|
Культура эпохі Адраджэння і Беларусь.Date: 2015-10-07; view: 846. Філасофская і грамадска-палітычная думка Бел. інтэнсіўна развівалася ў XV-XVII ст., калі сфарміравалася бел. культура з уласцівымі ёй рысамі Рэнесансу. Характэрныя рысы Адраджэння на Бел. наступныя: развіццё гарадоў, рамёстваў, гандлю, утварэнне бел. народнасці, росквіт кнігадрукавання, асветы, свецкай мастацкай і філасофска-палітычнай літаратуры, перакладчыцкай дзейнасці (антычных аўтараў). У светапоглядзе найбольш перадавых прадстаўнікоў бел. грамадства адбываецца пэўны пералом, які выяўляецца ў адмаўленні ад многіх традыцыйных уяўленняў сярэдневякоўя і ўспрыманні ідэй новай гуманістычнай культуры. Рысы Адраджэння ў духоўнай культуры на Бел. выяўляліся часта ў рэлігійных формах і былі цесна звязаны з Рэфармацыяй. Узнікненне рэфармацыйнага руху ў ВКЛ было падрыхтавана існаваннем на бел. землях антыклерыкальных і антыфеадальных настрояў, ерасяў, гуманістычнага рацыяналізму і паскорана непасрэдным пранікненнем на Бел розных плыняў заходнееўрапейскага пратэстантызму. Мысліцелі, захопленыя ідэямі Рэфармацыіі(П.Зганёндза, М.Чаховіц, С.Будны, В.Цяпінскі, А.Волан…), у сваёй творчасці нярэдка выходзілі далёка за межы царкоўна-рэлігійных спрэчак і ўзнілалі важныя пытанні грамадска-палітычнага жыцця. Яны ўпершыню паставілі і па-свойму растлумачылі праблемы бедных і багатых, прыватнай уласнасці і ўладання зямлёй, адносін да вайны і свецкай улады, узаемаадносін паміж царквой і дзяржавай. Бел. гуманістычны, а таксама рэфармацыйны рух, які адлюстроўваў тэндэнцыі Адраджэння, выклікаў у прадстаўнікоў прагрэсіўнай грамадскай думкі Бел. рэлігійны скептыцызм (Ф.Скарына, С.Будны, Л.Зізаній). Ён праявіўся ў суб'ектыўным падыходзе да веры, пераглядзе многіх артадаксальных рэлігійна-філасофскіх паняццяў, спробе самастойнай інтэрпрэтацыі Бібліі, пратэсце супраць рэлігійнага фанатызму і нецярпімасці. Рэлігійны скептыцызм быў ступенню да рацыяналістычнага погляду на свет, атэізму і матэрыялізму ў Бел.
|