Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Тэма 5.5 Швейцарскі саюз


Date: 2015-10-07; view: 495.


Перадумовы стварэння швейцарскай дзяржаўнасці. Абасабленне Швейцарыі. Барацьба швейцарскіх кантонаў супраць Габсбургаў. “Хартыя пра святароў”. Сістэма кіравання. Эканамічнае развіццё Швейцарыі. Швейцарскі саюз у бургундскіх войнах.

 

Тэма 5.6 Італія ў 14-15 ст.

 

Палітычная карта Апенінскага паўвострава. Асаблівасці развіцця Паўночнай і Сярэдняй Італіі. Зараджэнне раннекапіталістычных адносін. Трансфармацыя палітычнага ладу гарадоў рэспублік. Фларэнцыя пры Медычы. Рэформы Дж. Саванаролы. Міланскае герцагства пры Франчэска Сфорца. Венецыянская рэспубліка. Генуя. Народныя рухі. Паўстанне пад кіраўніцтвам Дальчына. Рух тукінаў. Рух наёмных работнікаў. Паўстанне чомпі.

Рым і Царкоўная дзяржава. Асаблівасці эканамічнага развіцця. Пашырэнне Царкоўнай дзяржавы. Рух папаланаў у Рыме. Кола ды Рыенца і Рымская рэспубліка.

Паўднёвая Італія і Сіцылія. Эканамічнае развіццё. Сіцылія падчас кіравання Арагонскай дынастыі. Неапалітанскае каралеўства і барацьба за Неапаль. Аб'яднанне Неапалітанскага каралеўства і Сіцыліі.

 

Тэма 5.7 Пірэнейскі паўвостраў у 14-15 ст.

 

Палітычная карта Пірэнейскага паўвострава.ў 14-15 ст.

Кастылія. Міжусобная барацьба ў 14 ст. Спробы ўзмацнення каралеўскай улады пры Хуане І і Энрыке IV Бяссільным. Грамадзянская вайна. Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Асаблівасці кастыльскай феадальнай іерархіі.

Арагон. Знешняя экспансія напачатку 14 ст. Альфонс ІІІ. “Прывілей Уніі”. Знешняя экспансія ў першай палове 15 ст. Альфонс V. Барацьба за Неапаль. Грамадзянская вайна. “Дурныя звычаі”. Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Асаблівасці феадальнай структуры Арагона.

Кастыльска-Арагонскае каралеўства пасля 1479 г. Рознанакіраванасць знашнепалітычных вектараў Арагона і Кастыліі. Святая эрмандада. Рэформы Фернанда ІІ і Ізабэлы. Заканчэнне Рэканкісты. Каталіцкі касцёл і каралеўская ўлада. Прыціск араба-яўрэйскага насельніцтва.

Палітычны заняпад Партугаліі ў XIV ст. Лісабонскае паўстанне 1383 г. Грамадзянская барацьба і кастыльская інтэрвенцыя 1383-1385. Прыход да ўлады Жоана І. Унутрыпалітычная барацьба ў XV ст. Эканамічнае развіццё. Структура партугальскага грамадства.

 

Тэма 5.8 Краіны Скандынавіі ў 14-15 ст.

 

Ваенная, эканамічная і міграцыйная экспансія Германіі. Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Горнарудная прамысловасць Швецыі. Саслоўе бергсфрэльсе. Вальдэмар IV. Канфлікты з Ганзаю. Зундскае мыта. Шведска-Нарвежскае каралеўства Магнуса Эрыксана.

Кальмарская унія. “Вечная унія” Даніі і Нарвегіі. Змаганне Швецыі за незалежнасць. Энгельбрэкт Энгельбрэксан. Дом Стурэ ў Швецыі. Дзяржаўна-палітычная сістэма скандынаўскіх краін. Рыксдаг і рыксрод, склад і функцыі.

 

Тэма 5.9 Візантыя ў 14-15 ст.

 

Позневізантыйскі феадалізм. Эканамічны заняпад. Грамадзянская вайна 1341-1355 гг. і паўстанне зілотаў. Феадальныя міжусобіцы. Знешнепалітычнае становішча Візантыі ў 14-15 ст. Візантыя, краіны Заходняй Еўропы і папства. Барацьба супраць турэцкай экспансіі. Унутрыпалітычная барацьба. Падзенне Візантыі, яго прычыны і вынікі.

 

Тэма 5.10 Перэферыйныя краіны Еўропы ў сярэднявеччы

 

Стварэнне Ірландскай дзяржавы. Кланавая барацьба. Экспансія Англіі стварэнне Пэйлу. Асаблівасці-сацыяльна-эканамічнага ладу Ірландыі.

Перасяленне скотаў у Брытанію, барацьба з піктамі. Афармленне Шатландскай дзяржавы. Англійская экспансія ў Шатландыю і этнічныя працэсы ў краіне. Барацьба Брусаў і Баліёлаў. Паўстанне пад кіраўніцтвам Уільяма Ўолэса. Шатландыя ў Стогадовай вайне.

Венгерская дзяржава. Грамадскі лад венграў у 9-10 ст. Утварэнне раннефеадальнай венгерскай дзяржавы. Іштван (Стафан) І, хрысціянізацыя краіны. Складванне і афармленне феадальных адносін у 11-13 ст. “Залатая була” Эндрэ (Андраша) ІІ.

Знешняя палітыка. Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Мангола – татарскае нашэсце.Феадальная анархія 13-14 ст. Анжуйская дынастыя. Стварэнне саслоўна-прадстаўнічых органаў. Барацьба з асманамі і Мацьяш Хуньядзі (Корвін).

Узнікненне феадальных адносін у валашскіх, малдаўскіх і трансільванскіх землях. Валахія, Малдова, Трансільванія ў 11-13 ст. Мангола-татарскае нашэсце. Утварэнне княстваў Цара Рамынянска і Малдова. Феадальныя адносіны . Сялянскія паўстанні 15 ст. Валахія пры Мірча Старым. Арганізацыя феадальнай дзяржавы ў Валахіі, Малдове, Трансільваніі.

 

Тэма 5.11 Каталіцкі касцёл ў 14-15 ст.

Заняпад палітычнай магутнасці папства. «Авіньёнскі палон». Цэнтралізацыя ўлады папаў у каталіцкім касцёле. «Вялікая схізма». Саборны рух. Канстанцкі сабор.

Царкоўная і свецкая апазіцыя папству. Рэлігійныя рухі па-за касцёлам. Погляды і дзейнасць Дж. Уікліфа, Я. Гуса, Дж. Саванаролы. Пачатак умацавання нацыянальных цэркваў. Каралеўская ўлада і рымскі касцёл.

 

Тэма 5.12 Міжнародныя адносіны ў сярэднявеччы

Сваеасаблівасць міжнародных адносін у раннім і высокім сярэднявеччы. Узаемадачыненні паміж варварскімі каралеўствамі. Варварскія каралеўствы і Візантыя. Зараджэнне «шлюбнай дыпламатыі».

Міжнародныя адносіны перыяду феадальнай раздробленасці. Прыватныя войны і прыватная дыпламатыя. Фарміраванне універсалісцкай тэндэнцыі. Феадальная экспансія заходнееўрапейскай цывілізацыі на Ўсход. Фарміраванне цэнтралізатарскай тэндэнцыі і яе сутыкненне з універсалісцкай. Фарміраванне асобных элементаў міжнароднага права.

Змены ў расстаноўцы сіл на міжнароднай арэне ў 14-15 ст. Асноўныя вузлы міжнародных супярэчлівасцяў у Заходняй Еўропе. Англа-нідэрландска-галандскі саюз. Франка-шатландскі саюз. Кастылія ў сістэме франка-англійскіх супярэчлівасцей. Каперская англа-ганзейская вайна. Кастыльска-партугальскія адносіны. Пачатак барацьбы за падзел свету. Пагадненне ў Алкасовас. Дамова ў Тардэльясе.

 

Тэма 5.13 Дасягненні культуры і навукі ў перыяд сярэднявечча

 

Варварызацыя Заходняй Еўропы ў 5-7 ст. і заняпад культуры. Афармленне заходнягя хрысціянства Аўрэліям Аўгусцінам. Пачатак фарміравання сярэдневяковай культуры. «Остгоцкае» і «каралінгскае» адраджэнне. Манаполія каталіцкага касцёла ў галіне адукацыі. Тэалогія і філасофская думка 10-13 ст. «Наміналізм» і «рэалізм» у сярэдневяковай філасофіі. Ансельм Кентэрберыйскі. П'ер Абеляр. Парыжскі авераізм 13 ст. Тамаш (Фама) Аквінскі. Пазацаркоўныя гарадскія школы. Сярэдневяковыя універсітэты, іх арганізацыя і структура. Грамадска-палітычная думка 10-13 ст. Заходнееўрапейская эпічная літаратура. Рыцарская культура. Гарадская культура. Народная культура. Сярэдневяковае мастацтва і архітэктура.

Культура Візантыі. Роля антычнай традыцыі ў візантыйскай культуры. Развіццё навуковых ведаў, адукацыя. Багаслоўе і філасофія. Візантыйская літаратура. Выяўленчае мастацтва і архітэктура.

Ранняе італьянскае адраджэнне і гуманізм. Асноўныя рысы культуры Адраджэння. Гуманізм, яго сутнасць і перыядызацыя. Напрамкі ў італьянскім гуманізме 15 ст. Мастацтва ранняга Адраджэння. Развіццё навуковых ведаў. Дасягненні культуры і навукі ў перыяд сярэднявечча.




<== previous lecture | next lecture ==>
Тэма 4.4 Сярэдневяковы горад | Каталіцкі касцёл у сярэднявеччы.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.