Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Тэма 4.4 Сярэдневяковы горад


Date: 2015-10-07; view: 653.


Гарадское жыццё ў раннім сярэднявеччы. Рост вытворчых сіл і аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі. Асноўныя тэорыі паходжання гарадоў. Агульнае і асаблівае ў гарадскім развіцці розных абласцей Заходняй Еўропы. Асноўныя тыпы развіцця сярэдневяковых гарадоў. Асаблівасці гарадской дэмаграфіі, сацыяльнай структуры і гаспадарчага жыцця. Знешні выгляд і тапаграфія гарадоў.

Барацьба гарадоў супраць сеньёраў. Камунальны рух і складванне гарадскога самакіравання. Фарміраванне гарадскога саслоўя. Гарадское рамяство і цэхавая арганізацыя. Цэхі і іх функцыі. Барацьба цэхаў супраць патрыцыяту. Змены ў становішчы майстроў, чаляднікаў, вучняў. Замыканне цэхаў. Сацыяльная барацьба ўнутры цэха. Развіццё гандлю і крэдытнай справы. Гільдыі.

Развіццё таварна-грашовых адносін. Змены ў сацыяльна-эканамічным жыцці феадальнага грамадства. Фарміраванне гарадскіх і абласных рынкаў. Міжрэгіянальны гандаль. Уцягванне ў рыкавыя сувязі сялян і феадалаў і наступствы гэтага працэса.

 

Тэма 4.5 Візантыя ў 10-13 ст.

Візантыя ў 9-11 ст. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Візантыі падчас праўлення Македонскай дынастыі. Развіццё феадальных адносін. Аграрнае заканадаўства. Візантыйскія гарады. «Кніга эпарха». Раскол у хрысіянскай царкве. Праваслаўная царква і яе арганізацыіі. Усходняе манаства і яго роля ў эканамічным, палітычным і культурным жыцці Візантыі.

Знешняя палітыка Візантыіі ў 10-11 ст. Унутраныя супярэчнасці. Камніны і далейшая феадалізацыя Візантыі. Ератычны рух. Аслабленне імператарскай улады і заняпад Візантыі ў 12 ст. Візантыя і крыжовыя паходы. Лацінская імперыя. Грэчаскія дзяржавы ў першай палове 13 ст. Барацьба супраць лацінян. Аднаўленне Візантыйскай імперыі.

 

Тэма 4.6 Англія ў 10-13 ст.

 

Палітычнае развіццё Англіі ў 10-13 ст. як прыклад ранняй дзяржаўнай цэнтралізацыі. Гегемонія Уэсэкса. Альфрэд Вялікі. Войны з датчанамі. Заваяванне Дэнло. Англія ў складзе дзяржавы Кнута Вялікага. Аднаўленне незалежнасці Англіі. Эдуард Спавядальнік.. Унутрыпалітычныя барацьба ў сярэдзіне 11 ст.

Нармандскае заваяванне і яго наступствы. Бітва каля Гастынгсу. Узмацненне каралеўскай улады пры Вільгельме І Заваёўніку. "Кніга Страшнага суда". Салсберыйская прысяга. «Хартыя свабод» Генрыха І. Міжусобная барацьба ў сярэдзіне 12 ст.

Дынастыя Плантагенетаў. Англійская экспансія ў Ірландыю. Рэформы Генрыха ІІ. Англійская экспансія ў Ірландыю і Шатландыю. Рычард Ільвінае Сэрца. Джон Беззямельны. Канфлікт з папствам і яго наступствы. «Баронскія артыкулы». «Вялікая хартыя свабод». Барацьба за парламент у 13 ст. Эдуард І. Далучэнне Уэльса. Спробы падпарадкавання Шатландыі.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Зараджэнне манора. Гладфардат як глеба ранняга англійскага феадалізму. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 13 ст.

 

Тэма 4.7 Францыя ў 10-13 ст.

Заходнефранкскае каралеўства. Барацьба супраць нарманаў. Барацьба паміж Капетынгамі і Рабертынамі. Першы этап феадальнай раздробленасці ў Францыі. Другі этап феадальнай раздробленасці. Францыя падчас праўлення першых Капетынгаў.

Фарміраванне паўночнафранцузскай і правансальскай народнасцей. Аграрнае развіццё. Прагрэс у развіцці вытворчых сіл. Пераход да прадуктовай рэнты. Цэнз. Пачатак вызвалення сялянства. Паўстанне «пастушкоў». Французскі горад. Асаблівасці развіцця паўднёвафранцузскіх гарадоў. Камунальны рух на Поўначы.

«Анжуйская імперыя». Капетынгі і Плантагенеты. Аб'яднанне Францыі пры Філіпе ІІ Аўгусце. Лангедок. Мясцовае самакіраванне. Альбігойскія войны. Пашырэнне каралеўскага дамена пры Людовіку VІІІ. Францыя ў 13 ст. Рэформы Людовіка ІХ Святога. Узмацненне каралеўскай улады ў 12-13 ст.

 

Тэма 4.8 Германія ў 10-13 ст.

 

Усходнефранкскае каралеўства. Племянныя герцагствы. Пачатак дзяржаўнага адасаблення германскіх земляў і стварэнне германскай раннефеадальнай дзяржавы. Праўленне Генрыха І Птушкалова. Саксонская дынастыя. Атон І і яго палітыка. Італьянская палітыка нямецкіх каралёў і стварэнне Свяшчэннай Рымскай імперыі. Экспансія германскіх феадалаў на ўсход. Франконская дынастыя і аслабленне цэнтральнай улады. Барацьба за інвестытуру. Саксонскае паўстанне. Крушэнне царкоўнай палітыкі германскіх імператараў. Вормскі канкардат.

Германія ў 10-13 ст. Рост гарадоў і іх барацьба супраць феадалаў. Аграрнае развіццё. Асаблівасці палітычнага развіцця. Германская агрэсія супраць палабскіх славян. Фарміраванне сістэмы тэрытарыяльных княстваў. Італьянская палітыка германскіх імператараў і яе крушэнне. Заняпад імператарскай улады і ўмацаванне самастойнасці тэрытарыяльных княстваў. Бескаралеўе і пачатак праўлення дынастыі Габсбургаў.

 

Тэма 4.9 Італія ў 10-13 ст.

Дзяржава Лотара, яе падзел. Працэс цэнтралізацыі Паўночнай Італіі і яго правал. Араба-венгерская агрэсія. Асноўныя рэгіёны і найважнейшыя дзяржавы Італіі. Асаблівасці развіцця асобных рэгіёнаў.

Паўночная і Сярэдняя Італія. Развіццё гарадоў. Камунальны рух. Фарміраване гарадоў-дзяржаў. Барацьба папаланаў супраць патрыцыяту. Стварэнне папаланскіх сеньёрыяў. “Тлусты” і “худы” народ. Аграрнае развіццё. Вясковыя камуны. Пачатак вызвалення сялянства ад асабістай залежнасці.

Паходы германскіх імператараў. Ламбардская ліга. Бітва каля Леньяна. Гфельфы і гібеліны. Канстанцкі мір.

Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Рыма і Царкоўнай дзяржавы. Стасункі папства з германскімі імператарамі. Барацьба за інвесытуру. Арнольд Брэшыянскі і Рымская рэспубліка.

Паўднёвая Італія і Сіцылія. Асаблівасці развіцця. Нарманскае заваяванне. Стварэнне Сіцылійскага каралеўства ў 13 ст. Заваяванне Карлам Анжуйскім. “Сіцылійская вячэрня”. Барацьба за карону Сіцыліі паміж Арагонскій і Анжуйскай дынастыямі.

 

Тэма 4.10 Хрысціянскія каралеўствы Пірэнейскага паўвострава ў 10-13 ст.

Узнікненне хрысціянскіх каралеўстваў на поўначы Пірэнейскага паўвострава. Астурыя. Леон. Навара. Каталонія. Пачатак Рэканкісты. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Астура-Леонскага каралеўства. Дзяржаўнае адасабленне Кастыліі.

Міжусобная барацьба сярод хрысціянскіх каралеўстваў. Узвышэнне Навары пры Санча Вялікім. Дзяржаўнае адасабленне Арагона. Леона-Кастыльскае каралеўства. Бітва пры Салацы. Прыпыненне Рэканкісты. Вылучэнне Партугаліі ў якасці асобнай дзяржавы. Унія Арагона і Каталоніі. Аднаўленне Рэканкісты. Далучэнне да Арагона Валенсіі.

Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Кастыліі, Арагона і Партугаліі ў ХІІІ ст. Узнікненне картэсаў, іх склад і функцыі. Мясцовае самакіраванне. Асаблівасці васальна-ленных адносін.

 

Тэма 4.11 Скандынаўскія краіны ў 10-13 ст.

 

Фарміраванне Нарвежскай дзяржавы. Стварэнне каралеўства Данія. Узнікненне Швецкага каралеўства. Хрысціянізацыя Скандынавіі. “Марская дзяржава” Кнута Вялікага і яе распад.

Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця скандынаўскіх дзяржаў. Сістэма дзяржаўнага кіравання. Сваеасаблівасць паўночнаеўрапейскага рыцарства. Палітычная гісторыя Даніі, Швецыі і Нарвегіі ў 10-13 ст.

 

Раздзел 5 Заходняя Еўропа і Візантыя ў Познім сярэднявеччы (14-15 ст.)

Тэма 5.1 Заходнееўрапейскае грамадства ў сярэднявеччы

Прыродна-кліматычныя, дэмаграфічныя і сацыяльна-эканамічныя змены. Крызіс даменіяльнай гаспадаркі. Працэс вызвалення сялян ад асабістай залежнасці. Фарміраванне «трэцяга саслоўя». Палітычныя змены. Саслоўна-прадстаўнічая манархія. Стварэнне нацыянальных дзяржаў. Змены ў светапоглядзе і светаўспрыманні познесярэдневяковага заходнееўрапейца. Заходнееўрапейская і ўсходнееўрапейская мадэлі развіцця ў эпоху сярэднявечча.

 

Тэма 5.2 Францыя ў 14-15 ст.

Умацаванне каралеўскай улады і цэнтралізацыя краіны пры Філіпе IV Прыгожым. Барацьба з папствам. Працэс тампліераў. Экспансія ў Фландрыю. “Бругская ютрань”. Узнікненне Генеральных штатаў, іх структура і функцыі. Стогадовая вайна: перадумовы, прычыны і ход баявых дзеянняў. Парыжскае паўстанне. “Вялікі сакавіцкі ардананс”. Жакерыя. Рэформы Карла V Валуа. Караляванне Карла VI. “Феадалізм прынцаў”. Арманьякі і бургіньёны. Народныя рухіі канца 14-15 ст.: цюшэны, кабаш'ены.

Аднаўленне Стогадовай вайны ў 15 ст. Спробы стварэння англа-французскай манархіі. Жана д' Арк. Партызанскі рух. Заканчэнне Стогадовай вайны. Рэформы Карла VII і Людовіка XI. Эканамічны ўздым. Францыя пры Людовіку XI. Заканчэнне палітычнага аб'яднання Францыі. Знешняя палітыка.

Фарміраванне Бургундскай дзяржавы ў перыяд Высокага сярэднявечча. Дзейнасць Жана Адважнага. Анклаўны характар краіны. Этнічны склад краіны. Эканамічнае развіццё. Сістэма кіравання. Генеральныя штаты Бургундыі. Філіп ІІІ Добры. Бургундыя ў Стогадовай вайне. Карл Смелы і яго палітычныя планы. Бургундскія войны. Падзел Бургундскай дзяржавы.

 

Тэма 5.3 Англія ў 14-15 ст.

 

Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў 14 ст. Камутацыя рэнты. Унутрыпалітычная барацьба напачатку 14 ст. Канфлікт з папствам. Крызіс 70-х гг. 14 ст. “Добры” парламент. Рычард ІІ і палітычны крызіс канца 14 ст. Уікліф і рух лалардаў. Паўстанне У. Тайлера.

Палітычны крызіс 20-х гг. 15 ст. “Палачны” парламент. Паўстанне Дж. Кэда. Вайна Пунсовай і Белай ружы. Пачатак дынастыі Цюдараў, зараджэнне абсалютызму. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў 15 ст. “Старое” і “новае” дваранства. Англійскі парламент у 14-15 ст. Народныя рухі.

 

Тэма 5.4 Германія ў 14-15 ст.

 

Палітычная карта Германіі. Палітычная раздробленасць. Утварэнне Швейцарскага саюза. Гарады 14-15 ст. Ганза. Саюзы гарадоў. Узаемаадносіны каралеўскай улады і тэрытарыяльных князёў. Карл IV Люксембург і “Залатая була”. Замацаванне імператарскай кароны за Габсбургамі. Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Саслоўна-прадстаўнічыя органы. Ландтагі. Рэйхстаг, яго склад і функцыі. Апазіцыйны рух у гарадах. “Рэфармацыя імператара Сігізмунда”. Спробы палітычных рэформ. Сялянскі рух у 14-15 ст.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Тэма 4.2 Каталіцкі касцёл у 10-13 ст. | Тэма 5.5 Швейцарскі саюз
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.007 s.