і каштоўных металаў: ліццё, чаканку, гравіраванне, філігрань, чарненне, зярненне, эмалі. Калі ліццё па васковай мадэлі, вядомае ў папярэдні перыяд, давала магчымасць ствараць толькі адзінкавыя рэчы, то ў XII - XIII стст. пашырылася ліццё ў каменныя раз'ёмныя формы, што дазволіла наладзіць масавы выраб рэчаў.

Распаўсюджанне ў X ст. на заходнерускіх землях ганчарнага круга дало магчымасць наладзіць масавы рамесніцкі выраб глінянага посуду, адначасова аказала ўплыў на яго мастацкія якасці. Ганчарны посуд набыў больш зграбныя і разнастайныя формы, яго паверхня часам даводзілася да бляску, а дэкор стаў больш упарадкаваны і рытмічны. Асартымент і формы ганчарнага посуду, што склаліся ў тыя часы, практычна без зменаў захаваліся да нашых дзён. Да тых жа часоў адносіцца і развіццё архітэктурна-дэкаратыўнай керамікі.

У цэлым дэкаратыўна-прыкладное мастацтва IX—XIII стст. адлюстроўвае, з аднаго боку, прадаўжэнне традыцый, закладзеных яшчэ ў язычніцкія часы, з другога - запазычанні дасягненняў візантыйскай і еўрапейскай культуры. Яно набыло самастойны характар, стала прафесійным заняткам рамеснікаў. Пашырыўся і ўзбагаціўся асартымент вырабаў, з'явіліся новыя галіны мастацкай творчасці. Больш разнастайнай стала арнаментыка. Фактычна ўжо ў Сярэднявеччы склаліся формы і дэкор многіх вырабаў, якія амаль без змяненняў дайшлі да нашага часу.


Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі (XIX — пачатак XX ст.)

Яго складаюць некалькі галін:*творы, якія ішлі на патрэбы заможнай часткі грамадства (калі раней гэта была радавая арыстакратыя — магнатэрыя і заможная шляхта, то цяпер - разбагацеўшая буржуазія, памеснае дваранства), як правіла, для ix патрэб выконваліся высокамастацкія вырабы, якія звычайна ствараліся на заказ і ў адзінкавым экзэмпляры.

*масавая вытворчасць разнастайных побытавых рэчаў, якая асабліва інтэнсіўна разгарнулася з сярэдзіны XIX ст. 3 гэтага часу пачынаюць дзейнасць шматлікія прадпрыемствы па выпуску таннай серыйнай прадукцыі, прызначанай для прадстаўнікоў сярэдняй часткі грамадства.

Практычна для большасці з гэтых вырабаў быў характэрны зварот да ўзораў і стылістыкі мінулых часоў. Пачынаюць аднаўляцца старажытныя прыёмы апрацоўкі матэрыялаў, паўтараюцца нават некаторыя формы побытавых прадметаў, у вырабах спалучаюцца разнастайныя матэрыялы, выкарыстоўваюцца іх імітацыі. Нават надыход стылю Арт Нуво з ято адметнай выбіральнасцю да стылявых узораў мінулых эпох, моцнымі стылізацыйнымі прыёмамі не быў у стане змяніць агульную сітуацыю.

Як і раней, важнае месца ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве займаюць вырабы з металу. Актыўнае грамадзянскае і жыллёвае будаўкіцтва сфарміравала ўстойлівы попыт на літыя архітэктурныя элементы: балконныя рашоткі, разнастайнага прызначэння агароджы, дэталі завяршэння дахаў, а таксама на паркавую мэблю, прадметы для інтэр'ераў (пячныя дзверцы, лесвіцы). Высокімі мастацкімі якасцямі вызначаліся вырабы заводаў у вёсках Вішнёва (1780—1870-ыя гг., Валожынскі раён Мінскай вобл.), Добруш (з 1852г. эканомія Гомельскага маёнтка, цяпер цэнтр раёна ў Гомельскай вобл.), Налібакі (1852 г., Cтaўбцоўскі раён Мінскай вобл.), Высокае (1854 г., Аршанскі раён Віцебскай вобл.). У пераважнай большасці ў іх дэкоры выкарыстоўваліся стылізаваныя раслінныя матывы, якія аб'ядноўваліся з геаметрычнымі формамі.

Блізкія рашэнні былі ўласцівы і каваным прадметам, найбольш масавым для дадзенага часу. У прадукцыю многіх металургічных заводаў як Беларусі, так і поўдня Расіі ўваходзіў выпуск ліставога і палоснага пракату, які ў другой палове XIX ст. пачаў шырока выкарыстоўвацца кавалямі ў якасці загатовак. 3 аднаго боку, гэта значна аблягчала іх працу, a з другога - прывяло да аднастайнасці вырабаў, у якіх паўтараліся профілі і нават асобныя элементы. Гэта асабліва відавочна праявілася ў каваных агароджах і крыжах.

Багаццем форм і разнастайнасцю рашэнняў вылучаліся вырабы з каляровых металаў. У асноўным з гэтай мэтай выкарыстоўваліся медзь, волава, латунь і бронза. Асаблівую папулярнасць мелі алавяныя прадметы, дастаткова простыя па тэхналогіі выканання, і танныя: бытавы і літургічны посуд, падсвечнікі, накладкі на куфэркі, скрыні, аправы люстэрак і рамак.

Выдатным прыкладам літургічнага посуду з'яўляецца чаша для асвячэння вады з царквы Раства Багародзіцы в. Масаляны (Бераставіцкі раён Гродзенскай вобл., першая пал. XIX ст.). У яе вырашэнні дастаткова ясна прасочваюцца рысы ампіру, што бачна па форме адмыслова выгнутых ручак, ix зграбных прапорцыях, выкарыстанаму матыву аканта, арнамент якога скла-даецца з паўтораных выяў кветак ружы і лістоў. Тонкай ручной работай вылучаецца яшчэ адзін літургічны сасуд з касцёла Святой Тройцы в. Струбніца (Мастоўскі раён Гродзенскай вобл., 1893 г.). Гэта прыгожых прапорцый чаша, паверхня якой пакрыта складаным раслінным арнаментам, выкананым спосабам чаканкі.

У рэчышчы новых эклектычных стылявых з'яў выкананы сасуд для асвячэння вады з касцёла Пятра і Паўла г. п. Ружаны (Пружанскі раён Брэсцкай вобл., кан. XIX ст. ). Па сваей форме ён паўтарае грэчаскія керамічныя кратары і таксама складаецца з шырокага паддона, масіўнай ножкі і чашы, да якой прымацаваны дзве ручкі. Дадзены прыклад - дастаткова характэрны для дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва другой паловы — канца XIX ст., калі ў вырабах былі пашыраны паўтарэнні форм, нават імітацыі матэрыялаў.

Важныя эвалюцыйныя працэсы на працягу XIX-пачатку XX ст. адбываліся ў беларускім шкларобстве. Попыт на шкляную прадукцыю задавальнялі мануфактуры, шклозаводы і гуты. Акрамя гэтага выкананнем простата бытавога і тарнага посуду, пацерак і ліставога шкла займаліся асобныя рамеснікі. Буйнымі прадпрыемствамі для першай паловы XIX ст. былі Налібоцкая і Урэцкая мануфактуры, узнікшыя яшчэ ў пачатку - першай трэці XVIII ст. Яны праіснавалі да 1860-х гг. Акрамя гэтага дзейнічалі заснаваныя ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. мануфактура М.П. Румянцава ў Гомелі, графа M. Салтыкова у мястэчку Ілля (цяпер Вілейскі раён Мінскай вобл.), прадпрыемствы ў Рагачове, Чачэрску, Быхаве, Крычаве.

Па спосабу выканання і тэхналогіі фармавання вырабы са шкла ствараліся некалькімі спосабамі: *свабоднае выдзіманне (фармаванне), *выдзіманне ў нерухомыя формы і *прасаванне. У прасаваных вырабах пашыранымі былі разнастайнае аднатоннае і каляровае віццё, пляцёнкі, рашоткі, гутныя накладныя выявы кветак, фігурак людзей, жывёл, птушак. Для выдзіманых сасудаў было характэрна шліфаванне, гравіраванне, траўленне, эмалевыя роспісы. Варылася так званае глушонае шкло, якое мела мяккія адценні ружовых, блакітных, вохрыстых, зеленаватых адценняў. Выраблялі таксама малочнае і чорнае шкло.

Практычна на ўсім працягу XIX-пачатку XX ст. захоўваецца папулярнасць крышталю (асабліва модным ён становіцца з 1890х гг.). Калі для крышталёвага посуду перш. трэці XIX ст. былі яшчэ характэрны разнастайныя арнаментаваныя матывы ў барочным гусце, сюжэтныя выявы, манаграмы, вензелі, надпісы, то з канца стагоддзя аздоба становіцца сціплай, канцэнтруючыся ў асноўным на вусці і ў аснове чашы ці на найбольш пукатай яе паверхні.

Асартымент шкляных вырабаў не зазнаў істотных змен. Як і раней, у попыце быў сталовы і дэкаратыўны посуд. Яго значную долю складалі рэчы для пітва: кубкі, бакалы і флеты на высокіх ножках, кілішкі, шклянкі, кухалі, кубкі і сподкі для кавы і чаю. Выраблялі таксама талеркі, міскі, графіны, збаны, кварты, масленіцы, цукерніцы, сальніцы, салатніцы, вазы для садавіны і кветак, чары для варэння, крэманкі. Папулярнасцю карысталіся наборы шклянога посуду. Другую групу прадметаў складалі бытавыя рэчы – асвятляльныя прыборы (падсвечнікі, жырандолі, люстры, насценныя бра), люстэркі, газавыя лямпы.

На працягу XIX ст. формы і аздоба шкляных вырабаў мяняліся ў залежнасці ад пануючых стыляў і напрамкаў. Так, у самым яго пачатку яшчэ захоўваліся характэрныя барочныя рысы. 3 надыходам класіцызму і ампіру прапорцыі сасудаў становяцца больш стрыманымі, з прамымі лініямі аб'ёмаў, яны маюць дастаткова масіўныя ножку і стапу, адносна тоўстыя сценкі. Новыя мастацкія рашэнні прынёс стыль Арт Нуво. Яго надыход быў шмат у чым абумоўлены прадукцыяй заходнееўрапейскіх заводаў, галоўным чынам Германіі і Аўстрыі. Найбольш ярка рысы Арт Нуво праявіліся ў посудзе заводаў у в. Бярозаўка, Нова-Барысаве, прадпрыемстваў у вёсках Старэва (цяпер Слуцкі раён Мінскай вобл.) i Целяханы (цяпер г. п. Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобл.). Стылістыка Арт Нуво выразна ўвасобілася ў сталовым посудзе, рэзервуарах i абажурах лямп i ў вазах. Для большасці з ix была характерна масіўная, квадратная аснова, з якой нібыта вырастала вузкае выцягнутае тулава з разхінутым вусцем, часта аформленым у форме кветкі ірыса, - улюбёнага матыву стылю. Адметнай рысай шкляных частак лямп быў іх роспіс эмалямі. У ім прысутнічалі перш за ўсё тыповыя для Арт Нуво матывы кветак і хвалістападобных сцёблаў. Мастакі асабліва часта выконвалі амаль нестылізаваныя выявы ружаў, рамонкаў, васількоў, гронак рабіны, парэчак і вінаграду, галінак з яблыкамі, а таксама рэалістычна адлюстраваныя пейзажныя кампазіцыі, часам з фігуркамі людзей.

Яркай і своеасаблівай з'явай у беларускім дэкаратыўна-прыкладным мастацтве было кафлярства. Актыўнае грамадзянскае і жыллёвае будаўкіцтва выклікала вялікую патрэбу ў архітэктурнай кераміцы, і перш за ўсё ў кафлі. Яе вырабам займаліся як асобныя рамеснікі, невялікія майстэрні, мануфактуры, так і буйныя прадпрыемствы, якія пачалі ўзнікаць у другой палове XIX ст. Найбольш значныя дзейнічалі ў Барысаве, Віцебску, Івянцы (Валожынскі раён Мінскай вобл.), Копысі (Аршанскі раён Віцебскай вобл., працавала каля дваццаці заводаў), Мінску, Магілеве, Навагрудку, Слаўгарадзе (цяпер цэнтр раёна Магілёўскай вобл.).

На працягу ўсяго перыяду назіраюцца змены ў дэкарыроўцы кафлі, яе пластыцы, колеравых вырашэннях. Разам з характэрнымі яшчэ для XVIII ст. квадратнымі, прамавугольнымі ці выцягнутымі па гарызанталі формамі, вуглавымі аб'ёмамі ўсё большае распаўсюджанне атрымліваюць складаныя элементы. Гэта часткі вянчальных карнізаў і тых, што аддзяляюць ніжні і верхні аб'ёмы ацяпляльнага збудавання, ідуць па яго нізу. У часы класіцызму і ампіру асаблівую папулярнасць набывае бела-крэмавая кафля з рознавысокім рэльефам, часам з імітацыяй класіцыстычных форм. Для акцэнтавання асобных месц ужывалі роспіс фарбамі блакітнага, зеленаватага адценняў ці пазалоты. У 1850-1890х гг. кафля набывае як паліхромныя вырашэнні, так i пакрываецца глыбокага тону карычневай аднатоннай палівай, якая стане самай распаўсюджанай у канцы XIX - пачатку XX ст.

У залежнасці ад стылявога перыяду мянялася і пластыка малюнка кафлі. Гэта былі кампазіцыі з ясна выказаным цэнтрам у форме разеткі, паўсферычнага паглыблення ці выступа, гранёнага і інш. выгляду геаметрычнага аб'ёму. Ад яго сіметрычна размяшчаліся чатыры арнаментаваныя выявы, складзеныя з раслінных або геаметрычных матываў. Атрымліваюць распаўсюджанне плаўныя, цякучыя формы, выявы звілістых сцёблаў, кветак і бутонаў.


Графіка ў БССР (1920я – пачатак 1940-х гг.)

Развіццё беларускай графікі ў гады Грамадзянскай вайны і іншаземнай інтэрвенцыі адбывалася ў складаных умовах. Яны дыктавалі актуальнасць адпаведных відаў твораў, накладвалі адбітак на асаблівасці мастацкай мовы выконваемых работ. Час патрабаваў перш за ўсё дзейсных, ariтацыйнага характару накіраванасці форм. Дадзеныя абставіны абумовілі вялікую запатрабаванасць перш за ўсё плаката. Магчымасць лаканічна, з пэўнай доляй умоўнасці, абагульненняў данесці да гледача патрэбную інфармацыю, хуткасць і таннасць выканання пры вялікіх тыражах абумовілі яго шырокае распаўсюджанне. Плакаты былі актуальны яшчэ і таму, што значная частка тагачаснага мірнага насельніцтва і салдат была непісьменнай, a выразная даходлівасць плаката дазваляла вобразна і пераканаўча расказваць аб самым злабадзённым.

Першыя плакаты на Беларусі з'явілісяў 1918 г. Іх друкавалі ў Маскве і дастаўлялі агітцягнікамі. Але ўжо ў 1919 г. былі адкрыты Віцебскае і Гомельскае аддзяленні РОСТА, якія распачалі актыўную работу, адлюстроўваючы перш за ўсё сітуацыю і падзеі на беларускіх землях. Акрамя гэтага, выпускам друкаванай прадукцыі займаліся ў асобных майстэрнях, у рэдакцыях газет. 3 вялікай колькасці тагачасньгх плакатаў да нашых дзён захаваліся адзінкі, а аб змесце некаторых вядома толькі па апісаннях, паўторах у газетах. Характэрнымі творамі гэтагачасу з'яўляюцца плакаты «Пісьмо Леніна да рабочых і сялян» (Віцебскае аддзяленне РОСТА, 1919 г.), «Мы паднялі горда і смела сцяг барацьбы за рабочую справу» (Гомельскае аддзяленне РОСТА), «Клінам чырвоным бі белых» Л. Лісіцкага (1920 г.), «Тыдзень фронту і транспарту» Л. Фрындлендэра (1920 г.), «У кайданы рабства працу нашу імкнецца закаваць шляхта...» (выд. Рэўваенсавета Заходняга фронту, 1920 г.). Кожны з іх адрозніваецца выкарыстаннем разнастайных мастацкіх прыёмаў ад лаканічных геаметрычных форм да падрабязнай «раскадроўкі» сюжэта на некалькі ўзаемазвязаных фігурных кампазіцый.

Невысокім быў мастацкі ўзровень графічнага афармлення часопісаў і газет, якія выходзілі ў 1918-1919 гг. У пераважнай большасці на іх старонках размяшчалі выявы сатырычнага зместу, у якіх з плакатнай лаканічнасцю і пэўнай доляй умоўнасці параўноўваліся мінулае і новае савецкае жыццё, як, напрыклад, у часопісе «Заря Запада» (Мінск), газеце «Известия» (Віцебск). Мастакоў клапацілі таксама вырашэнні шрыфтоў, загалоўкаў, эмблем-заставак, яны імкнуліся распрацоўваць новую, савецкага характару сімволіку, якую можна было выкарыстоўваць для рознага зместу выяў. У ёй часам спалучаліся ўжо вядомыя абазначэнні-вобразы — сонца, зорак, дрэў, кветак, птушак. Так, Я. Драздовіч на вокладцы «Бюлетэня Вышэйшага Савета народнай гаспадаркі Літоўска-Беларускай ССР» (Вільня, 1919 г.) паказвае ў промнях сонца і ў абрамленні дрэў аратага, а на вокладцы часопіса «Дыямент» (Кіеў, 1919 г.) нават герб Вялікага княства Літоўскага — «Пагоню», паабапал якога змяшчае выявы рабочага і селяніна. Шэраг цікавых рашэнняў мела афармленне часопіса «Рунь» (Мінск, 1919 г.), над якім таксама працаваў Я. Драздовіч, работы, створаныя для розных выданняў П. Гуткоўскім, К. Урублеўскім, С. Юдовіным.

У 1920- 1930х гг., калі разгарнулася актыўнае будаўніцтва савецкага грамадства, больш разнастайнымі сталі віды графікі. Мастакамі афармляліся газетныя і часопісныя выданні, кнігі шэрагу выдавецтваў, выконваліся плакаты, ствараліся станковыя работы. Ужо ў 1920х гг. пачалося заснаванне рознага зместу дзяржаўных часопісаў: «Полымя» (1922 г.), «Маладняк» (1923 г.), «Беларускі піянер» (1924 г.), «Работніца і сялянка» (1925 г.), сталі выходзіць агульна рэспубліканскія і рэгіянальныя газеты. Кожнае з такіх выданняў гуртавала пэўнае кола мастакоў, мела свой характар у афармленні, змесце ілюстрацый.

Літаратурна-мастацкі часопіс «Маладняк» у гэтым плане займаў выключнае месца. Аб яго папулярнасці сведчыць той факт, што ён не толькі выпускаўся ў Мінску, але і меў філіялы ў Віцебску, Полацку, Бабруйску, Барысаве, Оршы, дзе выходзіў пад рознымі назвамі. Для часопіса выконвалі малюнкі многія тагачасныя беларускія мастакі. Але найбольш плённай была дзейнасць П. Гуткоўскага, В. Дваракоўскага, А. Ахола-Вало, Г. Змудзінскага, творы якіх адрозніваліся разнастайнай тэматыкай, вылучаліся дастаткова высокім тэхнічным узроўнем. У полі ўвагі графікаў перш за ўсе траплялі сучасныя ім падзеі, яны выконвалі сатырычныя малюнкі, па-ранейшаму іх хвалявала стварэнне новай, савецкай сімволікі, што выкарыстоўвалася не толькі ў застаўках, загалоўках, але і ў сюжэтных выявах, якія звычайна насілі абагульнена-сімвалічны характар. Важнае месца ў перыядычных выданнях займалі партрэты палітычных дзеячаў, кіраўнікоў урада.

У дадзены час актуальным і запатрабаваным заставаўся плакат. Захоўваючы ранейшыя рысы вобразна-пластычнай пабудовы, у 1920я гг. ён становіцца болып разнастайным па сваёй тэматыцы, але набывае вызначаную апавядальнасць. Акрамя злабадзённых па змесце выяў, звязаных з пераўтварэннямі ў савецкім грамадстве, многія майстры звярталіся да больш шырокіх тэм, напрыклад, адлюстроўваючы ў вобразнай форме саюз рабочых і сялян, неабходнасць культурна-асветніцкай работы, новыя савецкія адносіны да працы (плакаты П. Гуткоўскага «Здавайце натуральны падатак», «У братэрскім яднанні рабочых і сялян - залог вытворчасці краіны», Г. Змудзінскага «Бандыты - зло нашых дзён», А. Быхоўскага «Ліквідаваць непісьменнасць», (усе 1921 г.). У 1920я гг. заканчваецца развіццё беларускага плаката. 3 прыняццем пастановы ЦК КП(б) з 1931 г. ix пачынаюць друкаваць толькі ў Маскве і Ленінградзе.

Новыя вырашэнні ў кніжнай графіцы, адпаведныя савецкай рэчаіснасці, мелі цесную ўзаемасувязь з работамі мастакоў, што працавалі для тагачасных газет і часопісаў. Многія з іх выконвалі афармленне і ілюстрацыі ў беларускіх кнігах, якія выходзілі ў заснаваным першым дзяржаўным выдавецтве «Адраджэнне», пераўтвораным пазней у «Савецкую Беларусь» (з 1925г.- у «Беларускае дзяржаўнае выдавецтва»). Тут на працягу 1920-1930х гг. друкавалася асноўная колькасць кніг, брашур, у выдавецтве супрацоўнічалі найбольш значныя ў галіне кніжнай графікі аўтары. Асартымент прадукцыі выдавецтва складала не толькі мастацкая літаратура, якая была самай масавай і разнастайнай ў мастацкім вырашэнні, але і падручнікі, календары, кнігі пэўнага дапаможнага прызначэння.

Баявой ідэалагічнай зброяй з'явіўся палітычны плакат у гады Вялікай Айчыниай вайны: ён заклікаў у бой і натхняў на подзвігі воінаў і партызан. Нельга не ўспомніць шматлікіх публікапый сатырычных плакатаў на старонках ілюстраваных выданпяў «Раздавім фашысцкую гадзіну» і «Партызанская дубінка», дзе нярэдка свае плакаты друкавалі вядучыя маскоўскія і ленінградскія майстры: Кукрыніксы, Б. Яфімаў, В. Гараеў, М. Чарамных, Д. Шмарынаў, В. Мінаеў, а таксама беларускія мастакі 3. Азгур, I. Ахрэмчык, Я. Зайцаў, Б. Звінагродскі, А. Шаўчэнка, Д. Красільнікаў, самадзейны мастак і паэт В. Букаты і іншыя.

Першы нумар агітплаката «Раздавім фашысцкую гадзіну» быў выпушчаны ў Гомелі ў 1941 годзс. Затым гэтае выданне працягвала рэгулярна выходзіць у Маскве, a пачынаючы з ліпеня 1944 года — y Miнску.

На акупіраванай тэрыторыі Беларусі выдаваўся часопіс «Партызанская дубінка», у якім шырока друкаваліся сатырычпыя плакаты прафесійных і самадзейных беларускіх мастакоў. Яны адыгрывалі важную агітацыйную ролю ў мабілізацыі насельніцтва на барацьбу з ворагам, засылаліся ў партызанскія атрады і падраздзяленні фашысцкай арміі. 3 гэтымі выданнямі актыўна супрацоўнічалі вядомыя беларускія пісьменнікі Янка Купала, Якуб Колас, Кандрат Крапіва, Кузьма Чорны, Пятрусь Броўка, Пятро Глебка, Максім Танк, Васіль Вітка, Анатоль Астрэйка. Максім Лужанін і іншыя . Бадай, не было ніводнага партызанскага атрада, две б не выходзілі «баявыя лісткі» з сатырычнымі плакатамі. Напрыклад, самай галоўнай зброяй для партызана-мастака М. Гуціева ў час вайны была палымяная антыфашысцкая публіцыстыка. Гэта ў перш. чаргу - шматлікія плакаты, якія вырэзваліся ім непасрэдна на лінолеуме і тыражыраваліся ў партызанскай друкарні.

Тэматыка плакатаў самая разнастайная: тут і подзвігі савецкіх воінаў і партызан, заклікі да насельніцтва і нямецкіх салдат павярнуць сваю зброю супраць крывавага фашызму.



<== previous lecture | next lecture ==>
Заговорщик и шпион | Перыядычны друк на Беларусі (канец XVIII ст.- пачатак XX ст.)
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 3.58 s.