Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Тэма 3.4 Франкская дзяржава


Date: 2015-10-07; view: 571.


Тэма 3.2 Варварскія дзяржавы на Апенінах і Усходняй Галіі.

 

Утварэнне Бургундскага каралеўства. Эканамічнае і палітычнае развіццё. «Бургундская праўда». Заваяванне Бургундскай дзяржавы франкамі.

Дзяржава Адаакра. Унутраная і знешняя палітыка Адаакра. Астгоцкае заваяванне.

Каралеўства астготаў. Эканамічнае развіццё Астгоцкай дзяржавы. Вайна супраць Візантыі. Рэформы Тацілы. Візантыйскае заваяванне. Прагматычная санкцыя Юстыніяна.

Утварэнне Лангабардскай дзяржавы. Сваеасаблівасць эканамічнага развіцця. Дыхатомія ўлады. Эдыкт Ротары. Адносіны лангабардаў з папствам. Заваяванне краіны франкамі.

 

Тэма 3.3 Брытанія ў Раннім сярэднявеччы

Брытанія напачатку сярэднявечча. Германская экспансія ў Брытанію. Стварэнне англа-саксонскіх дзяржаў. Міграцыя брытаў. Грамадскі лад англасаксаў. Фольклэнд. Боклэнд. Глафорды. Перыяд гептархіі. Распаўсюджанне хрысціянства. Гегемонія Мерсіі. Узвышэнне Уэсэксу. Уітэнагемот. Шайры. Шэрыфы. Рэформы Альфрэда Вялікага. Брытанія ў Складзе Дацкай марской дзяржавы. Эдуард Спавядальнік. Сока. Сокмэны. Манор.

 

Стварэнне каралеўства франкаў. Сацыяльна-эканамічныя адносіны паводле «Салічнай праўды». Дынастыя Меравінгаў. Хлодвіг і хрысціянізацыя франкаў. Рымляне ў Франкскай дзяржаве. Ваенная экспансія ў 6-7 ст. Цэнтральнае і мясцовае кіраванне. Распад родавых сувязей, фарміравання абшчыны-маркі. Алод. Узрастанне буйной зямельнай уласнасці. Паслабленне цэнтральнай улады і пачатак фарміравання буйных самастойных герцагстваў. Перыяд „гультаватых каралёў“ і ўзвышэнне маёрдомаў.

Пачатак дынастыі Каралінгаў. Карл Мартэл. Барацьба франкаў супраць арабаў Беніфіцыяльная рэформа. Піпін Кароткі. Знешняя палітыка Піпіна Кароткага. Фарміраванне слоя пазямельна і асабіста залежнага сялянства. Франская дзяржава пры Карле Вялікім. Экспансія франкаў пры Карле Вялікім. Абвяшчэнне імперыі. Вердэнскі дагавор.

Тэма 3.5 Скандынавія ў Раннім сярэднявеччы

Сваеасаблівасць грамадска-палітычнага ладу Скандынавіі ў раннім сярэднявеччы. Ярлы. Бонды. Адаль. Эпоха вікінгаў. Прычыны і характар экспансіі скандынаваў. Утварэнне дзяржаў вікінгаў у Заходняй Еўропе. Засяленне Ісландыі і грэнландыі. Дацкая марская дзяржава. Перадумовы ўтварэння Даніі, Швецыі і Нарвегіі.

 

Тэма 3.6 Візантыя ў 5-9 ст.

Утварэнне Візантыйскай імперыі. Тэрыторыя імперыі. Прыродна-кліматычныя ўмовы і этычны склад насельніцтва. Палітычнае і адміністрацыйнае ўладкаванне Візантыі. Сацыяльна-эканамічныя змены ў 4-6 ст. Асаблівасці развіцця Візантыі. Усходнехрысціянская царква ў ранней Візантыі. Манаства. Ератычныя рухі. Візантыя падчас праўлення Юсцініяна. Паўстанне “Ніка”.

Імперыя ў 6-7 ст. Эканамічны заняпад і сацыяльна-палітычны крызіс. Славянская каланізацыя. Аграрны лад па звестках “Земляробчага закону”. Генезіс феадалізму ў 7-8 ст. Фемны лад і саслоўе стратыётаў. Візантыя ў 8-9 ст. Іканаборчы рух. Рост буйной феадальнай зямельнай уласнасці. Масавыя народныя рухі ў 8-9 ст. Ерась паўлікіян. Паўстанне Фамы Славяніна. Аднаўленне іконашанавання.

 

Тэма 3.7 Заходнехрысціянская царква ў эпоху Ранняга сярэднявечча

Сярэдневяковае хрысціянства. Заходняе хрысціянства падчас падзення Заходняй Рымскай імперыі. Рымская, карфагенская, іспанская, гальская, ірландская цэрквы. Арыянства сярод германцаў. Прыняццё франкамі артадаксальнага хрысціянства. Хрысціянізацыя Заходняй Еўропы.

Рымскі касцёл у раннім сярэднявеччы. Барацьба рымскай курыі за першынства ў заходнім хрысціянстве. Стасункі папства з Франкскай дзяржаваю. Стварэнне Царкоўнай дзяржавы. Заходняе манаства ў раннім сярэднявеччы. Бенедыкт Нурсійскі і яго манаскі статут. Роля кляштароў у культурным жыцці Заходняй Еўропы. Царква і свецкая ўлада.

 

Раздзел 4 Заходняя Еўропа і Візантыя ў перыяд Высокага сярэднявечча


<== previous lecture | next lecture ==>
Тэма 2.2 Старажытныя германцы | Тэма 4.2 Каталіцкі касцёл у 10-13 ст.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.