![]() |
Тэма 4.2 Каталіцкі касцёл у 10-13 ст.Date: 2015-10-07; view: 406. Тэма 4.1 Сярэдневяковае грамадства Этнічныя працэсы ў Еўропе ў перыяд Ранняга сярэднявечча. Грамадства як сістэма. Сацыяльная структура раннесярэдневяковага грамадства. Заходнееўрапейскі менталітэт. Побыт еўрапейца. Унутраная каланізацыя і становішча сялян. Катэгорыі залежнага насельніцтва. Феадальная рэнта. Прагрэс у развіцці вытворчых сіл. Камутацыя рэнты. Пачатак вызвалення сялян ад асабістай залежнасці. “Чыстая сіньёрыя”. Феадальная вотчына і яе эвалюцыя.
Сярэдневяковае хрысціянства. Арганізацыя рымска-каталіцкага касцёла. Канчатковы раскол у хрысціянстве. Узаемаадносіны каталіцкага касцёла з праваслаўнай царквою. «Свет хрысціянскі» і свет «мусульманскі». Барацьба з ерасямі. «Абміршчэнне» рымскага касцёла і клюнійская рэформа. Барацьба за інвестытуру. Рым і Царкоўная дзяржава. Арнольд Брэшыянскі. Вяршыня палітычнай магутнасці папства ў 13 ст. Інакенцій ІІІ. Тэакратычная дактрына папства. Утварэнне інквізіцыіі. Каталіцкі касцёл і крыжовыя паходы. Папства і Рэканкіста. Манаскае жыццё. Манаскія і духоўна-рыцарска ордэны.
Тэма 4.3 Крыжацкі рух у Еўропе
Перадумовы крыжовых паходаў. Роля каталіцкага касцёла ў арганізацыі паходаў. Клермонскі сабор. Пачатак крыжацкага руху. Паход беднаты. Першы крыжовы паход. Дзяржавы крыжакоў на Ўсходзе, іх палітычны лад. Рыцарска-манаскія ордэны. Страты крыжакоў на Ўсходзе ў 12 ст. Другі крыжовы паход. Дзяржава Салах-ад-Дзіна. Трэці крыжовы паход. Супярэчнасці сярод крыжакоў. Чацвёрты крыжовы паход і роля Венецыі ў яго арганізацыі. Захоп Канстанцінопаля і стварэнне Лацінскай імперыі. Апошнія крыжовыя паходы. Заняпад крыжацкага руху і яго прычыны. Наступствы крыжовых паходаў.
|