|
Рэлігійныя супярэчнасці і уніі ВКЛ з ПольшчайDate: 2015-10-07; view: 642. ЗНЕШНЕПАЛІТЫЧНАЕ СТАНОВІШЧА ВКЛ У КАНЦЫ 14 – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ 16 ст.
У 70 – 80-х гг 14 ст. ВКЛ дасягнула значай магутнасці. Княства адчувала ўмяшальніцтва ў свае ўнутраныя справы з боку рымскай курыі і Польскага каралеўства. Вынік – празаходняя, пракаталіцкая пераарыентацыя ВКЛ. 1385 – 1387 гг. – час змянення палітычна – прававога становішча феадалаў праваслаўнага веравызнання. У 1387 г. – Ягайла хрысціў літоўскае насельніцтва па каталіцкаму абраду.Выдаў спецыяльную грамату (прывілей) Прывілей 1387 г аб наданні дадатковых правоў феадалам, калі яны прымуць каталіцызм. Няроўнае эканамічнае становішча праваслаўных у параўнанні з каталікамі. Прывілей – дзяржаўны дакумент, у якім князь ці кароль даваў або пацвярджаў правы феадалаў, шляхты.
1413 г. – Гарадзельская унія.У замку на зах. Бузе Гародля. Праваслаўным не дазвалялася займаць пасады дзяржаўнага кіравання ў ВКЛ. Тым, хто прыме каталіцызм і польскія гербы – прывілеі. Іх князь абавязваўся прызначаць на дзяржаўныя пасады. Уводзіўся аднолькавы адміністрацыйны падзел ў ВКЛ і Польшчы. Існаваўшы пры Альгердзе падзел на дзве часткі быў адменены. Створана 2 ваяводствы – Віленскае і Трокскае. Гарадзельскі з'езд феадалаў пацвердзіў аб'яднанне ВКЛ і Каралеўства Польскага.
Брат Ягайлы Вітаўт (1350 – 1430) у 90-х гг. 14 ст. узнавіў незалежнасць ВКЛ. Апора на праваслаўную знаць, крыжацкі Ордэн, былога залатаардынскага хана Тахтамыша.
|