Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Барацьба за шляхецкія вольнасці


Date: 2015-10-07; view: 550.


Характар аб'яднання зямель у ВКЛ у розныя стагоддзі

Новы стан грамадства

У 16 ст. адбылося дзяржаўна – палітычнае аб'яднанне грамадства ВКЛ. На другі план адышлі мясцовыя, этнічныя, рэлігійныя інтарэсы. Найважнейшымі сталі агульнадзяржаўныя.

13 – 15 стст. Ваенна – абарончы саюз Шматэтнічная дзяржава, у якой пераважалі мясцовыя інтарэсы  
16 ст. Дзяржаўна – палітычнае ўтварэнне Шматэтнічная дзяржава з агульнадзяржаўнымі інтарэсамі
         

 

Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае 16 ст. увайшло ў сусветную гісторыю як адна з першых еўрапейскіх дзяржаў, у якой суіснавалі і супрацоўнічалі розныя народы і цэрквы.

 

У 16 ст. рэлігійныя супярэчнасці паступова адыходзілі. Паўсталі іншыя – паміж найбагацейшая шляхтай (магнатамі) і сярэдняй і дробнай шляхтай.

У руках магнатэрыі сканцэнтравалася неабмежаваная ўлада.

З заявы члена гаспадарскай рады магната Альбрэхта Гаштольда: “Соймы нашыя праходзяць зусім інакш, чым у Польшчы: што вырашае гаспадар і паны – рада – тое шляхта абавязкова прымае да выканання. Мы ж запрашаем шляхту на нашыя соймы як бы для гонару, дзеля таго, каб усе ведалі, што мы вырашаем”.

У Польшчы (Кароне) шляхта рашучым чынам уплывала на ўнутраную і знешнюю палітыку ўрада. Польскія шляхецкія вольнасці, відавочна, прываблівалі шляхту ВКЛ. Яна дамагалася заключэння цеснай уніі з Польшчай, каб заняць такое ж вызначальнае становішча ў сваёй дзяржаве.

 

Супрацьстаянне магнацтва і шляхты стала адкрытым у 1560-я гг. Асабліва яскрава яно выявілася ў час сойма 1562 г. пад Віцебскам. На ім шляхта звярнулася да Жыгімонта ІІ з просьбай “учыніць супольны сойм з палякамі, каб разам караля выбіраць, мець агульную абарону, супольна соймікаваць і права аднолькавае ўжываць.”

Вярхоўная ўлада пайшла на саступкі. Ураўнавала (1563 г.) у правах праваслаўную і каталіцкую шляхту, ухваліла судовую рэформу (стварыла гродскія і земскія) суды, дзе галоўную ролю адыгрывала шляхта.

У 1565 г. пачалі збірацца павятовыя шляхецкія сеймікі.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Мяцеж Міхаіла Глінскага 1508 г. | Рэлігійныя супярэчнасці і уніі ВКЛ з Польшчай
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.006 s.