Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Мяцеж Міхаіла Глінскага 1508 г.


Date: 2015-10-07; view: 889.


Міхаіл Глінскі –прадстаўнік знакамітага княжацкага роду. Быў першым дарадцам вялікага князя Аляксандра. Пасля яго смерці страціў свае ўплывы. Ён выступіў супраць Жыгімонта І з мэтай падзелу краіны. Пачаў распаўсюджваць чуткі, што хутка ўсіх праваслаўных у Вялікім княстве Літоўскім пачнуць гвалтоўна абарочваць у каталіцкую веру. У выніку незадаволеных “было іх ужо вельмі многа... якія Глінскаму дапамагалі і з ахвотай засталіся б з ім да канца”. (З “Хронікі” Мацея Стрыйкоўскага).

Глінскі пайшоў на перамовы з Масквой (Васіль ІІІ).

Цэнтр выступлення – Тураў. Адсюль Глінскі пайшоў да Мазыра. “Мазыр узяў ды ўсіх сваіх людзей там пасадзіў”.

Прысталі таксама да яго князі Друцкія і князь Міхаіл Мсціслаўскі з замкамі сваімі, той з Друцкім, а гэты з Мсціслаўскім, так жа і аршанцы, Крычаў, Гомель паддаліся яму”.

Сумесна з маскоўскім войскам атрады Глінскага аблажылі Менск. Рэйды да Слуцка і Новагародка.

Супраць паўстанцаў выступіла ўрадавае войска. Глінскі адступіў да Оршы (там былі асноўныя сілы рускіх). Перайшлі Днепр без барацьбы з войскамі Жыгімонта І.

Мірнае пагадненне. Глінскі і яго родныя атрымалі права свабоднага выезду ў Маскву. У Маскве Глінскі пазнаў узлёты і падзенні і ўрэшце загінуў у турме.

 

“Залаты век” ВКЛ

1520 – 1560-я гг. сталі адным з самых узнёслых перыядаў гісторыі нашай Бацькаўшчыны. Яны пазней атрымалі назву “залатога века”.

Шляхціч Фёдар Еўлашоўскі у сваіх мемуарах (17 ст.) пісаў: “Той век залатым мне бачыцца ад цяперашняга веку”. “Бо на той час рознасць у веры не чыніла нават самай малой розніцы ў любові прыяцельскай”.

Жыгімонт І праводзіў палітыку на роўнасць у правах прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя незалежна ад этнічнага паходжання і рэлігійнай прыналежнасці.

Жігімонт І (1467 – 1548) – пяты сын Казіміра ІV Ягелончыка. У 1506 г. стаў вялікім князем літоўскім, а крыху пазней у гэтым жа годзе – каралём польскім. Яго шанавалі як разумнага, разважлівага і памяркоўнага кіраўніка Польшчы і ВКЛ. Па натуры неваяўнічы. Вядомы як мецэнат. Меў значную бібліятэку, запрашаў да свайго двара вядомых скульптара, архітэктараў, жывапісцаў. Яго подпісам пазначаны дзве ахоўныя граматы для Францыска Скарыны.

Пры ім у складзе нават “праднейшай рады” можна было ўбачыць праваслаўных феадалаў: з 1522 па 1529 гг. праваслаўны князь Канстанцін Астрожскі з'яўляўся трокскім ваяводам, што дазволіла яму заняць першае месца раднай лавіцы. У 1559г. сюды ж трапіў Рыгор Хадкевіч, які атрымаў трокскае кашталянства.

З 1563г. (пастанова, якую падпісаў Жыгімон ІІ Аўгуст, сын Жыгімонта І Старога і прадстаўніцы міланскага роду Медычы Боны Сфорца) вышэйшыя дзяржаўныя пасады маглі займаць прадстаўнікі шляхецкага саслоўя як каталіцкага, так і праваслаўнага і пратэстанцкага веравызнання. Галоўная ўмова – заслугі перад айчынай і здольнасць да адпаведнай працы.

Заканадаўчае афармленне роўнасці ў правах усёй шляхты “веры хрысціянскай” замацавалася таксама ў Статуце ВКЛ 1588 г. (арт. 3 раздзела ІІІ): “З прычыны існавання немалой розніцы ў адносінах веры хрысціянскай хочам папярэдзіць, каб з-за гэтага паміж людзьмі сутычак якіх – небудзь непатрэбных не пачалося, якія ў іншых каралеўствах яскрава відаць.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Вайна 1432 – 1436 гг. | Барацьба за шляхецкія вольнасці
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.004 s.