|
Перыядычны друк на Беларусі (канец XVIII ст.- пачатак XX ст.)Date: 2015-10-07; view: 1493. Перыядычныя выданні на тэрыторыі Бел. З'явіліся ў 2 пал. XVI-пач. XVII ст. У ВКЛ выдаваліся так званыя газеты-аднаднеўкі, якія паведамлялі аб найбольш важных палітычных падзеях у ВКЛ і іншых краінах Еўропы: “Новіны грозные а жалостлівые…” (1563), “Новіна іста а правдіва о добытьі тыраном московскім места Полоцкого” (1571), “Эдыкт з замку Полоцкого” (1597) і інш. Першыя друкаваныя выданні былі на польскай мове: інфармацыйны бюлетэнь “Авізы Гродзеньске”(Гродзенскія весці, 1678-пач. XVIII ст.) і “Газета літэрацка Віленьска” (Віленская літаратурная газета, 1760-1794), выходзіўшая затым пад назвай “Кур'ер Літэвскі” (Літоўскі веснік, 1796-1840, з 1834 на польскай і рускай мовах). У 1776 г. па ініцыятыве У кан. 1830-х гг. у Вільні, Мінску, Віцебску, Гродна, Магілёве пачалі выдавацца афіцыйныя газеты губернскіх праўленняў “Губернскія ведамасці”. Яны змяшчалі пастановы цэнтральных і мясцовых улад, рэкламу і аб'явы, мастацкія творы, матэрыялы па гітсорыі і краязнаўству. З 1860-х гг. выходзілі перыядычныя выданні рускай праваслаўнай царквы “Епархіяльныя ведамасці” ў Вільні, Мінску, Віцебску, Магілёве, Гродна. Яны знаёмілі з гісторыяй хрысціянства і праваслаўя, апавядалі аб рабоце духоўных акадэмій і семінарый, царкоўна-прыходскіх школ, аб выдавецкай дзейнасці Рускай праваслаўнай царквы, друкавалі мастацкую літаратуру рэлігійнай тэматыкі, вялі палеміку з прадстаўнікамі іншых канфесій. У 1860-я гг. К.Каліноўскі і яго паплечнікі выдавалі беларскамоўную газету “Мужыцкая праўда” (1862-1863, дракавалася латініцай) і польскамоўныя “Знамя свабоды”(1863) і “Голас з Літвы” (1864), якія прызывалі бел. народ аб'яднацца пад лозунгам нацыянальна-вызваленчай барацьбыза незалежную Беларусь. Рэвалюцыйныя погляды К.Каліноўскага падхапілі бел. народнікі. Яны выпусцілі 2 нумары часопіса “Гоман”(1884, на рускай мове), друкавалі іншую агітацыйную літаратуру. Развіццю друку ў Беларусі садзейнічала першая прыватная грамадска-палітычная газета “Мінскі лісток” (1886-1902, у 1902-1905 “Северо-Западный край”), якая паздзяляла праграму РСДРП(б). У ёй асвятляліся палітычныя, эканамічныя і культурныя працэсы, якія адбываліся ў Бел і Рас. У канцы XIX ст у Бел. выдавалася 14 газет, з іх 3 прыватныя. На далейшае развіццё перыядычнага друку у Бел. у пач. 1990х гг. значна паўплывалі падзеі рэвалюцыі 1905-1907 гг. у Рас. і актывізацыя нацыянальна-вызваленчага руху. У гэты перыяд з'явілася вялікая колькасць новых перыядычных выданняў. У 1904-1907 падпольна выдаваліся газеты Паўночна-Заходняга (Мінск) і Палесскага (Гомель) камітэтаў РСДРП(б): “Палесскі лісток” (1904-1905), “Лятучы лісток Палесскага камітэта”, “Лісток Паўночна-Заходняга саюза” (абодва 1905), “Труд” (Гомель, 1906) і інш. У 1905-1907 гг. шэраг газет і часопісаў друкавалі Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы, Польская сацыял-дэмакратыя ў Літве, эсэры, Бунд і інш. Выходзілі газеты ў многіх губернскіх і павятовых цэнтрах, у т.л. у Гомелі – “Гомельскі веснік”, “Палессе”, “Гомельскае слова”, “Гомельская капейка”, “Водгукі”. Рэвалюцыя 1905-1907 паклала пачатак легальнаму бел. перыядычнаму друку. У Вільні выйшлі першыя прагрэсіўныя легальныя газеты на бел. мове “Наша доля” (1906) і “Наша ніва” (1906-1915). Яны павялі барацьбу за аб'яднанне бел. народу, нац. ідэю, бел. дзяржаўнасць. У 1910-1916 выдаваліся часопісы розных напрамкаў: сатырычны “Крапіва” (1912), сельскагаспадарчы “Саха”(1912-1915), дзіцячыя і для моладзі “Маладая Беларусь”, “Лучынка”, “Раніца”. У Вільні на бел мове выходзілі газеты “Беларус”(1913-1915, латініцай), “Гоман” (1916-1918, латініцай і кірыліцай). Усяго у 1817-1916 гг. у Беларусі выходзіла 249 перыядычных выданняў, з іх 13 беларускамоўных. Станаўленне старажытнабеларускай мовы. Развіццё бел. мовы ў XIV- XVII стст. Беларуская мова пачала складвацца ў XIII ст. Яна ўвабрала ў сябе тыя дыялекты старажытнарускай мовы, якія развіліся з гаворак былых ўсходнеславянскіх плямёнаў – дрыгавічоў, крывічоў, раздзімічаў. У XIII - XIV ст. бел. землі ўвайшлі ў склад ВКЛ, дзе ў XIV – XV ст. сфарміравалася старабеларуская мова (- гэта мова беларускай народнасці ў XIV- XVIII ст. Яна існавала ў вуснай народна-дыялектнай і кніжнай літаратурна-дыялектнай формах). У аснову вуснай народна-дыялектнай старабеларускай мовы ляглі дыялектныя асаблівасці мовы той часткі старажытнарускага насельніцтва, якое ў XIII - XIV ст. увайшло ў склад ВКЛ. Дыферынцыяльныя рысы ў яе фанетыцы – аканне, яканне, дзеканне,цеканне, зацвярдзелыя зычныя, прыстаўныя гукі, доўгія зычныя, замена “ѣ” на “е” (дѣдъ – дзед, хлѣбъ - хлеб), пераход у акрэсленых пазіцыях “л” у “ў” (воўк, хадзіў). Распаўсюдзіліся канчатак –у (-ю) назоўнікаў у родным склоне адзіночнага ліку (веку, жалю), формы дзеяслова 3-й асобы без –ць (бярэ, ідзе), замацаваліся “ж” і “ч” у формах загаднага ладу (бяжы, пячы), дзеепрыслоўі на –учы(-ючы) і –ачы(-ячы) (беручы, ходзячы), будучы час пачаў утварацца з дапаможным дзеясловам “быць” (буду пісаць). У слоўнікавым складзе народна-дыялектнай старабеларускай мовы захаваліся некаторыя старажытныя словы, якія выйшлі з ужытку на большай частцы усходнеславянскай моўнай прасторы (багна, вежа, воўна, грэбля, жыта, збожжа, лазня). Асноўная колькасць менавіта бел. слоў утварылася ад агульнаславянскіх каранёў пры дапамозе характэрных для бел. мовы суфіксаў і прыставак (адпачынак, выхаванне, паслядоўнік). Пэўная колькасць слоў была запазычана з польскай, нямецкай, літоўскай моў (ватра, дах, дойлід, касцёл, ліхтар). Старабел. мова служыла агульным сродкам штодзённых зносін бел. насельніцтва. На ёй ствараліся фальклёрныя творы – песні, казкі, паданні, прыслоўі, прымаўкі, загадкі, замовы і інш. Самыя значныя фанетычныя і лексічныя рысы народна-дыялектнай старабеларускай мовы захаваліся і ў сучаснай бел. мове. Літаратурна-пісьмовая старабел. мова развілася ў XIV – XV ст. са старажытнарускай мовы шляхам абагачэння яе бел. рысамі. У ВКЛ на старабел. літ. мове створаны помнікі дзелавой (юрыдычна-палітычнай), свецкай (мастацкай) і рэлігійнай пісьменнасці; яна выконвала функцыі дзяржаўнай мовы, з'яўлялася носьбітам усёй духоўнай культуры: філасофіі, мастацтва і рэлігіі, прычым назіралася жанравая блізкасць гэтых адгалінаванняў культуры. Старабел. мова той пары прыкметна вылучалася характарам узаемадзеяння з царкоўнаславянскай мовай, якая ў праваслаўных славян доўгі час выконвала ролю канфесійнай і літаратурнай. Пашырэнне на Бел. розных рэфармацыйных плыняў садзейнічала пранікненню старабел. мовы ў сферу канфесійнай літаратуры. Гэта абмяжоўвала выкарыстанне царкоўнаславянскай мовы і яе ўплыў на мову бел. пісьменнасці. Ф. Скарына, захаваўшы царкоўнаслав. аснову біблейскіх тэкстаў, карыстаўся бел. словам у такой вялікай меры, што мова яго кніг значна адышла ад традыцыйнай царкоўнаслав. мовы праваслаўнага ўжытку. У збліжэнні мовы рэлігійнай літаратуры з жывой народнай гутаркай яшчэдалей пайшлі С. Будны і В. Цяпінскі. У развіццё літ. старабел. мовы значны ўклад зрабілі Л.Зізаній, М.сматрыцкі, Л.Карповіч, А.Філіповіч і інш. Пашырэнне грамадскіх і культурных функцый старабел. мовы удасканальвала яе граматычную структуру і слоўнікавы склад. Значна ззбагачалі слоўнік і запазычанні з тых моў, з якімі старабел. мова кантактавала. Значны пласт старабел. мовы складалі царкоўнаславянізмы, русізмы, тюркізмы і літуанізмы. Асабліва цесна яна была звязана з укр. мовай. Маючы самастойныя жывыя народныя мовы бел. і украінцы ў пісьмовым ужытку карысталіся па сутнасці адзінай мовай, у якой бел. граматычныя і лексічныя элементы займалі значнае месца. Старабел. мова ўзаемадзейнічала і з польскай мовай, папаўняючыся яе лексікай, граматычнымі і словаўтваральнымі сродкамі. Праз польскую мову праніклі словы з нямецкай, чэшскай, лацінскай, а пазней італьянскай і франц. моў. У сваю чаргу бел. лексіку запазычвалі суседнія мовы, асабліва літоўская. У польскую праніклі бел-укр. словы і некаторыя словаўтваральныя сродкі. Па умовам Люблінскай уніі Бел., як і астатнія часткі ВКЛ, была ўключана ў склад РП. У новых палітычных умовах вышэйшыя слаі бел грамадства, чые інтарэсы перш наперш і абслугоўвала пісьмовая старабел. мова, паступова паланізаваліся і пачалі карыстацца польскай мовай. З другой паловы XVII ст. літаратурную старабел. мову перасталі ўжываць спачатку ў справаводстве, а потым і інш. сферах культурнага жыцця. Рашэннем польскага Сейма 1696 года яна была забаронена для афіцыйнага ўжытку і існавала пераважна ў дыялектнай форме. Яе граматычныя і лексічныя здабыткі не перайшлі ў новую бел. літ. мову. Новая бел. літ. мова (XIX ст.) складвалася выключна на базе жывых народных гаворак, без выкарыстання пісьмова-моўных здабыткаў папярэдніх стагоддзяў, і стала свабоднай ад царкоўнаславянізмаў.
|