|
Грунвальдская бітваDate: 2015-10-07; view: 894. Немцы. Нямецкія рыцары працягвалі грабежніцкае наступленне на Усход.Бесперапынна ажыццяўлялі яны свае рэйды ў балцка – славянскія землі. Рэйд – набег, налёт, вылазка. Пяць разоў спрабавалі захапіць Полацк, чатыры – Навагрудак. 1348 г. –бітва з нямецкімі рыцараміна р. Стрэве(прыток Нёмана). На дапамогу крыжакам прыбылі наёмнікі з Францыі і Англіі.Бітва не прынесла рашаючай перамогі рыцарам. 1398 г. – пагадненне з Ордэнам на востраве Салін. Вітаўт абвяшчаўся “каралём Літвы і Русі”. 12 жніўня 1399 г. – бітва на р.Ворскле паміж кааліцыяй Вітаўт – Тахтамыш і войскамі Залатой арды на чале з Цімур – Кутлуем і Едзігеем. У якой “попусті бог татаром”. Армія Вітаўта была амаль цалкам знішчана, а Вітаўт “побеже в мале дружіне”. Вынік паражэння – Віленска – Радамская унія паміж ВКЛ і Польшчай 1401 г. Яна ўмацавала саюз балта – славянскіх сіл у супрацьстаянні з крыжакамі. У 1408 г. на нарадзе Ягайлы і Вітаўта было вырашана пачаць вайну супраць крыжакоў. На баку крыжакоў выступілі чэшскі і венгерскі каралі. У канцы мая 1410 г. у Гродна скончыўся збор беларускіх і літоўскіх харугваў. Харугва– баявы атрад, у якім налічвалася ад шасці дзесяткаў да шасці соцень коп'яў. Кап'ё – баявая тройка: рыцар (вершнік), збраяносец – парабак і лучнік. Агульнае кіраўніцтва ўсімі войскамі ажыццяўляў Ягайла. Сярод войска быў атрад з Чэхіі пад кіраўніцтвам Яна Жыжкі.
15 ліпеня 1410 г. каля вёсак Грунвальд, Людвікава і Таненберг адбылася Грунвальдская бітва. Увайшла ў гісторыю як вялікая. Прадвызначыла гістарычнае развіццё многіх еўрапейскіх народаў і стала фіналам страшнага, больш чым двухсотгадовага, супрацьстаяння дзвюх магутных сіл: крыжакоў і славян. Войскі ВКЛ мелі 40 харугваў. Усяго – 90. У крыжакоў – 51. У саюзным войску – каля 40 тысяч воінаў, у крыжакоў больш за 30 тысяч. Камандаваў усімі крыжацкімі войскамі вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Ульрых фон Юнгінген. Вялікі магістр –галоўны кіраўнік ваенна – манаскага ордэна. Пачалася бітва атакай конніцы ВКЛ, якая панесла значныя страты з прычыны “воўчых ям”.У адну з іх трапіў князь Іван Жадзевід “і ещё многім людям большой вред от тех ям был”. Левы фланг саюзнага войска займалі харугвы ВКЛ. Камандаваў імі мсціслаўскі князь Сямён Лінгвен. На правым крыле – татарская конніца. Нямецкім войскам камандаваў маршал Фрыдрых фон Валенрод. Сведчанне сучасніка: “Нага наступала на нагу, даспехі ўдараліся аб даспехі, і дзіды накіроўваліся ў твары ворагаў... страшны грукат, які можна пачуць ад удараў молата аб кавадла, і людзі біліся, і коні давілі людзей”. (Я.Длугаш. Грунвальдская бітва) Бамбарда – гармата, якая страляе каменнымі ядрамі. Магістр Тэўтонскага ордэна Ульрых фон Юнгінген паслаў падмацаванне на левае крыло. Войскі славян наўмысна адступілі. У той жа час насмерць стаялі тры харугвы смаленскай зямлі: Мсціслаўская, Аршанская і Смаленская. Яны не дапускалі захаду крыжакоў у тыл польскага войска. Польскія часткі ўступілі ў бітву праз 2 гадзіны. У другой фазе бітвы яе лёс вырашаўся менавіта на польскім флангу. Сеча цягнулася 6 гадзін. У канцы былі акружаны 16 харугваў, якія знаходзіліся ў рэзерве Юнінгена.
Пасля бітвы. Задачы, якія паставіў перад сабой Вітаўт: 1) вянуць пяршынства ў правядзенні ўсходняй палітыкі ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне. 2) адваяваць у Польшчы яе месца ва Усходняй Еўропе ў якасці заходнееўрапейскага фарпоста.
Вітаўту прысягнулі цвярскія, разанскія, адоеўскія і іншыя князі, пад яго апекай было Крымскае ханства, ён кантраляваў падзеі ў Маскве. Вітаўт хацеў прыняць тытул караля – акт прызнання Еўропай заслуг і пэўнага лідэрства Вітаўта ў палітычным жыцці Еўропы. Епіскап кракаўскі З.Алясніцкі казаў Вітаўту: “Ведай, што карона каралеўская хутчэй прынізіць тваю веліч, чым узвысіць:паміж князямі ты першы, а паміж каралямі будзеш апошні.” Дзякуючы інтрыгам Ягайлы каранацыя не адбылася. Крах 200 – гадовай крыжацкай агрэсіі ў Еўропе. Агрэсія –напад адной дзяржавы на другую. 1411 г. – Таруньскі мір паміж ВКЛ, Польскім Каралеўствам і Тэўтонскім ордэнам. Нямецкія рыцары павінны былі вызваліць усе захопленыя землі і выплаціць 300 тысяч дукатаў. Пачатак барацьбы ВКЛ і Маскоўскага княства за памежныя “рускія” землі. 1368 -- Альгердзахапіў частку смаленскай зямлі і горад Мсціслаў. Далучыў Бранскае княства. 1369 г. – паход Альгерда на дапамогу Цвяры ў змаганні з Маскоўскім княствам. Альгерд быў жанаты другі раз з сястрой цвярскога князя Ульянай. Альгерд пасля перамогі пайшоў на Маскву. Жыхары горада спалілі пасад. Альгерд тры дні прастаяў пад сценамі Крамля. 1370 г. – новы паход Альгерда з цвярскім князем Міхаілам на Маскву. 8 дзён прастаялі пакуль пачаліся перамовы. 1372 г. – трэці паход на Маскву. Не дайшоў, бо быў заключаны мір. Тахтамыш выдаў Вітаўту ярлык (грамата на права валодання кнствам) на кіраванне ўсімі рускімі землямі. Аб гэтым напісана ў “Хранографе”. “Я тебя посажю на Орде і на Сараі, і на Болгарах, і на Азтархан, і на Озове, і на Заяцькой Орде, а ты мене посаді на Московском веліком княженіі... і на Новгороде Веліком, і на Пскове, а Тверь і Рязань моа і есть, а Немцы і сам возьму”. Пры мангола – татарах у рускіх землях усталявалася двухступенная сістэма ўлады: татарскі хан – поўны ўладар над князем, рускі князь – поўны гаспадар у сваім княстве. Толькі ў 1404 г. Вітаўт усталяваў сваю ўладу ў Смаленску. Смаленск называлі “ключом ад Масквы” 1399 -- З Вялікім Ноўгарадам і Маскоўскай дзяржавай Вітаўт устанавіў мірныя адносіны пасля бітвы на Ворскле з татарамі, бо не меў сіл іх захапіць. 1408 -- Па пагадненню паміж Вітаўтам і маскоўскім князем Васілём І мяжа прайшла па прытоку Акі рацэ Угры. Пасля смерці Васіля Вітаўт падпарадкаваў сабе Цвярское і Разанскае княствы.
У 1494 г. Іван ІІІ маскоўскі і вялікі князь Аляксандр Казіміравіч дамовіліся аб міры. Аляксандр, жанаты з дачкой маскоўскага вялікага князя Івана ІІІ Аленай, прызнаў усе “ад'езды на службу” прыгранічных князёў (якія ўцяклі з ВКЛ разам са сваімі землямі) і далучэнне да Масквы іх уладанняў. Вялікі князь Аляксандр (1461 – 1506) сын Казіміра, унук Ягайлы. Стаў вялікім князем у 1492 г. З 1501 г. пасля смерці польскага караля Яна Альбрэхта – кароль польскі і вялікі князь літоўскі. У летапісе 16 ст. апісваецца яго партрэт, што быў прывезены Івану ІІІ: “А был той князь вельми пиенкный (прыгожы), твары белой, ягод румляных, усок тылько що засеявся». Па натуры быў не ваяўнічы, лёгка паддаваўся чужому ўплыву. Вылучаўся адукаванасцю і любоўю да музыкі. Іван ІІІпрыпісваў сабе ролю спадкаемца Кіева, а пасля жаніцьбы з пляменніцай апошняга візантыйскага імператара – ролю спадкаемца Візантыі і кіраўніка ўсіх праваслаўных хрысціян Усходняй Еўропы. Палітыка Масквы ў дачыненні да суседняй дзяржавы была сфармулявана так “Адно не толькі наша вотчына тыя гарады і воласці, што цяпер за намі. І ўся Руская, Кіеў і Смаленск ды іншыя горад з Божай волі, са старыны, ад іншых прабацькоў – наша вотчына”. Знешнепалітычнае становішча ВКЛ у канцы 15 – пачатку 16 ст. значна ўскладнілася. Прычына – набегі крымскіх татар. З а 1 палову 16 ст. іх адбылося 45. З канца 15 ст. галоўным сапернікам ВКЛ ва ўсходнеславянскім рэгіёне стала Маскоўская дзяржава. 14 ліпеня 1500 г. – бітва на р. Ведрыш. “з'ехалася войска літоўскае з маскоўскім, і ўчынілі між сабой бой і сечу вялікую, і пабіла Масква Літву”. Новы мір – 1503 г. Да Масквы адышліЧарнігаў, Ноўгарад – Северскі, Гомель, Бранск, Пуціўль, Старадуб, Мцэнск з іх землямі.
Войны з Маковіяй 1500 – 1503, 1506 – 1508. вынік – ВКЛ страціла значную частку сваіх зямель. Мяцеж Міхала Глінскага 1508 г.
У 1512 г. – новая вайна. 8 верасня 1514 г. – бітва пад Оршай на р. Крапіўне. Рускіх – 80 тыс. Вялікага княства – 30 тыс. Камандаваў найвышэйшы гетман Канстанцін Астрожскі. Перамога нашых. Канстанцін Іванавіч Астрожскі (1460 – 1530) – прадстаўнік старажытнага роду тураўскіх князёў. Усё сваё жыццё прысвяціў служэнню Айчыне. Вылучаўся цвёрдацсю характару, адданасцю веры продкаў – праваслаўю. Найбольш быў вядомы ратнымі подзвігамі, а таксама сваёй мецэнацкай дзейнасцю: закладваў школы, цэрквы, манастыры, падтрымліваў кнігапісанне. Уваходзіў у палітычную эліту Вялікага княства: займаў пасады найвышэйшага гетмана і трокскага ваяводы. Пахаваны ў Пячорскай лаўры. 1522 г. – мір. Смаленск – за Вялікім княствам Маскоўскім. 1534 – 1537 – новая вайна. Адваявалі Гомель ад Маскоўскага княства. Пад эгідай Вялікага княства Маскоўскага і Свяшчэннай Рымскай імперыяй была арганізавана антыягелонская кааліцыя з сямі еўрапейскіх дзяржаў. План – падзел Усходняй Еўропы. Беларускія землі – да Маскоўскай дзяржавы.
Маскоўская палітыка ў дачыненні да ВКЛ базіравалася на ідэі абароны праваслаўя.Каб ёй супрацьстаяць кіраўніцтва ВКЛ пайшло на значныя змены ва ўнутранай палітыцы. З пач. 16 ст. праводзіцца ў ВКЛ лінія на роўнасць у правах прадстаўнікоў шляхты ВКЛ незалежна ад іх этнічнага паходжання (палякі ці ліцьвіны) і рэлігійнай прыналежнасці (праваслаўныя ці каталікі). З гэтага часу праваслаўная знаць паступова ўлівалася ў палітычную эліту ВКЛ і мела рэальны ўплыў на дзейнасць як цэнтральных, так і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання.
|