![]() |
Тэма 2.2 Старажытныя германцыDate: 2015-10-07; view: 592. Раздзел 2 Пераход ад антычнасці да сярэднявечча
Тэма 2.1 Рымская імперыя ў 3-5 ст. Прыродна-геаграфічныя ўмовы на рубяжы антычнасці і сярэднявечча. Этнадэмаграфічныя працэсы. Развіццё вытворчых сіл. Рымская імперыя ў 3-5 ст. Эвалюцыя катанату. Эмфітэўсіс. Пекулій. Прэкарый. Патранат і камендацыя. Заняпад гарадоў і гандлю, натуралізацыя гаспадаркі. Абвастрэнне сацыяльных адносін. Багаўды. Данатысты. Цыркумцыліёны. Змены ў грамадскім і палітычным ладзе Рымскай імперыі. Фарміраванне новай саслоўнай структуры рымскага грамадства. Эдыкт Каракалы. Эпоха дамінату. Новае адміністратыўнае ўладкаванне імперыі. Фінансавыя рэформы. Рост бюракратычнага апарату. Крызіс ідэалогіі. Аслабленне імператарскай ўлады. Пераўтварэнне хрысціянства ў дзяржаўную рэлігію.
Сацыяльна-эканамічны лад старажытных германцаў паводле крыніц.Характар землекарыстання. Права на зямлю. З'яўленне маёмаснай і сацыяльнай няроўнасці. Эвалюцыя родавай абшчыны. Палітычны лад старажытных германцаў. Правадырствы і племянныя саюзы. Роля ваеннай арыстакратыі і дружыны. Ваенная дэмакратыя. Праблема этнагенеза германцаў. Рэлігійныя вераванні. Міграцыі германцаў у 2 – 5 ст. Узаемаадносіны гермацаў з Рымскай імперыяй. Германцы-федэраты. Хрысціянства сярод германцаў.
Тэма 2.3 Вялікае перасяленне народаў Пачатак Вялікага перасялення народаў. Войны супраць Заходняй Рымскай імперыі. Германцы – федэраты. Масавыя ўварванні германцаў і стварэнне варварскіх каралеўстваў на тэрыторыі Заходняй Рымскай імперыі. Рух славян. Авары. Міграцыі венграў. Тыпалогія генезісу феадалізму. Развіццё феадальных адносін у Паўночнай Галіі. Асаблівасці генезісу феадалізму ў Паўднёва-Заходняй Еўропе. Сваеасаблівасці феадалізацыі Візантыі. Развіццё феадальных адносін у Брытаніі і Скандынавіі.
Раздзел 3 Еўропа ў перыяд Ранняга сярэднявечча
Тэма 3.1 Варварскія дзяржавы на Пірэнеях і ў Афрыцы. Утварэнне Вестгоцкага каралеўства ў Тулузе. Букцэлярыі. Пачатак феадалізацыі і фарміраванне бенефіцыяльнай сістэмы. Таледскае каралеўства вестготаў. Паўстанне Герменгільда. Прыняццё хрысціянства паводле рымскага ўзору. Уварванне арабаў і падзенне Вестгоцкай дзяржавы. Утварэнне каралеўства свеваў. Асаблівасці эканамічнага і палітычнага развіцця. Захоп Свеўскай дзяржавы вестготамі. Алана-вандальскае каралеўства. Асаблівасці развіцця. Захоп алана-вандальскага каралеўства Візантыяй.
|