Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






ГІСТОРЫЯ


Date: 2015-10-07; view: 415.


Аб'яўленне у Ля Салет.
Гісторыя Супольнасці Місіянераў Святой Сям'і распачалася ў зусім не вядомай гарыстай вёсцы, Ля Салет. Сёння гэтае месца вядомае аб'яўленнем Маці Божай двум пастушкам, Максыміну Гірауд і Меланіі Калват 19 верасня 1846 году. Марыя ў поўгадзіннай прамове са слязамі на вочах прасіла, каб дзеці перадалі яе словы ўсяму свету. У хуткім часе заклік Божай Маці быў прыняты мясцовым біскупам і ксяндзамі з дыяцэзіі. З іх ініцыятывы утварылася Супольнасць Салетынаў, якая галоўнай мэтаю для сябе зрабіла абвяшчэнне Прамовы Марыі. Адным з членаў гэтай супольнасці быў а. Жан Берцье, Заснавальнік Супольнасці Місіянераў Святой Сям'і.

 

28 верасня 1895 года у Граве (Галандыя), у быўшых вайсковых будынках, распачаліся выклады для першых кандыдатаў да нашай Супольнасці. Важным момантам для новай супольнасці быў дзень пасвячэння першых трох д'яконаў (20 жніўня 1905 года).

 

У Польшчу Місіянеры прыбылі 24 лютага 1921 года. Першыя законныя дамы з'явіліся ў Велуню, Казімежу Біскупім каля Коніна і ў Гурцы Кляшторнай. Кс. Антоні Кучэра MSF, які распачаў службу Місіянераў Святой Сям'і ў Польшчы быў таксама першым правінцыялам MSF.

На працягу васьмідзесяці гадоў працы на польскай зямлі утварылася некалькі законных дамоў, паміж іншымі у Жешове, Глівіцах, Шчытнай, Познані (правінцыяльны дом), Бабліне, Атвоцку, Злотове і Велькім Клінчу (сёння парафія і навіцыят). Сабраты з Польшчы працуюць таксама у Аўстрыі, Канадзе, Германіі, паўночнай Нарвегіі, Папуі Новай Гвінеі, Італіі, Чэхіі, Францыі, Іспаніі і Беларусі.

Мы, Місіянеры Святой Сям'і, з'яўляемся апостальска-клерыцкай законнай супольнасцю на праве папскім. Праз публічныя шлюбы убоства, чыстасці і паслушнасці аддаём сябе Богу, Які паклікаў нас да асаблівага наследвання Свайго Сына. Кіраваныя Яго духам, выконваем місійнае заданне Касцёла і так служым для збаўлення чалавека і прыняцця Божага Валадарства.

Асаблівай мэтаю для нашай місіянерскай супольнасці законнай з'яўляецца апосталят сярод тых “якіх здалёка пакліча Пан, Бог наш”. Дзейнічаем перад усім там, дзе Касцёл яшчэ ці ўжо не жыве. Нашае місіянерскае заданне – гэта перадаваць іншым словы Хрыстуса, якаі быў пасланы, каб “убогім несці добрую навіну, вязням вызваленне, невідучым вяртаць зрок і такім чынам усіх адарыць вольнасцю”. У знаках часу бачым заклік для нашага канкрэтнага місійнага задання.

Каб было магчымае рэалізаванне нашай місіянерскай мэты, апосталят пакліканняў з'яўляецца нашым сур'ёзным заданнем. Разумеючы, што місіі – гэта важнае заданне Касцёла, а такім чынам кожнага хрысціяніна, стараемся здабыць як найбольш супрацоўнікаў. Ідзем тут новымі шляхамі, узяўшы пад увагу істнеючыя варункі, так як на Заснавальнік айцец Бэрцье, які перад усім займаўся тымі, хто з прычыны свайго ўзросту і убоства не маглі стаць ксяндзамі.

Праз верагоднае і прыкладовае жыццё і праз энтузіязм, з якім выконваем нашыя місіянерскія заданні, хочам уактыўніць супольнасць веруючых і падрыхтаваць добрую глебу для пакліканняў капланскіх і законных, а таксама пакліканняў місіянерскіх. Пабуджаныя нашым айцом Заснавальнікам, кладзём націск – як Місіянеры Святой Сям'і – на душпастырства сем'яў. Хрысціянскія сем'і – гэта маленькія Касцёлы. У іх творыцца Божае Валадарства і дзякуючы свайму праменяванню пабуджаюць іншых людзей. У духу Айца Бэрцье душпастырства сем'яў таксама з'яўляецца для нас апосталятам пакліканняў.

А. Берцье даў для нашай супольнасці назву Святой Сям'і і зрабіў яе для нас узорам. Гэты узор адбівае пляму на нашай духоўнасці. У Святой Сям'і выхоўваўся наш Пан Езус Хрыстус. У Ёй стала відаць звяртанне Бога да людзей і ў Ёй знайшоўся найлепшы адказ чалавека на Божы дар. Святая Сям'я сваім супольным слуханнем Божай Волі і пераказам Яго дароў перадан наш місіянерскі спосаб жыцця і дзейнасці. Яе адзінства ў Богу з'яўляецца для нашай супольнасці законнай заклікам да братняга адзінства, чалавечай адкрытасці і гасціннасці, а адначасова таксама клічам, каб усіх людзей давесці да адной сям'і Айца. Нашае жыццё павінна пранікаць духам Святой Сям'і. Айцец Бэрцье называе яго духам узаемнай пашаны, паслушнасці, любові бліжняга, пабожнасці, пакоры, працавітасці, убоства і чыстасці.

Пакліканыя Богам да удзелу ў пасланню Хрыста яднаемся шлюбамі законнымі ў адзіную законную супольнасць, якая знаходзіцца на дарозе да Бога і адданая службе Евангеллю. Жыццём у братняй супольнасці творым нейкую форму хрысціянскай супольнасці і даём сведчанне Евангелля Хрыста, у згодзе з Яго малітвай: “Каб усе былі адно, як Ты, Ойча, са Мной, а Я з Табой, каб і яны былі з намі, каб свет паверыў, што Ты Мяне паслаў”. Наш Заснавальнік паказаў нам Святую Сям'ю і называе Яе “дасканалым узорам адзінства сэрцаў, узаемнага зразумення, паслушнасці і выракання для дабра іншых”.

Мы заўсёды ставім на першае месца пасланне усяго Касцёла. Захоўваючы наш супольны характар і ў рамах нашых мэтаў, стараемся распазнаваць знакі часу і заўсёды адкрытыя на новыя дарогі апостальскай працы. У нашай душпастырскай працы пладатворнага супрацоўніцтва шукаем таксама з Касцёламі лакальнымі, а таксама з арганізацыямі і асобамі, якія па прычыне таго самага паклікання і паслання аддаюцца апосталяту. Забягаем таксама, каб для нашай апостальскай працы знайсці таксама – як супрацоўнікаў – свецкіх людзей, бо ведаем, што наш апосталят падтрымліваюць і праводзяць розныя людзі рознымі спосабамі.

З Канстытуцыі Місіянераў Святой Сям'і

Ніякае іншая справа ў нашай душпастырскай працы не з'яўляецца такой палаючай, як узбуджанне пакліканняў, дагляданне іх і дапамаганне ў іх развіцці.

Кс. Жан Бэрцье

 


<== previous lecture | next lecture ==>
 | Тэма 1 УВОДЗІНЫ
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 1.722 s.