|
Тэма 8. “ Светлавыя дзеі і феерверкі Расійскай імперыі X1Х ст.Date: 2015-10-07; view: 476. ПЫТАННІ:
1. Навуковыя адкрыцці ў хіміі як аснова новых піратэхнічных вырабаў. Прычыны заняпаду і адраджэння феерверкаў уБеларусі. 2. Прымяненне дасянення навукі і тэхнікі, новыя структурныя кампаненты І вобразныя рашэнні ў феерверках Расіі XIX ст. 3. Спад феерверачнага мастацтва Расіі ў друой палове XIX –пачатку ХХ ст. 1.1. У першай палове XIX ст. пачаўся новы этап у развіцці піратэхнікі. На аснове навуковых адкрыццяў хімікаў пачалі вырабляць новыя саставы, якія давалі рознастайныя каляровыя агні яркага полымя. Так, адкрыццё хімічных спалучэнняў хларыта калія, названага пазней “берталетавай соллю” па імені стваральніка – французскага хіміка К.Бертолля, а таксама барыевай, стронцыевай і хлорных кіслот зрабіла сапраўдны пераварот у феерверачным мастацтве, дазволіла павысіць яркасць, чысціну і насычанасць каляровых агнёў, адмовіцца ад ужываўшагася раней цьмянага фіцільнага полымя і ствараць відовішча на аснове контурных свечак з новымі запальнымі сумесямі. У выніку феерверкі сталі каштаваць значна таней, яны ўжо не патрабавалі складанай дэкарацыі. Разам з тым феерверкі ўзбагаціліся новымі вырабамі. Ракеты на парашутах далі магчымасць павялічыць час гарэння каляровых агнёў у паветры, а прымянення баявых ракет дазволіла павялічыць вагу начынення (зорак, швермераў, вогненага дажджу), што значна узмацніла відовішчны эфект феерверка. На тэрыторыі Беларусі, якая у канцы XVIII ст. ў выніку падзелу Рэчы Паспалітай ўвайшла ў склад Расійскай імперыі, феерверк як самастойная тэатралізаваная дзея вялікага маштаба знікае. Гэта можна тлумачыць наступным: у канцы XVIII – сярэдзіне XIX ст. ст. на тэрыторыі Беларусі адбылося тры антырасійскіх паўстанні (1795, 1830, 1863 г.г.), ў выніку паражэння якіх многія прадстаўнікі шляхецкага саслоў'я, якія былі ініцыятарамі правядзення феерверкаў, былі пасаджаны царскім урадам у турмы, сасланы у іншыя раёны Расіі, а многія былі вымушаны пакінуць радзіму і паехаць жыць за мяжу. Магнацкаму колу шляхты, якая страціла былую волю і незалежнасць, ужо не было патрэбы наладжваць пышныя феерверачныя прадстаўленні. Але ў другой палове XIX ст. традыцыя правядзення дэкаратыўных ферверкаў паступова стала адраджацца. Да канца XIX ст. і ў пачатку XX ст. характэрна выкарыстанне феерверкаў на святах, якія наладжвалі прыватныя асобы і установы. Так у жніўні 1860 г. на імператарскім паляванні Аляксандра II ў Белавежскай пушчы, якое набыло міжнародны характар, адбыўся першы на Беларусі феерверк на ўлонкі прыроды. 6 жніўня замежныя госці – прускія прынцы Фрыдрых і Карл, прынц гесен-касальскі і прынц саксен-верматскі пасля вялікага палявання (дзе было забіта 22 зубры, 11 кабаноў, 19 дапіэляў, 27 коз, 19 ваўкоў, 4 барсукі і мноства лісіц і зайцоў) былі запрошаны на вячэру і вогненае відовішча. Наступіў ціхі, цёплы вечар. На беразе ракі запалілі смаляныя бочкі і тысячы сялян з усёй акругі пачалі спяваць песні, вадзіць карагоды. Затым пачаўся феерверк – па ўсяму берагу успыхнулі бенгальскія агні. Гэтыя кастры, карагоды, піратэхнічныя дзеі на фоне зорнага неба і магутных дрэў уяўлялі сабой зачароўваючую карціну. Многія кантрактовыя кірмашы Беларусі завяршаліся іллюмінацыямі і феерверкамі, якія аказвалі на прысутных вялікае ўраджанне. У многіх мясцінах у негандлёвай часцы гарадскіх кірмашоў, асабліва купальскіх, палалі іллюмінацыі і рознакаляровыя агні, бенгальскія фантаны і паратэхнічныя фігуры, круціліся вогненыя колы, а неба асвятлялася россыпам піратэхнічных ракет. 1.2. У Расіі да другой паловы XIX ст. параўнальна часта давалі складаныя феерверачныя прадстаўленні з нагоды афіцыйных урачыстасцей. Як і раней, у іх паказвалі дэкарацыі тэатральнага тыпу, часам удзельнічалі акцеры, шматлікія хоры і аркестры. Прыкладам такога феерверка можа служыць піраспектакль, праведзены 17 чэрвеня 1856 г. ў Маскве з нагоды каранацыі імператара Аляксандра II. Як сведчыць рускі даследчык О. А. Крылоў – у гэтым феерверку піратэхнікі прымянілі многія дасягненні навукі і тэхнікі таго часу. У прыватнасці, упершыню ў Расіі быў ужыты электрычны прывад з электраўспламяняльнікамі і пультам кіравання, электрычнае асвятленне, шырока выкарыстоўваліся архітэктурныя пабудовы. Феерверк быў падрыхтаваны і праведзены пад кіраўніцтвам вядомага вучонага ў галіне артылерыі і ракет генерал-лейтэнанта ад артылерыі К. І. Канстанцінава. Феерверк, пачаўся пасля 9 гадзін вечара перад будынкам Першай Маскоўскай ваеннай гімназіі і меў наступную структуру. Першае адзяленне. Помнік Івану Сусаніну, складзены з транспарантаў. Асвятленне помніка, паступова мяняючае колер, прайшло праз усе сем колераў вясёлкі. Асабліва эфектнымі былі залатыя пералівы святла на дрэвах, якія акружалі помнік. У час гарэння дэкарацыі аб'яднаны хор музыкі ўсіх гварддзейскіх палкоў выконваў фінал оперы М. І. Глінкі “Жыцце зе цара”, знакамітае “Слаўся!”. Другое аддзяленне. Два двух'ярусныя каскады брыльянтавага агню, з б'ючымі з іх фантанамі з рознакаляровых зорачак. У сярэдзіне – форсавае ззянне ў выглядзе зоркі з падвойнымі калёсамі, на асі якіх умацаваны нерухомыя каляровыя разеткі. Па баках каскадаў “млыны”, прыбраныя форсавымі коламі з рознакаляровымі агнямі. Трэцяе аддзяленне. Помнік Пятру Вялікаму - злепак з помніка, ўздзвігнутага ў Пецярбургу насупраць Сената. Ў час гарэння гэтай дэкарацыі музыка выконвала “Прэабражэнскі марш”. Пятае аддзяленне. Трыумфальная брама, скапіраваная з Нарвскай заставы ў Пецярбургу. Брама была ўпрыгожана крыштальнымі вензелямі іх Вялікасці і прыбрана траспарантамі. У час гарэння шчыта хор з тысячы спевакоў і двух тысяч музыкаў выконваў народны гімн з акампанементам гарматных выстралаў у такт музыкі заместа барабанаў. Для таго, каб гукі выстралаў чуліся ў моманты, патрабуемыя музычным памерам, гарматы былі абсталяваны гальванічнымі (электрычнымі) запаламі, якія аб'ядноўваліся дротам з прыборам тыпа клавікордаў, запітваючым ток. З націсканнем пальцам клавішы імгненна замыкаўся ланцужок і раздаваўся выстрал з адпаведнай гарматы. Націскаць клавішу належала раней наступлення моманту удара ў такт на час, у які гук праходзіў алдегласць ад гарматы да глядача. На гэтым гальванічным фартэп'яна іграў дырэктар прыдворнай пеўчай карэлы спадар Львоў. З апошнім акордам гімна пачаў падымацца заключны букет, складзены з двух тысяч ста рымскіх свечак з разнакаляровымі зоркамі, сарака дзвух тысяч феерверачных ракет, з выстраламі і зоркамі, восьмідзесяці чатырох рознакаляровых бомб. Нажаль, гэты іспанскі букет страціў большую частку свайго эфекта, скрыўшыся ў воблаках непраглядаемага дыму і туману. У час узлёту павільёна помнікі Пятру Вялікаму і Івану Сусаніну зноў былі асветлены. Заключэнне. Над будынкам Першай Маскоўскай ваеннай гімназіі з'явіліся вензелі іх Вялікасці з крыштальнай прызмы і разетак, у крыштальным ззянні, асветленыя электрычным святлом. Плошча перад будынкам была асветлена маякамі з бенгальскімі агнямі на працягу двадцаці хвілін, пасля гэтага ўспыхнулі на ёй электрычныя сонцы, якія асвятлялі плошчу усю ноч. Як бачна з апісанню “феерверк быў распрацаваны і ўвасоблены па ўсіх правілах мастацтва. Тэма патрыятызма і тэма пераемнасці славутых традыцый дынастыі Раманавых пранізвала ўсё прадстаўленне. Феерверк гарманічна спалучаў у сябе музычнае і светлавое афармленне, кампазіцыя будавалася з улікам асаблівасцей месца дзеяння і бліжэйшых архітэктурных пабудоў. Прадстаўленне атрымалася сапраўдным шэдэўрам, выкананым у лепшых традыцыях рускай школы. Нажаль, гэта быў адзін з апошніх феерверкаў такога мастацтва. 1.3. Нават у Расіі ў XIX ст., як піша рускі даследчык А. Неміра, феерверачнае мастацтва, ў параўнанні з папярэднім стагоддзем яўна пайшло на спад. Відовішчы “пацешных агнёў” скараціліся і па колькасці і па якасці. Скарацілась іх працягласць, звузіўся арсенал выкарыстоўваемых тыпаў ракет. Радзей цяпер будавалі дорагакаштуючыя дэкарацыі са складанай машынерыяй. А эксплуатацыя апрабаваных элементаў нярэдка абарачвалася штампам і аднастайнасцю. Адно з апошніх вялікіх піратэхнічных прадстаўленняў было здзейснена ў Маскве ў 1891 г. – ў азнаменаванне двухсотгоддзя годдзя першага петроўскага феерверка. Калі не лічыць спробы адрадзіць “вогненыя забавы” у дні святкавання 200-годдзя заснавання Пецярбурга і ва ўрачыстасцях 1913 г. з выпаўку 300-годдзя дома Раманавых, то дарэвалюцыйная Расія больш не бачыла ўнушальных відовішч. Лёс старажытнага мастацтва піратэхнікі у гэтым плане падобны лёсу самога свята ў царскай Расіі. Царскі ўрад не быў зацікаўлены ў зборы вялікіх мас народа, якімі трэба было упраўляць, кіраваць. З другога боку, нельга абысці маўчанне і адмоўнага ўздзеяння тэхнічнага працэсу. Спачатку газа-капільнае, а неўзабаве і электрычнае асвятленне пачалі выцясняь старажытнае мастацтва феерверкаў, замяняць яго электраілюмінаваннем. Падобныя працэсы назіраліся і ў Беларусі. ЛІТАРАТУРА:
|